Аргонскі лес

Аргонскі лес (па-француску: Forêt d’Argonne) — высокія ўзгоркі на паўночным усходзе Францыі недалёка ад яе граніцы з Бэльгіяй, густа парослыя зьмешаным лесам. Геалягічна належаць да плято Аргоны, зьяўляючыся яго заходняй часткаю. Бывае, што Аргонскім лесам называюць увесь Аргонскі рэгіён.

Ардэны

Ардэны — узвышша, заходні працяг Райнскіх Сланцавых гор на поўдні Бэльгіі, часткова ў Францыі і Люксэмбургу.

Беларуская мова

Белару́ская мо́ва — загрожаная мова ўсходняе групы славянскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, на якой размаўляюць беларусы і частка прадстаўнікоў этнічных мяншыняў Беларусі. Выкарыстоўваецца ў Рэспубліцы Беларусь, сумежных дзяржавах і беларускай дыяспары. У 2001 годзе налічвала прынамсі 6,7 млн носьбітаў. На 2011 год уваходзіла ў 100 найбольш ужывальных з амаль 400 высокаразьвітых пісьмовых літаратурных моваў сьвету.

Беларускі афіцыйны правапіс

Белару́скі афіцы́йны пра́вапіс, таксама нарка́маўка, нарко́маўка — варыянт правапісу беларускае мовы, які бярэ адлік ад палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году і замацаваны ў далейшых афіцыйных зводах правілаў (1934 і 1957 гады ў БССР; і ў «правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 2008 году ў Рэспубліцы Беларусь).

Беларускі клясычны правапіс

Белару́скі клясы́чны пра́вапіс, або тарашкевіца — правапіс беларускай мовы (у шырэйшым сэнсе — моўная норма), заснаваны на літаратурнай норме сучаснай беларускай мовы і яе правілах да палітычнай рэформы беларускай артаграфіі 1933 году і пэўных акадэмічных прапановах 1930, 1933 і 1993 гадоў. Зьяўляецца першым унармаваным правапісам беларускай мовы і традыцыйным беларускім правапісам у сучасным разуменьні.

Бэльгія

Карале́ўства Бэ́льгія (па-нідэрляндзку: Koninkrijk België, па-француску: Royaume de Belgique, па-нямецку: Königreich Belgien) — краіна ў паўночна-заходняй Эўропе, мяжуе зь Нідэрляндамі, Нямеччынай, Люксэмбургам і Францыяй. Абмываецца Паўночным морам на паўночным захадзе.

Вагезы

Вагезы — горны масіў на паўночным усходзе Францыі.

Захад-2013

«За́хад-2013» — сумеснае стратэгічнае вучэньне Ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі, што прайшло 20—26 верасьня 2013 году.

Кале

Кале́ (па-француску: Calais, па-нідэрляндзку: Kales, па-заходнефлямандзку: Cales) — горад на поўначы Францыі ў рэгіёне О-дэ-Франс (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Нор-Па-дэ-Кале), у дэпартамэнце Па-дэ-Кале. Насельніцтва 72 520 жыхароў (2013 год). Кале зьвязаны з ангельскім Фолкстанам Эўратунэлем, які праходзіць пад Ля-Маншам.

Люксэмбург

Вялі́кае ге́рцагства Люксэмбу́рг — малая сухапутная краіна ў паўночна-заходняй Эўропе, мяжуе з Францыяй, Нямеччынай і Бэльгіяй. На гэты момант адзінае ў сьвеце незалежнае вялікае герцагства (ад 1815 году).

Нямецкая імпэрыя

Нямецкая імпэрыя (па-нямецку: Deutsches Reich) — афіцыйная назва нямецкай дзяржавы ў 1871—1945 гадох. Фармальна пасьля паразы ў Першай сусьветнай вайне яна працягвала называцца імпэрыяй. У 1943 годзе дзяржава была пераназваная ў Вяліканямецкую імпэрыю (па-нямецку: Grossdeutsches Reich) і спыніла існаваньне ў траўні 1945 году. Цяпер гістарычную назву «Нямецкая імпэрыя» адносяць да пэрыяду 1871—1918 гг. (што суадносіцца да тэрміну нямецкай гістарыяграфіі Deutsches Kaiserreich). Гэткія тэрміны, як Сьвятая Рымская імпэрыя, Ваймарская рэспубліка і Трэці Райх, збольшага ня тычацца гэтага пэрыяду.

Райн

Райн (па-нямецку: Rhein [райн], па-француску: Rhin [рэн], па-нідэрляндзку: Rijn [рэйн]) — буйная рака ў Заходняй Эўропе. Працякае па тэрыторыі Швайцарыі, Ліхтэнштайну, Аўстрыі, Нямеччыны, Францыі, Нідэрляндаў. Даўжыня ракі складае 1230 км, плошча басэйна — 185 тысячаў км².

Раўніна

Раўніна — дзялянкі паверхні сушы, дна мораў і акіянаў, для якіх характэрныя: невялікае ваганьне вышыняў (да 200 м) і нязначны ўхіл мясцовасьці (да 5°). раўніны займаюць 64 % тэрыторыі сушы. Найбуйнейшая раўніна сьвету: Амазонская нізіна (звыш 5 млн. км²).

Самалёт

Самалёт, аэраплян — лятальны апарат, які для палёту выкарыстоўвае паступальны рух. Самалёты ўключаюць як апараты з рэактыўным рухавіком, так і тыя, якія для палёту выкарыстоўваюць цягу, ствараную вінтом (прапэлерам), а таксама апараты без рухавікоў (плянэры). Маюць цьвёрда замацаваныя крылы, у адрозьненьне ад шрубалётаў і арнітоптэраў.

Сусьветная арганізацыя здароўя

Сусьве́тная арганіза́цыя здаро́ўя, САЗ (па-ангельску: World Health Organization, WHO) — адна з арганізацыяў, якая дзейнічае ў рамках ААН. Арганізацыя зьяўляецца чальцом групы разьвіцьця ААН. Папярэднік САЗ, Арганізацыя здароўя, была агенцтвам пры Лізе Нацыяў. Штаб-кватэра САЗ знаходзіцца ў Жэнэве.

Хімічная зброя

Хімічная зброя — зброя масавага паражэньня, дзеяньне якога заснаванае на таксычных уласьцівасьцях атрутных рэчываў, і на сродках іх ужываньня: снарады, ракеты, міны, авіяцыйныя бомбы, вапы (выліўные авіяцыйныя прыборы). Нароўні зь ядзернай і біялягічнай зброяй ставіцца да зброі масавага паражэньня (ЗМП).

Швайцарыя

Швайца́рская канфэдэра́цыя ці Швайца́рыя (Швэйцарыя) — краіна ў Эўропе, якая зьяўляецца фэдэральнай парлямэнцкай рэспублікай і складаецца з 26 кантонаў. Сталіцай краіны ёсьць горад Бэрн, дзе месьцяцца фэдэральныя ўлады. Краіна разьмешчана ў Заходняй Эўропе, мае агульную мяжу зь Нямеччынай на поўначы, Францыяй на захадзе, Італіяй на поўдні й Аўстрыяй і Ліхтэнштайнам на ўсходзе.

Шэльда

Шэльда, або Эско (па-нідэрляндзку: Schelde, па-француску: Escaut, па-валёнску: Escô‎, па-лацінску: Scaldis) — рака ў Францыі, Бэльгіі ды Нідэрляндах. Даўжыня — 430 км, плошча басэйну — 35,5 тыс. км².

Эльзас-Лятарынгія

Імпэрская зямля Эльзас-Лятарынгія (па-нямецку: Reichsland Elsaß-Lothringen, па-француску: Alsace-Lorraine) — «імпэрская зямля» Нямецкай імпэрыі, што знаходзіцца на тэрыторыі сёньняшняй Усходняй Францыі. Уключала Эльзас і ўсходнюю Лятарынгію, зьвязаныя агульнай гісторыяй.

Чытаць на іншай мове