Bank of Communications

Bank of Communications Limited (BoCom) (кіт.: 交通银行) — адзін з найвялікшых банкаў Кітая, заснаваны ў 1908 годзе. Па стане на сакавік 2007 года актывы банка дасягнулі 1,71 трыльёна юаняў (220 млрд долараў). У 2005 годзе банк правёў размяшчэнне сваіх акцый на Ганконгскай фондавай біржы, а ў 2007 годзе — на Шанхайскай фондавай біржы.

Апалон (касмічная праграма)

Прагра́ма «Апалон» (англ.: Apollo program) — трэцяя праграма пілатуемых касмічных палётаў, ініцыяваная NASA. У часы Эйзенхаўэра, калі з'явіліся першыя ідэі што да праграмы, «Апалон» меркаваўся праграмай палётаў трохмесных караблёў, якая прыйшла б на замену аднамесным караблям праграмы «Меркурый». Наступны ж прэзідэнт, Джон Фіцджэральд Кенэдзі, у сваім звароце да Кангрэса ЗША 25 мая 1961 года вывеў запуск «Апалона» для «пасадкі чалавека на Месяц і вяртання на Зямлю ў бяспецы» да канца 1960-х гадоў у шэраг нацыянальных мэт. У 1962 годзе на замену «Меркурыю» прыйшоў Праект «Джыміні», які працягнуўся да 1966 года. Першы пілатуемы палёт на «Апалоне» адбыўся ў 1968 годзе, а кульмінацыяй праекта стала першая высадка чалавека на Месяц.

Гітанас Наўседа

Гіта́нас Наўседа́ (літ.: Gitanas Nausėda; нар. 19 мая 1964, Клайпеда) — літоўскі эканаміст, банкір і выкладчык універсітэта. Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі з 12 ліпеня 2019 г.

Джад Трамп

Джад Трамп (англ.: Judd Trump; нар. 20 жніўня 1989, Уітчорч, Брысталь, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст чэмпіянату свету 2011 года і былы лідар сусветнага рэйтынгу. Пераможца чэмпіянату Вялікабрытаніі 2011, аднаго са спаборніцтваў трайной кароны, і яшчэ сямі рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-15 снукерыстаў у гісторыі па колькасці рэйтынгавых перамог). З сезона 2011/2012 нязменна ўваходзіць у топ-16 сусветнага рэйтынгу.

Джон Хігінс

Джон Хігінс (англ.: John Higgins; нар. 18 мая 1975, Уішау, вобл. Паўночны Ланаркшыр, Шатландыя) — шатландскі прафесійны гулец у снукер. Былы лідар сусветнага рэйтынгу. Чатырохразовы чэмпіён свету (1998, 2007, 2009, 2011), трохразовы пераможца чэмпіянату Вялікабрытаніі (1998, 2000, 2010), двухразовы пераможца Мастэрс (1999, 2006) і, такім чынам, адзін з дзесяці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгралі ўсе тры турніры трайной снукернай кароны. Пераможца 30-ці рэйтынгавых турніраў (трэцяе месца ў гісторыі пасля Стывена Хендры і Роні О'Салівана). З сезона 1995/1996 нязменна ўваходзіць у топ-16 сусветнага рэйтынгу.

Кітай

Кітай (кіт.: 中国), афіцыйна Кітайская Народная Рэспубліка (КНР, кіт.: 中华人民共和国) — краіна ва Усходняй Азіі. Мяжуе з Расіяй і Манголіяй на поўначы, з Паўночнай Карэяй на ўсходзе, з Казахстанам, Кыргызстанам Таджыкістанам, Афганістанам і Пакістанам на захадзе, з Індыяй, Непалам, Бутанам, М'янмай, Лаосам і В'етнамам на поўдні. На ўсходзе абмываецца Жоўтым, Усходне-Кітайскім і Паўднёва-Кітайскім морамі Ціхага акіяна. Тайвань — найбуйнейшы востраў Кітая — займае дэ-факта незалежная Кітайская Рэспубліка, якую Пекін не прызнае. Кітай займае першае месца ў свеце па колькасці насельніцтва; трэцяе месца — па плошчы. Касмічная дзяржава. КНР з'яўляецца адной з пяці афіцыйных ядзерных дзяржаў, пастаянным членам Савета Бяспекі ААН, валодае самай вялікай у свеце арміяй і другім у свеце ваенным бюджэтам. Поспехі ў эканамічным развіцці даюць падставы разглядаць КНР у якасці патэнцыйнай звышдзяржавы.

Месяц (спадарожнік Зямлі)

Ме́сяц — натуральны спадарожнік Зямлі. Самы блізкі да Сонца спадарожнік планеты, бо ў бліжэйшых да Сонца планет, Меркурыя і Венеры, спадарожнікаў няма. Другі па яркасці аб'ект на зямным небасхіле пасля Сонца і пяты па велічыні натуральны спадарожнік планеты Сонечнай сістэмы. Сярэдняя адлегласць паміж цэнтрамі Зямлі і Месяца — 384 467 км (0,002 57 а. а. ~ 30 дыяметраў Зямлі).

Снукер

Сну́кер — адна з разнавіднасцей більярду. У снукер гуляюць на стале, які пакрыты, як правіла, зялёным сукном, з чатырма лузамі, якія размешчаны ў кожным з вуглоў, і дзвюма лузамі, якія размешчаны ў сярэдзіне кожнага з доўгіх бартоў і называюцца бакавымі (або сярэднімі). Класічны стол мае памер 12×6 футаў (3,7×1,8 м). Для гульні выкарыстоўваецца кій і 22 снукерныя шары: адзін біток (белы шар), 15 чырвоных шароў коштам у адно ачко кожны і 6 шароў розных колераў: жоўты (2 ачкі), зялёны (3), руды (4), сіні (5), ружовы (6 ), чорны (7). Ігрок выйграе фрэйм​​, калі набірае больш ачкоў, чым супернік, забіваючы чырвоныя і каляровыя шары з дапамогай бітка. Ігрок атрымлівае дадатковыя ачкі, калі супернік парушае правілы або памыляецца пры выхадзе са снукеру. Ігрок выйграе матч, калі выйграе пэўную колькасць фрэймаў.

Спіс людзей, якія пабывалі на Месяцы

У перыяд з 1969 па 1972 год у межах праграмы «Апалон» было здзейснена 6 палётаў з пасадкай на Месяцы. Усяго на Месяц высаджваліся 12 астранаўтаў ЗША.

Шанхай

Шанха́й (кіт.: 上海市) — буйнейшы горад Кітая і адзін з самых буйных гарадоў свету, размешчаны ў дэльце ракі Янцзы. Адзін з чатырох гарадоў цэнтральнага падпарадкавання КНР, важны фінансавы і культурны цэнтр краіны, а таксама адзін з самых буйных у свеце марскіх портаў.

Шатландыя

Шатландыя (шатл. гэл.: Alba, англ.: Scotland, скотс: Scotland) — адна з чатырох краін Злучанага Каралеўства, мае найбольшую аўтаномію. У мінулым незалежнае каралеўства ў Паўночнай Еўропе. Шатландыя займае поўнач вострава Вялікабрытанія і мяжуе па сушы з Англіяй. Сталіца — Эдынбург.

Чытаць на іншай мове