XVIII стагоддзе

18 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1701 года і скончылася 31 снежня 1800 года.

2 тысячагоддзе
XVI ст.XVII ст.XVIII ст.XIX ст.XX ст.
1690-я 1690 1691 1692 1693 1694 1695 1696 1697 1698 1699
1700-я 1700 1701 1702 1703 1704 1705 1706 1707 1708 1709
1710-я 1710 1711 1712 1713 1714 1715 1716 1717 1718 1719
1720-я 1720 1721 1722 1723 1724 1725 1726 1727 1728 1729
1730-я 1730 1731 1732 1733 1734 1735 1736 1737 1738 1739
1740-я 1740 1741 1742 1743 1744 1745 1746 1747 1748 1749
1750-я 1750 1751 1752 1753 1754 1755 1756 1757 1758 1759
1760-я 1760 1761 1762 1763 1764 1765 1766 1767 1768 1769
1770-я 1770 1771 1772 1773 1774 1775 1776 1777 1778 1779
1780-я 1780 1781 1782 1783 1784 1785 1786 1787 1788 1789
1790-я 1790 1791 1792 1793 1794 1795 1796 1797 1798 1799
1800-я 1800 1801 1802 1803 1804 1805 1806 1807 1808 1809

Вынаходніцтвы, адкрыцці

Gazeta Grodzieńska

Gazeta Grodzieńska (бел.: Гродзенская газета) — перыядычнае выданне ў Рэчы Паспалітай, першае на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Брытанскі музей

Брытанскі музей (англ.: British Museum) — галоўны гісторыка-археалагічны музей Брытанскай імперыі (цяпер — Вялікабрытаніі) і адзін з найбуйнейшых музеяў свету, другі па наведвальнасці пасля Луўра.

Гётынгенскі ўніверсітэт

Гётынгенскі ўніверсітэт імя Георга-Аўгуста (ням.: Georg-August-Universität) — адзін з самых буйных і найстарэйшых існуючых універсітэтаў Ніжняй Саксоніі.

Ніжнесаксонская Дзяржаўная Бібліятэка і Універсітэт Гётынгена займаюць вядучае месца сярод бібліятэк Германіі (4,5 мільёнаў тамоў).

Універсітэт быў заснаваны ў 1734 годзе Георгам II, курфюрстам Гановера і каралём Вялікабрытаніі і адкрыты ў 1737 годзе. Універсітэт хутка развіваўся і, дасягнуўшы колькасці 1.000 студэнтаў, зрабіўся адным з самых найбуйнейшых вышэйшых навучальных устаноў Еўропы таго часу.

У XIX стагоддзі з гётынгенскім універсітэтам былі звязаныя такія выдатныя матэматыкі, як Карл Фрыдрых Гаўс, Бернхард Рыман, Петэр Густаў Лежон-Дзірыхле, Фелікс Клейн, Давід Гільберт. Дзейнасць Гільберта ператварыла ў пачатку XX стагоддзя Гётынген у «матэматычную Меку». З гётынгенскім універсітэтам звязана дзейнасць па меншай меры 45 нобелеўскіх лаўрэатаў.

Дом мяшчанкі Эцінген

Дом мяшчанкі Эцінген — будынак у Мінску, размешчаны ў Верхнім Горадзе, па адрасе вул. Герцэна, 4.

Ельскі ўніверсітэт

Е́льскі ўніверсітэ́т (англ.: Yale University) — адзін з найбольш вядомых універсітэтаў ЗША, знаходзіцца ў г. Нью-Хэйвен, штат Канектыкут. Уваходзіць у групу самых элітных амерыканскіх універсітэтаў, т. зв. Лігу плюшчу.

Выпускнікамі ўніверсітэта стала мноства вядомых асоб, у т.л. 52 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 5 прэзідэнтаў ЗША, 13 мільярдэраў і мноства кіраўнікоў краін.

Калумбійскі ўніверсітэт

Калумбійскі ўніверсітэт (афіцыйная назва Калумбійскі ўніверсітэт горада Нью-Ёрк) — адзін з найбольш вядомых універсітэтаў ЗША, уваходзіць у элітную Лігу плюшчу.

Універсітэт быў заснаваны ў 1754 г., з дазволу караля Англіі Георга II. Універсітэт знаходзіцца ў г. Нью-Ёрк, раён Манхэтан, дзе займае 6 кварталаў (13 га).

Каралеўства Вялікабрытанія

Каралеўства Вялікабрытанія было ўтворана ў 1707 годзе шляхам уз'яднання каралеўстваў Англія і Шатландыя (гл. Акт аб уніі 1707 года). Кіраўніцтва створанай краінай перадавалася ў рукі сумеснага парламенту і сумеснага ўраду ў горадзе Вэстмінстэр. Шатландыя і Англія былі звязаны паміж сабой персанальнай уніяй пачынаючы ўжо з 1603 года.

У 1707 годзе на змену англійскай і шатландскай манархіям прыйшла "брытанская манархія". Парламент Англіі быў пашыраны да парламенту Вялікабрытаніі, а шатландскі парламент быў распушчаны і перастаў існаваць. Абедзьве краіны атрымалі месцы ў Палаце обшчын і ў Палаце лордаў. Але Шатландыя не мела магчымасці дэлегаваць такую колькасць дэпутатаў, якая прапарцыянальна адпавядала б колькасці насельніцтваў краін, адсылаючы некалькі меншую колькасць парламентарыяў. Шатландыя мела права адпраўляць у Лондан усяго толькі 45 дэпутатаў парламента і 16 пэраў.

Шатландскі парламент быў узноўлены 1 ліпеня 1999 года, пасля таго як насельніцтва Шатландыі падтрымала закон аб дэцэнтралізацыі на рэферэндуме 11 верасня 1999 года.

На змену Каралеўству Вялікабрытанія у 1801 годзе прыйшло Аб'яднанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі.

Магілёўскі школьны тэатр

Магілёўскі школьны тэатр — тэатр, існаваў у Магілёве ў 1722-1732 гг. пры езуіцкім калегіуме. Захаваліся 3 друкаваныя праграмы пра паказы 3 панегірыкаў: у 1722 годзе – "Ганаровыя сармацкія знакі – дзедавы сякіры Асалінскіх" з антыпралогам, пралогам і алегарычным эпілогам, інтэрлюдыямі; у 1726 г. – "Ключ ведаў, далучаны да ключа прадзедаўскага герба іхалоўскіх" з алегарычным пралогам, хорамі і эпілогам, інтэрлюдыямі; у 1732 г. – "Укаранаванае жыллё мудрасці" на лацінска-польскай мове з алегарычным пралогам, хорамі і эпілогам. Аўтарамі п'ес звычайна былі выкладчыкі паэтыкі і рыторыкі.

Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава

Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (МДУ) — вядучы, старэйшы і адзін з найбуйнейшых класічных універсітэтаў Расіі, адзін з цэнтраў расійскай навукі(руск.) бел. і культуры(руск.) бел.. З 1940 носіць імя Міхаіла Ламаносава, поўная назва — Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны універсітэт імя М. В. Ламаносава», шырока выкарыстоўваецца абрэвіятура «МДУ».

Мінскі павет

Мі́нскі паве́т (руск.: Минский уезд), з 1919 г. Ме́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай губерні (1795—1921) і БССР (1921—1924).

Адміністрацыйны цэнтр — Мінск (Менск).

Плошча Згоды

Плошча Згоды (фр. Place de la Concorde) — цэнтральная плошча Парыжа і выдатны помнік горадабудаўніцтва эпохі класіцызму. Другая па велічыні ў Францыі (пасля плошчы des Quinconces у Бардо).

Прынстанскі ўніверсітэт

Прынстанскі ўніверсітэт (англ.: Princeton University) — прыватны ўніверсітэт, адзін з найстарэйшых і самых вядомых універсітэтаў у ЗША. Уваходзіць у Лігу плюшчу і з'яўляецца адной з самых прэстыжных ВНУ краіны. Знаходзіцца ў горадзе Прынстан, штат Нью-Джэрсі.

Расійская акадэмія навук

Расійская акадэмія навук (РАН) — дзяржаўная акадэмія навук, вышэйшая навуковая арганізацыя Расійскай Федэрацыі, вядучы цэнтр фундаментальных даследаванняў у галіне натуральных і грамадскіх навук у краіне. Асноўнай мэтай дзейнасці Расійскай акадэміі навук з'яўляецца арганізацыя і правядзенне фундаментальных даследаванняў, накіраваных на атрыманне новых ведаў аб законы развіцця прыроды, грамадства, чалавека і спрыяльных тэхналагічнаму, эканамічнаму, сацыяльнаму і духоўнаму развіццю Расіі. Расійская акадэмія навук з'яўляецца некамерцыйнай навуковай арганізацыяй, створанай у форме дзяржаўнай акадэміі навук і выконваючай важныя канстытуцыйна-публічныя задачы па забеспячэнні дабрабыту і росквіту Расіі (Прэамбула Канстытуцыі РФ) і свабоды навуковай творчасці (арт. 44 Канстытуцыі РФ).Агулам у Акадэміі станам на красавiк 2019 года налічвалася 1008 навуковых устаноў, каля 50 тыс. навуковых супрацоўнікаў, у тым ліку 848 акадэмікі, 1075 члены-карэспандэнты і 605 акадэмічных прафесараў. Таксама ёсць 460 замежных членаў.

Расійская імперыя

Расійская імперыя (рус. Российская империя) — дзяржава, якая існавала ў перыяд з 22 кастрычніка (2) лістапада 1721 года да Лютаўскай рэвалюцыі і абвяшчэння рэспублікі ў 1917 годзе Часовым урадам.

Імперыя была абвешчана 22 кастрычніка (2) лістапада 1721 года па выніках Паўночнай вайны, калі па прашэнні сенатараў рускі цар Пётр I Вялікі прыняў тытулы Імператара Усерасійскага і Айца айчыны.

Сталіцай Расійскай імперыі з 1721 па 1728 і з 1730 па 1917 гады быў Санкт-Пецярбург, а ў 1728—1730 гадах Масква.

Расійская імперыя была трэцяй па плошчы дзяржавай, якая калі-небудзь існавала (пасля Брытанскай і Мангольскай імперый) — распасціралася да Паўночнага Ледавітага акіяна на поўначы і Чорнага мора на поўдні, да Балтыйскага мора на захадзе і Ціхага акіяна на ўсходзе. Глава імперыі — імператар усерасійскі, валодаў нічым не абмежаванай, абсалютнай уладай да 1905 года.

1 (14) верасня 1917 года Аляксандр Керанскі абвясціў краіну рэспублікай (хоць гэта пытанне адносілася да кампетэнцыі Устаноўчага сходу; 5 (18) студзеня 1918 года Устаноўчы сход таксама абвясціў Расію рэспублікай). Аднак заканадаўчы орган імперыі — Дзяржаўная Дума — быў распушчаны толькі 6 (19) кастрычніка 1917.

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт (руск.: Санкт-Петербу́ргский госуда́рственный университе́т) — адзін з найбуйнейшых і самых першых універсітэтаў у Расіі. У склад універсітэцкага вучэбна-навуковага комплексу ўваходзіць: 22 спецыяльныя факультэты, 13 навукова-даследчыя інстытуты, а таксама факультэт Ваеннага навучання і агульнауніверсітэцкая кафедра фізічнай культуры і спорту.

Прэзідэнт СПБГУ — акадэмік РАТ Л. А. Вярбіцкая. Рэктар — прафесар М. М. Кропачаў.

Будынкі ўніверсітэта размешчаны ў асноўным у Васілевостраўскім і Петрадварцоўскім раёнах горада. На Васільеўскім востраве размешчаны так званы Васілевостраўскі вучэбна-навуковы комплекс з гістарычным галоўным будынкам універсітэта (будынак Дванаццаці калегій), а ў Старым Пецяргофе — Петрадварцовы вучэбна-навуковы комплекс.

Смаленская губерня

Смаленская губерня — адміністрацыйная адзінка ў складзе Расійскай імперыі і РСФСР у 1708—1929 гадах. Губернскі цэнтр — Смаленск.

Старажоўскія могілкі

Старажо́ўскія мо́гілкі (таксама Пярэ́спінскія) — некропаль, што існаваў у XVIII—XX стагоддзях у горадзе Мінску.

Шведская каралеўская акадэмія навук

Шведская каралеўская акадэмія навук (шведск.: Kungliga Vetenskapsakademien) — адна з шведскіх каралеўскіх акадэмій, незалежная недзяржаўная арганізацыя, якая ставіць мэтай развіццё навук (перш за ўсё матэматыкі і прыродазнаўчых навук).

Заснавана ў 1739 шасцю маладымі шведскімі вучонымі, прадпрымальнікамі і палітыкамі:

натуралістам Карлам Лінеем,

камерсантам Ёнасам Альстромерам,

інжынерам і прадпрымальнікам Мортэнам Трывальдам,

палітыкам Андэрсам Юхан фон Хёпкенам,

вучоным і палітыкам Стэнам Карлам Біелкэ,

палітыкам Карлам Вільгельмам Кадэрхельмам.Узорам для стварэння акадэміі паслужылі Лонданскае каралеўскае таварыства і Каралеўская акадэмія навук Францыі.

Акадэмія прысуджае наступныя міжнародныя прэміі:

Нобелеўская прэмія па фізіцы

Нобелеўская прэмія па хіміі

Прэмія памяці Нобеля па эканоміцы

Крафардаўскія прэміі па астраноміі, матэматыцы, біялагічных навуках і лячэнню поліартрыта;

Прэміі Рольфа Шока па логіцы і філасофіі;

Прэмія Рыгора Амінофа па крышталяграфіі.

Яраслаўская губерня

Яраслаўская губерня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі і РСФСР з цэнтрам у Яраслаўлі, існавала ў 1777—1929 гадах у паўночна-ўсходняй частцы Еўрапейскай Расіі, у верхнім Паволжы, паміж 57°49' і 60° 5' паўн.ш. і 38°25' і 42°5' у.д.. Цяпер тэрыторыя губерні пераважна знаходзіцца ў Яраслаўскай вобласці.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.