XII стагоддзе

12 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1101 года і скончылася 31 снежня 1200 года.

2 тысячагоддзе
X ст.XI ст.XII ст.XIII ст.XIV ст.
1090-я 1090 1091 1092 1093 1094 1095 1096 1097 1098 1099
1100-я 1100 1101 1102 1103 1104 1105 1106 1107 1108 1109
1110-я 1110 1111 1112 1113 1114 1115 1116 1117 1118 1119
1120-я 1120 1121 1122 1123 1124 1125 1126 1127 1128 1129
1130-я 1130 1131 1132 1133 1134 1135 1136 1137 1138 1139
1140-я 1140 1141 1142 1143 1144 1145 1146 1147 1148 1149
1150-я 1150 1151 1152 1153 1154 1155 1156 1157 1158 1159
1160-я 1160 1161 1162 1163 1164 1165 1166 1167 1168 1169
1170-я 1170 1171 1172 1173 1174 1175 1176 1177 1178 1179
1180-я 1180 1181 1182 1183 1184 1185 1186 1187 1188 1189
1190-я 1190 1191 1192 1193 1194 1195 1196 1197 1198 1199
1200-я 1200 1201 1202 1203 1204 1205 1206 1207 1208 1209

Падзеі

Беларусь

Замежная Еўропа

Азія

Асобы

Беларусь

Іншыя краіны

Гл. таксама

XII стагоддзе да н.э.

XII стагоддзе да н. э.

Верона

Верона — горад на паўночным усходзе Італіі, у рэгіёне Венета, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Верона. Насельніцтва — 262,1 тысяч чалавек (2006 г.). Размешчаны на рацэ Адыджэ. Важны транспартны вузел на шляху з Венецыі ў Мілан і з Паданскай раўніны ў Аўстрыю (праз перавал Брэнер).

Верону штогод наведваюць сотні тысяч турыстаў, у тым ліку шмат замежнікаў, з-за яго славутасцяў і розных штогадовых мерапрыемстваў, такіх як адкрыццё опернага сезона.

Горад абавязаны сваім гістарычнымі помнікамі і эканамічным значэннем свайму геаграфічнаму становішчу.

Заступнікам горада лічыцца святы Зінон, дзень горада — 21 мая.

Лівонскі крыжовы паход

Лівонскі крыжовы паход — адзін з паўночных крыжовых паходаў, які прывёў да заваявання немцамі і датчанамі тэрыторый сучасных Эстоніі і Латвіі ў канцы XII — пачатку XIII стагоддзяў. 2 лютага 1207 года на заваяваных тэрыторыях было ўтворана тэакратычнае княства Terra Mariana, якое ўваходзіла ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі, але ў 1215 годзе папа Інакенцій III абвясціў гэтыя землі валоданнем Святога прастола.

У 1226 годзе Гільём Мадэнскі падзяліў захопленыя немцамі і датчанамі зямлі на шэсць феадальных уладанняў, што паслужыла падставай біскупска-рыцарскага ліфляндскага дзяржаўнага арганізма наступнага часу.

Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр

Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр — адзін з найстаражытнейшых манастыроў у Кіеве. Пабудаваны ў 1108—1113 гадах унукам Яраслава Мудрага кіеўскім князем Святаполкам Ізяславіча пры Міхайлаўскім Залатаверхім саборы.

Крыжова-купальны шасціслуповы храм з трыма нефамі і адным пазалочаным купалам. У пачатку 20 стагоддзя храм — 7-купальны. Міхайлаўскі Залатаверхі сабор быў пабудаваны з каменя і цэглы-плінфы на вапнава-цаментным растворы тэхнікай «змешанага мура». Сцены сабора ўпрыгожвалі мазаікі і фрэскі. Быў адным з найбуйнейшых манастыроў Старажытнага Кіева.

На тэрыторыі манастыра знаходзіцца Кіеўская праваслаўная багаслоўская акадэмія і храм святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова.

Плімут (Англія)

Плі́мут (англ.: Plymouth [ˈplɪməθ], корнск.: Aberplymm) — партовы горад у Англіі, вылучаны ва ўнітарную адзінку са статусам «сіці», на паўднёвым захадзе цырыманіяльнага графства Дэван. Насельніцтва паводле звестак перапісу 2011 г. складае 256 384 жыхароў, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 3 211 чал./км² . Плошча горада — 79 км². У горадзе размешчана ваенна-марская база.

Першыя паселішчы на тэрыторыі горада адносяцца да бронзаваму веку. Датай заснавання самога горада лічыцца XII стагоддзе. Назва горада азначае «Вусце Пліма» паводле яго размяшчэння.

Шатландскі манастыр (Вена)

«Шатландскі» манастыр у Вене (ням.: Schottenstift, поўная назва ням. ням.: Benediktinerabtei unserer Lieben Frau zu den Schotten — Бенедыктынскае абацтва нашай любай Маці пры шатландцах) — каталіцкі мужчынскі кляштар на плошчы Фрэюнг у цэнтральнай частцы Вены, заснаваны ў 1155 годзе.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.