Ferrari

Ferrari S.p.A. (коратка: Ferrariбел.: «Ферары») — італьянская кампанія, што выпускае спартыўныя аўтамабілі і знаходзіцца ў Маранела. Заснаваная ў 1929 годзе Энца Ферары як Scuderia Ferrari, кампанія фундавала гоншчыкаў і вырабляла гоначныя машыны да 1947 года. З 1947 года пачала выпуск «дарожных» (англ.: street-legal) спартыўных аўтамабіляў пад маркай «Ferrari S.p.A.». На працягу ўсёй сваёй гісторыі, кампанія бярэ ўдзел у розных гонках, асабліва ў Формуле-1, дзе яна мае найбольшы поспех. Эмблема «Ферары» — жарабец, які ўстаў на дыбы, на жоўтым фоне. Традыцыйны колер аўтамабіляў — чырвоны, але кампанія выпускае аўтамабілі і іншых колераў.

Ален Прост

Ален Мары Паскаль Прост (фр.: Alain Marie Pascal Prost; нар. 24 лютага 1955) — знакаміты французскі аўтагоншчык. Удзельнік трынаццаці чэмпіянатаў Формулы-1. Чатырохразовы чэмпіён свету. Першынстваваў у 1985, 1986, 1989, 1993 гадах. Па заканчэнні кар'еры аўтагонніка, стварыў уласную каманду «Prost Grand Prix», якая праіснавала з 1997 па 2001 год, так і не дамогшыся істотных вынікаў.

Ален Прост лічыцца адным з лепшых пілотаў «Формулы-1» за ўсю яе гісторыю. За свой акуратны стыль пілатажу атрымаў мянушку «Прафесар». У свой час ён усталяваў рэкорды па колькасці перамог, лепшых колаў, ачкоў і подыўмаў. У 2000-я практычна ўсе яго рэкорды былі пабітыя Міхаэлем Шумахерам, такім чынам, Прост застаецца другім па большасці абсалютных паказчыкаў.

Гран-пры Іспаніі

Гран-пры Іспаніі (ісп.: Gran Premio de Espana, англ.: The Spanish Grand Prix) — гонка Формулы-1, у наш час праводзіцца на трасе Каталунья (Мантмело, недалёка ад Барселоны, Іспанія). Упершыню Гран-пры Іспаніі быў уключаны ў каляндар чэмпіянату Формулы-1 у 1951 годзе, а на трасе Каталунья праводзіцца з 1991 года.

Гран-пры Канады

Гран-пры Канады (англ.: Canadian Grand Prix, фр.: Grand Prix du Canada) — гонка Формулы-1, праводзіцца на аўтадроме імя Жыля Вільнёва, Манрэаль, Канада. Улучаны ў чэмпіянат свету Формулы-1 з сезона 1967 па 2015 год (не быў уключаны ў чэмпіянаты 1975, 1987 і 2009 гадоў).

Гран-пры Кітая

Гран-пры Кітая (кіт.: 中国大奖赛) — адзін з этапаў чэмпіянату Свету па аўтагонках у класе Формула-1. Упершыню праведзены ў 2004 годзе на новым аўтадроме ў Шанхаі. У першым Гран-пры Кітая атрымаў перамогу пілот Ferrari Рубенс Барыкела.

Джавані Ферары

Джавані Ферары (італ.: Giovanni Ferrari; 6 снежня 1907 — 2 снежня 1982) — італьянскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1934 і 1938 у складзе нацыянальнай зборнай Італіі.

Джузэпэ Фарына

Эміліа Джузэпэ «Ніно» Фарына (італ.: Emilio Giuseppe «Nino» Farina, 30 кастрычніка 1906 — 30 чэрвеня 1966) — італьянскі аўтагоншчык. Ён застаўся ў гісторыі як пераможца першага афіцыйнага этапу ў гісторыі чэмпіянатаў свету Формулы-1 і першы чэмпіён свету ў гэтых гонках.

Фарына прыняў удзел у складзе завадской каманды Alfa Romeo у першым сезоне ў 1950 годзе. Атрымаўшы 3 перамогі ў 6 еўрапейскіх этапах (на Гран-пры Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Італіі), Фарына стаў чэмпіёнам свету, апярэдзіўшы Хуана-Мануэля Фанхіа на 3 ачкі.

У 1951 годзе Фарына атрымаў усяго адну перамогу, саступіўшы ў чэмпіянаце Фанхіа і двум гоншчыкам Ferrari. У 1952 годзе Фарына пераходзіць у Ferrari, але саступае ў чэмпіянаце свайму больш маладому напарніку Альбетра Аскары — 2 месца ў выніковым заліку.

У чэмпіянаце 1953 Фарына заняў 3 месца, атрымаўшы ў ім ўсяго адну перамогу — у Гран-пры Германіі 1953 (пасля страты кола). У 1954 годзе ён трапіў у сур’ёзную аварыю ў Монце і не змог працягнуць сезон. Вярнуўся ў гонкі ў 1955 годзе, нават нягледзячы на вымушаную неабходнасць звярнуцца да дапамогі морфія. Атрыманыя траўмы вымусілі яго ў канцы года абвясціць аб сваім сыходзе.

У 1956 году Фарына прыняў удзел у гонцы Індыянапаліс 500, але не прайшоў кваліфікацыю, і на гэтым канчаткова завяршыў кар’еру аўтагоншчыка. Фарына загінуў у дарожнай аварыі ў 1966 годзе, накіроўваючыся на Гран-пры Францыі 1966.

== Зноскі ==

Кімі Райканен

Кімі-Маціас Райканен (фінск.: Kimi-Matias Räikkönen, [ˈkimi ˈmɑtiɑs ˈræikːønen]; 17 кастрычніка 1979, Эспаа) — фінскі аўтагоншчык, пілот Формулы-1. Чэмпіён свету 2007 года і двойчы віцэ-чэмпіён свету (у 2003 і 2005 гадах). Лічыцца адным з лепшых аўтагоннікаў цяперашняга часу. У сезонах 2007-2009 выступаў за каманду Ферары. З 2009 года актыўна ўдзельнічае ў ралійных гонках: на ралі Фінляндыі дэбютаваў у чэмпіянаце свету па ралі (WRC). У снежні 2009 года прыняў рашэнне пакінуць як мінімум на год Формулу-1 і правесці наступны год у WRC, падпісаўшы 28 сакавіка 2010 кантракт з камандай Citroën Junior Team.

Напачатку 2011 года Кімі Райканен стварыў уласную каманду ў WRC пад назвай ICE 1 Racing, за якую працягнуў свае далейшыя выступы ў ралі на аўтамабілях Citroen, а яго штурманам застаўся Кай Ліндстрам. Напачатку лютага 2011 года Кімі таксама абвясціў пра стварэнне ўласнай каманды ў чэмпіянаце свету па мотакросе з аналагічнай як і ў ралі назвай ICE 1 Racing.

29 лістапада 2011 года каманда Lotus паведаміла пра падпісанне двухгадовага кантракта з Кімі Райканенам на сезоны 2012 і 2013 гадоў.

11 верасня 2013 года каманда Ferrari абвясціла пра вяртанне спартсмена ў каманду на сезоны 2014 і 2015 гадоў.

У лістападзе 2013 года было абвешчана, што Райканену будзе праведзена аперацыя на спіне ў клініцы Зальцбурга, у звязку з чым апошнія ганкі сезона ў ЗША і Бразіліі пілоту давядзецца прапусціць.

Пад канец лістапада аперацыя была праведзена паспяхова, і было афіцыйна абвешчана пра тое, што ўжо вясной гоншчык выйдзе на трасу.

У 2015 годзе Кімі падпісаў кантракт на сезон 2016 года з Ferrari.

== Зноскі ==

Мантакута

Мантакута (італ.: Montacuto) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне П'емонт, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Алесандрыя.

Насельніцтва складае 340 чалавек (2008 г.), шчыльнасць насельніцтва складае 14 чал./км². Займае плошчу 24 км². Паштовы індэкс — 15050. Тэлефонны код — 0131.

Заступнікам населенага пункта лічыцца святы San Fermo.

Серхіа Перэс

Се́рхіа Пе́рэс Мендоза (ісп.: Sergio Pérez Mendoza, [ˈseɾxjo ˈpeɾes] ; нарадзіўся 26 студзеня 1990 года), таксама вядомы як «Чэко» Перэс — мексіканскі гоншчык, які выступае за каманду Force India у чэмпіянаце Формулы-1.

Перэс быў членам Акадэміі кіроўцаў Ferrari да 2012 года. Свой першы подыум у Формуле 1 атрымаў у 2012 годзе на Гран-пры Малайзіі у Sauber, што прынесла яму вядомасць і падсілкавала спекуляцыі наконт пераходу ў Ferrari ў найбліжэйшай будучыні. Тым не менш, пазней Перэс паведаміў журналістам, што ён планаваў застацца ў Sauber па меншай меры да канца 2012 года. З-за яго маладога ўзросту і высокіх дасягенняў, ён быў правзаны "мексіканскім Вундэркіндам".Перэс перайшоў у McLaren на сезон 2013 года, аднак аўтамабіль быў не ў стане прынесці камандзе хоць адзін подыум. На сезон 2014 года каманда вырашыла замяніць Перэса на дацкага пілота Магнусена, але вельмі позна, што магло пакінуць Перэса без месца ў чэмпіянаце. У снежні 2013 года было абвешчана, што Force India падпісала з Перэсам кантракт на 15 мільёнаў еўра.

Уільямс (каманда Формулы-1)

«Уільямс» (англ.: Williams, поўная назва Williams Martini Racing)(FWB: WGF1) — брытанская каманда «Формулы-1». Дзевяціразовы ўладальнік Кубка канструктараў «Формулы-1». Каманда была заснавана Фрэнкам Уільямсам і Патрыкам Хэдам у 1977 годзе, пасля двух папярэдніх праектаў Уільямса — Frank Williams Racing Cars і Walter Wolf Racing, якія скончыліся няўдала.

На Гран-пры Вялікабрытаніі 1997 года Жак Вільнёў здабыў сотую перамогу ў складзе каманды Williams. Тым самым каманда стала трэцяй камандай у гісторыі (пасля італьянскай Ferrari і англійскай McLaren), якая атрымала сто перамог у Гран-пры.

Усе шасі каманды ўтрымваюць прыстаўку FW — ініцыялы заснавальніка каманды Фрэнка Уільямса (англ.: Frank Williams).

Феліпі Маса

Фелі́пі Ма́са (парт.: Felipe Massa, партугальскае вымаўленне: [Filipi masɐ], нарадзіўся 25 красавіка 1981) — бразільскі гоншчык Формулы-1, які ў цяперашні час выступае за Williams. Маса пачаў сваю кар'еру ў картынгу ва ўзросце васьмі гадоў і працягваў удзельнічаць ў нацыянальных і рэгіянальных чэмпіянатах на працягу сямі гадоў. Пазней ён удзельнічаў у чэмпіянаце Формулы-Шэўрале. У 2000 годзе ён перайшоў у італьянскую Формулу-Рэно і перамог у чэмпіянаце Еўропы. Пазней Маса атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Еўропы Формулы-3000 у першы ж год удзелу.

Маса пачаў сваю кар'еру ў Формуле-1 разам з Sauber. На працягу 2003 года ён паспрабаваў папрацаваць у Scuderia Ferrari у якасці тэст-пілота. На працягу 2004 і 2005 гадоў ён яшчэ заставаўся ў Sauber, але пазней ізноў вярнуўся ў Ferrari, дзе ён выйграў дзве гонкі ў 2006 годзе, у тым ліку на яго хатнім Гран-пры, што зрабіла яго першым бразільцам, які пасля Айртана Сены выйграў Гран-пры Бразіліі. Маса выйграў тры гонкі ў 2007 годзе і заняў 4-е месца ў чэмпіянаце пілотаў. Ён заняў другое месца ў чэмпіянаце пілотаў 2008 года пасля доўгага змагання з Льюісам Хэмілтанам за тытул. У 2009 годзе на Гран-пры Венгрыі Маса быў паранены пружынай падвескі ад аўтамабіля Brawn GP Рубенса Барыкела. Маса быў вымушаны прапусціць рэшту сезону, але вярнуўся ў 2010 годзе. Маса значна страціў форму ў 2011 годзе не здабыўшы ніводнага подыума, але паслядоўна працягваў набіраць ачкі. Маса зрабіў значны ўклад у перамогу Ferrari у чэмпіянаце канструктараў ў 2007 і 2008 гадах і атрымаў кантракт з камандай да канца сезону 2013 года. 10 верасня 2013 года ён пацвердзіў, што ён пакіне Ferrari у канцы сезону 2013 года. 11 лістапада было абвешчана, што Маса заменіць Пастара Мальданада ў Williams пачынаючы з 2014 года, яго напарнікам па камандзе стаў Вальтэры Ботас.

Ферары (аўтагоначная каманда)

Скудэры́я Фера́ры (італ.: Scuderia Ferrari) — італьянская аўтагоначная каманда, што ўяўляе сабой падраздзяленне аўтамабільнай кампаніі Ферары (італ.: Gestione Sportiva), якое займаецца гонкамі. Хоць гэта падраздзяленне працягвае займацца гоначнай дзейнасцю шматлікіх кліентаў Ферары і прыватных каманд, яго асноўныя высілкі і фінансы засяроджаны на камандзе Формулы-1, Scuderia Ferrari.

Каманда бярэ ўдзел у гонках Формулы-1 з 1950 года дагэтуль і з'яўляецца самай старой і паспяховай камандай у чэмпіянаце. Шматлікіх італьянскіх заўзятараў каманды часта завуць «тыфозі» (італ.: tifosi). Scuderia Ferrari перакладаецца з італьянскага як «Стайня Ферары», скудэрыямі таксама часам завуць і іншыя каманды Формулы-1, прыкладам, Scuderia Toro Rosso.

Фернанда Алонса

Фернанда Алонса Дыяс (ісп. Fernando Alonso Díaz) — іспанскі аўтагоншчык, двухразовы чэмпіён свету серыі Формула-1 - 2005 і 2006 гадоў. З 2010 года - гоншчык каманды Ferrari, кантракт падпісаны на 3 гады.

Фернанда Алонса пражывае ў Оксфардзе, Вялікабрытанія, мае дом у Мон-сюр-Рола, ля Жэнеўскага возера, Швейцарыя.

Формула-1 у сезоне 1950

Сезон 1950 года ў Формуле-1 даў старт першаму Чэмпіянату Свету сярод пілотаў Формулы-1 пад эгідай Міжнароднай Федэрацыі Аўтаспорта (FIA). Чэмпіянат складаўся з сямі этапаў, 6 з каторых прайшлі ў Еўропе, і адзін у ЗША. Амерыканскі этап быў праведзены ў рамках гонкі 500 міль Індыянапаліса па правілах Амерыканскай Асацыяцыі Аўтаспорта (ААА).

Сезон доўжыўся 113 дзён (з 13 мая па 3 верасня). У спаборніцтвах удзельнічала 80 гоншчыкаў, з каторых 33 удзельнічала толькі ў Indianapolis 500.

Джузэпэ "Ніна" Фарына стаў пераможцам і першым у гісторыі Формулы-1 Чэмпіёнам Свету. Хуан Мануэль Фанхіа і Луіджы Фаджолі зянялі адпаведна другое і трэцяе месцы.

Формула-1 у сезоне 1951

Сезон 1951 года ў Формуле-1 даў старт другому ў гісторыі Чэмпіянату Свету сярод пілотаў. Другі чэмпіянат свету складаўся з 8 этапаў - Гран-пры Швейцарыі, Бельгіі, Францыі, Англіі, Германіі, Італіі і Іспаніі, а таксама 500-мільных гонак у Індыянапалісе. Сезон доўжыўся 154 дні (з 27 мая па 28 кастрычніка). У спаборніцтвах удзельнічала 80 гоншчыкаў, з каторых 33 удзельнічала толькі ў Indianapolis 500.

Аргенцінскі пілот Хуан Мануэль Фанхіа стаў пераможцам сярод пілотаў. Сезон стаў апошнім годам перамог Alfa Romeo. Гэтая мадэль з 1,5-літровай «васьмёркай», забяспечанай нагнятальнікам, з'явілася на гоначных трасах яшчэ ў 1938 годзе, маючы пад капотам ўсяго 190 к.с. Да пачатку 1951 яе магутнасць у выніку шматлікіх мадэрнізацый і ўдасканаленняў дасягнула ўжо адзнакі 404 к.с., што з'яўлялася мяжой для рухавіка, распрацаванага 12 гадоў таму.

Формула-1 у сезоне 2013

Сезон 2013 — быў 64-ым сезонам Чэмпіянату свету па Формуле-1. Адзінаццаць каманд і дваццаць два кіроўцы змагаліся за прызы дзевятнаццаці Гран-Пры. Сезон пачаўся ў Аўстраліі 17 сакавіка і скончыўся ў Бразіліі 24 лістапада 2013 года.

Сезон 2013 быў апошнім, калі ў балідах выкарыстоўваўся 2,4-літровы рухавік канфігурацыі V8. З наступнага, 2014 года, падчас гонак каманды будуць карыстацца 1,6-літровым рухавіком канфігурацыі V6 з турбанагнятальнікам.

Себасцьян Фетэль датэрмінова абараніў тытул чэмпіёна падчас Гран-Пры Індыі і тым самым выйграў чацвёрты чэмпіёнскі тытул запар. Яго каманда Red Bull Racing таксама абараніла тытул Чэмпіёна сярод Канструктараў, які стаў трэцім запар для каманды.

Формула-1 у сезоне 2014

Сезон 2014 у Формуле-1 быў 65-м сезонам Чэмпіяната Свету ў гонках класа Формула-1, якія праходзяць пад эгідай Міжнароднай Аўтамабільнай Федэрацыі (FIA). 11 каманд і 24 пілоты спаборнічалі на 19 этапах Гран-пры за тытулы Чэмпіёна свету сярод пілотаў і сярод канструктараў. Пачатак сезона адбыўся ў Аўстраліі 16 сакавіка і скончыўся 23 лістапада ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

У 2014 годзе Формула-1 забачыла шэраг тэхнічных і спартовых змен: 2,4-літровыя рухавікі, якія выкарыстоўваліся на балідах у 2006—2013, быді заменены на 1,6-літровыя рухавікі канфігурацыі V6 з турбанагнятальнікам. Змены закранулі таксама і каляндар гонак. Гран-пры Індыі і Карэі былі прыбраныя са спіса этапаў на 2014 год, у той час, як у Чэмпіянат вярнуўся Гран-пры Аўстрыі. Таксама адбыўся дэбют новага этапа Гран-пры ў Расіі на гарадской трасе ў Сочы.

Нямецкі пілот Себасцьян Фетэль пачынаў сезон як дзеючы чатырохразовы Чэмпіён Свету сярод пілотаў, а яго каманда — Red Bull Racing — як уладальнікі тытула Чэмпіёна сярод Канструктараў. Ні Фетэль, ні яго каманда не здолелі абараніць свае тытулы.

Пераможцам Чэмпіянату стаў брытанскі пілот Льюіс Хэмілтан, які выйграў свой другі чэмпіёнскі тытул, а таксама стаў самым паспяховым брытанскім пілотам за гісторыю Формулы-1. Паводле колькасці кар'ерных перамог Хэмілтан абышоў другога знакамітага брытанца Найджэла Мэнсэла. Другім пілотам у чэмпіянаце стаў партнёр Хэмілтана па камандзе Mercedes Ніка Розберг. Дзякуючы амаль суцэльнаму дамінаванню ў Чэмпіянаце, Розберг і Хэмілтан удваіх прынеслі першы Кубак Канструктараў для сваёй каманды Mercedes. Розберг таксама стаў уладальнікам спецыяльнай прэміі Міжнароднай Аўтамабільнай Федэрацыі (FIA) за найбольшую колькасць поўл-пазіцый у сезоне. Аўстралійкі пілот Red Bull Racing Даніэль Рык'ярда ў сваім дэбютным сезоне за новую каманду стаў трэцім у агульным заліку, стаў адзіным пілотам, які здолеў парушыць гегемонію пілотаў Mercedes з трыма перамогамі.

Формула-1 у сезоне 2015

Сезон 2015 года будзе 66-ым сезонам Чэмпіяната Свету ў гонках класа Формула-1, які праходзіць пад эгідай Міжнароднай Аўтамабільнай Федэрацыі (FIA). Сезон, у якім прымуць удзел 20 пілотаў і 10 каманд, пачаўся ў Аўстраліі 15 сакавіка і скончыцца ў Абу-Дабі 29 лістапада. Па выніках сезона вызначыцца Чэмпіён Свету сярод пілотаў і ўладальнік кубка Канструктараў. Па выніках сезона пілот, які выйграе больш поўл-пазіцый, атрымае спецыяльны прыз ад FIA.

Пілот каманды Mercedes Льюіс Хэмілтан абараняцьме свой другой тытул чэмпіёна, які ён выйграў у 2014 годзе. Каманда Mercedes абараняцме тытул чэмпіёна сярод канструктараў, які ўпершыню выйграла ў папярэднім сезоне.

Формула-1 у сезоне 2016

Сезон 2016 года — 67-ы сезон Формулы-1.

 
Маркі аўтамабіляў

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.