20 ліпеня

20 ліпеня — дзвесце першы (дзвесце другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

ліпень
п а с ч п с н
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        
2019

Падзеі

Нарадзіліся

Памерлі

Святкуюць

2011 год у гісторыі астраноміі

2011 год быў адзначаны шэрагам падзей у астраноміі.

Інакенцій IX (Папа Рымскі)

Інакенцій IX (лац.: Innocentius PP. IX; свецкае імя: Джавані Антоніа Факінэці дэ Нучэ, італ.: Giovanni Antonio Facchinetti de Nuce; 20 ліпеня 1519 — 30 снежня 1591) — папа рымскі з 29 кастрычніка да 30 снежня 1591 г..

Джан Антоніа Факінэці нарадзіўся 20 ліпеня 1519 года. З 1572 па 1585 быў Патрыярхам Іерусаліма. Быў адным з самых састарэлых кардыналаў на канклаве, якi выбраў яго папам. Паходзіў з Балонні і быў вядомы сваімі сімпатыямі да іспанскай палітыцы. Памёр праз два месяцы пасля абрання яго папам.

Аляксандр Македонскі

Аляксандр III Македонскі, Аляксандр Вялікі (прыкладна 20—21 ліпеня 356 да н.э., Пела, Старажытная Македонія — 10—13 чэрвеня 323 да н.э., Вавілон, Македонская імперыя) — цар македонскі (336 да н.э.—323 да н.э.), адзін з найбольш вядомых военачальнікаў і заваёўнікаў антычнасці.

Блізняты (сузор’е)

Блізняты (лац.: Gemini) — задыякальнае сузор'е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор'яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). Найярчэйшыя зоркі Палукс і Кастар маюць бляск суадносна 1,16 і 1,59 візуальнай зорнай велічыні. У сузор'і Сонца знаходзіцца з 20 чэрвеня да 20 ліпеня. Найлепшыя ўмовы бачнасці ў снежні-студзені.

Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор'яў, якія пералічыў Пталемей

.

Вердаміцкі сельсавет

Ве́рдаміцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вердамічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Палонкаўскі сельсавет у складзе Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Палонка. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Агародніцкага сельсавета, 12 кастрычніка 1960 года — тэрыторыя скасаванага Велікасельскага сельсавета. 2 снежня 1961 года сельсавет перайменаваны ў Вердаміцкі, цэнтр перанесены ў вёску Вердамічы, да сельсавета далучана частка скасаванага Грынкоўскага сельсавета (вёскі Вялікія Міхалкі, Малыя Міхалкі, Юшкавічы). 23 лютага 1976 года ў склад сельсавета з Поразаўскага пассавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутары Сакольнікі), у склад Свіслацкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Казейкі, Монтаўты, Несцеравічы, Сакі, Ханчыцы). У 1986 годзе скасавана вёска Даўнары. 20 ліпеня 1992 года 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутар Сакольнікі) вернуты ў склад Поразаўскага пассавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1347 чалавек, з іх 78,3 % — беларусы, 14,8 % — палякі, 4,2 % — рускія.

Вязынскі сельсавет

Вя́зынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Плошча сельсавету складае 0,2144 тыс. км². Адміністрацыйны цэнтр — вёска Вязынь.

Вячаслаў Леанідавіч Насевіч

Вячаслаў Леанідавіч Насевіч (нар. 20 ліпеня 1957, Віцебск, Беларусь) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1991).

Скончыў БДУ па спецыяльнасці «Журналістыка» (1982). Працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (з 1982), у Камітэце па архівах і справаводстве, на чале аддзела дзяржаўнай геральдычнай службы (пазней — геральдыкі і генеалогіі) (1993—1997); дырэктар Беларускага навукова-даследніцкага цэнтра электроннай дакументацыі (з 1998).

Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі ў перыяд феадалізму, найперш праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фарміравання Вялікага Княства Літоўскага; з дапаможных гістарычных дысцыплін: гістарычная геаграфія і картаграфія, генеалогія, гістарычная дэмаграфія, гістарычная і архіўная інфарматыка.

Аўтар каля 350 прац (на сяр. 2003), між іншым, 2 навукова-папулярныя манаграфіі, 182 энцыклапедычныя артыкулы і 47 гістарычных карт для «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» і «Беларускай энцыклапедыі», 6 гістарычных карт для «Нацыянальнага атласа Беларусі» і інш. Асноўныя распрацоўкі ў галіне гістарычнай інфарматыкі — імітацыйная мадэль папуляцыйна-дэмаграфічных працэсаў у старажытным грамадстве (1987—1990), структура генеалагічнай базы даных «Радавод» для Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1993—1994), гістарычная геаінфармацыйная сістэма «Губернія» і сеціўная пляцоўка «Архівы Беларусі» (з 1998), мадэль-рэканструкцыя жыццёвага цыклу традыцыйнай сялянскай гаспадаркі (з 1993). Кандыдацкая дысертацыя на тэму «Папуляцыйна-дэмаграфічныя працэсы ў эпоху ніжняга і сярэдняга палеаліту (Досвед камп'ютарнага мадэлявання)» (абаронена ў 1991).

Гальяш Леўчык

Гальяш Леўчык, сапр. Ілья Ляўковіч (20 ліпеня 1880, Слонім — 1944, Варшава) — беларускі паэт, беларусазнавец, публіцыст, перакладчык, музыкант.

Гармізд (Папа Рымскі)

Гармізд (лац. Hormisdas PP.) (? — 6 жніўня 523) — Папа Рымскі з 20 ліпеня 514 да 6 жніўня 523. Нарадзіўся ў знатнай сям'і ў італьянскім горадзе Фразіноне (у раманскай Кампаніі). Да прыняцця сану быў жанаты, яго сын Сільвер таксама стаў рымскім Папам. Гармізд займаў важныя пасады пры Сімахе. Гармізду ўдалося пераадолець працяглы раскол у адносінах з Канстанцінопалем — акакіянскую схізму. Гэта адбылося пасля таго, як імператарам Візантыі стаў Юсцін I.

Леў XIII (Папа Рымскі)

Леў XIII (Gioacchino Vincenzo Raphaelo Aloisio Pecci; 20 лютага 1878 – 20 ліпеня 1903) – Папа Рымскі.

Асудзіў масонства, сацыялізм, камунізм, нігілізм. У энцыкліцы "Rerum novarum" (1891) пісаў пра сацыяльную несправядлівасць, цікавасць да сацыяльных пытанняў дала яму назоўнік "папы рабочых". Прысвяціў 11 энцыклік Найсвяцешай дзеве Марыі, 2 – выратавальнай ролі Хрыста і Еўхарысціі. Устанавіў свята пашаны Святога сямейства (1893). Прысвяціў усё чалавецтва Найсвяцейшаму сэрцу Ісуса (1900).

У энцыкліках "Praeclara gratulationis" і "Satis cognitum" упершыню пасля падзелу царквы назваў хрысціян-некатолікаў "аддзеленымі братамі". Умоўна лічыцца пачынальнікам экуменічнага руху ў каталіцкай царкве.

Хаценчыцкі сельсавет

Хаце́нчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

Адміністрацыйны цэнтр — вёска Хаценчыцы.

Эрык Аксель Карлфельт

Эрык Аксель Карлфельт (шв. Erik Axel Karlfeldt) (20 ліпеня 1864 — 8 красавіка 1931) — шведскі паэт, які стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1931) «За яго паэзію (пасмяротна)».

Сябра Шведскай акадэміі з 1904 года.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.