1940

Тысячагоддзе: 2 тысячагоддзе
Стагоддзі:
Дзесяцігоддзі:
Гады:
1940 год паводле тэм:
З’явіліся  · Зніклі  · Нарадзіліся  · Памерлі
Культура і мастацтва
Беларускае выяўленчае мастацтва  · Кіно  · Літаратура  · Музыка
Навука і тэхналогія
Астраномія  · Касманаўтыка  · Метрапалітэн  · Тэлебачанне
Палітыка
Выбары  · Сцягі
Спорт
Снукер  · Тэніс  · Футбол

Падзеі

  • 18 студзеня: Указам Прэзідыума ВС БССР у Беластоцкай, Баранавіцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях БССР замест паветаў утвораны 101 раён.
  • 10 лютага: Першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі; 50 тысяч чалавек, членаў з сем’яў асаднікаў і работнікаў лясной аховы, выпраўлена ў Сібір і Казахстан
  • 13 красавіка: Другі этап дэпартацыі з Заходняй Беларусі асоб, абвінавачаных у адданасці польскаму ўраду і падрыхтоўцы ваенных дзеянняў супраць СССР; пад дэпартацыю трапіла 24 тысячы чалавек
  • 29 чэрвеня: Дэпартацыя з Беларусі асоб, што ўцяклі з нямецкай акупацыйнай зоны; ў Сібір і Казахстан выпраўлена 23 тысячы чалавек

Нарадзіліся

Памерлі

Іўеўскі раён

Іўеўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Плошча раёна складае 1842 тыс. км². Падзелены на 10 сельсаветаў. Знаходзіцца на ўсходзе Гродзенскай вобласці. На поўначы мяжуе з Літоўскай Рэспублікай і Ашмянскім раёнам, на ўсходзе — з Валожынскім і Стаўбцоўскім раёнамі Мінскай вобласці, на поўдні — з Навагрудскім раёнам, на захадзе — з Лідскім і Воранаўскім раёнамі.

Ахрэмавецкі сельсавет

Ахрэ́мавецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Ахрэмаўцы.

Браслаўскі раён

Браслаўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Размешчаны на паўночным захадзе Беларусі, на сутыку дзяржаўных межаў Рэспублікі Беларусь з Літвой і Латвіяй. Праз раён праходзяць ветка чыгункі Друя — Варапаева, нафтаправод «Дружба». Найбольшае значэнне для знешніх сувязяў раёна маюць шашэйныя дарогі, якія звязваюць Браслаў з Даўгаўпілсам, Глыбокім, Полацкам, Паставамі, Друяй.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у студзені 1940 былі ўтвораны Браслаўскі і Відзаўскі раёны Вілейскай вобласці. У 1944-54 яны адносіліся да Полацкай, у 1954-60 — да Маладзечанскай абласцей. У 1960 іх тэрыторыі былі аб’яднаны ў Браслаўскі раён у складзе Віцебскай вобласці. Тэрыторыя раёна падзелена на 9 сельскіх саветаў.

Валожынскі раён

Валожынскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці.

Глыбоцкі раён

Глыбоцкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Раён утвораны 15 студзеня 1940 года. Размешчаны на паўднёва-заходняй частцы Віцебскай вобласці. На ўсходзе мяжуе з Полацкім і Ушацкім раёнамі, на захадзе — з Шаркаўшчынскім і Пастаўскім, на поўначы — з Мёрскім, на поўдні — з Докшыцкім раёнамі.

Гродзенскі раён

Гродзенскі раён — адміністрацыйная адзінка на паўночным захадзе Гродзенскай вобласці. Плошча — 2,6 тыс.км², мяжуе з Рэспублікай Польшча (працягласць мяжы 68 км) і Літоўскай Рэспублікай (працягласць мяжы 32,8 км). Падзяляецца на 13 сельсаветаў. Адміністрацыйны цэнтр — горад Гродна. Утвораны 15 студзеня 1940 года.

Далёкаўскі сельсавет

Далё́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Далёкія.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мілашкаўскага сельсавета. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Богінскага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. 21 верасня 1988 года 13 населеных пунктаў перададзены ў склад Відзаўскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1104 чалавекі, з іх 63,6 % — беларусы, 26,1 % — палякі, 9,6 % — рускія.

Друйскі сельсавет

Дру́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Друйск.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 8 красавіка 2004 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад новаўтворанага Друеўскага сельсавета.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 36 населеных пунктаў: Антанова, Бандуры, Баранаўшчына, Безназванае, Бернатоўшчына, Вайты, Гараўкі 1, Глыбошчына, Далікатары, Дамбравова, Дзем’яны, Дзеткаўцы, Друйка, Друйск, Заполле, Канавалаўшчына, Качэргі, Кірыліна, Клімпаўшчына, Кокаўшчына, Краснагорка, Кропішкі, Кяпсні, Лугі, Лук’янцы, Опліса 1, Опліса 2, Пошта Абаб’е, Рэпеншчына, Смулькі, Смятанаўшчына, Струнеўшчына, Таропаўка, Турчылава, Устронь, Чэрнева.

Дрысвяцкі сельсавет

Дрысвя́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Дрысвяты.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад Опсаўскага сельсавета Браслаўскага раёна перададзена вёска Устронь. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сястрэнецкага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. 20 чэрвеня 1988 года 17 населеных пунктаў перададзены ў склад Відзаўскага сельсавета. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Відзаўскага сельсавета.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў: Баркаўшчына, Вазгелянцы, Вайнікішкі, Вацкялюны, Галавачы, Гаўраны, Гірэйшы, Груштэлішкі, Грытуны, Дрысвяты, Зацішша, Казарэзы, Казімірова, Каранеўшчына, Кардэлішкі, Кецішкі, Латочкі, Леанішкі, Мамяны, Мацаляны, Нурвяны, Рудзі, Савічы, Сястрэнцы, Чарназем’е, Юлішкі.

Зарацкі сельсавет

За́рацкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Зарачча.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Урбанскага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мяжанскага сельсавета.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 43 населеныя пункты: Асінаўка, Баярунішкі, Бужаны, Бяляны,

Вярбоўка, Гусароўшчына, Дудзішкі, Ельна, Емяльянішкі, Жвірблі, Жвірыні, Заеленцы, Зазоны, Запруддзе, Зарачча, Злота, Зыбкі, Іланцы, Кавалішкі, Каленкішкі, Коханішкі, Краснасельцы, Крукі, Майшулі, Мар’янполле, Міхалішкі, Мякяны, Надбярэжжа, Павялішкі, Пляўшкеты, Пузыры, Пустошка, Пучкінішкі, Пушкарышкі, Пятроўшчына, Раткуны, Рожава, Свілюкі, Струста, Урбаны, Усяны, Шавялішкі, Юцішкі.

Казахская мова

Казахская мова (каз.: қазақ тілі, qazaq tili, قازاق ٴتىلى) — адна з цюркскіх моў. Належыць да кыпчакскай групы. Дзяржаўная мова Казахстана. Распаўсюджаная ў асноўным у Рэспубліцы Казахстан, дзе з'яўляецца дзяржаўнай.

У аснове сучаснай літаратурнай казахскай мовы ляжыць паўночна-ўсходні дыялект. Асноўныя асаблівасці казахскай мовы:

адпаведнасць гуку «ш» агульнацюрскаму «ч» (каш замест кач — «уцякаць»);

адпаведнасць «c» агульнацюрскаму «ш» (кыс замест кыш — «зіма»);

адпаведнасць пачатковага гуку «ж» пачатковым гукам «й» і «ж» у інш. цюрскіх мовах (жол замест ёл або жол — «дарога»);

наяўнасць формы дзеепрыметніка сучасна-будучага часу на — атын, (-эцін), (йтын), (-йцін).Мова сфармавалася ў 15-16 стст. на аснове мовы сярэднеазіяцкіх кыпчакаў. Літаратурная казахская мова існуе з другой паловы 19 ст. Канчатковая нармалізацыя мовы была праведзеная ў 20 ст. Пісьменнасць да 1930 г. існавала на арабскай, у 1930—1940 на лацінскай аснове, з 1940 — кірыліца з дадатковымі літарамі. Казахі Кітая, Ірана, Пакістана выкарыстоўваюць арабскі алфавіт, казахская дыяспара ў Турцыі неафіцыйна выкарыстоўвае лацінскі алфавіт. У Казахстане ідзе падрыхтоўка да пераводу казахскага алфавіту з кірыліцы на лацініцу.

Казянскі сельсавет

Казя́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Казяны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрытоыря скасаванага Дубраўскага сельсавета. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Блажышкаўскага сельсавета (18 населеных пунктаў: Астравішкі, Бялюнішкі, Бержалата, Бучаны, Гянужа, Гультаёўшчына, Дагіма, Ержышкі, Жалабішкі, Карчаватка, Латышкі, Марозаўка, Могільнікі, Новыя Пятрышкі, Растанішкі, Старыя Пятрышкі, Стукапіева, Трэйбіш). З 20 студзеня 1960 года ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Відзаўскага сельсавета.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: Азярава, Астравішкі, Баравыя, Барсукі, Бучаны, Ваўкі, Ваяціна, Грыгараўшчына, Гультаёўшчына, Гянужа, Дубраўка, Казяны, Латышкі, Малькаўшчына, Падзісеннікі, Пастарнакі, Пента, Плетарова, Растанішкі, Якшты.

Маладзечанскі раён

Маладзечанскі раён — раён на паўночным захадзе Мінскай вобласці, мяжуе з Валожынскім, Вілейскім, Мінскім і Смаргонскім раёнамі.

Опсаўскі сельсавет

О́псаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Опса

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Купчэльскага сельсавета, з Дрысвяцкага сельсавета Відзаўскага раёна перададзена вёска Устронь. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пагошчанскага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 8 красавіка 2004 года Опсаўскаму сельсавету былі перададзеныя 47 сельскіх населеных пунктаў, якія былі адміністрацыйна падпарадкаваныя скасаванаму Відзаўскаму пасялковаму савету, у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Бярозавы край» Браслаўскага раёна.

13 снежня 2006 года скасаваны вёскі Клярында, Маркулёва, Мушыклі, хутар Далані. 24 чэрвеня 2011 года скасаваны вёскі Бартэлішкі, Крумплі, Харонжышкі, хутары Жыгуці, Лук’яны, Шлікшта і Яжоўка.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3035 чалавек, з іх 50,9 % — беларусы, 31,2 % — палякі, 14,9 % — рускія.

Пастаўскі раён

Пастаўскі раён — раён у складзе Віцебскай вобласці. Размешчаны на паўднёвым захадзе Віцебскай вобласці. Мяжуе з Глыбоцкім, Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Докшыцкім раёнамі Віцебскай вобласці, Мядзельскім раёнам Мінскай вобласці, Астравецкім раёнам Гродзенскай вобласці, а таксама з Літвой.

Утвораны 15 студзеня 1940 ў складзе Вілейскай вобласці. 20 верасня 1944 перададзены Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 уваходзіць у Віцебскую вобласць. У сучасных межах з 1965.

Плюскі сельсавет

Плю́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Плюсы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Спрындаўскага сельсавета. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Барунскага і Быстрамавецкага сельсаветаў. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці.

21 снежня 2007 года скасаваны вёскі Астравяты, Вангішкі, Шамялькі, хутары Васількішкі 6, Петкунішкі, Шакелі-Баравыя. 13 верасня 2011 года скасаваны вёскі Дзерукі, Масцішча 2 і Прохараўка, хутары Думарышкі 4, Думарышкі 7 і Соміна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1287 чалавек, з іх 67,9 % — беларусы, 16,3 % — рускія, 12,7 % — палякі.

Слабодкаўскі сельсавет (Браслаўскі раён)

Слабо́дкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Слабодка.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Княжынскага сельсавета, у склад сельсавета з Іказненскага сельсавета пералічаны вёскі Бары, Дзянісаўка, Забор'е, Ксенжаполле, Родзеўшчына, Сутуроўшчына і Цілеўцы. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2425 чалавек, з іх 67,8 % — беларусы, 21,0 % — палякі, 9,9 % — рускія.

Цяцеркаўскі сельсавет

Цяце́ркаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Цяцеркі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Іказненскага сельсавета, які 3 ліпеня 1970 года перайменаваны ў Цяцеркаўскі.

26 кастрычніка 2011 года скасаваны хутар Табакераўшчына.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1256 чалавек, з іх 74,6 % — беларусы, 16,9 % — рускія, 6,7 % — палякі.

== Зноскі ==

Шчучынскі раён

Шчучынскі раён — раён у паўночна-заходняй частцы Гродзенскай вобласці.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.