1916

Тысячагоддзе: 2 тысячагоддзе
Стагоддзі:
Дзесяцігоддзі:
Гады:
1916 год паводле тэм:
З’явіліся  · Зніклі  · Нарадзіліся  · Памерлі
Культура і мастацтва
Беларускае выяўленчае мастацтва  · Кіно  · Літаратура  · Музыка
Навука і тэхналогія
Астраномія  · Метрапалітэн  ·
Палітыка
Выбары  · Сцягі
Спорт
Снукер  · Тэніс  · Футбол

Падзеі

Нарадзіліся

Памерлі

1916 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва

1916 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Аляксандр Міхайлавіч Прохараў

Алякса́ндр Міха́йлавіч Про́хараў (11 ліпеня 1916, Атэртан, штат Квінслэнд, Аўстралія — 8 студзеня 2002, Масква) — выдатны савецкі і расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1964) (сумесна з Мікалаем Басавым і Чарльзам Таўнсам), адзін з вынаходнікаў лазерных тэхналогій.

Акадэмік РАН (1966, член-карэспандэнт 1960). Замежны член НАН Беларусі (1995), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1972) і АН іншых краін. Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1969, 1986).

Баранавіцкая аперацыя (1916)

Баранавіцкая аперацыя, або Скробава-Гарадзішчанская аперацыя — наступальная аперацыя войскаў расійскага Заходняга фронту пад камандаваннем генерала ад інфантэрыі А. Е. Эверта падчас Першай сусветнай вайны, праведзеная 3 ліпеня (20 чэрвеня) — 25 (12) ліпеня 1916 года.

Брытанскае Тога

Брытанскае Тога — мандатная тэрыторыя Лігі Нацый пад кіраваннем Вялікабрытаніі. Фактычна ўзнікла ў 1916 годзе. Афіцыйна аформлена ў 1922 годзе; з 13 снежня 1946 года падапечная тэрыторыя ААН пад тым жа кіраваннем. У 1956 годзе па выніках рэферэндуму Брытанскае Тога было ўключана ў склад калоніі Залаты Бераг (якая праз некалькі месяцаў стала незалежнай дзяржавай Гана).

Брытанскае Тога было ўтворана 27 снежня 1916 года на заходняй частцы тэрыторыі Германскай калоніі Тагаленд, занятай англійскімі войскамі падчас Першай сусветнай вайны. 20 ліпеня 1922 года Вялікабрытанія атрымала мандат Лігі Нацый на кіраванне заходняй часткай Тога.

9 мая 1956 года, незадоўга да падавання Брытаніяй незалежнасці Залатому Берагу, пад эгідай ААН быў праведзены рэферэндум аб будучыні Брытанскага Тога. 58% выбаршчыкаў прагаласавала за далучэнне да Залатога Берага. Брытанскае Тога афіцыйна было далучана да Залатога Берага 13 снежня 1956 года, а 6 сакавіка 1957 года Залаты Бераг атрымаў незалежнасць і стаў называцца Ганай.

У наш час (2010) тэрыторыя былога Брытанскага Тога ўваходзіць у склад ганскіх абласцей Вольта, Паўночная і Верхняя Усходняя.

Шаблон:Былыя мандатныя тэрыторыі

Бітва на Соме

Бітва на Соме (1 ліпеня — 19 лістапада 1916) — найбуйнейшая бітва ў Першай Сусветнай вайны, пад час якой загінула каля мільёна чалавек.

Бітва адбывалася між брытанскімі і нямецкімі сіламі ў Паўночнай Францыі (Пікардыя) на рацэ Сома.

Бітва ў Трансільваніі

Бі́тва ў Трансільва́ніі (28 жніўня — 26 лістапада 1916) — асноўная бітва ў ходзе Румынскай кампаніі паміж румынскімі войскамі і войскамі Цэнтральных дзяржаў, якая праходзіла на тэрыторыі Аўстра-Венгрыі і Каралеўства Румынія часоў Першай сусветнай вайны.

Велікоднае паўстанне

Велікоднае паўстанне — няўдалае паўстанне ірландскага народа супраць брытанскіх улад, якое адбылася ў Дубліне ў 1916 г.

Вестник комитета Западного фронта Всероссийского земского союза

«Вестник комитета Западного фронта Всероссийского земского союза» — штодзённая газета. Выдавалася з 1916 да 10(23) студзеня 1918 гг. у Мінску на рускай мове. Распаўсюджвалася сярод служачых мясцовых органаў Усерасійскага земскага саюза. Узнімала праблемы забеспячэння франтавікоў харчаваннем, прадметамі штодзённага ўжытку, медыцынскай дапамогай. Рэдакцыя выступала за беспартыйнасць у працы па абслугоўванні фронту, процістаяла спробам ператварыць газету ў інструмент палітычнай барацьбы (артыкул «Ці патрэбна палітыка Земсаюзу ў бягучы момант», 1917, 28 кастрычніка). У сувязі з рэарганізацыяй камітэта Земсаюза пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. газеты з 17(30) лістапада 1917 г. называлася «Известия комитета объединенных работников Земсоюза и Западногоо фронта», з 19 снежня 1917 г. — «Известия комитета объединенных работников и временного управления Земсоюза Западного фронта». У апошні склад рэдкалегіі ўваходзілі Я. Бейлін, Штэнберг, Толаў. Выданне спынена ў сувязі са скасаваннем камітэта Земсаюзу.

Гоман (газета, 1916)

Го́ман (бел. лац. Homan)— беларуская грамадска-палітычная і літаратурная газета. Выдавалася з 15 (28) лютага 1916 да канца 1918 года ў Вільні на беларускай мове з дазволу акупацыйных германскіх улад. Выходзіла 2 разы на тыдзень лацінкай і кірыліцай (з 1 верасня 1916). Рэдактары Вацлаў Ластоўскі, Язэп Салавей (з № 33 (125), 1917).

Дзянніца (газета)

«Дзянні́ца» — беларуская газета, заснаваная Змітром Жылуновічам у Петраградзе ў 1916 годзе. Адноўленая ў 1918 годзе, стала першай савецкай газетай на беларускай мове.

Нарачанская аперацыя

Нарачанская аперацыя — спроба наступлення расійскага войска Заходняга і Паўночнага франтоў 5 сакавіка — 17 сакавіка 1916 г. (18 сакавіка — 30 сакавіка па старым стылі) у ваколіцах Дзвінска і возера Нарач пад час Першай Сусветнай вайны.

Наступ распачаўся на просьбу саюзнікаў, у сувязі з іх цяжкім становішчам пад Вердэнам (Бітва пад Вердэнам). Мэта аперацыі — разгром 8-й і 10-й нямецкіх армій.

Аперацыя пачалася наступленнем 5-й арміі Паўночнага фронту з раёна паўночней Дзвінска і 2-й арміі Заходняга фронту з поўначы і поўдня возера Нарач на Свянцяны і Вількамір. Дапаможныя ўдары наносілі 12-я расійская армія Паўночнага фронту на Баўск, Шэнберг, 1-я армія Заходняга фронту на Відзы, Дукшты, і 10-я армія Заходняга фронту на Вільню. Пры пасоспеху была магчымасць адкінуць кайзераўскія войскі за межы Расійскай Імперыі.

З-за слабай артпадрыхтоўкі, расійскія войскі здолелі прасунуцца на 2-3 км толькі на відзенскамі і нарачанскіх накірунках. Найлепш пашчасціла 2-й арміі — яна ўклінілася ў 10-ю нямецкую армію на поўнач Нарачы на 2-9 км. Большага развіцця наступ не меў, не гледзячы на працяглыя атакі расійскіх войскаў. Дадатковым чыннікам стала і вясенняя бездараж, што не дазволіла своечасова падвозіць рэзервы і боезапас.

Беспаспяховая Нарачанская аперацыя аднак дазволіла на 2 тыдні спыніць наступ немцаў на Вердэн. Нямецкія часткі так патрэбныя на Заходнім фронце таксама не былі пераведзены супраць англійска-французскіх армій.

Першая сусветная вайна

Пе́ршая сусве́тная вайна́ — вайна двух геапалітычных блокаў, Антанты і Цэнтральных дзяржаў (28 ліпеня 1914 — 11 лістапада 1918).

Гэтая назва ўмацавалася ў гістарыяграфіі толькі пасля пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе. У міжваенны перыяд ужывалася назва «Вялікая вайна» (англ.: the Great War, фр.: La Grande guerre), часам «Сусветная вайна» (ням.: der Weltkrieg), у Расіі яе часам называлі «Другой Айчыннай»; затым у СССР — «імперыялістычнай вайной».

Непасрэднай нагодай да вайны паслужыла Сараеўскае забойства 28 чэрвеня 1914 года аўстрыйскага эрцгерцага Франца Фердынанда сербскім студэнтам Гаўрылам Прынцыпам, які быў членам тэрарыстычнай арганізацыі «Млада Босна».

Першапачаткова вайна вялася 8 дзяржавамі, у канцы — 38 дзяржавамі з агульнай колькасцю насельніцтва звыш 1,5 млрд чал. Доўжылася 51 месяц і 2 тыдні, чалавечыя страты ўсіх бакоў каля 9,5 млн забітых, каля 20 млн параненых.

У выніку вайны спынілі сваё існаванне тры імперыі: Расійская, Аўстра-Венгерская і Асманская.

Румынская кампанія (1916—1917)

Румы́нская кампа́нія — адна з кампаніяў Першай сусветнай вайны, у якой румынская і руская арміі супрацьстаялі войскам Цэнтральных дзяржаў. У заходняй гістарыяграфіі разглядалася як частка ваенных дзеянняў на Балканскім ТВД; у савецкай — як частка Усходняга фронту Першай сусветнай вайны.

Уступленне Румыніі ў жніўні 1916 года ў вайну на баку Расіі і Антанты не ўзмацніла, а наадварот, аслабіла антыгерманскую кааліцыю. Румынская армія праявіла сябе як вельмі слабая саюзніца, што вымусіла Расію накіраваць значныя сілы ёй на дапамогу. Нягледзячы на гэта, аўстра-венгерскім і германскім войскам удалося ўжо да канца 1916 года акупаваць большую частку румынскай тэрыторыі і авалодаць сталіцай Румыніі — Бухарэстам.

Светач (газета)

«Светач», арыгінальнае «Swietać» — штотыднёвая грамадска-палітычная газета ліберальна-асветніцкага кірунку, заснаваная беларускімі гурткамі ў Петраградзе (1916). Выд. на беларускай мове, лацінкай, у Петраградзе (1(14).11.1916 — 31.12.1916 (13.1.1917)). Рэдактар-выдавец Э. Будзька. Выйшла 7 нумароў. Прызначалася для беларусаў-католікаў. Прапагандавала ідэі культ.-нац. адраджэння Беларусі з клерыкальна-каталіцкім ухілам.

Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона

Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона (скар. ЭСБЕ) — руская ўніверсальная энцыклапедыя.

Выдавец — акцыянернае выдавецкае таварыства Ф. А. Бракгаўз — І. Ефрон (Пецярбург, 1890—1907). Выданне выходзіла ў двух варыянтах — 41 асноўны том і 2 дадатковыя (меншая частка тыражу) і 82 асноўныя і 4 дадатковыя паўтомы. Паўтомы маюць падвойную нумарацыю — напрыклад, паўтомы 49 і 50 (нумары на карэньчыку) на тытульных аркушах нумаруюцца XXV і XXVа. Першыя 8 паўтомаў выдадзеныя пад рэдакцыяй І. Андрэеўскага, астатнія — пад рэдакцыяй К. Арсеньева і Ф. Петрушэўскага.

Энцыклапедыя ўтрымлівае: 121 240 артыкулаў, 7 800 ілюстрацый, 235 карт.

Малы энцыклапедычны слоўнік

У 1899—1902 гадах выпускаўся «Малы энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона» (у 3-х тамах) і ў 1907—1909 другое выданне ў 4-х тамах.

Новы энцыклапедычны слоўнік

У 1911—1916 выпускаўся «Новы энцыклапедычны слоўнік» (выйшла 29 тамоў з вызначаных 48, апошняе слова — «Отто»).

У РНБ захоўваюцца карэктурныя асобнікі т. 30 (Падалка — Пермская епархия; няпоўны, без пачатку) і т. 31 (Пермская система — Пазнаньское великое княжество).

Ютландская бітва

Ю́тландская бі́тва (бітва пры Скагераке; 31 мая — 1 чэрвеня 1916 года) — найбуйнейшая марская бітва Першай сусветнай вайны паміж нямецкім і брытанскім флатамі. Адбылася ў Паўночным моры блізу дацкага паўвострава Ютландыя, у Скагеракскім праліве.

Абодва бакі абвясцілі пра сваю перамогу: Германія — у сувязі са значнымі стратамі англійскага флота, а Вялікабрытанія — у сувязі з відавочнай няздольнасцю флоту Германіі прарваць брытанскую блакаду.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.