1809

Падзеі

Нарадзіліся

Памерлі

1800-я

Напалеонаўскія войны

Руска-турэцкая вайна, 1806-1812

Руска-шведская вайна, 1808-1809

Руска-персідская вайна, 1804-1813

Утварэнне Вялікага княства Фінляндскага

1809 год у гісторыі астраноміі

1809 год быў адзначаны шэрагам падзей у астраноміі.

24 сакавіка

24 сакавіка — 83-і дзень года (84-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календара. Да канца года застаецца 282 дзён.

XIX стагоддзе

19 стагоддзе — стагоддзе, якое пачалося 1 студзеня 1801 года і скончылася 31 снежня 1900 года. Перадапошняе стагоддзе другога тысячагоддзя. Адзначана такімі з’явамі, як пратэкцыянізм, індустрыялізацыя, урбанізацыя,

XVIII стагоддзе

18 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1701 года і скончылася 31 снежня 1800 года.

Ігнацы Патоцкі

Раман Ігнацы Францішак Патоцкі (28 лютага 1750, Радзынь-Падляскі — 20 жніўня 1809, Вена) — выдатны палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, асветнік. Пісар вялікі літоўскі (1773—1783), маршалак надворны (1783—1791) і вялікі літоўскі (1791—1792).

Аляксандр I (імператар расійскі)

Аляксандр I Паўлавіч, (12 (23) снежня 1777, Санкт-Пецярбург — 19 лістапада (1 снежня) 1825, Таганрог) — імператар Расійскай імперыі з 11 (23) сакавіка 1801 па 19 лістапада (1 снежня) 1825), старэйшы сын імператара Паўла I і Марыі Фёдараўны.

У пачатку кіравання правёў умерана ліберальныя рэформы, распрацаваныя Тайным камітэтам і М. М. Спяранскім(руск.) бел.. У знешняй палітыцы лавіраваў паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй(руск.) бел.. У 1805—1807 удзельнічаў у антыфранцузских кааліцыях. У 1807—1812 часова зблізіўся з Францыяй. Вёў паспяховыя войны з Турцыяй (1806—1812) і Швецыяй (1808—1809). Пры Аляксандры I да Расіі былі далучаны тэрыторыі Усходняй Грузіі (1801), Фінляндыі (1809), Бесарабіі (1812), Азербайджана (1813), былога герцагства Варшаўскага (1815). Пасля Айчыннай вайны 1812 узначаліў у 1813—1814 антыфранцузскую кааліцыю еўрапейскіх дзяржаў. Быў адным з кіраўнікоў Венскага кангрэса 1814—1815 і арганізатараў Свяшчэннага саюза.

Андрэ Планшэ

Андрэ Планшэ (фр.: André Planchè, англ.: Andrew Planche, каля 1727—1809) — ганчар, сын французскіх уцекачоў-гугенотаў. Жыў у Дэрбі з 1751 (верагодна, да сярэдзіны 1756), нарадзіўся, мяркуецца, у Вэстмінстэры. У яго было як мінімум чацвёра дзяцей — Пол, Джэймс, Джэймс Бароўс (незаконнанароджаны) і Уільям (Paul, James, James Burrows, William).

Мадэляванні і вырабу фарфору яго навучыў бацька, які працаваў у Мейсене. Меркавана, навучанне ішло ў Лондане ў перыяд 1740—1747 гадоў. Ва ўзросце 17 гадоў малады Планшэ ўжо вырабляў невялікія вырабы на дэрбскай фарфоравай фабрыцы. У 1749 ён працаваў на Уільяма Літлера (William Littler) у Лонгтан-Холе. З 1756 ён працаваў на Уільяма Дзьюсбэры на яго новай фарфоравай фабрыцы на Нотынгем-Роўд, якая пазней стала Royal Crown Derby.

Фарфоравыя фігуры, якія, як мяркуецца, былі змадэляваныя Планшэ, рэдкія. Музей і мастацкая галерэя Дэрбі валодае мадэллю пачатку 1752, якая паказвае кітайца і хлопчыка. Гэта мадэль перыяду «Dry Edge», які доўжыўся з 1750 па 1756 гады; перыяд атрымаў сваю назву з-за неглазурырованной асновы вырабаў.

Артур Уэлслі Уэлінгтан

А́ртур Уэ́лслі, 1-ы герцаг Уэ́лінгтан (~1.5.1769, Дублін — 14 верасня 1852) — брытанскі дзяржаўны дзеяч, военачальнік.

З роду ірландскіх Уэслі (пасля 1798 — Уэлслі). Пэр Вялікабрытаніі — лорд Уэлінгтан (1809), віконт (1809), граф, маркіз (1812), герцаг (1814). Камандорскі крыж ордэну Лазні (1805), ордэн іспанскага Залатога Руна (1812).

Дэпутат ірландскай Палаты прадстаўнікоў (1790), брытанскай Палаты прадстаўнікоў (1806), пасол у Францыі (1814), член кабінету міністраў (1818), прэм'ер-міністр (1828) (25-ы, 28-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі), мін. зам. спраў (1834). Належаў да партыі Торы.

Мал. лейтэнант (1787), падпалкоўнік (1793), палкоўнік (1799), ген.-маёр (1802), ген.-лейтэнант (1808). Галоўнакамандуючы брытанскімі сіламі ў Майсоры і паўднёвым захадзе Індыі (1800), брытанскімі, потым саюзнымі, сіламі ў Партугаліі і Іспаніі (1808—1814), саюзнымі сіламі ў час напалеонаўскай рэстаўрацыі (1815). Удзельнічаў у фландрскай (чэрвень 1794—красавік 1795), майсорскай (1799—1803), ганаверскай (восень 1805), дацкай (лета 1807) кампаніях, у напалеонаўскіх войнах у Партугаліі і Іспаніі (1808—1813), у Францыі (1813—1814), у кампаніі 1815.

Узяў перамогі ў бітвах пад Асай (1803), Вімейра (1808), Порта (1809), Талаверай (1809), Бусако (1810), Фуэнтэс дэ Анора (1811), у аблогах Сьюдад Радрыга і Бадахас (1812), бітвах пад Саламанкай (1812), Віторыяй (1813), у аблозе Сан Себасцьян (1813), у бітвах пад Сара(1813), пры ўзяцці Тулузы (1814), Ватэрлоа (1815).

Першы, хто перамог напалеонаўскае войска ў полі. Папулярны ў войску, і наогул сярод усіх слаёў грамадства, меў ухвальны прыдомак «Жалезны герцаг».

Пасля перамогі пад Віторыяй у С.-Пецярбургу ў першы раз быў праспяваны «Тэ дэум» у гонар перамогі, у якой рускія войскі не бралі непаср. ўдзелу. Бетховен прысвяціў Уэлінгтану Опус 91 «Перамога пад Віторыяй».

Пахаваны ў саборы Св. Паўла ў Лондане.

Вялікае Княства Фінляндскае

Вялікае княства Фінляндскае — назва Фінляндыі ў перыяд яе ўваходжання ў склад Расійскай імперыі на правах аўтаноміі (1809 – 1917).

Джэймс Мэдысан

Джэймс Мэдысан (англ.: James Madison; 16 сакавіка 1751 — 28 чэрвеня 1836) — 4-ы прэзідэнт ЗША, удзельнік Вайны за Незалежнасць 1775-1783, адзін з аўтараў Канстытуцыі ЗША.

Карл XIII

Карл XIII (шведск.: Karl XIII, Carl XIII; 7 кастрычніка 1748, Стакгольм, Швецыя — 5 лютага 1818, Стакгольм) — кароль Швецыі з 5 чэрвеня 1809 года, з 4 лістапада 1814 года таксама і кароль Нарвегіі (як Карл II, гл. шведска-нарвежская унія) з Гольштэйн-Готарпскай дынастыі.

Другі сын караля Адольфа Фрэдрыка, з 1772 года насіў тытул герцага Сёдэрманландскага.

Падчас руска-шведскай вайны 1788—1790 у чыне адмірала камандаваў шведскім флотам у Эландскай бітве 1789 года і (разам з братам, Густавам III) у Выбаргскай бітве 1790 года.

Захапляўся акультызмам. Пасля забойства брата 10 мая (дэ-факта з 13 сакавіка) 1792 года стаў рэгентам Швецыі (1792—1796) пры непаўналетнім пляменніку Густаве IV Адольфе і вёў даволі актыўную палітыку, у прыватнасці, прыязджаў у Пецярбург для перамоў аб шлюбе пляменніка з адной з унучак Кацярыны II.

Пасля звяржэння Густава IV у 1809 годзе абвешчаны каралём Швецыі, але да таго часу ўжо запаў у прыдуркаватасць і рэальнага ўплыву на палітыку не аказваў. Фактычна ўлада была ў руках арыстакратыі, а пасля абрання спадчыннікам бяздзетнага караля ў 1810 годзе напалеонаўскага маршала Жана Бернадота, князя Пантэкорва — у гэтага апошняга з яго найбліжэйшых паплечнікаў. 6 чэрвеня 1809 года прынята канстытуцыя Швецыі («Форма кіравання»), якая дзейнічала да 1974, а таксама дзеючы дагэтуль (з папраўкай 1980 года) закон аб пераходзе ў спадчыну прастола. Пасля скону Карла XIII Бернадот уступіў на прастол як Карл XIV Юхан, заснаваўшы новую дынастыю.

Мікалай Васільевіч Гогаль

Мікала́й Васі́льевіч Го́галь (руск.: Никола́й Васи́льевич Го́голь, укр.: Мико́ла Васи́льович Го́голь; 20 сакавіка (1 красавіка) 1809, Вялікія Сарочынцы, Палтаўская губерня — 21 лютага (4 сакавіка) 1852, Масква) — рускі пісьменнік-класік, драматург, паэт.

Напалеонаўскія войны

Напалеонаўскія войны — пад гэтым імем вядомы, галоўным чынам, войны, якія вяліся Напалеонам I з рознымі дзяржавамі Еўропы, калі ён быў Першым консулам і імператарам (1800—1815). У шырэйшым сэнсе сюды адносіцца і італьянская кампанія Напалеона (1796—1797), і яго егіпецкая экспедыцыя (1798—1799), хоць іх (асабліва італьянскую кампанію) звычайна прылічаюць да так званых рэвалюцыйных войн.

Пераварот 18 брумера (9 лістапада 1799 года) аддаў уладу над Францыяй у рукі чалавека, які адрозніваўся, пры бязмежным славалюбстве, геніяльнымі здольнасцямі палкаводца. Гэта адбылося як раз у той час, калі старая Еўропа знаходзілася ў поўнай дэзарганізацыі: урады былі зусім няздольныя да сумесных дзеянняў і гатовыя былі дзеля прыватных выгод змяняць агульнай справе; паўсюль панавалі старыя парадкі, і ў адміністрацыі, і ў фінансах, і ў войску — парадкі, неэфектыўнасць якіх выявілася пры першым жа сур'ёзным сутыкненні з Францыяй.

Усё гэта зрабіла Напалеона ўладаром мацерыковай Еўропы. Яшчэ да 18 брумера, быўшы галоўнакамандуючым Італьянскай арміяй, Напалеон пачаў перадзел палітычнай карты Еўропы, а ў эпоху сваёй экспедыцыі ў Егіпет і Сірыю будаваў грандыёзныя планы адносна Усходу. Стаўшы Першым консулам, ён марыў пра тое, каб у саюзе з рускім імператарам выбіць англічан з пазіцыі, якую яны займалі ў Індыі.

Роберт Сміт

Роберт Сміт (англ.: Robert Smith, 3 лістапада 1757 — 26 лістапада 1842) — амерыканскі палітык, другі міністр ваенна-марскіх сіл ЗША (1801—1809) і шосты Дзяржсакратар ЗША (1809—1811). Быў братам сенатара Сэмюэля Сміта.

Томас Джэферсан

Томас Джэферсан (англ.: Thomas Jefferson; 13 красавіка 1743 — 4 ліпеня 1826) — 3-ці прэзідэнт ЗША, значны дзеяч Вайны за незалежнасць ЗША, адзін з аўтараў Дэкларацыі незалежнасці (1776), вядомы палітычны дзеяч, дыпламат і філосаф эпохі Асветы. Асноўнымі падзеямі яго прэзідэнцтва, паспяховага для краіны, былі купля ў Францыі Луізіяны (1803) і экспедыцыя Льюіса і Кларка (1804—1806). Джэферсан быў прыхільнікам дэмакратыі, рэспубліканізму і правоў чалавека, ён натхніў амерыканскіх каланістаў выйсці з-пад уплыву Вялікабрытаніі і сфармаваць новую нацыю.

Эндру Джонсан

Эндру Джонсан (англ.: Andrew Johnson, 29 снежня 1809 — 31 ліпеня 1875) — 17-ы прэзідэнт ЗША з 1865 па 1869, першапачаткова прадстаўнік Дэмакратычнай партыі, абраны ў 1864 віцэ-прэзідэнтам пры рэспубліканцы А. Лінкальне (у той час блок, які яны прадстаўлялі, называўся «Нацыянальны саюз»).

Энцыклапедыя Брытаніка

Энцыклапедыя Брытаніка (Брытаніка, лац.: Encyclopædia Britannica) — найбольш поўная і найстарэйшая друкаваная ўніверсальная энцыклапедыя на англійскай мове, а таксама назва выдавецтва.

Створана шатландскімі асветнікамі - гравёрам Эндру Бэлам (1726-1809) і друкаром Коліным Макфаркарам. У якасці рэдактара быў запрошаны Уільям Смелі.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.