1771

Тысячагоддзе: 2 тысячагоддзе
Стагоддзі:
Дзесяцігоддзі:
Гады:
1771 год паводле тэм:
З’явіліся  · Зніклі  · Нарадзіліся  · Памерлі
Культура і мастацтва
Беларускае выяўленчае мастацтва  · Літаратура  · Музыка
Навука і тэхналогія
Астраномія  ·
Палітыка
Выбары  · Сцягі
Спорт

Падзеі

Нарадзіліся

Памерлі

12 кастрычніка

12 кастрычніка — дзвесце восемдзесят пяты (дзвесце восемдзесят шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

M46 (аб’ект Месье)

M46 (каталог Месье, таксама Месье 46 альбо NGC 2437) — рассеянае скопішча ў сузор'і Кармы. Адкрыў і каталагізаваў Шарль Месье ў 1771 годзе.

M48 (аб’ект Месье)

M48 (каталог Месье) — рассеянае скопішча ў сузор'і Гідры. Адкрыў Шарль Месье ў 1771 годзе.

XVIII стагоддзе

18 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1701 года і скончылася 31 снежня 1800 года.

Ільянскі сельсавет

Ільянскі сельсавет — сельсавет на тэрыторыі Вілейскага раёна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Адольф Фрэдрык

Адольф Фрэдрык (Адольф Фрыдрых, шведск.: Adolf Fredrik, ням.: Adolph Friedrich; 14 мая 1710, Готарп — 12 лютага 1771, Стакгольм) — кароль Швецыі у 1751—1771 гадах.

Алхімік, які адкрывае фосфар

«Алхімік, які адкрывае фосфар» (англ.: The Alchemist Discovering Phosphorus) - карціна англійскага мастака Джозефа Райта, якая захоўваецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі, напісаная ў 1771 годзе і перапрацаваная ў 1795 годзе. Поўная назва карціны — «Алхімік у пошуках філасофскага каменя, выяўляе фосфар і моліцца за паспяховае завяршэнне яго дзеянняў, паводле звычаю старажытных хімічных астролагаў». Была выказана здагадка, што «Алхімік» апісвае адкрыццё фосфару алхімікам з Гамбурга Хенігам Брандам у 1669 годзе. Гэта гісторыя была шырока вядомая і часта згадвалася ў навукова-папулярных кнігах па хіміі, апублікаваных пры жыцці мастака.

Аляксандр Шукевіч

Аляксандр Шукевіч (польск.: Aleksander Szukiewicz; 29 верасня 1715, Беларусь – 19 красавіка 1771, Мінск) – святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 17 жніўня 1732 г. у Вільні. Прафесар філасофіі і этыкі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1749–1752). Пракуратар па спрэчных справах Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса (1753–1757). Прафесар кананічнага права ў Віленскай акадэміі (1757–1758). Узначальваў калегіумы ў Полацку (1760–1766) (Л. Гжэбень таксама падае звесткі пра тое, што ў 1763–1766 гг. А. Шукевіч быў рэктарам у Пінску), Варшаве (1766–1769) і Мінску (1770–1771).

Асіпавіцкі сельсавет (Вілейскі раён)

Асіпавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

Адміністрацыйны цэнтр — вёска Асіпавічы.

Густаў III

Густаў III (шв. Gustav III, 24 студзеня 1746 — 29 сакавіка 1792) — кароль Швецыі (з 12 лютага 1771 года).

Клод Адрыян Гельвецый

Клод Адрыян Гельвецый (Claude Adrien Helvétius; 31 студзеня 1715, Парыж - 26 снежня 1771, Парыж) — французскі літаратар і філосаф-матэрыяліст утылітарнага напрамку; ідэолаг французскай буржуазіі эпохі Асветніцтва.

Кузня (карціна Джозефа Райта)

«Кузня» (англ.: The Blacksmith's Shop) — тэма, якая паўтараецца ў пяці карцінах англійскага мастака Джозефа Райта 1771—1773 гадоў.

На той з карцін, што захоўваецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі, выяўлены трое мужчын за працай над жалезным або сталёвым вырабам. Прысутнасць гледачоў і начная праца тлумачыцца працай па-за будынкам: Райт адлюстроўвае папраўку чагосьці для падарожніка пры святле свечкі. Гэтая абстаноўка дазваляе паказаць навык мастака ў працы з такім асвятленнем. У правай часткі карціны мужчына, які гультаявіць, выточвае палку. Никольсон адзначае, што на яго глядзяць без асуджэння, але з павагай. Карціна была набыта ArtFund і Музеем і мастацкай галерэяй Дэрбі ў 1979 годзе прыкладна за 69000 фунтаў у сямі Грэг (Greg), якая валодала ёй з 1875 года.

Больш познія версіі, на якіх праца каваля выяўлена больш традыцыйна, цяпер захоўваюцца ў Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу і ў Галерэі Тэйт ў Лондане. На іх выяўлены моцны мужчына, які працуе з кавальскай горнам у той час, як за ім назірае яго сям'я. Паравыя кузні былі ўжо не ў навінку, але інавацыя Райта складаецца ў тым, што ён палічыў іх выдатным аб'ектам для мастацкага відарыса. Гэта прывяло да таго, што яго карціны часта выкарыстоўваюцца як сімвал прамысловай рэвалюцыі і Асветніцтва.

У 1772 годзе Райт стварыў версію карціны 44 на 52 цалі пад назвай The Iron Forge, якую прадаў лорду Пальмерстону (Palmerston) за 200 фунтаў; гэтая карціна па-ранейшаму захоўваецца ў сям'і Пальмерстонаў. Іншая версія карціны, 41 на 44 цаляў, An Iron Forge («Кузня, выгляд звонку», 105х140 см.) была прададзена Кацярыне Вялікай (яна ж, пазней купіла яшчэ дзве карціны Райта, пра вывяржэнні Везувія і феерверк у, але карціна з кавалём была прызнана лепшай з набытых; у аснове кампазіцыі — малюнак пяром, які захоўваецца, як і адна з карцін, у Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі). Яшчэ адна версія карціны, The Blacksmith's Shop, была прададзена Першаму лорду Мельбурна (Melbourne). Яна заставалася годзе Мельбурне да перадачы ў Down House, дзе далучылася да калекцыі ў гонар Чарльза Дарвіна; на дадзены момант карціна знаходзіцца ў калекцыі Мелана.

Руска-турэцкая вайна (1768—1774)

Руска-турэцкая вайна (1768—1774) — вайна, якую вялі паміж сабою Расія і Турцыя.

Турцыя пачала вайну з падтрымкай Францыі і Аўстрыі, якія жадалі аслаблення Расіі ў Рэчы Паспалітай; турэцкія вярхі жадалі пашырыць уладанні Турцыі ў Прычарнамор’і, на Каўказе і авалодаць Астраханню. Расія, пасля шэрагу значных перамог на сушы і на моры, вымусіла Турцыю да мірных перамоў і атрымала свабодны выхад да Чорнага мора. Вайна скончылася падпісаннем Кючук-Кайнарджыйскага дагавора (1774).Вайна была абвешчана Турцыяй у 1768, а ў студзені 1769 войскі крымскага хана ўварваліся на Украіну. Расійскае войска заняло Ясы (1769); 1-я армія пад началам П. А. Румянцава ўзяла перамогі пад Рабой Магілай, на рэках Ларга і Кагул (усё — 1770), фарсіравала Дунай. 2-я армія В. М. Далгарукага заняла Крым (1771).

У 1774 расійскае войска фарсіравала Дунай і блакіравала турэцкія крэпасці Шумлу, Рушчук і Сілістрыю; пад началам А. В. Суворава і М. Ф. Каменскага перамагло пад Казлуджай (1774).

Расійскі флот паспяхова дзейнічаў супраць турэцкага на Міжземным і Эгейскім морах (Архіпелагскія экспедыцыі) і разграміў туркаў у Чэсменскай бітве (1770).

Сядзіба Панямонь

Сядзіба Панямунь — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 18 ст., знаходзіцца на ўсходняй ускраіне Гродна.

Філіп Мілер

Філіп Мілер (англ.: Philip Miller, 1691 — 18 снежня 1771) — англійскі батанік шатландскага паходжання.

Філіп Мілер быў сынам селяніна-гароднінавода. На працягу амаль пяцідзесяці гадоў — з 1721 года (па іншых даных з 1722) амаль да самай сваёй смерці Філіп Мілер займаў пасаду галоўнага садоўніка батанічнага саду Аптэкарскі сад Чэлсі.

Ён вёў перапіску з іншымі батанікамі і атрымліваў расліны з усяго свету. Шматлікія расліны менавіта ім былі ўпершыню акліматызаваны ў Англіі.

Спазнанні Філіпа Мілера ў вобласці батанікі былі для свайго часу надзвычай глыбокія. Ён быў настаўнікам Уільяма Айтана і Уільяма Фарсайта, якія сталі пасля вядомымі батанікамі.

Мілер адмоўна адносіўся да новай біномнай наменклатуры Карла Лінея, аддаючы перавагу класіфікацыі Жазефа Пітона дэ Турнефора і Джона Рэя. Цалкам перайшоў да сістэмы Лінея ён толькі ў выданні свайго «Слоўніка садоўніка…», які з'явіўся ў 1768 годзе, хоць некаторыя батанічныя роды — напрыклад, лістоўніцу (Larix) і ваніль (Vanilla) — ён апісаў у адпаведнасці з сістэмай Лінея і ў больш раннім выданні гэтай кнігі, яшчэ ў 1754 годзе.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.