1742

Тысячагоддзе: 2 тысячагоддзе
Стагоддзі:
Дзесяцігоддзі:
Гады:
1742 год паводле тэм:
З’явіліся  · Зніклі  · Нарадзіліся  · Памерлі
Культура і мастацтва
Беларускае выяўленчае мастацтва  · Літаратура  · Музыка
Навука і тэхналогія
Астраномія  ·
Палітыка
Выбары  · Сцягі
Спорт

Падзеі

Нарадзіліся

Памерлі

14 студзеня

14 студзеня — чатырнаццаты дзень года па Грыгарыянскім календары

15 студзеня

15 студзеня — пятнаццаты дзень года па Грыгарыянскім календары

1742 год у гісторыі астраноміі

1742 год быў адзначаны шэрагам падзей у астраноміі.

26 чэрвеня

26 чэрвеня — сто семдзесят сёмы (сто семдзесят восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

XVIII стагоддзе

18 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1701 года і скончылася 31 снежня 1800 года.

Будынак Дванаццаці калегій

Будынак Дванаццаці калегій — будынак на неўскім беразе Васільеўскага вострава ў Санкт-Пецярбургу, пабудаваны ў 1722-1742 гг. для размяшчэння пятроўскіх калегій. Найбуйнейшы па памерах помнік пятроўскага барока складаецца з дванаццаці ідэнтычных трохпавярховых секцый.

Агульны праект склаў Даменіка Трэзіні; верхнія паверхі праектаваў Тэадор Швертфегер. У XVIII стагоддзі будынак займалі вышэйшыя органы дзяржаўнага кіравання. Пасля расфарміравання калегій іх змянілі Галоўны педагагічны інстытут і Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт.

Градус Цэльсія

Гра́дус Цэ́льсія (пазначэнне: °C) — шырока распаўсюджаная адзінка вымярэння тэмпературы, ужываецца ў СІ, нараўне з Кельвінам.

Градус Цэльсія названы ў гонар шведскага навукоўца Андэрса Цэльсія, які прапанаваў у 1742 годзе новую шкалу для вымярэння тэмпературы. За нуль па шкале Цэльсія прымалася кропка плаўлення лёду, а за 100° — Тэмпература кіпення вады пры стандартным атмасферным ціску. Першапачаткова Цэльсій за 100° прыняў тэмпературу плаўлення лёду, а за 0° — тэмпературу кіпення вады. І толькі пазней яго суайчыннік М. Штрэмер «перавярнуў» гэтую шкалу. Гэтая шкала лінейная ў інтэрвале 0—100° і гэтак жа лінейна працягваецца ў вобласці ніжэй 0° і вышэй 100 °C. Лінейнасць з'яўляецца асноўнай праблемай пры дакладных вымярэннях тэмпературы. Досыць згадаць, што класічны тэрмометр, запоўнены вадой, немагчыма размеціць для тэмператур ніжэй 4 градусаў Цэльсія, бо ў гэтым дыяпазоне вада пачынае зноў пашырацца.

Першапачатковае вызначэнне градусу Цэльсія залежала ад вызначэння стандартнага атмасфернага ціску, таму што і тэмпература кіпення вады і тэмпература плаўлення лёду залежаць ад ціску. Гэта не вельмі зручна для стандартызацыі адзінкі вымярэння. Таму пасля прыняцця Кельвіна, у якасці асноўнай адзінкі вымярэння тэмпературы, вызначэнне градусу Цэльсія было перагледжана.

Паводле сучаснага вызначэнне, градус Цэльсія роўны аднаму Кельвіну, а нуль шкалы Цэльсія ўсталяваны такім чынам, што тэмпература патройнай кропкі вады роўная 0,01 °C. У выніку, шкалы Цэльсія і Кельвіна ссунутыя на 273,15:

°C = K — 273,15

Крывасельскі сельсавет

Крывасельскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Крывое Сяло, за 10 км ад Вілейкі.

Мяжуе з Куранецкім, Людвіноўскім, Ільянскім сельсаветамі Вілейскага раёна і горадам Вілейка, таксама з Мядзельскім раёнам на поўначы.

Юрыдычны адрас: 222430, Мінская вобласць, Вілейскі раён, аг. Крывое Сяло, вул. Першамайская, д. 10.

Павел Стрыенскі

Павел Стрыенскі (польск.: Paweł Stryjeński; 27 снежня 1699, каля Гродна – 24 лютага 1753, Львоў) – дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 28 ліпеня 1714 г. у Вільні. Паходзіў з сям’і кальвіністаў. Вывучаў тэалогію ў Рыме (1726–1729). Прэфект бібліятэкі ў Гродна (1729–1730), прафесар філасофіі ў Варшаве (1730–1732), пракуратар Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса (1732–1739). Узначальваў езуіцкія калегіумы ў Плоцку (1739–1742), Ломжы (1742–1743), Варшаве (1743–1746, 1752–1753), Полацку (1746–1752).

Пій VII (Папа Рымскі)

Пій VII (лац.: Pius PP. VII), свецкае імя: Грэгорыа Луіджы Барнаба К'ярамонці (італ.: Gregorio Luigi Barnaba Chiaramonti;14 жніўня 1742 — 20 жніўня 1823) — папа рымскі з 14 сакавіка 1800 да 20 жніўня 1823 года.

Род Вітэльсбахаў

Вітэльсбахі (ням.: Wittelsbach) — нямецкі феадальны род, які з канца XII стагоддзя і да канца Першай сусветнай вайны кіраваў Баварыяй, а таксама некаторымі бліжэйшымі землямі. Спрабавалі выводзіць сваё паходжанне ад Луітпольдынгаў.

Род атрымаў сваю назву ад замка Вітэльсбах, які да пачатку XIII ст. стаяў на рацэ Зале ў Верхняй Баварыі. Першыя Вітэльсбахі былі маркграфамі Мейсенскімі і ландграфамі Цюрынгскімі, пасля падзення Генрыха Льва (1180) замацаваліся ў Баварскім герцагстве. У 1214 г. зацвердзіліся ў Рэйнскім Пфальцы. У другой чвэрці XIV ст. падзяліліся на дзве асноўныя лініі — старэйшую (пфальцграфы Рэйнскія) і малодшую (герцагі Баварскія). Пфальцграфы Рэйнскія ў 1356 г. сталі курфюрстамі. У 1623 г. гэты тытул перайшоў да герцагаў Баварскіх, аднак у 1654 г. ён ізноў вярнуўся да пфальцграфаў.

Старэйшая лінія Вітэльсбахаў распалася на некалькі галін, і па меры іх згасання карона курфюрстаў пераходзіла ад адной галіны да іншай. Малодшая лінія загасла ў 1777 г., пасля чаго герцагскі тытул перайшоў у старэйшую лінію (Пфальц-Цвейбрукенская галіна). У 1806 г. герцагі Баварскія сталі каралямі, а герцагскі тытул перайшоў да Пфальц-Цвейбрукенской-Гельнгаўзенскай галіны.

Прадстаўнікі дому былі курфюрстамі Брадэнбургскімі (1351—1364), графамі Галандскімі (1353—1417), каралямі дацкімі (1440—1448), чэшскімі (1619—1620), шведскімі (1654—1741), грэчаскімі (1832—1862), а таксама імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі (1314—1347, 1400-1410, 1742—1745). Па меркаванні якабітаў, менавіта Вітэльсбахам належаць у наш час правы на брытанскую карону.

Дом Вітэльсбахаў быў праціўнікам нацысцкага рэжыму ў Германіі. У 1939 годзе прынц Альбрэхт з сям'ёй перабраўся ў Венгрыю. Вітэльсбахі жылі ў Будапешце, а праз чатыры гады, у канцы 1943 года, пераехалі ў свой замак у Шарвары. У сакавіку 1944 года нямецкія войскі акупавалі Венгрыю, а 6 кастрычніка 1944 года ўся сям'я была арыштаваны. Вітэльсбахі былі кінуты ў канцлагеры Заксенхаўзен і Дахау. У канцы красавіка 1945 года яны былі вызвалены трэцяй арміяй ЗША.

Род Габсбургаў

Габсбургі — адна з найбольш магутных манархічных дынастый Еўропы на працягу Сярэднявечча і Новага часу. Прадстаўнікі дынастыі вядомыя як кіраўнікі Аўстрыі (з 1282), якая трансфармівалася пазней у шматнацыянальную Аўстрыйскую імперыю (да 1918 г.), якая з’яўлялася адной з вядучых еўрапейскіх дзяржаў, а таксама як імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі, чый прастол Габсбург займалі з 1438 па 1806 г. (з кароткім перапынкам у 1742—1745 гг.)

Спенсэр Комптан

Спенсэр Комптан, граф Уілмінгтан (англ.: Spencer Compton, 1st Earl of Wilmington; 1673 — 2 ліпеня 1743) — брытанскі дзяржаўны дзеяч, член партыі вігаў, член урада, пачынаючы з 1715 года і да сваёй смерці. Намінальна ў 1742—1743 гадах з'яўляўся прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі, пры гэтым рэальна кіраваў краінай Джон Картэрэт, кіраўнік Таемнага савета.

У студзені 1742 года ён змяніў Уолпала на пасадах першага лорда казначэйства і прэм'ер-міністра, хоць фактычна кіраваў урадам Джон Картэрэт. Здароўе Спенсэра Комптана пагоршылася і некаторыя рашэнні прымаліся без яго ведама. Ён заставаўся на пасадзе да самай сваёй смерці.

Сілезія (правінцыя)

Сілезія (ням.: Schlesien), неафіцыйна таксама Пруская Сілезія (ням.: Preußisch-Schlesien) — пруская правінцыя са сталіцай у горадзе Брэслау. У 1919—1938 гады і ў 1941—1945 гады Пруская Сілезія была падзелена на дзве правінцыі — Верхнюю і Ніжнюю Сілезію. Сёння асноўная частка былой правінцыі Сілезія размешчана на тэрыторыі сучаснай Польшчы і толькі вельмі невялікая яе заходняя частка знаходзіцца ў Германіі, уваходзячы ў склад федэральнай зямлі Саксонія (раёны Баўтцэн і Гёрліц).

Томас і Ганна Бароу

«Томас Бароу» і «Ганна Бароу» (англ.: Thomas Borrow, Anne Borrow) — дзве карціны английскага мастака Джозэфа Райта 1762—1763 гадоў.

Томас Бароу быў старэйшым сынам Ісака і Хонор Бароу, народжаным 3 чэрвеня 1709 г. Яго бацька, які жыў ў Кастлфілде, вельмі буйным загарадным доме, двойчы быў мэрам Дэрбі — у 1730 і ў 1742 гадах. Бароу увайшоў у Грэйс Ін ў 1727 годзе. Праз год пасля таго, як Карл Эдуард Сцюарт прыязджаў у Дэрбі, у 1746 годзе, Бароу стаў гарадскім клеркам (гэтую пасаду ён займаў да самой смерці).

У 1757 ён ажаніўся на Ганне Аўлт (Anne Ault), дачцы Джона Аўлта Лафбаргскага, і ўступіў карыстанне землямі, 4000 фунтаў стэрлінгаў і ва ўпраўленне Літчэрчам і суполкай святога Пятра (абшчына святога Пятра цяпер у цэнтры Дэрбі). Джозэф Райт намаляваў партрэты абодвух; зараз яны захоўваюцца ў калекцыі Музея і мастацкай галерэі Дэрбі разам з ананімнай карцінай, на якой намаляваны іх маёнтак Кастлфілд (Castlefields). Партрэты был намаляваныя ў 1762—1763 гадах, і маюць памеры 40 на 50 цаляў.

Бароу памёр 6 жніўня 1786 года, Ганна памерла ў 1801 годзе. У пары быў сын Томас, які змяніў напісанне прозвішча з Borrow на Borough.

Якаб Фрыдрых Эрхарт

Якаб Фрыдрых Эрхарт (ням.: Jakob Friedrich Ehrhart або ням.: Friedrich Ehrhart, 4 лістапада 1742 — 26 чэрвеня 1795) — нямецка-швейцарскі батанік, міколаг і фармацэўт.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.