1739

Тысячагоддзе: 2 тысячагоддзе
Стагоддзі:
Дзесяцігоддзі:
Гады:
1739 год паводле тэм:
З’явіліся  · Зніклі  · Нарадзіліся  · Памерлі
Культура і мастацтва
Беларускае выяўленчае мастацтва  · Літаратура  · Музыка
Навука і тэхналогія
Астраномія  ·
Палітыка
Выбары  · Сцягі
Спорт

Падзеі

Нарадзіліся

Памерлі

1 студзеня

1 студзеня — першы дзень года па Грыгарыянскім календары

XVIII стагоддзе

18 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1701 года і скончылася 31 снежня 1800 года.

Алойзы Сулістроўскі

Алойзы Сулістроўскі (каля 1739 — восень 1795) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Падстолі вялікі літоўскі ў 1786—1787 гадах, пісар вялікі літоўскі ў 1787—1791 гадах.

Ваяводы брацлаўскія

Ваявода брацлаўскі — мясцовы ўраднік у Брацлаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, намеснік караля і вялікага князя.

Згодна з умовамі Люблінскай уніі (1569) ваяводства апынулася ў складзе Каралеўства Польскага; ваявода брацлаўскі засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай.

Ваяводамі брацлаўскімі былі:

Раман Сангушка (1566—1571)

Андрэй Вішнявецкі (1571—1576)

Януш Збаражскі (1576—1608)

Ян Патоцкі (1608—1611)

Якуб Патоцкі (1611—1613)

Аляксандр Заслаўскі (1615—1628)

Стэфан Патоцкі (1628—1631)

Станіслаў Патоцкі (1631—1636)

Лукаш Жалкеўскі (1636)

Мікалай Патоцкі (1636—1646)

Дамінік Аляксандр Казаноўскі (1646—1648)

Адам Кісель (1648—1649)

Уладзіслаў Мышкоўскі (1649—1650)

Станіслаў Лянцкаронскі (1650—1652)

Пётр Патоцкі (1652—1657)

Міхал Ежы Чартарыйскі (1658—1661)

Андрэй Патоцкі (1662—1663)

Ян Патоцкі (1673—1675)

Канстанцін Крыштаф Вішнявецкі (1677—1678)

Марцін Замойскі (1678—1682)

Мікалай Леан Сапега (1683—1685)

Ян Крыштаф Гнінскі (1685—1694)

Марцін Хамянтоўскі (1694—1704)

Ян Аляксандр Канецпольскі (1704—1719)

Міхал Стэфан Ёрдан (1719—1739)

Станіслаў Свідзінскі (1739—1754)

Ян Каятан Ябланоўскі (1754—1764)

Станіслаў Любамірскі (1764—1772)

Мацей Лянцкаронскі (1772—1789)

Марцін Грахольскі (1790—1795)

Джордж Клінтан (палітык)

Джордж Клінтан (англ.: George Clinton; 26 ліпеня 1739 — 20 красавіка 1812) — амерыканскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Ён быў першым абраным губернатарам Нью-Ёрка, і затым віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў пры Томасе Джэферсане і Джэймсе Мэдысане.

Ва ўзросце 18 гадоў Клінтан паступіў на службу ў Брытанскую Армію падчас Франка-індзейскай вайны, даслужыўся да звання лейтэнанта. Затым ён вывучаў права, пасля стаў сакратаром у судзе агульнаграмадзянскіх позваў, а затым працаваў у каланіяльным сходзе. Пазней ён быў абраны ў Кантынентальны Кангрэс, дзе галасаваў за Дэкларацыю незалежнасці ЗША, але быў выкліканы Джорджам Вашынгтонам для службы брыгадным генералам народнага апалчэння і павінен быў з'ехаць перад падпісаннем.

Клінтан быў вядомы сваёй нянавісцю да лаялістаў — ён выкарыстоўваў канфіскацыю і продаж іх маёмасці, каб дапамагчы здушыць іх супраціў. Джордж Клінтан быў прыхільнікам і сябрам Джорджа Вашынгтона, падчас цяжкай зімоўкі ў Вэлі-Фордж ён пастаўляў прадукты харчавання войскам. На першую ў гісторыі ЗША інаўгурацыю прэзідэнта Клінтан прыехаў разам з Вашынгтонам верхам на кані і даў урачысты абед у гонар гэтай падзеі.

Магній

Магній (лац.: Magnesium) Mg — хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 12. Адносная атамная маса 24,305.

Прыродны магній складаецца з трох ізатопаў: 24Mg (78,60 %), 25Mg (10,11 %) і 26Mg (11,29 %).

Серабрыста-белы метал. Шчыльнасць 1739 кг/м³. Тэмпература плаўлення 631 °C, тэмпература кіпення 1105 °C.

Мінусінск

Мінусінск (руск.: Минусинск) — горад (з 1822) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Мінусінскага раёна Краснаярскага края. Насельніцтва 68,7 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1739 годзе.

Горад размешчаны на правым беразе Енісея, за 12 км ад аднайменнай чыгуначнай станцыі і за 25 км ад Абакана.

Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці, завод «Электракомплекс» (высакавольтная апаратура).

Павел Ксаверый Бжастоўскі

Павел Ксаверый Бжастоўскі, таксама Павел Ксаверый Берастоўскі (30 сакавіка 1739, в. Мосар Ашмянскага павета — 17 лістапада 1827, Рукойні(польск.) бел.) — дзяржаўны і рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат. Канонік віленскі (1755—1773), пісар вялікі літоўскі (1762—1774) і рэферэндар духоўны вялікі літоўскі (1774—1787), архідыякан віленскі (з 1823). Публіцыст і перакладчык.

Павел Стрыенскі

Павел Стрыенскі (польск.: Paweł Stryjeński; 27 снежня 1699, каля Гродна – 24 лютага 1753, Львоў) – дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 28 ліпеня 1714 г. у Вільні. Паходзіў з сям’і кальвіністаў. Вывучаў тэалогію ў Рыме (1726–1729). Прэфект бібліятэкі ў Гродна (1729–1730), прафесар філасофіі ў Варшаве (1730–1732), пракуратар Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса (1732–1739). Узначальваў езуіцкія калегіумы ў Плоцку (1739–1742), Ломжы (1742–1743), Варшаве (1743–1746, 1752–1753), Полацку (1746–1752).

Руска-турэцкая вайна (1735—1739)

Руска-турэцкая вайна (1735—1739) — вайна паміж саюзнымі Расіяй і Аўстрыяй (з 1737), з аднаго боку, і Турцыяй, з другога.

Расія ў гэтай вайне ставіла задачамі падпарадкаванне крымскіх татараў і атрыманне выхаду да Чорнага мора. Вайна не мела вырашальных вынікаў, і скончылася падпісаннем Бялградскага дагавора (1739).У ходзе вайны расійская армія штурмам авалодала Перакопам і Азовам, фарсіравала Сіваш і Чангарскія пераправы і захапіла сталіцу Бахчысарай, сталіцу Крымскага ханства (1736); у 1737 рас. армія ўвайшла ў Крым праз Арабацкую Стрэлку. Абодва разы рас. армія была вымушана пакінуць Крым з-за эпідэмій і нястачы харчу. З 1737 на баку Расіі выступіла Аўстрыя. Расійская армія разграміла войска крымскага хана ў Салгірскай бітве і турэцкую армію ў Ставучанскай бітве, заняла Хоцін і Ясы (1739).

Рыгор Аляксандравіч Пацёмкін

Найяснейшы князь(руск.) бел. (з 1776) Рыгор Аляксандравіч Пацёмкін (руск.: Григо́рий Алекса́ндрович Потёмкин; 13 верасня 1739, сяло Чыжова(руск.) бел., непадалёк ад Смаленска — 5 кастрычніка 1791, ля сяла Пырліцэ(руск.) бел. (цяпер Малдова) па шляху з Ясаў у Мікалаеў) — рускі дзяржаўны дзеяч, які кіраваў далучэннем да Расійскай імперыі і першапачатковым уладкаваннем Наваросіі, дзе валодаў каласальнымі зямельнымі надзеламі і заснаваў шэраг гарадоў, уключаючы сучасныя абласныя цэнтры Дніпро (1776), Херсон (1778) і Мікалаеў (1789). Узвысіўся як фаварыт, а з 8 чэрвеня 1774 года, па непацверджаных дадзеных, марганатычны(руск.) бел. муж Кацярыны II. Першы гаспадар Таўрыйскага палаца ў Пецярбургу.

Турэцкі сельсавет

Турэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Турэц.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мірскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Слабодскага сельсавета. З 17 снежня 1956 года ў складзе Карэліцкага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1739 чалавек, з іх 95,3 % — беларусы, 3,0 % — рускія.

Фабрыка Ломбэ

Шаўковая фабрыка, Фабрыка Ломбэ (англ.: Lombe's Mill) — першая фабрыка па вытворчасці шоўку і паўднёвая кропка ўключанага ў 2001 годзе у Сусветную спадчыну ЮНЕСКА ў Вялікабрытаніі комплексу фабрык у даліне ракі Дэруэнт. Фабрыка будавалася ў 1702 і 1717 гады пасля вяртання з П'емонта Джона Ломбэ (John Lombe) з шаўкапраднымі машынамі filatoio і torcitoio; архітэктар — Джордж Соракалд. Традыцыйна для вытворчасці шоўку выкарыстоўваліся калаўроты, і машыны павінны былі скласці сур'ёзную канкурэнцыю, аднак, для іх патрабавалася вялікая колькасць энергіі.

Джон Ломбэ памёр у 1722 годзе пры загадкавых абставінах, і, як лічылі, быў атручаны італьянскім забойцам у пакаранне за крадзеж іх камерцыйнай таямніцы. Яго зводны брат, Томас Ломбэ, памёр 2 чэрвеня 1739, пакінуўшы свой маёнтак удаве і двух іх дочкам.

У 1739 фабрыка была перададзеная ў лізінг Рычарду Уілсану (Richard Wilson). Уілсан кіраваў фабрыкай сумесна з лонданскім купцамі Уільямам і Сэмюэлем Лойдами і Томасам Бенетам у якасці наёмнага мэнэджэра ў долі.

Шаўковы камбінат быў адной з турыстычных славутасцяў Дэрбі; яго наведаў Босуэл у верасня 1777 года. Не ўсе наведвальнікі былі ўражаныя ўмовамі працы. Торынгтан пракаментаваў іх так: «спякота, смярдзіць і шумна», у той час як Фэрхолт у 1835 годзе быў узрушаны хваравітай прысутнасцю дзяцей з бедных сем'яў. Уільям Хатан (William Hutton), былы работнік фабрыкі, пазней успамінаў пра збіенне і нізкую заработную плату: праца спынялася толькі ў засуху, экстрэмальныя маразы і пры перабоі з пастаўкамі сыравіны, хоць падчас гонак у Дэрбі ў жніўні 1748 і ў час выбараў рабіліся неафіцыйныя выходныя дні.

Лістапад 1833 г. пачаўся з прамысловых беспарадкаў у Дэрбі, якія прывялі да ўтварэння Вялікага Нацыянальнага прафсаюза (Grand National Trades Union) у лютым 1834. Фабрыка не знаходзілася ў цэнтры гэтых падзей, хоць адносілася да работадаўцаў, якія дамовіліся не прымаць рабочых, якія з'яўляліся членамі прафсаюза. У сярэдзіне 1834 уладальнік фабрыкі паведаміў, што ў яго працуюць дзве траціны машын, і шэраг былых работнікаў просіць аб прыняцці на працу зноў. Згодна з The Derby Mercury, шэраг актывістаў не мог знайсці сабе працу ў Дэрбі.

Сям'я Тэйлараў валодала фабрыкай да банкруцтва ў 1865 годзе, калі ім прыйшлося распрадаваць абсталяванне. The Derby Mercury рэкламуе продаж шэрагу іншых шаўковых фабрык, што кажа аб спадзе галіны ў цэлым.

Вытворчасць шоўку была спынена ў 1908 годзе, калі новы ўладальнік, FW Hampshire і Co, вырашыў выпускаць ліпкія пасткі на мух і лекі ад кашлю. 5 снежня 1910 года на фабрыцы адбыўся пажар, пасля якога ўсходні бок будынка зваліўся ў раку. Будынак быў адбудавана, але ўжо трохпавярховым замест ранейшых пяці паверхаў. Пажар на шаўковай фабрыцы Дэрбі 1910 захаваны на карціне акварэліста Альфрэда Джона Кіна.

У 1920 гадах будынак выкарыстоўваўся Electricity Authority, у ім былі адкрыты магазіны, майстэрні і сталовая. Між фабрыкай і дарагі размяшчалася электрастанцыя, і аб існаванні фабрыкі практычна забыліся, пакуль у 1970 годзе электрастанцыя не была разбурана.

Шведская каралеўская акадэмія навук

Шведская каралеўская акадэмія навук (шведск.: Kungliga Vetenskapsakademien) — адна з шведскіх каралеўскіх акадэмій, незалежная недзяржаўная арганізацыя, якая ставіць мэтай развіццё навук (перш за ўсё матэматыкі і прыродазнаўчых навук).

Заснавана ў 1739 шасцю маладымі шведскімі вучонымі, прадпрымальнікамі і палітыкамі:

натуралістам Карлам Лінеем,

камерсантам Ёнасам Альстромерам,

інжынерам і прадпрымальнікам Мортэнам Трывальдам,

палітыкам Андэрсам Юхан фон Хёпкенам,

вучоным і палітыкам Стэнам Карлам Біелкэ,

палітыкам Карлам Вільгельмам Кадэрхельмам.Узорам для стварэння акадэміі паслужылі Лонданскае каралеўскае таварыства і Каралеўская акадэмія навук Францыі.

Акадэмія прысуджае наступныя міжнародныя прэміі:

Нобелеўская прэмія па фізіцы

Нобелеўская прэмія па хіміі

Прэмія памяці Нобеля па эканоміцы

Крафардаўскія прэміі па астраноміі, матэматыцы, біялагічных навуках і лячэнню поліартрыта;

Прэміі Рольфа Шока па логіцы і філасофіі;

Прэмія Рыгора Амінофа па крышталяграфіі.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.