1737

Тысячагоддзе: 2 тысячагоддзе
Стагоддзі:
Дзесяцігоддзі:
Гады:
1737 год паводле тэм:
З’явіліся  · Зніклі  · Нарадзіліся  · Памерлі
Культура і мастацтва
Беларускае выяўленчае мастацтва  · Літаратура  · Музыка
Навука і тэхналогія
Астраномія  ·
Палітыка
Выбары  · Сцягі
Спорт

Падзеі

Нарадзіліся

Памерлі

  • 25 красавіка: Іван Кірылавіч Кірылаў, рускі дзяржаўны дзеяч, навуковец
XVIII стагоддзе

18 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1701 года і скончылася 31 снежня 1800 года.

Верхняя Тура

Верхняя Тура (руск.: Верхняя Тура) — горад (з 1941) у Расіі, у складзе гарадской акругі «Горад Кушва» Свярдлоўскай вобласці. Насельніцтва 10,8 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1737 годзе.

Горад размешчаны на рацэ Тура (басейн Обі), за 187 км ад Екацярынбурга, за 8 км ад Кушвы.

Генерал-лейтэнант

Генера́л-лейтэна́нт — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-маёра, але ніжэй за генерал-палкоўніка.

Назва званне паходзіць з Сярэднявечча. Яно давалася другому камандзіру пасля генерал-капітана, які адказваў за ход бітвы.

У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-лейтэнанта адпавядае воінскае званне віцэ-адмірала.

Гётынгенскі ўніверсітэт

Гётынгенскі ўніверсітэт імя Георга-Аўгуста (ням.: Georg-August-Universität) — адзін з самых буйных і найстарэйшых існуючых універсітэтаў Ніжняй Саксоніі.

Ніжнесаксонская Дзяржаўная Бібліятэка і Універсітэт Гётынгена займаюць вядучае месца сярод бібліятэк Германіі (4,5 мільёнаў тамоў).

Універсітэт быў заснаваны ў 1734 годзе Георгам II, курфюрстам Гановера і каралём Вялікабрытаніі і адкрыты ў 1737 годзе. Універсітэт хутка развіваўся і, дасягнуўшы колькасці 1.000 студэнтаў, зрабіўся адным з самых найбуйнейшых вышэйшых навучальных устаноў Еўропы таго часу.

У XIX стагоддзі з гётынгенскім універсітэтам былі звязаныя такія выдатныя матэматыкі, як Карл Фрыдрых Гаўс, Бернхард Рыман, Петэр Густаў Лежон-Дзірыхле, Фелікс Клейн, Давід Гільберт. Дзейнасць Гільберта ператварыла ў пачатку XX стагоддзя Гётынген у «матэматычную Меку». З гётынгенскім універсітэтам звязана дзейнасць па меншай меры 45 нобелеўскіх лаўрэатаў.

Карл Ліней

Карл фон Ліней (шведск.: Carolus Linnaeus; 23 мая 1707, Росхульт, Смоланд, Швецыя — 10 студзеня 1778, Упсала, Швецыя) — вядомы шведскі прыродазнавец, батанік і заолаг, заклаў асновы біялагічнай бiнамiнальнай наменклатурнай сістэмы, якая выкарыстоўваецца і дагэтуль, крэацыянiст. Карл Ліней лічыцца «самым вядомым батанікам усіх часоў».

Карлскірхэ

Карлскірхэ (ням.: Wiener Karlskirche) — каталіцкая царква, размешчаная ў паўднёвай частцы Карлсплац, у Вене. Знаходзіцца на самым краі раёна Унутраны горад побач з Рынгштрасэ. Карлскірхэ служыць адным з выдатных прыкладаў стылю венскага барока. Асабліва вылучаецца велічэзны купал і 2 калоны па краях. Таксама архітэктурнае рашэнне Карлскірхэ ўключае у сябе порцік у грэчаскім стылі, павільёны. Вышыня храма — 72 метра.

Род Медычы

Медычы (іт. Medici), найбольш вядомая італьянская дынастыя, кіравала ў Фларэнцыі як дэспаты з 1434 па 1494 і з 1512 па 1527 і як спадчыннае кіраванне ад 1530 па 1737. Яны запомніліся як першыя банкіры і вялікія патроны італьянскага Адраджэння.

Руска-турэцкая вайна (1735—1739)

Руска-турэцкая вайна (1735—1739) — вайна паміж саюзнымі Расіяй і Аўстрыяй (з 1737), з аднаго боку, і Турцыяй, з другога.

Расія ў гэтай вайне ставіла задачамі падпарадкаванне крымскіх татараў і атрыманне выхаду да Чорнага мора. Вайна не мела вырашальных вынікаў, і скончылася падпісаннем Бялградскага дагавора (1739).У ходзе вайны расійская армія штурмам авалодала Перакопам і Азовам, фарсіравала Сіваш і Чангарскія пераправы і захапіла сталіцу Бахчысарай, сталіцу Крымскага ханства (1736); у 1737 рас. армія ўвайшла ў Крым праз Арабацкую Стрэлку. Абодва разы рас. армія была вымушана пакінуць Крым з-за эпідэмій і нястачы харчу. З 1737 на баку Расіі выступіла Аўстрыя. Расійская армія разграміла войска крымскага хана ў Салгірскай бітве і турэцкую армію ў Ставучанскай бітве, заняла Хоцін і Ясы (1739).

Томас Пейн

Томас Пейн, таксама Пэн (англ.: Thomas Paine; 29 студзеня 1737 — 8 чэрвеня 1809) — англа-амерыканскі пісьменнік, філосаф, публіцыст, празваны «хросным бацькам ЗША». Упершыню прыбыўшы ў Амерыку ва ўзросце 37 гадоў, Пейн падтрымаў сепаратысцкія настроі ў папулярным памфлеце «Разумны сэнс» (1776). У трактаце «Правы чалавека» (1791) выступіў з абгрунтаваннем Французскай рэвалюцыі з пазіцый Асветы, за што быў абраны ў Канвент у 1792 годзе (хоць не гаварыў па-французску). У 1794 годзе напісаў важнейшую філасофскую працу «Стагоддзе розуму», прасякнуты ідэямі дэізма і верай у верхавенства розуму.

Уільям Пеці-Фіц-Морыс

Уільям Пеці-Фіц-Морыс (англ.: William Petty-FitzMaurice), першы маркіз Ленсдаўн, другі граф Шэлберн (2 мая 1737 — 7 мая 1805) — англійскі дзяржаўны дзеяч, член партыі вігаў, 14-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі.

Франц I Стэфан

Франц I Стэфан (фр. François Ier Etienne, ням. Franz I. Stephan; 8 снежня 1708, Нансі - 18 жніўня 1765, Інсбрук) — герцаг Латарынгіі з 27 сакавіка 1729 года (пад імем Францыск III), вялікі герцаг Тасканы з 9 ліпеня 1737 г. (пад імем Франчэска II), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі з 13 верасня 1745 г.. Прадстаўнік герцага Латарынгіі, дома і заснавальнік герцага Латарынгіі, галіны нямецкіх Габсбургаў (валадарылі ў Аўстрыі ў 1745-1918 гадах).

Францішак Гжымала

Францішак Гжымала (польск.: Franciszek Grzymała; 14 лютага 1696, Беларусь – 6 студзеня 1766, Вільня) – святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 9 жніўня 1711 г. у Вільні. У 1720 г. высвечаны на ксяндза. У Віленскай акадэміі быў прафесарам этыкі (1725–1728) і прэфектам школ (1729 – 1730, 1734–1735). Прэфект школ у Варшаве (1730–1731). Прыдворны місіянер віленскага епіскапа Міхала Яна Зянковіча (1731–1734), суперыёр у Драгічыне (1736–1737), місіянер у Ваўкавыску (1740–1741). Узначальваў калегіумы ў Гродна (1737–1740, 1743–1746), Навагрудку (1748–1752) і Полацку (1752–1756). Віцэ-рэктар (1747–1748) і рэктар (1758–1763) Дому ІІІ прабацыі ў Вільні.

Эдуард Гібан

Эдуард Гібан (англ.: Edward Gibbon; 27 мая 1737, графства Сурэй — 16 студзеня 1794, Лондан) — англійскі гісторык, пісьменнік і дэпутат парламента. Аўтар «Гісторыі заняпаду і разбурэння Рымскай імперыі» (1776—1788).

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.