1684

Тысячагоддзе: 2 тысячагоддзе
Стагоддзі:
Дзесяцігоддзі:
Гады:
1684 год паводле тэм:
З’явіліся  · Зніклі  · Нарадзіліся  · Памерлі
Культура і мастацтва
Беларускае выяўленчае мастацтва  · Літаратура  · Музыка
Навука і тэхналогія
Астраномія  ·
Палітыка
Выбары  · Сцягі
Спорт

Падзеі

Нарадзіліся

Памерлі

10 кастрычніка

10 кастрычніка — дзвесце восемдзесят трэці (дзвесце восемдзесят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

10 студзеня

10 студзеня — дзесяты дзень года па Грыгарыянскім календары

1684 год у гісторыі астраноміі

1684 год быў адзначаны шэрагам падзей у астраноміі.

XVII стагоддзе

17 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1601 года і скончылася 31 снежня 1700 года.

Буйнавіцкі сельсавет

Бу́йнавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Буйнавічы.

Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сініцкапольскага сельсавета. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне. 12 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Астражанскага сельсавета з вёскамі Астражанка, Заполле, Канапелька, Мірнае, Сом, Убарцкая Рудня.

Паводле перапісу 2009 года 11 населеных пунктаў, 1684 чалавекі, з іх 97,2 % — беларусы.

Ваяводы троцкія

Ваявода троцкі — кіраўнік Троцкага ваяводства, адзін з найзначнейшых дзяржаўных урадаў ВКЛ.

Грог

Грог (англ.: grog) — гарачы алкагольны напой. У найбольш агульным варыянце, уяўляе сабой ром, моцна разведзены вадой з цукрам. Часам выкарыстоўваецца гарачы чай.

Назва напою паходзіць ад мянушкі брытанскага віцэ-адмірала Эдварда Вернона (Edward Vernon; 1684-1757) - «Олд грог» (Old Grog). У тыя часы ў штодзённы рацыён маракоў Брытанскага Каралеўскага флоту ўваходзіла порцыя паўпінты 80%-га рому (каля 240 грамаў), што перыядычна выклікала дысцыплінарныя праблемы і п'янства матросаў. Каб паменшыць уплыў алкаголю на маракоў, адмірал Вернон загадаў раздаваць ром толькі разведзены вадой, халоднай ці гарачай, у залежнасці ад сітуацыі і лімонным сокам. Спачатку гэта новаўвядзенне не спадабалася матросам, бо колькасць напою пакінулі ранейшым - паўпінты, - а самога рому ў ім утрымліваўся ўжо ўдвая менш. Напой пачалі называць «ром на трох водах», або «грог» - па мянушцы Стары грог, якую далі Вернону за яго звычку шпацыраваць па палубе ў непагадзь у старой непрамакальнай накідцы, якая звалася grogram cloak. Ром уваходзіў у штодзённы рацыён маракоў каралеўскага флоту як прафілактычны сродак ад цынгі і іншых хвароб да скасавання гэтага правіла 31 ліпеня 1970 года.

Дыёна (спадарожнік Сатурна)

Дыёна (стар.-грэч.: Διώνη, лац.: Dione) — натуральны спадарожнік Сатурна.

Мае два каарбітальныя спадарожнікі — Алена і Полідэўк.

Кацярына I (імператрыца расійская)

Кацярына I, Марта Скаўронская (15 красавіка 1684 — 17 мая 1727) — расійская імператрыца (з 1721 як жонка дзейнага імператара, з 1725 як кіруючая імператрыца), другая жонка Пятра I Вялікага, маці імператрыцы Лізаветы Пятроўны.

Марта Скаўронская паходзіла з беларускіх сялян Мінскага ваяводства, прыгонных Сапегаў, католікаў. Яе бацька Самуіл Скаўронскі (паводле іншых звестак, Янка Скаўрашчук, Скаварошчанка або Скавароцкі) збег у Інфлянты, дзе арандаваў фальварак каля Марыенбурга. Бацькі Марты памерлі ў час эпідэміі, яе ўзяў на выхаванне і перавёў з каталіцтва ў лютэранства пастар Э. Глюк з Марыенбурга. У жніўні 1702 выйшла замуж за шведскага драгуна Ё. Рабэ.

На пачатку верасня 1702 пасля ўзяцця Марыенбурга расійскай арміяй трапіла ў палон да Б. Шарамецева, які перадаў яе фаварыту цара Пятра I А. Меншыкаву, а той саступіў цару. Марта прыняла праваслаўе і атрымала імя Кацярына Аляксееўна.

3 1705 фактычная жонка цара, у 1710 атрымала тытул гасударыні. Выйшла замуж за цара ў лютым 1712, нарадзіла 8 дзяцей, з якіх засталіся 2 дачкі — Ганна (1708-28), герцагіня гальштэйнская, маці расійскага імператара Пятра III, і Лізавета (1709-62), будучая расійская імператрыца. Разам з Пятром I удзельнічала ў Пруцкім паходзе 1711, дзе, ахвяраваўшы свае каштоўнасці, правяла збор грошай сярод афіцэраў і саддат, каб падкупіць турэцкага пашу і даць магчымасць арміі выйсці з акружэння. Пасля паходу Пётр I у 1714 заснаваў для ўзнагароджання жанчын ордэн святой Кацярыны. Мела ўплыў на цара. Вакол Кацярыны гуртавалася новая знаць, у т.л. выхадцы з Беларусі: А. Меншыкаў, П. Ягужынскі, П. Шафіраў і інш. Кацярына I прымала ўдзел у барацьбе супраць групоўкі царэвіча Аляксея Пятровіча, каб адхіліць яго ад трона і забяспечыць яго сваім дзецям. У 1724 каранавана як імператрыца. У тым жа годзе ледзь не страціла статус з-за любоўнай сувязі са сваім камергерам В. Монсам, які быў пакараны смерцю.

Пасля смерці Пятра I 28 студзеня 1725 дзякуючы падтрымцы гвардзейскіх палкоў і новай знаці на чале з А. Меншыкавым Кацярына I абвешчана імператрыцай. Сама Кацярына дзяржаўнымі справамі не займалася. У час яе панавання расійскі ўрад пачаў выкупляць з прыгону ў паноў на Беларусі і ў Літве братоў і сясцёр Кацярыны. Яны і іх нашчадкі ў 1742 ад імператрыцы Лізаветы Пятроўны атрымалі графскія тытулы (Скаўронскія, Гендрыкавы, Яфімоўскія). Пасля смерці Кацярыны I трон наследаваў сын царэвіча Аляксея Пятровіча Пётр II (1727 – 1730).

У гонар яе названы горад Екацерынбург, а таксама Кацярынінскі палац у Царскім Сяле.

Крынычанскі раён

Крынычанскі раён (укр.: Криничанський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Крынычкы (укр.: Кринички).

Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 35451 чалавек, плошча — 1684 км².

Крыштаф Жыгімонт Пац

Крыштаф Жыгімонт Пац (1621 — 10 студзеня 1684) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі харунжы літоўскі (1646—1656), падканцлер літоўскі (1656—1658), вялікі канцлер літоўскі (з 1658).

Быў старостам ковенскім, пінскім і астрынскім, адміністратарам Гарадзенскай і Аліцкай эканоміяў.

Мікалай Стэфан Пац

Мікалай Стэфан Пац (каля 1623 — 8 мая 1684) — дзяржаўны і рымска-каталіцкі дзеяч ВКЛ. Біскуп віленскі (1671—1684)

Спадарожнікі планет

Спадарожнікі планет (у дужках азначаны год адкрыцця; спісы адсартаваны па даце адкрыцця).

Тэадор Дэнгаф (падкаморы каронны)

Тэадор Дэнгаф (? — 1684) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Падстолі (1655—1656) і крайчы вялікі літоўскі (1656—1658), падскарбі надворны літоўскі (1658—1661), падкаморы каронны (з 1661).

Тэфія (спадарожнік Сатурна)

Тэфія (Тэтыс) (стар.-грэч.: Τηθύς) — спадарожнік Сатурна сярэдняй велічыні, яго дыяметр складае каля 1060 км. Тэфія была адкрыта Д. Касіні ў 1684 годзе і атрымала імя аднаго з тытанаў грэчаскай міфалогіі. Бачная зорная велічыня Тэфіі складае 10,2.

Тэфія мае параўнальна нізкую шчыльнасць (0,98 г/см ³), што паказвае на тое, што яна складаецца пераважна з вадзянога лёду з малым дамешкам парод. Спектраскапічныя замеры паказалі, што практычна ўся яе паверхня складаецца з лёду. Гэтак жа на Тэфіі прысутнічае невялікая колькасць цёмнага рэчыва невядомага складу. Паверхня Тэфіі вельмі светлая і ў яе нейтральны паказчык колеру, яна з'яўляецца другі па паказчыку альбеда з спадарожнікаў Сатурна, пасля Энцэлада.

Тэфія моцна ўсеяна кратарамі і мае шэраг буйных структур на сваёй паверхні. Найбуйнейшым кратарам на Тэфіі з'яўляецца Адысей, дыяметр якога каля 400 км, найбуйнейшы рыфт - каньён Ітака мае даўжыню больш за 2000 км пры шырыні каля 100 км. Гэтыя дзве найбуйнейшыя дэталі паверхні могуць быць звязаныя паміж сабой. Невялікая частка паверхні пакрыта гладкай раўнінай, якая магла ўтварыцца з прычыны крыавулканічнай актыўнасці. Як і іншыя рэгулярныя спадарожнікі Сатурна, Тэфія сфарміравалася на поўдзень ад дыска імглістасці з газу і пылу, што атачала Сатурн адразу пасля яго ўтварэння.

Тэфія была вывучана КА Піянер-11 (1979 год), Вояджэр-1 (1980), Вояджэр-2 (1981) і АМС Касіні ў 2004 годзе, што праляталі паблізу яе.

Знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе з траянскімі спадарожнікамі - Тэлеста і Каліпса.

Цыпрыян Павел Бжастоўскі

Цыпрыян Павел Бжастоўскі (1612 — 8 чэрвеня 1688) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Кашталян (1681—1684) і ваявода троцкі (1684—1688).

Ян Агінскі

Ян Агінскі (каля 1625 — 24 лютага 1684) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Ваўкавыскі харужы з 1650 і маршалак з 1657, падваявода віленскі ў 1661—1665, польны пісар ВКЛ ў 1668—1672, ваявода мсціслаўскі ў 1672—1682, полацкі і гетман польны літоўскі з 1682; пасол на соймы 1658, 1667, 1668, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1654.

У 1654 перайшоў на бок цара Аляксея Міхайлавіча, з 1656 зноў у войску ВКЛ, удзельнічаў у бітвах супраць шведаў і войск цара, супраь туркаў і крымскіх татар. Удзельнік бітвы пад Венай 1683.

Пераходзіў з адных магнацкіх груповак у іншыя са значнай выгадай для сябе.

Валодаў шматлікімі маёнткамі.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.