1657

Тысячагоддзе: 2 тысячагоддзе
Стагоддзі:
Дзесяцігоддзі:
Гады:
1657 год паводле тэм:
З’явіліся  · Зніклі  · Нарадзіліся  · Памерлі
Культура і мастацтва
Беларускае выяўленчае мастацтва  · Літаратура  · Музыка
Навука і тэхналогія
Астраномія  ·
Палітыка
Выбары  · Сцягі
Спорт

Падзеі

  • "Вялікі агонь Эда" знішчыў замак Эда і унёс 100000 жыццяў.

Нарадзіліся

  • 18.4: Джузэпэ Атавія Пітоні — італьянскі кампазітар
  • Фрыдрых I — кароль прускі

Памерлі

11 лістапада

11 лістапада — трыста пятнаццаты (трыста шаснаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

30 лістапада

30 лістапада — трыста трыццаць чацвёрты (трыста трыццаць пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

XVII стагоддзе

17 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1601 года і скончылася 31 снежня 1700 года.

Багдан Міхайлавіч Хмяльніцкі

Багдан Хмяльніцкі (27 снежня 1595 — 27 ліпеня (6 жніўня) 1657) — украінскі гетман, дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Берасцейскі замак

Берасцейскі замак — абарончае збудаванне ля сутокаў Буга і Мухаўца. Першапачаткова быў збудаваны ў Х ст., верагодна, з мэтай каланізацыі мясцовых балтыйскіх плямёнаў яцвягаў. У далейшым за абарончым ровам таксама ў міжрэччы Буга і Мухаўца вырас горад Брэст.

Берасцейскі замак заставаўся драўляным ажно да канца XVI ст., пакуль не быў заменены бастыённымі ўмацаваннямі. Займаў плошчу больш за 2 га, меў пяць вежаў, з якіх адна была праязной і вяла ў горад. У сярэдзіне ХIIІ ст. галіцка-валынскія князі з мэтай узмацнення абароны збудавалі на адным з кутоў замка мураваную вежу-стоўп. На сучасны момант ад яе нічога не захавалася, але летапісец згадвае, што яна была падобна на Камянецкую. У XIV ст. быў захоплены рыцарамі Тэўтонскага ордэна, палякамі, у 1500 г. вытрымаў аблогу крымскіх татараў. У XVI ст. драўляныя вежы і сцены замка мелі бланкаванне з г.зв. падсябіццямі. У 1525 г. Берасцейскі замак згарэў.

У канцы XVI ст. замак умацаваны землянымі бастыёнамі і быў уключаны ў ланцуг агульнагарадскіх умацаванняў.

Нанова адбудаваны замак быў разбураны ў час антыфеадальнай вайны 1648–1651 гг. Адноўлены ва ўмовах вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1657 гг. У 1657 г. захоплены шведамі, у 1660 і 1661 гг. – рускімі, у 1705 г. падчас Паўночнай вайны – зноў шведамі.

У 1830-я гады замак, як і мураваная вежа, быў знесены расійскімі ўладамі падчас будаўніцтва пяці бастыёнаў Брэсцкай крэпасці.

Вобраз замку адзначылі на помніку будаўніцтва Брэсцкай дарогі ў Варшаве.

Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667)

Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, руска-польская вайна 1654—1667 гг., Патоп — вайна Расіі і Рэчы Паспалітай, пачатая 20 мая 1654 і скончаная Андрусаўскім перамір'ем 1667 года.

Род Габсбургаў

Габсбургі — адна з найбольш магутных манархічных дынастый Еўропы на працягу Сярэднявечча і Новага часу. Прадстаўнікі дынастыі вядомыя як кіраўнікі Аўстрыі (з 1282), якая трансфармівалася пазней у шматнацыянальную Аўстрыйскую імперыю (да 1918 г.), якая з’яўлялася адной з вядучых еўрапейскіх дзяржаў, а таксама як імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі, чый прастол Габсбург займалі з 1438 па 1806 г. (з кароткім перапынкам у 1742—1745 гг.)

Соф’я Аляксееўна (царэўна)

Соф'я Аляксееўна (17 (27) верасня 1657 — 3 (14) ліпеня 1704) — руская царэўна, дачка рускага цара Аляксея Міхайлавіча і яго жонкі Марыі Ільінішны Міласлаўскай, у 1682—1689 гадах рэгент пры малодшых братах Пятры і Іване.

Станіслаў Касінскі

Станіслаў Касінскі (польск.: Stanisław Kosiński, каля 1587, Мазовія – 22 красавіка 1657, Рэшаль, Вармінска-Мазурскае ваяводства) – святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 25 верасня 1603 г. Прэфект школ у Полацку (1619–1620). Рэктар Дэрпцкага (1620–1623) і Полацкага (1625–1629, 1642–1647) езуіцкіх калегіумаў. З 1634 па 1637 гг. – прыдворны місіянер смаленскага ваяводы Аляксандра Гасеўскага. Аўтар працы пра жыццё і пакутніцкую смерць Іасафата Кунцэвіча – Żywot i męczeństwo B. Jozafata biskupa i męczennika, Вільня, 1665).

Фердынанд III Габсбург

Фердынанд III (ням.: Ferdinand III.; 13 ліпеня 1608, Грац — 2 красавіка 1657, Вена) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 15 лютага 1637 года, кароль Венгрыі (часткі каралеўства з 26 лістапада 1625 года, (каранацыя 8 снежня 1626 года), усяго каралеўства ў 1637—1647 гадах), кароль Чэхіі з 21 лістапада 1627 года (каранацыя 25/26 лістапада 1627 года). Імперскі фельдмаршал (1634 год). Сын Фердынанда II і Марыі Ганны (8 снежня 1574 — 8 сакавіка 1616), дочкі герцага Баварскага Вільгельма V.

Фрыдрых I Гогенцолерн

Фрыдрых I Прускі (11 ліпеня 1657 — 25 лютага 1713) — курфюрст Брандэнбургскі (Фрыдрых III, 1688—1701), кароль Прускі (з 1701).

З дынастыі Гогенцолернаў. Сын курфюрста і маркграфа брандэнбургскага Фрыдрыха Вільгельма Вялікага. Атрымаў каралеўскі тытул ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі за абяцанне паставіць кантынгент для яшчэ планаванай вайны за іспанскую спадчыну. Бацька Фрыдрыха Вільгельма I Прускага.

У 1696 годзе заснаваў Берлінскую акадэмію мастацтваў.

Ян Кендзежаўскі

Ян Кендзежаўскі (польск.: Jan Kędzierzawski, каля 1580, Мазовія – 6 сакавіка 1657, Навагрудак) – святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 14 жніўня 1613 г. у Вільні. Як віцэ-рэктар (1633–1634) узначальваў Полацкі езуіцкі калегіум. Быў таксама суперыёрам рэзідэнцыі Навагрудку (1538–1639) і місіянерам у Чарневічах каля Оршы (1652–1653).

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.