1649

Тысячагоддзе: 2 тысячагоддзе
Стагоддзі:
Дзесяцігоддзі:
Гады:
1649 год паводле тэм:
З’явіліся  · Зніклі  · Нарадзіліся  · Памерлі
Культура і мастацтва
Беларускае выяўленчае мастацтва  · Літаратура  · Музыка
Навука і тэхналогія
Астраномія  ·
Палітыка
Выбары  · Сцягі
Спорт

Падзеі

Нарадзіліся

Памерлі

1976 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва

1976 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

XVII стагоддзе

17 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1601 года і скончылася 31 снежня 1700 года.

Абрагам Война

Абрагам Война (1569 — 14 красавіка 1649) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Са шляхецкага роду Войнаў-Грычынавічаў, сын Сямёна.

Канонік віленскі, біскуп-суфраган віленскі ад 1611 г., тытулярны біскуп метонскі, біскуп жамойцкі ў 1627—1630 і віленскі ад 1630. Запрасіў у Вільню кармелітаў і гаспітальераў, які пазней заснавалі шпіталь і аптэку. Змагаўся з пратэстантызмам, кіраваў праследавальнікамі кальвіністаў.

Бенедыкт XIII (Папа Рымскі)

Бенедыкт XIII (лац.: Benedictus XIII PP., свецкае імя П'етра Франчэска (Вінчэнца Марыя) Арсіні дэ Гравіна, італ. Pietro Francesco (Vincenzo Maria) Orsini de Gravina; 2 лютага 1649, Гравіна дзі Пулья, Неапалітанскае каралеўства — 21 лютага 1730, Рым) — папа рымскі з 29 мая 1724 да 21 лютага 1730 года.

Гарады Фінляндыі

З 2010 года ў Фінляндыі налічваецца 108 гарадоў.

Гетманшчына

Ге́тманшчына (укр.: Гетьма́нщина; афіцыйна Войска Запарожскае укр.: Військо Запорозьке) — гісторыяграфічная назва часткі тэрыторый сучаснай Украіны і Расіі (Старадуб'е), на якую распаўсюджвалася ўлада гетмана. Гетманшчына бярэ свой пачатак з паўстання Хмяльніцкага, якое ўспыхнула ў 1648 годзе. Першапачаткова ахоплівала як Лева- і Правабярэжную Украіну, так і Запарожжа. Пасля паўстання Барабаша і Пушкара ўтварылася Войска Запарожскае Нізавое і Запарожжа стала падпарадкоўвацца гетману толькі фармальна, а пасля падпісання Вечнага міру 1686 года паміж Рускім царствам і Рэччу Паспалітай і ліквідацыяй гетманскага кіравання на Правабярэжнай Украіне, тэрмін стаў ужывацца толькі ў дачыненні Левабярэжжа, Кіева і яго наваколляў.У 1654 годзе Гетманшчына прыняла пратэктарат рускага цара. З 1663 года Гетманшчына, якая мела ў палітыка-адміністрацыйным стаўленні шэраг асобых правоў у складзе Рускага царства, была падкантрольная Маларасійскаму прыказу, а пасля смерці гетмана Скаропадскага — кіравалася Маларасійскай калегіяй.

У 1764 годзе падчас ваенных рэформаў званне гетмана Войска Запарожскага было адменена і апошні гетман Кірыл Разумоўскі быў павышаны ў званні да генерал-фельдмаршала. Аднак фармальна старыя адміністрацыйныя адзінкі Гетманшчыны працягвалі існаваць да 1782 года: па ўказу Кацярыны II набыло моц агульнае палажэнне аб губернях Расійскай імперыі 1781 года, з прычыны чаго перажыткі соценна-палкавога адміністрацыйнага падзелу Войска Запарожскага канчаткова выйшлі з юрыдычнага ўжывання Расійскай імперыі.

Гоцкі сельсавет

Го́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр і адзіны населены пункт — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Гоцк.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Лугскага сельсавета. Утвораны зноў 23 сакавіка 1987 года ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці з часткі Хорастаўскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1649 чалавек, з іх 98,7 % — беларусы.

== Зноскі ==

Дынастыя Сцюартаў

Сцю́арты (першапачаткова шатл. гэл.: Stiùbhairt, англ.: Steward, Stewart, з XVI стагоддзя ўсталявалася афранцужанае напісанне англ.: Stuart) — дынастыя каралёў Шатландыі (у 1371—1651, 1660—1707 гг.), Англіі (у 1603—1649, 1660—1694, 1702—1707 гг.), Ірландыі (у 1603—1649, 1660—1694, 1702—1714 гг.) і Вялікабрытаніі (у 1707—1714 гг.).

Каралеўства Англія

Каралеўства Англія (англ.: Kingdom of England) — дзяржава ў Заходняй Еўропе, якая займала паўднёвую частку вострава Вялікабрытанія і існавала з 927 па 1707 гады. Пасля аб'яднання з каралеўствам Шатландыя трансфармавалася ў Каралеўства Вялікабрытанія.

Рэзідэнцыяй каралеўскай дынастыі спачатку быў горад Вінчэстэр у Хэмпшыры, але з пачатку XII стагоддзя сталіцай дзяржавы фактычна стаў Лондан.

Тытул караля (каралевы) Англіі фармальна страціў сваё значэнне з 1707 года, але фактычна ўжываецца да гэтага часу. Цяперашні манарх Злучанага Каралеўства, каралева Елізавета II, з'яўляецца правапераемнікам каралёў і Каралеўства Англія.

Карл I Сцюарт

Карл I (англ.: Charles I of England, 19 лістапада 1600 — 30 студзеня 1649, Лондан) — кароль Англіі, Шатландыі і Ірландыі з 27 сакавіка 1625. З дынастыі Сцюартаў. Яго палітыка абсалютызму і царкоўныя рэформы выклікалі паўстанні ў Шатландыі і Ірландыі і Англійскую рэвалюцыю. У ходзе грамадзянскіх войнаў Карл I пацярпеў паражэнне, быў аддадзены суду парламента і пакараны 30 студзеня 1649 г. ў Лондане.

Клімент XI (Папа Рымскі)

Клімент XI (лац.: Clemens PP. XI, свецкае імя: Джанфранчэска Альбані (23 ліпеня 1649 — 19 сакавіка 1721) — папа рымскі з 23 лістапада 1700 да 19 сакавіка 1721.

Крыштаф Завіша

Крыштаф Завіша (каля 1600 — 23 студзеня 1670) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі (1629—1637), вялікі пісар літоўскі (1637—1649), надворны (1649—1654) і вялікі маршалак літоўскі (1654—1669), кашталян віленскі з 1669; староста менскі ў 1631—1645 і браслаўскі ў 1645.

У 1642 быў маршалкам сойму Рэчы Паспалітай.

Паўстанне Хмяльніцкага

Казацка-сялянская вайна (1648—1651) — баявыя дзеянні, распачатыя казацкім паўстаннем на Украіне на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім у 1648 г., якія вяліся на значнай частцы тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пад час вайны ў гетмана і казацкай старшыны з’явіўся план стварэння ўласнай дзяржавы, у межы якой яны хацелі ўключыць і паўднёва-ўсходнія землі ВКЛ, прынамсі Падняпроўе і Палессе.

Яшчэ ў маі 1648 г. Багдан Хмяльніцкі пачаў засылаць у паўднёва-ўсходнія раёны ВКЛ сваіх агітатараў, а затым і казацкія загоны, якія распачыналі тут баявыя дзеянні. Універсалы, якія ўкраінскі гетман высылаў аж да Барысава, Быхава і Магілёва, заклікалі сялян узбройвацца ды пачынаць вайну супраць паноў.

Сацыяльная глеба для паўстання ў ВКЛ была вельмі прыдатная, таму казацкі рух хутка тут распаўсюдзіўся. Народныя нізы на поўдні і ўсходзе ВКЛ актыўна ўключыліся ў барацьбу, якая мела ярка выражаны сацыяльны і ў пэўнай ступені рэлігійны характар. Як адзначалі ваяводы памежных маскоўскіх гарадоў, паміж «беларусамі» і «палякамі» пачалася «сварка за веру».

З’яўленне казацкіх загонаў Нябабы, Галавацкага, Крывашапкі, Мікуліцкага, Гаркушы, Сакалоўскага і іншых палкоўнікаў, сярод якіх было нямала беларусаў (з ліку палкоўнікаў Хмяльніцкага многія таксама мелі беларускае паходжанне, напрыклад Бутрым, Грамыка, Крычэўскі, Ждановіч, Нячай, Хведаровіч), выклікала масавае далучэнне да іх бяднейшага сялянства і мяшчанства. Ужо летам 1648 г. на поўдні і ўсходзе Беларусі пачалася шырокая ўзброеная барацьба казацка-сялянскіх аддзелаў супраць шляхты, купцоў, магнатаў і каталіцкага духавенства. Узброіўшыся, сяляне-паўстанцы грамілі галоўным чынам маёнткі сваіх паноў, рабавалі двары, знішчалі падатковыя дакументы і рэестры.

Да восені 1648 г. жыхары Гомеля, Мазыра, Лоева, Рэчыцы і Турава «ўсе паказачыліся і пакляліся адзін другому стаяць да апошняга». Казакі авалодалі таксама Чачэрскам, Брагінам, Бабруйскам, Чэрыкавам, Пінскам і іншымі гарадамі. Перапужаная шляхта ўцякала ў глыб краіны.

Хоць колькасна аснову ўзброеных фарміраванняў паўстанцаў складалі мясцовыя прыгонныя сяляне і бяднейшыя мяшчане, стрыжнёвай і арганізацыйнай сілай у занятых раёнах заставаліся ўкраінскія казакі. Паколькі сацыяльныя вярхі грамадства былі ўжо фактычна апалячаныя, антыфеадальны рух набыў тут, як і на Украіне, выразную антыпольскую накіраванасць.

3 боку дзяржавы доўгі час не праводзілася ніякіх ваенных акцый супраць паўстанцаў. Састарэлы Януш Кішка, вялікі гетман, разгубіўся і нават не сабраў войска. Да восені 1648 г. у руках паўстанцаў апынуліся амаль усе галоўныя гарады паўднёва-ўсходняй Беларусі. У шэрагу выпадкаў сялянам з казакамі ўдалося нават разбіць шляхецкія фарміраванні (напрыклад, у Кобрыне — войска стольніка В. Гасеўскага, пад Мазыром — жаўнераў пісара Валовіча, а каля Чэрыкава — аддзел Лукомскага).

Казацка-сялянскі полк Сакалоўскага паспрабаваў здабыць горад Слуцк — буйнейшую на той час фартэцыю Вялікага Княства, аднак пасля бясплённай аблогі адышоў ад яго. Дарэмнай была спроба казакоў захапіць другую важную фартэцыю ўсходняй Беларусі — Стары Быхаў.

Толькі ўвосень 1648 г. на барацьбу з паўстанцамі ўрад накіраваў некалькі фарміраванняў шляхты і наёмных жаўнераў. Хоць у сутычках каля Рэчыцы і Рагачова казакі і сяляне разбілі іх, прымусіўшы адступіць, у кастрычніку таго ж года значныя сілы шляхецкага войска, якімі кіраваў стражнік Мірскі, пасля ўпартай барацьбы авалодалі Пінскам. Затым шляхецкае войска авалодала Чэрыкавам, а ў студзені 1649 г., калі на поўдні Беларусі з 10-тысячным войскам з’явіўся палявы гетман Януш Радзівіл, пачалася буйная кампанія па ўдушэнні паўстання.

Гетман рушыў уздоўж Беларускага Палесся, ад Бярэсця на Тураў, Мазыр і далей. Хутка захапіўшы Тураў, Мазыр, Бабруйск, Рэчыцу і бязлітасна расправіўшыся з абаронцамі, ён за зіму 1649 г. ліквідаваў усе асноўныя асяродкі хваляванняў. За час перамір’я паміж Багданам Хмяльніцкім і Янам Казімірам войска Януша Радзівіла цалкам узяло пад свой кантроль землі ўздоўж Прыпяці і Дняпра, чым адрэзала Беларусь ад украінскіх казакоў.

Аднак вясной 1649 г., пасля таго як ад гетмана Хмяльніцкага прыйшоў 3-тысячны казацкі загон палкоўніка Іллі Галоты, вызваленчы рух на поўдні Беларусі ўзнавіўся. Дзякуючы далучэнню мясцовага сялянства сілы Галоты неўзабаве павялічыліся да 30 тыс. чалавек.

У чэрвені Януш Радзівіл пачаў аперацыю супраць казацка-сялянскіх фарміраванняў і неўзабаве разграміў полк Галоты ў бітве каля Прыпяці. Тады Хмяльніцкі прыслаў на Беларусь яшчэ 6 тыс. казакоў на чале з Гаркушам і Пабадайлам, да якіх пазней быў накіраваны і загон палкоўніка Міхаіла Крычэўскага. Для ўкраінскага гетмана, які ўзнаўляў ваенныя акцыі супраць кароннага войска, важна было затрымаць сілы Вялікага Княства ў Беларусі, не дапусціць іх супольных дзеянняў з палякамі.

Разам з мясцовым сялянствам, якое прыстала да казакоў, сілы палкоўніка М. Крычэўскага дасягалі прыкладна 30 тыс. Каб не даць ім злучыцца з фарміраваннямі Пабадайлы, што стаялі ўмацаваным лагерам каля Лоева, паміж Дняпром і Сожам, Януш Радзівіл атакаваў непрыяцеля і ў жорсткай бітве 21 чэрвеня 1649 г. разграміў моцнае злучэнне Крычэўскага. Хутка быў знішчаны і лагер Пабадайлы, сілы якога здолелі вырвацца з акружэння.

Пасля гэтага харугвы палявога гетмана ліквідавалі асяродкі паўстанцкага руху ў Пасожжы і некаторых іншых раёнах Беларусі. Вядома, што ў 1649 г. разам з рэгулярным войскам Януша Радзівіла супраць паўстанцаў вяло барацьбу і фарміраванне беларускіх мяшчан і шляхты.

Апошнім значным подыхам казацка-сялянскай вайны стала ажыўленне хваляванняў у тым жа рэгіёне ў 1650 і летам 1651 гг., але яно зноў было хутка падаўлена Янушам Радзівілам. Летам 1651 г. Б. Хмяльніцкі накіраваў пад Гомель полк Забелы, а да Крычава — полк Шохава, што ажывіла выступленні мясцовай беднаты. Аднак ні Гомель, ні Крычаў казакі не захапілі. У ліпені 1651 г. гетман рушыў на Украіну.

Злучэнне Марціна Нябабы (15 тыс.), высланае Хмяльніцкім з мэтай затрымаць Радзівіла ў Беларусі, было цалкам разгромлена каля лоеўскіх перапраў. Неўзабаве Радзівіл пераможна ўвайшоў у Кіеў.

Паражэнне Б. Хмяльніцкага ад польскай арміі пад Берасцечкам карэнным чынам змяніла сітуацыю. Паводле Белацаркоўскага мірнага дагавора ад 18 верасня 1651 г. казацкія загоны больш не маглі знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і адводзіліся на Украіну. Так былі канчаткова ліквідаваны народныя хваляванні ў беларускім краі.

У выніку ваенных дзеянняў вялізныя абшары паўднёва-ўсходняй Беларусі былі спустошаны і выпалены. Асабліва пацярпелі Мазырскі, Пінскі, Рэчыцкі паветы, a таксама Берасцейшчына. Шляхта Старадубскага павета пакінула свае маёнткі і больш не вярнулася. Улічваючы цяжкі эканамічны стан гэтых зямель, сойм Рэчы Паспалітай у 1649 г. зменшыў падаткі або зусім вызваліў ад іх шэраг паўднёвых паветаў Беларусі.

Антыфеадальная па сваёй сутнасці казацка-сялянская вайна 1648—1651 гг. у Беларусі з’яўлялася складовай часткай вялікай вызваленчай вайны на Украіне. Але тут яна не мела такой непарыўнасці і цэльнасці, як на ўкраінскіх землях, а была працэсам перманентным, серыяй лакальных паўстанняў. He было ў Беларусі і мясцовага казацтва — арганізаванай ваеннай сілы, якая б выступала ў ролі галоўнага суб’екта ўзброенай барацьбы. Адсутнасць адзінага кіраўніцтва і сталага арганізацыйнага цэнтра ў рэгіёне, ахопленым хваляваннямі, не дазваляе разглядаць яе як самастойную з’яву беларускай гісторыі. Аднак па сваіх маштабах гэта была несумненна самая масавая ў гісторыі Беларусі адкрытая ўзброеная барацьба ніжэйшых слаёў народа супраць феадальнага прыгнёту.

Раахэ

Раахэ, Рахе (фінск.: Raahe) — горад у Фінляндыі, у ляні Оўлу, на беразе Батнічнага заліва. Насельніцтва 22,4 тыс. жыхароў (2007). Заснаваны ў 1649 годзе графам Перам Брагэ Малодшым, шведскім генерал-губернатарам Фінляндыі.

== Зноскі ==

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.