1596

Тысячагоддзе: 2 тысячагоддзе
Стагоддзі:
Дзесяцігоддзі:
Гады:
1596 год паводле тэм:
З’явіліся  · Зніклі  · Нарадзіліся  · Памерлі
Культура і мастацтва
Беларускае выяўленчае мастацтва  · Літаратура  · Музыка
Навука і тэхналогія
Палітыка
Выбары  · Сцягі
Спорт

Падзеі

Нарадзіліся

Памерлі

18 кастрычніка

18 кастрычніка — дзвесце дзевяноста першы (дзвесце дзевяноста другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

XVII стагоддзе

17 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1601 года і скончылася 31 снежня 1700 года.

XVI стагоддзе

16 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1501 года і скончылася 31 снежня 1600 года.

Андрэй Мужылоўскі

Андрэй Мужылоўскі (1580-я — 1640-я) — праваслаўны пісьменнік-палеміст, рэлігійны дзеяч.

Прэсвітар, з канца 1620-х гадоў слуцкі пратапоп. У 1631 г. пастрыгся ў манахі пад імем Анатолій і стаў іераманахам Кіева-Пячэрскага манастыра. Выступаў супраць Берасцейскай уніі (1596). У «Водпісе на ліст уніятаў віленскіх» (на старабеларускай мове, 1616) пад уплывам «Трэнаса» М. Сматрыцкага асудзіў учынкі «сына»-ўніята, які здрадзіў інтарэсам праваслаўнага народа Рэчы Паспалітай, даў знішчальную характарыстыку слугам рымска-каталіцкай царквы. У «Антыдотуме» («Antydotum» на польскай мове, 1629), скіраваным супраць «Апалогіі» Сматрыцкага, Мужылоўскі падкрэсліваў значэнне антыўніяцкіх твораў Сматрыцкага, але асуджаў яго за тое, што ён, на думку Мужылоўскага, перайшоў ва ўніяцтва не па ідэйных меркаваннях, а спакушаны прывабнымі абяцанкамі рымска-каталіцкай царквы. Адзін з перышх спрабаваў аддзяліць царкоўна-багаслоўскую літаратуру ад свецкай, уазваў на гістарычны характар творчасці Хрыстафора Філалета, Клірыка Астрожскага. На «Антыдотум» Сматрыцкі адказаў з'едлівым творам «Экзэтэзіс» (1629 г.). Адзін з прэтэндэнтаў на Кіеўскую праваслаўную мітраполію пасля смерці мітрапаліта Іова Барэцкага. У 1631 г. прымаў актыўны ўдзел у адабранні ва ўніятаў Сафійскага сабора ў Кіеве на карысць праваслаўнай мітраполіі.

Багдан Міхайлавіч Хмяльніцкі

Багдан Хмяльніцкі (27 снежня 1595 — 27 ліпеня (6 жніўня) 1657) — украінскі гетман, дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Белгарад

Бе́лгарад (руск.: Белгород) — горад (з 1596 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Белгародскай вобласці. Насельніцтва 358 тыс. чалавек (2008). Горад воінскай славы. Размешчаны на паўднёвай ускраіне Сярэднярускага ўзвышша, пераважна на правым беразе ракі Северскі Данец (правы прыток Дона), за 697 км на поўдзень ад Масквы, за 40 км ад мяжы з Украінай.

Берасцейская унія

Берасцейская унія — акт пра арганізацыйнае аб'яднанне каталіцкай і праваслаўнай цэркваў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Абвешчана ў кастрычніку 1596 на царкоўным саборы ў Свята-Мікалаеўскай царкве г. Брэста, зацверджана каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III Вазам.

Варшава

Варшава (польск.: Warszawa польскае вымаўленне ) — сталіца Польшчы з 1596 г. Афіцыйная назва — Сталічны горад Варшава (польск.: Miasto Stołeczne Warszawa). Насельніцтва 1,727 млн. жыхароў (2014), з прыгарадамі 2,88 млн. (2009). Варшава — 9-ы па колькасці насельніцтва горад ЕС. Плошча горада 516,9 км², плошча гарадской агламерацыі (Obszar Metropolitalny Warszawy) 6100,43 км².

Порт на рацэ Вісла, прыкладна за 260 км ад узбярэжжа Балтыйскага мора; міжнародны аэрапорт. Машынабудаванне (аўтабудаванне, электратэхнічнае і інш.), металаапрацоўка і металургія, хімічная, парфумерная, паліграфічная, лёгкая прамысловасць. Універсітэт (1818). Нацыянальны музей, археалагічны музей. «Тэатр Велкі», «Тэатр Па-польску», «Тэатр нарадовы» і інш. Міжнародны музычны фестываль «Варшаўская восень», арганізаваны ў 1956 Тадэвушам Бердам і Казімірам Сероцкім. Метрапалітэн.

Варшава дала імя Варшаўскай канфедэрацыі, Варшаўскаму герцагству, Варшаўскаму дагавору (і адпаведнай арганізацыі), Варшаўскай канвенцыі.

Ганна Ягелонка

Ганна Ягело́нка (польск.: Anna Jagiellonka; 18 кастрычніка 1523, Кракаў — 9 верасня 1596, Варшава) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1575—1596).

Жыгімонт Лаўксмін

Жыгімонт Лаўксмін (таксама бел.: Сігізмунд (Зыгмунт) Лаўксмін, літ.: Žygimantas Liauksminas, польск.: Zygmunt Lauxmin, лац.: Sigismundus Lauxmin;1596 ці 1597, Жамойць – 11 верасня 1670, Вільня) – філосаф, тэолаг, літаратар, музыказнаўца і педагог.

Мора Холаду

Мора Холаду (лац.: Mare Frigoris) — месяцавае мора, якое размешчанае на поўнач ад Мора Дажджоў і цягнецца да паўночнага ускрайку Мора Яснасці. З поўдня да Мора Холаду прымыкаюць горы Альпы, якія знаходзяцца навакол Мора Дажджоў, рассечаныя прамой расколінай даўжынёй 170 км пры шырыні 10 км — Далінай Альпаў. Мора размешчана ў вонкавым кольцы Акіяну Бур; сфарміравалася ў эпоху Раннеімбрыйскага перыяду, яго ўсходняя частка — у Познеімбрыйскі перыяд, а заходняя — у Эратасфенскі перыяд геалагічнай актыўнасці Месяца.

Да поўдня ад мора размешчана цёмнае круглявае ўтварэнне — кратар Платон.

Селенаграфічныя каардынаты аб'екта — 56°00′ пн. ш. 1°24′ у. д.56,0° пн. ш. 1,4° у. д. / 56.0; 1.4, дыяметр складае 1596 км.

Міхаіл Фёдаравіч (цар і вялікі князь усяе Русі)

Міхаіл Фёдаравіч (12 (22) ліпеня 1596—13 (23) ліпеня 1645) — першы рускі цар з дынастыі Раманавых.

Уніяцкая царква на Беларусі

Уніяцкая царква на Беларусі, Грэка-каталіцкая царква на Беларусі — аб’яднанне ўніяцкіх епархій на Беларусі. Узнікла ў выніку Брэсцкай уніі 1596, калі Праваслаўная Царква Беларусі і Украіны (гл. Кіеўская мітраполія) аднавіла адзінства з Каталіцкай Царквой на ўмовах падпарадкавання Папе Рымскаму, прыняўшы каталіцкае веравучэнне і кананічную дысцыпліну пры захаванні праваслаўнай абраднасці.

Фрыдрых V Вітэльсбах

Фрыдрых V (ням.: Friedrich V, 26 жніўня 1596 — 29 лістапада 1632) — курфюрст Пфальцкі 1610—1623, кароль Чэхіі (Фрыдрых I) 1619—1620, сын і спадчыннік Фрыдрыха IV, курфюрста Пфальцкага, і Луізы Юліяны Аранскай, дачцы Вільгельма Аранскага і Шарлоты Манпансье дэ Бурбон.

Фрэнсіс Дрэйк

Сэр Фрэнсіс Дрэйк (англ.: Francis Drake; каля 1540 — 28 студзеня 1596) — англійскі мараплавец, карсар, віцэ-адмірал (1588), баранэт часоў Елізаветы I. Першы англічанін, які здзейсніў кругасветнае падарожжа (у 1577—1580 гг.). Актыўны ўдзельнік разгрому іспанскага флоту (Непераможнай Армады) у Гравелінскай бітве 1588. Валодаў сядзібай Баклэнд-Эбі ў Йелвертоне.

У іспанскіх калоніях быў вядомы, як Эль Драке ("Цмок") (El Draque, «Drac», «Drak»). Яго імя на латыні было Franciscus Draco (Францыска Цмок).. У англійскай мове Drake («качар») - састарэлая форма словы «цмок».

Юрый Тышкевіч (біскуп)

Юрый Тышкевіч (1596, Вішцянец — 17 студзеня 1656, Домнаў, цяпер Калінінградская вобласць Расіі) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Ян Караль Хадкевіч

Ян Караль Хадкевіч (1560 — 24 верасня 1621, Хоцін) — вайсковы і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Гетман вялікі літоўскі (1605), ваявода віленскі (1616). Прадстаўнік старажытнага магнацкага роду Хадкевічаў, што паходзіў ад кіеўскіх баяраў (XV ст.). Належаў да найстарэйшай, быхаўскай, галіны роду і ад бацькі атрымаў у спадчыну тытул графа «на Шклове, Мышы і Быхаве».

Адзін з самых таленавітых вялікалітоўскіх палкаводцаў 17 ст. Прадстаўнік старажытнага магнацкага роду Беларусі і Літвы, што паходзіў ад праваслаўскіх баяраў 15 ст. Ян Караль Хадкевіч належаў да старэйшай, быхаўскай, галіны роду і ад бацькі атрымаў у спадчыну тытул графа на Шклове, Мышы і Быхаве. Вучыўся ў Віленскай і Інгальштацкай (Германія) акадэміях. Падчашы літоўскі (1596—1599), генеральны стараста жамойцкі (1599—1616), адначасова гетман польны (1601—1605), адміністратар Інфлянтаў з 1603, вялікі гетман літоўскі з 1605, ваявода віленскі з 1616; стараста дорпацкі, вяленскі, любашанскі.

У 1596 удзельнічаў у падаўленні паўстання Налівайкі (1595—1596). У вайну Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600—1629) вызначыўся ў бітве пад Кокенгаўзенам (1601), Дорпатам (1603), Белым Каменем (1604) і асабліва ў бітве пад Кірхгольмам (1605), дзе перамог з меншымі сіламі. Спачатку быў праціўнікам вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй (1609—1618), пасля камандваў войскам у паходах 1611 на Маскву, прывозіў у 1611—1612 харчаванне і боепрыпасы для гарнізона ў Крамлі. У жніўні-верасні штурмаваў Маскву, але не прабіўся на дапамогу гарнізону. У 1613—1615 абараняў Смаленскае ваяводства ад расійскіх войскаў. У 1617—1618 узначаліў войска, якое пайшло з каралевічам Уладзіславам (фармальна царом Расіі з 1610) здабываць маскоўскі трон. Разам з украінскім казацкім войскам гетмана П. Канашэвіча-Сагайдачнага заняў Тушына. У 1621 узначаліў беларуска-літоўскае, польскае і казацкае войска, супраць туркаў і крымскіх татар, у час пераможнай Хоцінскай бітвы памёр.

Доўгі час сакратаром у Я. К. Хадкевіча служыў Шыман Старавольскі.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.