1595

Тысячагоддзе: 2 тысячагоддзе
Стагоддзі:
Дзесяцігоддзі:
Гады:
1595 год паводле тэм:
З’явіліся  · Зніклі  · Нарадзіліся  · Памерлі
Культура і мастацтва
Беларускае выяўленчае мастацтва  · Літаратура  · Музыка
Навука і тэхналогія
Палітыка
Выбары  · Сцягі
Спорт

Падзеі

Нарадзіліся

Памерлі

1590-я

Руска-шведская вайна, 1590-1595

Каланізацыя рускімі Сібіры

Смерць рускага царэвіча Дзмітрыя

Барыс Гадуноў становіцца рускім царом

20 лютага

20 лютага — пяцьдзясят першы дзень года па Грыгарыянскім календары

30 лістапада

30 лістапада — трыста трыццаць чацвёрты (трыста трыццаць пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

9 чэрвеня

9 чэрвеня — сто шасцідзесяты (сто шэсцьдзесят першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

XVII стагоддзе

17 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1601 года і скончылася 31 снежня 1700 года.

XVI стагоддзе

16 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1501 года і скончылася 31 снежня 1600 года.

Афанасій Філіповіч

Афанасій Філіповіч, Афанасій Брэсцкі, Апанас Брэсцкі (~1595 — 1648) — пісьменнік-публіцыст, палітычны і царкоўны дзеяч.

Багдан Міхайлавіч Хмяльніцкі

Багдан Хмяльніцкі (27 снежня 1595 — 27 ліпеня (6 жніўня) 1657) — украінскі гетман, дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Буйніцкае поле

Буйніцкае поле - месца значных гістарычных падзей каля вёскі Буйнічы Магілёўскага раёна Беларусі.

У час антыфеадальнага казацка-сялянскага паўстання ў 1595 тут адбыўся бой паміж казацка-сялянскім атрадам Налівайкі і войскам ВКЛ. У снежні 1595 атрад Налівайкі ўзяў штурмам Магілёў. Супраць яго сабрана 18-тысячнае войска, якое ўзначаліў рэчыцкі староста М.Буйвід. Паўстанцы (больш за 2 тыс. чал.) на Буйніцкім полі абгарадзіліся радамі вазоў, утварыўшы т.зв. табар, і прынялі бой, цэлы дзень адбівалі атакі войска, нанеслі яму значныя страты. Вечарам з-за недахопу сіл паўстанцы адышлі на Быхаў.

У Вялікую Айчынную вайну Буйніцкае поле стала месцам жорсткіх баёў савецкіх воінаў 172-й стралковай дывізіі і магілёўскіх апалчэнцаў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час абароны Магілёва.

Нямецкае камандаванне, плануючы прарвацца ў Магілёў з паўднёвага захаду (з боку Бабруйска), сканцэнтравала на гэтым напрамку 3-ю танкавую дывізію і пяхотныя часці. Ім процістаяла 172-я стралковая дывізія (генерал-маёр М.Ц.Раманаў) і апалчэнцы. На Буйніцкім полі трымалі абарону 388-ы стралковы полк (палкоўнік С.Ф.Куцедаў), 340-ы лёгкі артылерыйскі полк (палкоўнік І.С.Мазалаў) і батальён народнага апалчэння (камісар П.Е.Цярэнцьеў). 3 10 ліпеня праціўнік вёў масіраваную бамбардзіроўку і артылерыйскі абстрэл, 12 ліпеня савецкая артылерыя, апярэдзіўшы атаку праціўніка, агнём па скопішчы танкаў нанесла ворагу значныя страты. Праціўнік накіраваў на савецкія пазіцыі праз Буйніцкае поле 170 танкаў. Бой працягваўся 14 гадзін, было знішчана 39 танкаў. Свае пазіцыі савецкія войскі ўтрымлівалі да 22 ліпеня.

Пад час бітвы, 13-14 ліпеня на полі знаходзіўся карэспандэнт газеты «Известия» К. Сіманаў. Падзеі тых часоў ён адлюстраваў у рамане «Жывыя і мёртвыя» і ў дзённіку «Розныя дні вайны». Паводле завяшчання Сіманава яго прах развеяны над Буйніцкім полем.

Тут пастаўлены помнік y гонар воінаў 388-га стралковага палка, мемарыяльны знак на ўшанаванне памяці К. Сіманава.

Гадзяцкі раён

Гадзяцкі раён (укр.: Гадяцький район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Палтаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Гадзяч (укр.: Гадяч).

Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 54008 чалавек, плошча — 1595 км².

Кашталяны віленскія

Кашталян віленскі — адна з найвышэйшых дзяржаўных пасад ВКЛ, кашталян сталічнага горада Вільні. Пасада створана на польскі ўзор у 1413.

Мацей Казімір Сарбеўскі

Мацей Казімір Сарбеўскі (лацінізаванае імя Sarbievius, польск.: Maciej Kazimierz Sarbiewski, літ.: Motiejus Kazimieras Sarbievijus; (24 лютага 1595, в. Сарбева, каля Плоцка, зараз Мазавецкае ваяводства, Польшча — 2 красавіка 1640, Варшава) — новалацінскі паэт, тэарэтык літаратуры і школьнага тэатра, тэолаг, філосаф. Паляк.

Мурад III

Мурад III (1546—1595), султан Асманскай імперыі (1574—1595).

Быў абвешчаны султанам у снежні 1574 пасля смерці бацькі, султана Селіма II. Яго кіраванне было адзначана частай барацьбой за панаванне ў гарэме, паўстаннямі янычар і вялікай карупцыяй. Як і яго бацька, Мурад III быў слабай асобай, вёў тыповае ісламскае жыццё.

Хоць быў забяспечаны афіцыйны мір з Аўстрыяй і Венецыяй, тут заўсёды адбываліся невялікія сутычкі. У 1581 і 1583 Асманскай імперыяй на чале з Мурадам III былі праведзеныя ваенныя кампаніі ў Персіі, Крыме і Закаўказзі. Аднак межы імперыі значна павялічыць не атрымалася, таму што султан не быў зацікаўлены ў вайне.

Мурад III наладзіў шчыльныя стасункі з Англіяй, атрымліваў адтуль матэрыялы для вытворчасці артылерыйскай зброі, абмяркоўваў з каралевай Елізаветай І магчымасць сумесных дзеянняў супраць Іспаніі.

Султан Мурад III памёр у 1595, у выніку эпілептычнага прыпадку.

Уладзіслаў Ваза

Уладзіслаў Ваза, Уладзіслаў ІV (9 чэрвеня 1595, Лобзаў каля Кракава — 20 мая 1648, Мерач, цяпер Мяркіне (Merkinė) Літва), цар маскоўскі (з 1610), кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1632-1648).

Цэлестын II (Папа Рымскі)

Цэлестын II (лац.: Celestinus PP. II), свецкае імя Гвіда дэль Кастэла (італ.: Guido del Castello); памёр 8 сакавіка 1144) — Папа Рымскі з 26 верасня 1143 па 8 сакавіка 1144 года.

Цэлестын нарадзіўся ў Таскане, у юнацтве вучыўся ў Абеляра. У 1128 годзе быў узведзены ў сан кардынала. У лістападзе 1138 года сумесна з дзвюма кардыналамі, у тым ліку сваім будучым пераемнікам Луцыем II, удзельнічаў ад імя Інакенція II у дыспуце супраць трох прыхільнікаў Анаклета II, але жаданага выніку, гэта значыць пераканання Ражэра II перастаць падтрымліваць антыпапу, не дасягнуў. У 1140 годзе быў легатам Інакенція II у Францыі.

Цэлестын II з'яўляецца першым у чарадзе Папаў, якія фігуруюць у гэтак званым «Прароцтве пра Папаў», апублікаваным у 1595 годзе, якое, аднак, першапачаткова прыпісвалася Малахіі.

Шаргарад

Шаргарад — горад ва Украіне, цэнтр Шаргарадскага раёна Вінніцкай вобласці. Размешчаны ва Усходнім Падоллі над рэкамі Мурашка і Каўбасна. 6800 жыхароў (2015). У 1588 годзе Шаргарад атрымаў магдэбургскае права. Захавалася гарадзішча часоў Кіеўскай Русі. Сярод архітэктурных помнікаў: рэшткі замка 16 ст., сінагога (1589), касцёл Фларыяна (1595), комплекс збудаванняў Свята-Мікалаеўскага манастыра (17-18 стст.), жылыя дамы 18-19 стагоддзяў.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.