1572

Тысячагоддзе: 2 тысячагоддзе
Стагоддзі:
Дзесяцігоддзі:
Гады:
1572 год паводле тэм:
З’явіліся  · Зніклі  · Нарадзіліся  · Памерлі
Культура і мастацтва
Беларускае выяўленчае мастацтва  · Літаратура  · Музыка
Навука і тэхналогія
Палітыка
Выбары  · Сцягі
Спорт

Падзеі

Нарадзіліся

Памерлі

17 студзеня

17 студзеня — семнаццаты дзень года па Грыгарыянскім календары

1 мая

1 мая (1 траўня) — сто дваццаць першы (сто дваццаць другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

23 ліпеня

23 ліпеня — дзвесце чацвёрты (дзвесце пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

26 ліпеня

26 ліпеня — дзвесце сёмы (дзвесце восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

XVI стагоддзе

16 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1501 года і скончылася 31 снежня 1600 года.

Інакенцій IX (Папа Рымскі)

Інакенцій IX (лац.: Innocentius PP. IX; свецкае імя: Джавані Антоніа Факінэці дэ Нучэ, італ.: Giovanni Antonio Facchinetti de Nuce; 20 ліпеня 1519 — 30 снежня 1591) — папа рымскі з 29 кастрычніка да 30 снежня 1591 г..

Джан Антоніа Факінэці нарадзіўся 20 ліпеня 1519 года. З 1572 па 1585 быў Патрыярхам Іерусаліма. Быў адным з самых састарэлых кардыналаў на канклаве, якi выбраў яго папам. Паходзіў з Балонні і быў вядомы сваімі сімпатыямі да іспанскай палітыцы. Памёр праз два месяцы пасля абрання яго папам.

Гетман вялікі літоўскі

Вялікі гетман літоўскі — пасада ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, носьбіт якой выконваў функцыі галоўнага камандуючага войскам краіны. Намесьнікам і памагатым вялікага гетмана быў польны гетман літоўскі.

Грыгорый XIII (Папа Рымскі)

Грыгорый XIII (лац.: Gregorius PP. XIII; свецкае імя: Уга Банкампаньі, італ.: Ugo Boncompagni; 7 студзеня 1502 — 10 красавіка 1585) — папа рымскі з 13 мая 1572 па 10 красавіка 1585 года.

Натхніцель контррэфармацыі ў еўрапейскіх дзяржавах. Падтрымліваў французскіх католікаў у іх барацьбе з гугенотамі, садзейнічаў узмацненню езуітаў. Імкнуўся пашырыць каталіцызм у Расіі, Японіі, Кітаі. Грыгорый XIII правёў рэформу календара (1582), ад яго імя назва стылю — грыгарыянскі.

Дынастыя Ягелонаў

Ягелоны (польск.: Jagiellonowie) — валадарская дынастыя Вялікага Княства Літоўскага (1377—1381, 1382—1387, 1440—1572), Польшчы (1386—1572), Венгрыі (1440—1444, 1490—1526) і Чэхіі (1471—1526). Галіна роду Гедзімінавічаў.

Заснавальнік дынастыі — Ягайла (~1350-1434), сын вял. кн. Альгерда і ўнук Гедзіміна, заняў літоўскі сталец у 1377. У 1381 Ягайла быў скінуты са стальца сваім дзядзькам Кейстутам, але ў 1382 вярнуў сабе сталец. У лютым 1386 Ягайла, ахрысціўшыся ў каталіцтва, ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай Анжуйскай (1370—1399; на стальцы з 1382), дачкой венгерскага і польскага караля Людовіка Анжуйскага (Лаяша I), і заняў польскі сталец пад імем Уладзіслава II Ягайлы (правіў да 1434). У 1387 ён перадаў уладу ў ВКЛ свайму брату Скіргайлу, і да 1440 яе трымалі прадстаўнікі іншых галін роду Гедзімінавічаў.

Пасля смерці Уладзіслава II Ягайлы (1434) польскі сталец пераняў яго сын Уладзіслаў III, у 1440 ён быў абраны і венгерскім каралём пад імем Уласла V (правіў да 1444). Уладзіслаў III быў старэйшым сынам Уладзіслава II Ягайлы ад чацвёртага шлюбу з Соф'яй Гальшанскай, ад папярэдніх шлюбаў у Ягайлы было дзве дачкі, першая — Елізавета-Баніфацыя памёрла амаль адразу пасля нараджэння, другая — Ядвіга Ягелонка памёрла яшчэ пры жыцці бацькі ў 1431 годзе.

У 1440, пасля забойства вял. кн. літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча, Ягелоны вярнулі сабе сталец ВКЛ — вял. кн. літоўскім быў абраны малодшы сын Уладзіслава II Ягайлы і брат Уладзіслаў III — Казімір Ягелончык (правіў да 1492). Са згубай Уладзіслава III у бітве з асманамі пры Варне (10.11.1444), ад чаго пазней Уладзіслава III быў празваны Варненчыкам, Ягелоны страцілі венгерскі сталец, аднак захавалі за сабою польскі — у 1447 польскі сталец заняў вял. кн. літоўскі Казімір Ягелончык (Казімір IV), які правіў да 1492.

У 1471 старэйшы сын Казіміра Ягелончыка — Уладзіслаў Ягелончык быў абраны каралём Чэхіі пад імем Уладзіслава II (правіў да 1516), а ў 1490 — каралём Венгрыі пад імем Уласла VI (правіў да 1516). Ягелоны займалі венгерскі і чэшскі стальцы да 29.8.1526, калі адзіны сын і спадчыннік Уладзіслаў Ягелончык (Уласла VI) — Людовік (Лаяш II; правіў у 1516—1526) загінуў у бітве з асманамі пры Махачэ. Правы на венгерскі і чэшскі стальцы перайшлі да Габсбургаў праз шлюб Людовікавай сястры Ганны з эрцгерцагам Фердынандам I Аўстрыйскім, іх нашчадкі правілі ў Венгрыі і Чэхіі да 1918.

Пасля смерці Казіміра Ягелончыка (1492) улада ў Польшчы перайшла да яго трэцяга сына — Яна-Ольбрэхта (правіў у 1492—1501), а ўлада ў ВКЛ да яго чацвёртага сына — Аляксандра Ягелончыка (правіў у 1492—1506), пасля смерці Яна-Ольбрэхта (1501), Аляксандр Ягелончык заняў і польскі сталец (правіў да 1506). Пасля смерці Аляксандра Ягелончыка польскі і літоўскі стальцы заняў пяты сын Казіміра Ягелончыка — Жыгімонт Стары (правіў у 1506—1548), яго сын — Жыгімонт Аўгуст яшчэ пры жыцці бацькі заняў літоўскі сталец (1529), а пасля смерці бацькі і польскі (правіў у 1548—1572). Пры ім паміж ВКЛ і Польшчай была заключана Люблінская унія (1569), якая канчаткова звязала дзве краіны ў федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. З гэтага часу каралём польскім і вял. кн. літоўскім магла быць толькі адна і тая ж асоба. Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста дынастыя Ягелонаў па мячы спынілася.

Уладаркай Польшчы і ВКЛ стала сястра Жыгімонта Аўгуста — Ганна Ягелонка (пам. 1596), наступны кароль і вял.кн. — французскі прынц Анры (Генрык) Валуа (правіў 1573—1574) абіраўся з умовай, што возьме шлюб з Ганнай Ягелонкай, але ў хуткім часе ён кінуў польскі і літоўскі стальцы і вярнуся ва Францыю дзе, пасля смерці караля — яго брата, сталец быў вакантны і стаў наступным французскім каралём. Пасля Генрыка Валуа на стальцы Польшчы і ВКЛ быў абраны трансільванскі ваявода Стэфан Баторый (правіў у 1576—1586), які таксама абіраўся з умовай, што возьме шлюб з Ганнай Ягелонкай, але іх шлюб быў бяздзетны. Пасля Стэфана Баторыя каралём польскім і вял. кн. літоўскім быў абраны Жыгімонт Ваза (правіў у 1587—1632), сын другой сястры Жыгімонта Аўгуста — Кацярыны Ягелонкі і шведскага караля Юхана III, іх нашчадкі валодалі польскім і літоўскім стальцамі да 1668. Гэта ўжо быў час панавання ў Рэчы Паспалітай шведскай дынастыі Вазаў — нашчадкаў Ягелонаў па кудзелі.

Жыгімонт II Аўгуст

Жыгімонт Аўгуст (1 жніўня 1520 — 7 ліпеня 1572, Кнышын) — вялікі князь літоўскі (1544-1572), кароль польскі (1548-1572). Сын Жыгімонта Старога і Боны Сфорца.

Звышновая зорка

Звышновыя — зоркі, якія характарызуюцца гіганцкімі ўспышкамі — скачкападобным павелічэннем бляску ў сотні мільёнаў разоў; крыніцы касмічных прамянёў.

Успышкі зорак назіраліся з глыбокай старажытнасці. Вывучэнне іх пачата Ціха Брагэ, які апісаў успышку зоркі ў сузор'і Касіяпеі ў 1572. Звышновыя зоркі ўспыхваюць у розных галактыках прыблізна 1 раз у 360 гадоў. Пры ўспышцы звышновай яркасць яе за 10—20 сутак робіцца параўнальнай з сумарнай яркасцю ўсёй зорнай сістэмы — галактыкі, унутры якой знаходзіцца гэтая зорка. Агульная энергія, што выпрамяняецца за час успышкі, перавышае 10 эрг. Успышка адбываецца, калі зорка зыходзіць з галоўнай паслядоўнасці дыяграмы Герцшпрунга — Расела і ўступае ў заключны этап эвалюцыі. Да выбуху звышновай прыводзіць гравітацыйны калапс. Пасля выбуху цэнтральная частка зоркі становіцца нейтроннай зоркай, а рэчыва вонкавых слаёў выкідваецца з хуткасцю ў некалькі тысяч кіламетраў за секунду і ўтварае газавую туманнасць (напр., Крабападобная туманнасць). Па характары змены бляску і спектра звышновыя зоркі падзяляюць на 2 тыпы. Да 1-га тыпу адносяцца вельмі старыя зоркі (да выбуху), маса якіх параўнальная з сонечнай. Паніжэнне бляску пасля максімуму праходзіць раўнамерна, спектры складаюцца з вельмі шырокіх палос. 2-гі тып: маладыя зоркі з масай у 10 разоў большай за сонечную, вялікая разнастайнасць у характары зніжэння бляску пасля максімуму, палосы ў спектрах ствараюцца выпрамяненнем атамаў Н, Не, N і інш.

Курылавіцкі сельсавет

Куры́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Курылавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 26 жніўня 1974 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мілявіцкага сельсавета, 28 мая 2001 года — частка скасаванага Малькавіцкага сельсавета, 26 лютага 2013 года — тэрыторыя скасаванага Галубоўскага сельсавета (населеныя пункты Воля-Крупіцы, Галубы, Маскалі, Руда Ліпічанская, Стукалы, Шасцілы, Шымкі, Ярчакі), 28 жніўня 2013 года — тэрыторыя скасаванага Азёркаўскага сельсавета (аграгарадок Вялікія Азёркі, вёскі Букштава, Дварок, Дубраўка, Котчына, Лабзова, Лупачы, Малыя Азёркі, Сліжы Падграбельныя, Сліжы Пескавыя, Тумашы).

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1572 чалавекі, з іх 91,0 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 3,8 % — палякі.

Маліна-дзі-Ледра

Маліна-дзі-Ледра (італ.: Molina di Ledro) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Трэнціна — Альта-Адыджэ, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Трэнта.

Насельніцтва складае 1572 чалавек (2008 г.), шчыльнасць насельніцтва складае 40 чал./км². Займае плошчу 39 км². Паштовы індэкс — 38060. Тэлефонны код — 0464.

Заступнікам населенага пункта лічыцца святы .

Пій V (Папа Рымскі)

Пій V (лац. Pius PP. V; свецкае імя: Антоніо Мікеле Гісліеры, італ. Antonio Michele Ghislieri; 17 снежня 1504 — 1 мая 1572) — папа рымскі з 7 студзеня 1566 па 1 мая 1572.

Антоніо Гісліеры нарадзіўся 17 студзеня 1504 ў Боска (каля Александрыі) у беднай сям'і. У 14 гадоў ён уступіў у дамініканскі ордэн. Пасля заканчэння вучобы выконваў функцыі інквізітара ў Паўночнай Італіі, а пазней — у Рыме[Крыніца?]. Павел IV прызначыў яго біскупам Непі, а ў 1557 годзе — кардыналам.

Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч

Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч (каля 1513 — 12 лістапада 1572) — вялікалітоўскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч.

З магнацкага роду Хадкевічаў. З сярэдзіны XVI ст. займаў значныя ўрады ваяводы віцебскага (з 1554), ваяводы кіеўскага (з 1555), кашталяна троцкага (з 1559), гетмана польнага літоўскага (з 1561), кашталяна віленскага (з 1564), гетмана вялікага літоўскага (з 1566). Удзельнічаў у Лівонскай вайне.

Быў прыхільнікам самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і праціўнікам Люблінскай уніі, у знак пратэсту супраць якой у 1569 годзе адмовіўся ад усіх дзяржаўных і адміністрацыйных урадаў.

У 1568 годзе заснаваў друкарню пры праваслаўным кляштары ў мястэчку Заблудаве Гарадзенскага павета (цяпер у Польшчы), дзе працягнулі сваю дзейнасць маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. У Заблудаве імі было надрукавана «Евангелле вучыцельнае» (захавалася 44 асобнікі), з гербам Р. Хадкевіча на абароце тытульнага аркуша. Ужо без П. Мсціслаўца, які выехаў у Вільню, І. Фёдараў надрукаваў у заблудаўскай друкарні «Псалтыр з Часаслоўцам» (захавалася 4 асобнікі). Ціск каталіцкага духавенства вымусіў Р. Хадкевіча ў 1570 годзе адмовіцца ад падтрымкі кірылічнага праваслаўнага кнігадрукавання.

Р. А. Хадкевіч дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Паводле сваёй волі, пахаваны ў катакомбах Благавешчанскага сабора ў Супраслі.

Яўстах Валовіч

Яўстафі (Астафі) Іванавіч ВАЛОВІЧ (? — 1630) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, канонік віленскі, вялікі пісар літоўскі, падканцлер літоўскі, удзельнік пасольства Рэчы Паспалітай да Папы рымскага ў 1595 і інш. пасольстваў.

Біскуп віленскі ў 1616—1630 з-за вялікай тэрыторыі Віленскага біскупства дамогся ўтварэння Беларускай арцыдэканіі на чале з біскупам-суфраганам (намеснікам віленскага біскупа).

У час яго кіравання пабудаванна 26 касцёлаў (галоўным чынам на тэрыторыі сучаснай Зах. Беларусі).

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.