1569

Тысячагоддзе: 2 тысячагоддзе
Стагоддзі:
Дзесяцігоддзі:
Гады:
1569 год паводле тэм:
З’явіліся  · Зніклі  · Нарадзіліся  · Памерлі
Культура і мастацтва
Беларускае выяўленчае мастацтва  · Літаратура  · Музыка
Навука і тэхналогія
Палітыка
Выбары  · Сцягі
Спорт

Падзеі

Нарадзіліся

Памерлі

Берасцейскае ваяводства

Берасцейскае ваяводства, Брэст-Літоўскае, Брэсцкае (1566—1795) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Цэнтр — горад Брэст (Бярэсце).

Берасцейская унія

Берасцейская унія — акт пра арганізацыйнае аб'яднанне каталіцкай і праваслаўнай цэркваў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Абвешчана ў кастрычніку 1596 на царкоўным саборы ў Свята-Мікалаеўскай царкве г. Брэста, зацверджана каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III Вазам.

Валынскае ваяводства (1566—1795)

Валынскае ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім (з 1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — горад Луцк.

Вялікае Княства Літоўскае

Вялі́кае Кня́ства Літо́ўскае (лац.: Magnus Ducatus Lithuaniae, скарочана ВКЛ), поўная назва — Вялі́кае Кня́ства Літо́ўскае, Ру́скае, Жамо́йцкае і і́ншых зяме́ль — еўрапейская дзяржава, якая існавала (паводле літоўскага гісторыка Томаса Баранаўскаса) з канца 12-га стагоддзя ці (паводле беларускіх і іншых літоўскіх гісторыкаў) з 1240-х гг. да 1795 года. Генезіс дзяржавы не мае агульнапрынятай канцэпцыі, а выклікае дыскусіі. На ранніх этапах існавання новай дзяржавы і ў 14—16-м стст. тэрыторыя ВКЛ была значна пашырана за кошт уключэння балцкіх, славянскіх ды іншых земляў, у выніку чаго яна ахоплівала амаль усю сучасную Літву і ўсю сучасную Беларусь, а таксама часткі сучасных Украіны, Расіі, Польшчы, Латвіі, Эстоніі і Малдовы. У час свайго росквіту ў 15-м стагоддзі з'яўлялася найбуйнейшай дзяржавай у Еўропе. Вялікае Княства Літоўскае было шматнацыянальнай і шматканфесійнай дзяржавай з вялікай разнастайнасцю ў мовах, рэлігіі і культурнай спадчыне.

У 1253 г. вялікі князь літоўскі Міндоўг быў каранаваны як каталіцкі кароль Літвы, але хутка адмовіўся ад каталіцтва і працягваў прытрымлівацца язычніцтва. Язычніцтва значнай колькасці насельніцтва дзяржавы (у тым ліку і вялікіх князёў літоўскіх) было падставай пастаянных крыжовых паходаў Лівонскага і Тэўтонскага ордэнаў. Шматэтнічная дзяржава працягвала пашырацца пры Гедыміне і пры яго сыне Альгердзе. Пераемнік Альгерда Ягайла падпісаў Крэўскую унію ў 1386 г., у выніку чаго ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага адбыліся дзве істотныя змены: каталіцызм стаў пануючай рэлігіяй і быў створаны дынастычны саюз паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каронай Каралеўства Польскага.

Праўленне Вітаўта Вялікага адзначаецца як час найбольшага пашырэння тэрыторыі Вялікага Княства і паразы Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдскай Бітве ў 1410 годзе, а таксама адзначаецца ростам колькасці прывілеяў шляхты ВКЛ. Пасля смерці Вітаўта адносіны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім значна пагоршыліся. Магнаты ВКЛ, у тым ліку сям'я Радзівілаў, спрабавалі скасаваць унію з Польшчай, аднак няўдалыя войны Вялікага Княства супраць Маскоўскага княства дапамаглі уніі застацца некранутай.

У выніку Люблінскай уніі 1569 года была створана так званая Рэч Паспалітая Абодвух Народаў. У складзе гэтай канфедэрацыі Вялікае Княства Літоўскае захавала сваю палітычную самабытнасць і мела асобныя ўрад, сістэму ўрадаў (пасад), сімволіку, законы, армію і скарб.

У ходзе трох раздзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) большая частка ВКЛ увайшла ў склад Расійскай імперыі, а меншая — у склад Прускага Каралеўства і Аўстрыі. Ад канчатковага знікнення дзяржаву не змагло і выратаваць патрыятычнае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі ў 1794 годзе, накіраванае супраць трох краін-захопнікаў — Расіі, Прусіі і Аўстрыі.

Віленскае ваяводства

Віленскае ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1413—1795 у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Цэнтр — горад Вільня. Утворана паводле Гарадзельскага прывілею на аснове былога Віленскага княства. У Віленскае ваяводства ўвайшла большая частка заходніх, цэнтральных і ўсходніх земляў Беларусі (воласці і буйныя маёнткі з цэнтрамі Ашмяны, Бабруйск, Барысаў, Браслаў, Быхаў, Глуск, Крычаў, Ліда, Магілёў, Мінск, Нясвіж, Прапойск, Рэчыца, Свіслач на Бярэзіне, Узда, Чачэрск, Шацк і інш.), тэрыторыя паўночна-ўсходніх літоўскіх земляў (воласці і буйныя маёнткі з цэнтрамі Вількамір, Уцяна, Біржы, Кернаў, Свянцяны).

Віленскаму ваяводу ў вайсковых адносінах падпарадкоўваліся намеснік новагародскі (навагрудскі), а таксама Слуцкае, Клецкае (да 1521) і Мсціслаўскае (да 1529) княствы, якія фармальна ўваходзілі ў Віленскае ваяводства (фактычна былі аўтаномныя).

У ваяводства ўваходзілі наступныя паветы:

Віленскі,

Ашмянскі,

Лідскі,

Вількамірскі,

Браслаўскі.

Віцебскае ваяводства

Віцебскае ваяводства (1503—1772) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Існавала ў Вялікім Княстве ў XVI—XVIII стагоддзях.

Жытомір

Жытомір (укр.: Житомир) — горад на захадзе цэнтральнай часткі Украіны, на рацэ Цецераў. Адміністрацыйны цэнтр Жытомірскай вобласці і Жытомірскага раёну.

Карона Каралеўства Польскага

Карона Карале́ўства Польскага (па-польску: Korona Królestwa Polskiego, па-лацінску: Corona Regni Poloniae) — тэрмін, які вызначае ўладкаванне польскай дзяржавы на заходзе Сярэднявечча. Карона вызначала незалежнасць дзяржаўных інстытутаў ад асобы манарха. У той жа час, Карона — імя палітычнай ідэалогіі, якая выражала новы вобраз улады, створанай пад уплывам ідэй, прыйшоўшых з Чэхіі і Венгрыі.

Кіеўскае ваяводства

Кіеўскае ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім (з 1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — горад Кіеў.

Лаўрын Война

Лаўрын (Ваўжынец) Мацвеевіч Война (? — 23 кастрычніка 1580), сын Мацвея Грычыны (Грычынавіча) — дваранін каралеўскі, пісар вялікі літоўскі (з 1566), падскарбі дворны літоўскі (1569—1576), падскарбі земскі літоўскі (з 1576); староста пінскі (з 1574), староста гарадзенскі, староста кобрынскі, дзяржаўца квасаўскі, красніцкі, хвяйданскі, індурскі.

З роду Войнаў-Грычынавічаў. Валодаў маёнткамі ў Берасцейскім (Расна, Боршчава), Гарадзенскім (Ласосна, Путрышкі), Ваўкавыскім (Свіслач), Новагародскім (Мярацічы) паветах. У 1567 г. з маёнткаў і дзяржаў Квасоўскай, Красніцкай і Індурскай ставіў у войска 35 «коней». У 1560-х кіраваў паўторнай Валочнай памерай у Пінскім старостве. У 1571 г. купіў у кн. К. І. Астрожскага в. Азяраны i воз. Свіцязь. Пасол на соймы 1569, 1578, 1580.

Меў трох сыноў — Мацвея, Андрэя, Вінцэнта.

Люблінская унія

Люблінская унія (1 ліпеня 1569), акт федэрацыйнага аб'яднання дзвюх дзяржаў Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага ў Рэч Паспалітую Абодвух Народаў, зацверджаны на Люблінскім сойме.

Унія была абумоўленая папярэдняй гісторыяй дзяржаўных зносінаў Польшчы і ВКЛ, і прыспешаная цяжкім становішчам ВКЛ у Лівонскай вайне (Гл.далей: падрыхтоўка уніі ў зносінах дзвюх дзяржаў).

Лівонская вайна

Лівонская вайна, Інфлянцкая вайна (1558—1583), вайна, якая вялася паміж Маскоўскай дзяржавай, з аднаго боку, і Лівонскім ордэнам, Вялікім Княствам Літоўскім (потым Рэччу Паспалітай), Швецыяй за кантроль над Лівоніяй.

Менскае ваяводства

Менскае ваяводства (1566—1793) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Адміністрацыйна дзяліўся на 2 паветы: Менскі і Рэчыцкі. З Кіеўскага ваяводства ў 1569 г. перададзены Мазырскі павет (Мазыр, Капаткевічы, Лахва, Петрыкаў, Скрыгалово).

Ваеннае ліхалецце прычыніла павету моцнае спусташэнне. Сойм ВКЛ 1661 г. характарызаваў стан ваяводства як «цалкам спустошаны маскоўскім непрыяцелем».

У 1772 г. ўсходняя частка ваяводства адышла да Расійскай імперыі і была ўключана ў Магілёўскую губерню. З 1793 астатняя частка ваяводства перайшла да Расійскай імперыі і стала складовай часткай Мінскай губерні.

Новагародскае ваяводства

Новагародскае ваяводства (1506—1795) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Падзелы Рэчы Паспалітай

Падзе́лы Рэ́чы Паспалі́тай — шэраг геапалітычных падзей канца ХVIII стагоддзя, у выніку якіх Рэч Паспалітая Абодвух Народаў знікла з карты Еўропы як дзяржаўнае ўтварэнне.

Падляшскае ваяводства (1513—1795)

Падляскае ваяводства (лац.: Palatinatus Podlachiae), таксама Падляшска-Берасцейскае і Наднарвенскае ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў заходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага (з 1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіцай ваяводства з'яўляўся горад Дарагічын.

Гербам ваяводства былі аб'яднаныя гербы: польскі і літоўскі — арол без кароны ў чырвоным полі і Пагоня.

Польскае Каралеўства (1385—1569)

Польскае Каралеўства (1385—1569), Каралеўства Ягелонаў, Каралеўства Ягайлавічаў — перыяд у гісторыі Польшчы ў часы ўладарання дынастыі Ягайлавічаў, які ахоплівае позняе Сярэднявечча і ранні Новы Час. Утварылася ў 1386 года пасля ўзыходжання на сталец Уладзіслава II Ягайлы, Вялікага князя Літоўскага.

Ад моманту Крэўскай уніі Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і Польскае каралеўства мелі аднаго манарха, застаючыся пры гэтым дзвюма асобнымі дзяржавамі. Пасродкам гэтага супрацоўніцтва да сферы ўплываў Польшчы былі далучаныя вялізарныя літоўскія абшары, якія ўключалі ў сябе і землі Кіеўскай Русі. Польска-літоўская унія сталася гістарычна абумоўленай для насельнікаў Польшчы і Літвы, якія суіснавалі і супрацоўнічалі ў адным з найбуйнешых еврапейскіх палітычных фарміраванняў на наступныя чатыры стагоддзі.

У 1569 года дынастычны саюз паводле Люблінскай уніі быў пераўтвораны ў аб'яднаную дзяржаву — Рэч Паспалітую абодвух народаў. Неўзабаве спыніла існаванне і дынастыя Ягайлавічаў. У Вялікім Княстве яе ўладаранне доўжылася блізу 400 год (дынастыя Гедзіміна), у Польшчы — каля 200 год.

Рэч Паспалітая

Рэч Паспалі́тая (польск.: Rzeczpospolita Obojga Narodów, літ.: Žečpospolita або Abiejų tautų respublika) — федэратыўная манархічная рэспубліка, што ўтварылася ў 1569 годзе з Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і Польскага Каралеўства. Рэч Паспалітая праіснавала да 1795 года.

Троцкае ваяводства

Троцкае ваяводства (літ.: Trakų vaivadija, польск.: Województwo Trockie), адміністрацыйная адзінка ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, існавала ў 1413—1795 гг.

Ваяводства было створана паводле пастановаў Гарадзельскай уніі пры адначасовай ліквідацыі гарадзенскага і троцкага княстваў. Адміністрацыйным цэнтрам ваяводства быў горад Трокі. У складзе ваяводства было чатыры паветы: троцкі, упіцкі, гарадзенскі і ковенскі. Шляхецкія сеймікі склікаліся ў Троках, Панявежы, Гродне і Коўне. Ваяводства вылучала двух сенатараў, якімі былі троцкія ваявода і кашталян. Было ліквідавана ў час Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.