1492

Тысячагоддзе: 2 тысячагоддзе
Стагоддзі:
Дзесяцігоддзі:
Гады:
1492 год паводле тэм:
З’явіліся  · Зніклі  · Нарадзіліся  · Памерлі
Культура і мастацтва
Беларускае выяўленчае мастацтва  · Літаратура  · Музыка
Навука і тэхналогія
Палітыка
Выбары  · Сцягі
Спорт

Падзеі

Нарадзіліся

  • 24 красавіка: Сабіна Баварская, герцагіня і жонка Ульрыха, герцага вюртэмбергскага

Памерлі

12 кастрычніка

12 кастрычніка — дзвесце восемдзесят пяты (дзвесце восемдзесят шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

XVI стагоддзе

16 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1501 года і скончылася 31 снежня 1600 года.

XV стагоддзе

15 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1401 года і скончылася 31 снежня 1500 года.

Інакенцій VIII (Папа Рымскі)

Інакенцій VIII (лац.: Innocentius PP. VIII, свецкае імя: Джанбатыста Чыба, італ.: Gianbattista Cibo; 1432 — 25 ліпеня 1492) — папа рымскі з 29 жніўня 1484 г. па 25 ліпеня 1492 года.5 снежня 1484 папа Інакенцій VIII выдаў булу «Summis desiderantes» супраць ведзьмаў.

У яго было дванаццаць афіцыйна прызнаных нашчадкаў: восем хлопчыкаў і чатыры дзяўчынкі.

Іспанская каланізацыя Амерыкі

Іспанская каланізацыя Амерыкі (1492—1898, канкіста, канквіста ісп.: La Conquista) пачалася з адкрыцця іспанскім мараплаўцам Калумбам першых астравоў Карыбскага мора ў 1492 годзе, якія іспанцы палічылі часткай Азіі. Працягвалася ў розных рэгіёнах па-рознаму. Большасць калоній здолела заваяваць незалежнасць у пачатку ХIХ, калі сама Іспанія перажывала перыяд глыбокага сацыяльна-эканамічнага заняпаду. Тым не менш, шэраг астраўных рэгіёнаў (Куба, Пуэрта-Рыка, часова таксама Дамініканская Рэспубліка) кіраваліся Іспаніяй да 1898 года, калі ЗША пазбавілі Іспанію яе калоній у выніку вайны.

Аляксандр VI (Папа Рымскі)

Аляксандр VI, Радрыга-Ленцуолі Борджыа (1 студзеня 1431 — 18 жніўня 1503) — Папа Рымскі (1492—1503). Значна пашырыў межы Папскай вобласці, ператварыўшы яе ў адну з найбуйнейшых дзяржаў Італіі. Разам з тым скандалы, якія суправаджалі яго 11-гадовае панаванне ў Ватыкане, моцна падарвалі маральны аўтарытэт папства і наблізілі пачатак Рэфармацыі.

Аляксандр Ягелончык

Аляксандр Ягелончык (Ягелон), Аляксандр Казіміравіч (5 жніўня 1461, Кракаў — 19 жніўня 1506) — вялікі князь літоўскі (1492-1506), кароль польскі (1501-1506). Сын Казіміра Ягелончыка, унук Ягайлы. Пахаваны ў Вільні.

Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1492—1494)

Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1492—1494 гадоў, Памежная вайна — першая адкрытая вайна Маскоўскай дзяржавы за так званую «отчину» — усходнеславянскія землі, што былі ў складзе ВКЛ.

Ваяводы берасцейскія

Ваявода берасцейскі — мясцовы ўраднік у Берасцейскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, намеснік караля і вялікага князя.

Паводле Люблінскай уніі 1569 года засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай, дзе паводле значнасці займаў месца пасля раўскага ваяводы.

Вядомы берасцейскія старосты-намеснікі:

Нац (Начка) (1440—1446)

Алехна Давойнавіч (1452)

Ян Насуціч (Насутовіч) (1475)

Якаў Іванавіч Неміровіч (1483—1487)

Івашка Гайцэвіч (1492)

Сенька Алізаравіч (1495—1496)

Станіслаў Міхайлавіч Петкавіч (1498—1503)

князь Васіль Львовіч Глінскі (1506)

Вялікія князі літоўскія

Вялікі князь літоўскі — найвышэйшы княжацкі тытул у Вялікім Княстве Літоўскім. Вялікі князь быў кіраўніком дзяржавы ў XIII — XVIII ст. Яму былі падначалены князі, магнаты, якія кіравалі асобнымі княствамі, землямі, вотчынамі.

Гаіці (востраў)

Гаіці або Эспаньёла (ісп.: Española, фр.: Hispaniola, старажытная назва Кіскея, Haiti [Гаіці]: з мовы карыбскіх індзейцаў — «гарысты») — другі па велічыні востраў групы Вялікіх Антыльскіх астравоў у Вест-Індыі, у Карыбскім моры. На востраве размешчаны Рэспубліка Гаіці і Дамініканская Рэспубліка.

Гаіці быў адкрыты ў 1492 годзе Хрыстафорам Калумбам і названы ім Эспаньёла; падчас другога плавання Калумба тут была заснавана першая іспанская калонія ў Новым Свеце.

Плошча Гаіці — каля 76,4 тыс. км². Насельніцтва вострава — больш за 20 мільёнаў чалавек (2009).

Дынастыя Ягелонаў

Ягелоны (польск.: Jagiellonowie) — валадарская дынастыя Вялікага Княства Літоўскага (1377—1381, 1382—1387, 1440—1572), Польшчы (1386—1572), Венгрыі (1440—1444, 1490—1526) і Чэхіі (1471—1526). Галіна роду Гедзімінавічаў.

Заснавальнік дынастыі — Ягайла (~1350-1434), сын вял. кн. Альгерда і ўнук Гедзіміна, заняў літоўскі сталец у 1377. У 1381 Ягайла быў скінуты са стальца сваім дзядзькам Кейстутам, але ў 1382 вярнуў сабе сталец. У лютым 1386 Ягайла, ахрысціўшыся ў каталіцтва, ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай Анжуйскай (1370—1399; на стальцы з 1382), дачкой венгерскага і польскага караля Людовіка Анжуйскага (Лаяша I), і заняў польскі сталец пад імем Уладзіслава II Ягайлы (правіў да 1434). У 1387 ён перадаў уладу ў ВКЛ свайму брату Скіргайлу, і да 1440 яе трымалі прадстаўнікі іншых галін роду Гедзімінавічаў.

Пасля смерці Уладзіслава II Ягайлы (1434) польскі сталец пераняў яго сын Уладзіслаў III, у 1440 ён быў абраны і венгерскім каралём пад імем Уласла V (правіў да 1444). Уладзіслаў III быў старэйшым сынам Уладзіслава II Ягайлы ад чацвёртага шлюбу з Соф'яй Гальшанскай, ад папярэдніх шлюбаў у Ягайлы было дзве дачкі, першая — Елізавета-Баніфацыя памёрла амаль адразу пасля нараджэння, другая — Ядвіга Ягелонка памёрла яшчэ пры жыцці бацькі ў 1431 годзе.

У 1440, пасля забойства вял. кн. літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча, Ягелоны вярнулі сабе сталец ВКЛ — вял. кн. літоўскім быў абраны малодшы сын Уладзіслава II Ягайлы і брат Уладзіслаў III — Казімір Ягелончык (правіў да 1492). Са згубай Уладзіслава III у бітве з асманамі пры Варне (10.11.1444), ад чаго пазней Уладзіслава III быў празваны Варненчыкам, Ягелоны страцілі венгерскі сталец, аднак захавалі за сабою польскі — у 1447 польскі сталец заняў вял. кн. літоўскі Казімір Ягелончык (Казімір IV), які правіў да 1492.

У 1471 старэйшы сын Казіміра Ягелончыка — Уладзіслаў Ягелончык быў абраны каралём Чэхіі пад імем Уладзіслава II (правіў да 1516), а ў 1490 — каралём Венгрыі пад імем Уласла VI (правіў да 1516). Ягелоны займалі венгерскі і чэшскі стальцы да 29.8.1526, калі адзіны сын і спадчыннік Уладзіслаў Ягелончык (Уласла VI) — Людовік (Лаяш II; правіў у 1516—1526) загінуў у бітве з асманамі пры Махачэ. Правы на венгерскі і чэшскі стальцы перайшлі да Габсбургаў праз шлюб Людовікавай сястры Ганны з эрцгерцагам Фердынандам I Аўстрыйскім, іх нашчадкі правілі ў Венгрыі і Чэхіі да 1918.

Пасля смерці Казіміра Ягелончыка (1492) улада ў Польшчы перайшла да яго трэцяга сына — Яна-Ольбрэхта (правіў у 1492—1501), а ўлада ў ВКЛ да яго чацвёртага сына — Аляксандра Ягелончыка (правіў у 1492—1506), пасля смерці Яна-Ольбрэхта (1501), Аляксандр Ягелончык заняў і польскі сталец (правіў да 1506). Пасля смерці Аляксандра Ягелончыка польскі і літоўскі стальцы заняў пяты сын Казіміра Ягелончыка — Жыгімонт Стары (правіў у 1506—1548), яго сын — Жыгімонт Аўгуст яшчэ пры жыцці бацькі заняў літоўскі сталец (1529), а пасля смерці бацькі і польскі (правіў у 1548—1572). Пры ім паміж ВКЛ і Польшчай была заключана Люблінская унія (1569), якая канчаткова звязала дзве краіны ў федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. З гэтага часу каралём польскім і вял. кн. літоўскім магла быць толькі адна і тая ж асоба. Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста дынастыя Ягелонаў па мячы спынілася.

Уладаркай Польшчы і ВКЛ стала сястра Жыгімонта Аўгуста — Ганна Ягелонка (пам. 1596), наступны кароль і вял.кн. — французскі прынц Анры (Генрык) Валуа (правіў 1573—1574) абіраўся з умовай, што возьме шлюб з Ганнай Ягелонкай, але ў хуткім часе ён кінуў польскі і літоўскі стальцы і вярнуся ва Францыю дзе, пасля смерці караля — яго брата, сталец быў вакантны і стаў наступным французскім каралём. Пасля Генрыка Валуа на стальцы Польшчы і ВКЛ быў абраны трансільванскі ваявода Стэфан Баторый (правіў у 1576—1586), які таксама абіраўся з умовай, што возьме шлюб з Ганнай Ягелонкай, але іх шлюб быў бяздзетны. Пасля Стэфана Баторыя каралём польскім і вял. кн. літоўскім быў абраны Жыгімонт Ваза (правіў у 1587—1632), сын другой сястры Жыгімонта Аўгуста — Кацярыны Ягелонкі і шведскага караля Юхана III, іх нашчадкі валодалі польскім і літоўскім стальцамі да 1668. Гэта ўжо быў час панавання ў Рэчы Паспалітай шведскай дынастыі Вазаў — нашчадкаў Ягелонаў па кудзелі.

Казімір IV Ягелончык

Казімір Андрэй Ягайлавіч (Ягелончык, Ягелон) (30 лістапада 1427, Кракаў — 7 чэрвеня 1492, Гродна) — вялікі князь літоўскі (1440-1492), кароль польскі (1447-1492).

Сіксцінская капэла

Сіксці́нская капэ́ла (італ.: Cappella Sistina) у Рыме — былая дамавая царква ў Ватыкане. Пабудаваная ў 1473—1481 гадах архітэктарам Джорджэ дэ Дольчэ па заказу папы рымскага Сікста IV, адсюль і назва.

Цяпер Капэла — музей, выдатны помнік Адраджэння. Прамавугольнае ў плане памяшканне з роспісамі сцен, выкананымі ў 1481—1483 гадах Сандра Бацічэлі, Пінтурык'ё і іншымі майстрамі па заказу Сікста IV. У 1508—1512 гадах Мікеланджэла распісваў скляпенне з люнетамі і распалубкамі, па заказу папы Юлія II. А ў 1536—1541 гадах Мікеланджэла распісваў алтарную сцяну — фрэска «Страшны суд», па заказу папы Паўла III. З канца XV ​​стагоддзя, у Капэле праходзяць канклавы. Першым канклавам, якія прайшоў ў капэле, быў канклаў 1492 года, на якім быў абраны Аляксандр VI.

Хрыстафор Калумб

Хрыстафор Калумб (італ.: Cristoforo Colombo, ісп.: Cristóbal Colón, парт.: Cristóvão Colombo) — італьянскі мораплаўца родам з Генуі на службе Іспанскай кароны, якому прыпісваецца першаадкрыццё Амерыкі.

Калумб першым з дакладна вядомых падарожнікаў перасек Атлантычны акіян у субтрапічнай і трапічнай паласе паўночнага паўшар'я і першым з еўрапейцаў хадзіў у Карыбскім моры. Ён адкрыў і паклаў пачатак даследаванню Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі, уключаючы іх кантынентальныя часткі і найблізкія архіпелагі — Вялікія Антыльскія (Куба, Гаіці, Ямайка і Пуэрта-Рыка), Малыя Антыльскія (ад Дамінікі да Віргінскіх астравоў а таксама Трынідад) і Багамскія астравы (цэнтральная частка).

Сёння вядома, што першымі, хто дасягнуў Амерыкі, былі вікінгі яшчэ за 500 год да з'яўлення там экспедыцый Калумба. Тым не менш першаадкрывальнікам Амерыкі лічыцца Хрыстафор Калумб, таму што менавіта пасля яго падарожжаў пачалася гістарычна і колькасна значная каланізацыя гэтай часткі света і няспыннае засяленне яе земляў людзьмі з іншых мацерыкоў.

Усяго Калумб здзейсніў 4 плаванні да Амерыкі:

Першае плаванне (2 жніўня 1492 — 15 сакавіка 1493).

Другое плаванне (25 верасня 1493 — 11 чэрвеня 1496).

Трэцяе плаванне (30 мая 1498 — 25 лістапада 1500).

Чацвёртае плаванне (9 мая 1502 — лістапад 1504).

Царква Санта-Марыя Фармоза

Царква Санта-Марыя Фармоза (італ. Santa Maria Formosa) — царква ў Венецыі, у раёне Кастэла. Знаходзіцца на аднайменнай плошчы Санта-Марыя Фармоза.

Царква была пабудавана ў 1492 годзе на месцы старадаўняй царквы па праекту Маура Кадучы. З архітэктурных асаблівасцей можна адзначыць выпуклыя крэмавыя апсіды, гратэскавая маска ля падножжа званіцы - адна з многіх барочных дэталяў храма.

У царкве знаходзяцца некалькі шэдэўраў прадстаўнікоў Венецыянскай школы жывапісу. Галоўны з іх - поліптых «Святая Варвара са святымі» працы Пальмы іль Век'ё. Гэтая праца лічыцца ў мастака лепшай. Яшчэ адным шэдэўрам з'яўляецца трыпціх «Мадонна Мізэркордыя» працы Барталамеа Віварыні. Ён стварыў гэты твор у 1473 годзе на сродкі царкоўнай кангрэгацыі.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.