1018

Тысячагоддзе: 2 тысячагоддзе
Стагоддзі:
Дзесяцігоддзі:
  • 990-я
  • 1000-я
  • 1010-я
  • 1020-я
  • 1030-я
Гады:
1018 год паводле тэм:
З’явіліся  · Зніклі  · Нарадзіліся  · Памерлі
Культура і мастацтва
Беларускае выяўленчае мастацтва  · Літаратура  ·
Навука і тэхналогія
Палітыка
Выбары  · Сцягі
Спорт

Падзеі

Нарадзіліся

Памерлі

28 ліпеня

28 ліпеня — дзвесце дзевяты (дзвесце дзясяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

XI стагоддзе

XI стагоддзе пачалося 1 студзеня 1001 года і скончылася 31 снежня 1100 года.

Баляслаў I Храбры

Баляслаў I Храбры (польск.: Bolesław I Chrobry) (каля 967 — 17 чэрвеня 1025) — польскі князь (992—1025 гг., кароль у 1025 г. з дынастыі Пястаў. Старэйшы сын польскага князя Мешка I і чэшскай князёўны Дубраўкі.

У дзяцінстве ён у якасці закладніка знаходзіўся пры германскім імператарскім двары. У пачатку свайго кіравання падтрымліваў сяброўскія адносіны з кіеўскім князем Уладзімірам І Святаславічам, што дазволіла яму абараняць заходнія межы і стварыць моцную дзяржаву. Аднак пазней ён умяшаўся ў міжусобную барацьбу на Русі. У 1018 г. Баляслаў І здзейсніў паход на Кіеў, падтрымліваючы Святаполка Уладзіміравіча супраць Яраслава Мудрага. Умяшанне ў справы Кіеўскай дзяржавы прыслабілі Польшчу і прывяло да неўдач у знешняй палітыцы (у 1021 г. Чэхія вярнула сабе Маравію).

Віктар II (Папа Рымскі)

Віктар II (лац.: Victor PP. II, свецкае імя граф Гебхард фон Доенштайн-Хіршберг ням.: Gebhard, Grafen von Dollnstein-Hirschberg; каля 1018 — 28 ліпеня 1057) — Папа Рымскі з 13 красавіка 1055 па 28 ліпеня 1057. Пляменнік Генрыха III. Пэўны час быў рэгентам Баварыі, а пасля абрання папам і смерці Генрыха — і ўсёй імперыі пры Генрыху IV. Памёр падчас паездкі па Таскане ў суправаджэнні кардынала Баніфацыа Конці. Прасіў пахаваць сябе ў Германіі, аднак яго цела было выкрадзена і пахавана жыхарамі Равены.

Гарнастаіўскі раён

Гарнастаіўскі раён (укр.: Горностаївський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Херсонскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Гарнастаіўка (укр.: Горностаївка).

Утвораны ў 1965 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 20010 чалавек, плошча — 1018 км².

Заходне-Балгарскае царства

Шаблон:Гісторыя Рэспублікі Македоніі

Заходне-Балгарскае царства (970—1018) — традыцыйнае найменне Першага Балгарскага царства ў перыяд, калі паўночны ўсход быў ужо захоплены Візантыяй да канчатковага яго падзення ў 1018. У македонскай гістарыяграфіі дзяржава згадваецца як Царства Самуіла (макед.: Самоилово царство), чым падкрэсліваецца не-балгарскі (македонскі) статус дзяржаўнасці, што выклікае ажыўленую дыскусію.

Кіламетр

Кіламе́тр (скарочана км, km) — шырокараспаўсюджаная кратная метру адзінка вымярэння даўжыні.

1 км = 1000 м = 0,621 міль = 0,9374 вярсты = 1094 ярдаў = 3281 футаў = 1,057×10−13 светлавых гадоў = 6,67×10−9 а. а.

Лыманскі раён (Данецкая вобласць)

Лыманскі раён (укр.: Лиманський район), да 2016 года — Красналыманскі раён (укр.: Краснолиманський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Данецкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Лыман (укр.: Лиман).

Насельніцтва раёна на 1 красавіка 2015 года складае 21371 чалавек, плошча — 1018 км².

19 мая 2016 года Вярхоўная Рада Украіны ў рамках дэкамунізацыі прыняла пастанову аб перайменаванні Красналыманскага раёна ў Лыманскі раён.

Метр

Метр (фр.: metre ад грэч.: métron — мера) — адзінка вымярэння адлегласці ў метрычнай сістэме мер і Міжнароднай сістэме адзінак вымярэння СІ. Скарочанае пазначэнне: бел.: м, міжн.: m.

Метр роўны адлегласці, якую праходзіць святло ў вакууме за прамежак часу, роўны 1/299 792 458 секунды.

Першае Балгарскае царства

Першае Балгарскае царства (681—1018) — сярэдневяковая дзяржава.

У 679 годзе булгарскія плямёны ўцігураў перайшлі Дунай і на адваяваных у Візантыі землях заснавалі сваю дзяржаву. У 7—8 ст. булгары вялі бесперапынныя войны супраць суседніх славянскіх плямёнаў і Візантыі. Некаторыя славянскія плямёны былі змушаны міграваць у Малую Азію. Спрабуючы ўмацаваць свае межы, імператары Візантыі пасялілі на Балканах значныя групы армян і сірыйцаў.

У 681 г. візантыйскі імператар Канстанцін IV Паганат, пераможаны войскамі хана Аспаруха (680—700) недалёка ад вусця Дуная, падпісаў дагавор, паводле якога быў вымушаны плаціць штогадовую даніну булгарскаму хану. Гэты факт з'яўляецца афіцыйным прызнаннем існавання новай булгарскай дзяржавы — Першага Балгарскага царства. Пераемнік Канстанціна IV, Юстыніян II (685—695, 705—711) спрабаваў навязаць булгарам візантыйскае панаванне, але гэтыя спробы не мелі поспеху.

Першай сталіцай гэтай дзяржавы стала Пліска. Тэрыторыя царства ахоплівала сённяшнюю паўноча-ўсходнюю частку Балгарыі. На ўсходзе яна выходзіла да Чорнага мора, на поўдні — да горнага ланцуга Старая Планіна, на захадзе — да ракі Іскыр, а пазней да ракі Цімак, на поўначы яе мяжой быў Дунай.

Ваенная няўдача Юстыніяна II выклікала незадаволенасць у Канстанцінопалі, яго кінулі ў турму, але неўзабаве ён уцёк. Пры дапамозе «булгарскіх і славянскіх» сіл у асобе пераемніка Аспаруха, Тэрвеля (700—721), Юстыніян нанёс паражэнне сваім ворагам і вярнуў імператарскі сталец. У знак падзякі ён падараваў Тэрвелю шэраг тэрыторый і стаў звяртацца да яго як «да цэзара», прызнаўшы тым самым незалежны статус булгарскай дзяржавы. Пасля Візантыя аднавіла спробы заваяваць булгар, але Тэрвель выйшаў з гэтай барацьбы пераможцам і ў 716 годзе быў заключаны мірны дагавор, які пацвердзіў незалежнасць булгарскага царства.

Да 9 ст. булгары падпарадкавалі колькасна большае за іх мясцовае славянскае насельніцтва і паступова ўспрынялі славянскую мову і культуру. У выніку змешвання абодвух элементаў сфарміравалася новая этнічная супольнасць, за якой замацавалася назва балгары. Працэс этнагенезу канчаткова завяршыўся толькі ў 10 ст. Стаўшы славянскай этнічнай групай, балгары перанялі ад славян сельскую грамаду, а ад цюркаў — ваенную арганізацыю. У балгарскім грамадстве панавала ваенная арыстакратыя, якая падзялялася на вышэйшую (байлы, баляры) і ніжэйшую (багаіны).

Падчас валадарства хана Крума (803—814), пасля таго як ён разграміў авараў на захадзе і візантыйцаў на поўдні, межы дзяржавы пашырыліся. У 809 ён захапіў Сердыку (сучас. Сафія). Асабліва знамянальная яго перамога над імператарам Візантыі Нікіфарам I (802—811), які спачатку меў перавагу і абрабаваў і падпаліў балгарскую сталіцу Пліску. Але адразу пасля гэтага Крум бліскучай атакай у адной з цяснін Старой Планіны знішчыў войска Нікіфара — сам імператар загінуў у гэтым баі. У 813 балгарамі ўзяты горад Адрыянопаль (сучас. Эдзірне). З прычыны гэтых пераможных войнаў, балгарская дзяржава пашырыла свае межы да ракі Ціса, за якой нахадзіліся мадзьяры, і да ракі Днестр, якая служыла натуральнай мяжой з печанегамі на ўсходзе. На поўдні балгары дасягнулі гор Рыла і Радоны. Падчас кіравання хана Амуртага (814—831) быў падпісаны 30-гадовы мірны дагавор з Візантыяй. Гэтая эпоха (8-9 ст.) пакінула выдатныя архітэктурныя і скульптурныя помнікі ў Плісцы і Мадары.

Цар Барыс I (852—889) уладарыў Балгарыяй у перыяд найважных падзей. Адна з іх — стварэнне славянскага алфавіта ў 863 годзе салунскімі святарамі, братамі Кірылам і Мяфодзіем. У 865 годзе Барыс I прыняў хрысціянства з мэтай павышэння міжнароднага прэстыжу, пасля чаго хрысціянства было абвешчана дзяржаўнай рэлігіяй. Спачатку Барыс звярнуўся да Папы рымскага, каб той прызнаў самастойнасць балгарскага патрыярхата і перадаў вышэйшыя духоўныя пасады балгарам. Аднак у 870 годзе незалежнасць балгарскай царквы прызнаў візантыйскі імператар, што ўмацавала супрацоўніцтва паміж царкоўнымі іерархамі Візантыі і Балгарыі. Пазіцыі хрысціянства асабліва ўмацаваліся пасля прыбыцця ў Балгарыю Клімента і Навума, вучняў славянскіх асветнікаў Кірыла і Мяфодзія, якія перавялі асноўныя часткі тэксту Бібліі і візантыйскіх рэлігійных твораў на старабалгарскую мову і заклалі асновы славянскай літаратуры. З тых часоў Балгарыя стала калыскай славянскай культуры і пісьменнасці.

Сын Барыса Уладзімір (889—893) беспаспяхова спрабаваў забараніць хрысціянства. Тады Барыс пакінуў манастыр, у якім жадаў правесці астатак жыцця, пазбавіў Уладзіміра стальца і ўзвёў на яго іншага сына — Сімяона.

Валадарства Барыса падрыхтавала бліскучыя часы, якая былі пасля яго — так званае залатое стагоддзе балгарскай літаратуры. Адбылося гэта, калі на прастол узышоў цар Сімяон Вялікі (893—927), які атрымаў адукацыю ў Канстанцінопалі і лічыцца найвялікшым з балгарскіх валадароў. Ён усё жыццё імкнуўся заваяваць Канстанцінопаль і ваяваў з візантыйскімі войскамі ў 894, 896, 904, 913 і 920-924 гг. Падчас яго валадарства Першае Балгарскае царства дасягнула апагея сваёй палітычнай і тэрытарыяльнай магутнасці. Пасля бліскучай перамогі над візантыйцамі каля ракі Ахелой (917) Сімяон пашырыў свой уплыў да паўвострава Галіпалі ў Грэцыі, захапіў Македонію і, выкарыстоўваючы ў якасці саюзніка Сербію, прыняў яе пад свае заступніцтва і кіраванне.

Сімяон стварыў у міжрэччы Ліма і Ібара залежную ад яго дзяржаву сербаў, якая праз некалькі гадоў пасля яго смерці аддзялілася ад Балгарыі. У 895 г. улады Візантыі стварылі саюз з венграмі, спрабуючы аслабіць растучую моц Балгарскай дзяржавы. У 927 Сімяон абвясціў сябе «царом балгараў і грэкаў» і павысіў балгарскае архіепіскапства да ўзроўню патрыярхата. У перыяд яго валадарства Сафія ператварылася ў буйны цэнтр асветы і калыску славянскай літаратуры. Пры Сімяоне шматлікія візантыйскія кнігі па праве і тэалогіі перакладаліся на старабалгарскую мову, быў складзены першы збор славянскіх судовых законаў.

Пасля смерці Сімяона Балгарская дзяржава стала хутка распадацца. Сын Сімяона Пётр (927—970) не валодаў не славалюбствам, не талентам палкаводца. Краіну знутры падточваў ерэтычны рух багамілаў, якія прапаведавалі міралюбнасць і раўнапраўе, але адначасова заклікалі да непадпарадкавання ўладам і асуджалі паразітычны лад жыцця ваеннай і царкоўнай арыстакратыі. Адмаўляючы значнасць духоўнай і грамадзянскай улады (параўноўваючы заможных з прадстаўнікамі Сатаны), багамілы з'яўляліся пагрозай для пануючага стана. І яны былі падвергнуты праследаванням і катаванням. Іх ідэі распаўсюджваліся апакрыфічнай літаратурай. Гэтыя прадвеснікі еўрапейскага рэфарматарскага руху знайшлі шматлікіх паслядоўнікаў за межамі Балгарыі. Іх прапаведнікі распаўсюджвалі ерэтычнае вучэнне ў многія раёны Міжземнамор'я і Малой Азіі. Патарынцы і катары ў Паўночнай Італіі, альбігойцы ў Паўднёвай Францыі і бугры (bougre — bulgare) створаць пазней (у 12-13 ст.) шматлікія багамільскія секты разнастайнага зместу, абумоўленага мясцовымі ўмовамі.

Македонскія славяне не раз паднімалі паўстанні, і сербскаму правіцелю Чэславу ўдалася выгнаць балгараў з Рашкі (Сербія).

У 968 г. Вялікі князь кіеўскі Святаслаў, саюзнік візантыйскага імператара Нікіфара II Фокі, заняў поўначна-ўсходнюю Балгарыю. Але неўзабаве Святаслаў перайшоў на бок балгарскага цара Барыса II (969—971), атрымаўшы ў спадчыну сталец за Пятром I. Візантыйскае войска здолела выцясніць русаў і атрымала перамогу над балгарамі. Захапіўшы ў палон Барыса, які застаўся заложнікам у Канстанцінопалі, імператар Візантыі захапіў шматлікія балгарскія тэрыторыі паміж Дунаем, Чорным морам і Старай Планінай. Іаан Цымісхій абвясціў Балгарыю візантыйскай правінцыяй, скасаваў балгарскі патрыярхат і размясціў візантыйскія гарнізоны па краіне.

Візантыя здолела замацавацца толькі ва ўсходняй частцы Балгарыі. На захадзе Балгарскае царства (з часовымі сталіцамі Прэсна і Ахрыд) здолела пратрымацца паўстагоддзя (969—1018). У 1014 годзе войска імператара Васіля II заспела знянацку войскі балгарскага цара Самуіла і разбіла яго ў бітве пры Беласіцы. Імператар загадаў асляпіць усіх палонных і вярнуць іх балгарскаму цару (было захоплена 15 тыс. чал. — 99 са 100 палонных былі аслеплены). Калі верыць Манасіевай хроніцы, пабачыўшы тысячы сляпых балгарскі валадар не вытрымаў жаху гэтага відовішча і памёр. Імператар Васіль быў празваны за гэта «Балгарабойца». У 1018 г. візантыйскія войскі занялі Ахрыд. У 1021 захапілі Срэм — апошні аплот незалежнасці балгараў. Такі быў канец Першага Балгарскага царства.

Заняволенне Балгарыі Візантыяй (1018—1185) — перыяд цяжкіх выпрабаванняў для балгарскага народа. Балгарыяй кіраваў намеснік візантыйскага імператара, які мала ўмешваўся ў мясцовыя справы. Аднак, калі візантыйскія феадальныя адносіны пачалі распаўсюджвацца на тэрыторыі Балгарыі, а яе паўночныя межы аказаліся адкрытымі для ўварванняў, становішча балгарскага народа пагоршылася да такой ступені, што двойчы паднімаліся масавыя паўстанні. Да прыгнёту візантыйцаў дадаліся сістэматычныя разрабаванні краіны печанегамі, а таксама і крыжакамі падчас іх паходаў у 1096 і 1147 гг. У гэты жа час рух багамілаў стаў разрастацца. У Канстанцінопалі, сталіцы Візантыі, быў спалены на вогнішчы Васіль, адзін з самых актыўных распаўсюджвальнікаў ідэй багамільства.

Рэспубліка Косава

Косава (алб.: Kosova ці Kosovë, сербск.: Косово) — спрэчная тэрыторыя і часткова прызнаная дзяржава, якая знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Краіна абвясціла незалежнасць ад Сербіі ў лютым 2008 года, прыняўшы назву «Рэспубліка Косава». Сербія прызнае абраны ўрад Косава легітымнай адміністрацыяй і лічыць тэрыторыю сваёй уласнай Аўтаномнай правінцыяй Косава і Мятохіі. Па дадзеных ацэнак 2014 года насельніцтва Косава складае больш за 1,8 млн. жыхароў. Прышціна — сталіца і найбуйнейшы горад у краіне.

Косава, якое не мае выхаду да мора, мае сухапутныя межы з Сербіяй на поўначы і ўсходзе, Македоніяй і Албаніяй на поўдні і Чарнагорыяй на захадзе.

У старажытныя часы на тэрыторыі Косава знаходзілася каралеўства дарданцаў і пазней рымская правінцыя Дарданія. У сярэднявеччы рэгіён быў часткай Візантыйская імперыі, Балгарскага царства і Сербіі, а бітва на Косавым полі 1389 года шырока разглядаецца як адзін з вызначальных момантаў сярэднявечнай гісторыі Сербіі. З 15 да пачатку 20 стагоддзя Косава ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, а ў канцы 19 стагоддзя стала цэнтрам албанскага руху за незалежнасць і Прызрэнскай лігі. У выніку паразы ў Першай балканскай вайне (1912–1913) Асманская імперыя саступіла Косаўскі вілает Балканскай лізе; большая частка тэрыторыі была далучана да каралеўства Сербія, а заходняя частка — да каралеўства Чарнагорыя, але пасля Першай сусветнай вайны абедзьве краіны далучыліся да каралеўства Югаславія. Пасля перыяду югаслаўскага ўнітарызму ў Каралеўстве канстытуцыя Югаславіі ўсталявала пасля Другой сусветнай вайны аўтаномную правінцыю Косава і Мятохіі ў складзе югаслаўскай рэспублікі Сербіі.

Доўгатэрміновая этнічная напружанасць паміж албанскім і сербскім насельніцтвам Косава паўплывалі на падзел правінцыі па этнічнай прыкмеце ў выніку міжэтнічнага гвалту, кульмінацыяй якога стала Косаўская вайна ў 1998–1999 гадах у межах больш шырокіх рэгіянальных Югаслаўскіх войнаў. Вайна скончылася ваенным умяшаннем НАТА, якія прымусілі Федэратыўнай Рэспублікі Югаславія вывесці свае войскі з Косава, якое стала пратэктаратам ААН паводле рэзалюцыі СБ ААН 1244. 17 лютага 2008 года асамблея Косава абвясціла незалежнасць краіны, якая з таго часу атрымала прызнанне суверэннасці з боку Міжнароднае прызнанне Косава 100 з 193 дзяржаў-членаў ААН і Тайвані (Рэспублікі Кітай). Сербія не прызнае Косава ў якасці дзяржавы, але, паводле Брусэльскага пагаднення 2013 года яна прызнала законнасць інстытутаў Косава. Асноўнымі народамі, якія пражываюць на тэрыторыі краіны, з'яўляюцца косаўскія албанцы, якія складаюць большасць насельніцтва, і косаўскія сербы. Па еўрапейскіх стандартах Косава з'яўляецца беднай краінай з высокім узроўнем беспрацоўя, якая да гэтага часу цалкам не аднавілася пасля мінулага канфлікту.

Святаполк Уладзіміравіч

Святапо́лк, у хрышчэнні Пётр (ст.-рус. Свѧтопо́лкъ, укр.: Святопо́лк; каля 979—1019) — князь тураўскі (першы з Рурыкавічаў, 988—1016 і 1018—1019), вялікі князь кіеўскі (1015—1016, 1018—1019).

Спадарожнікі Нептуна

Спадарожнікі Нептуна — натуральныя спадарожнікі планеты Нептун. У наш час вядома 13 спадарожнікаў.

Спадарожнікі Юпітэра

Спадарожнікі Юпітэра — натуральныя спадарожнікі планеты Юпітэр. Налічваецца 67 спадарожнікаў Юпітэра — найбольшая колькасць адкрытых спадарожнікаў сярод усіх планет Сонечнай сістэмы. Акрамя таго, у Юпітэра ёсць сістэма кольцаў.

У 1610 годзе Галілеа Галілей, назіраючы Юпітэр у тэлескоп, адкрыў чатыры найболей буйных спадарожніка — Іо, Еўропа, Ганімед і Каліста, якія цяпер носяць назву «галілеевых». Яны яркія і круцяцца па досыць аддаленых ад планеты арбітах, так што іх лёгка адрозніць нават у палявы бінокль. Першынства ў адкрыцці спадарожнікаў аспрэчваў таксама нямецкі астраном Сімон Марыус, які пазней даў ім назвы, узяўшы імёны са старажытнагрэчаскіх міфаў.

Дзякуючы наземным назіранням сістэмы Юпітэра, да канца 1970-х гадоў было вядома 13 спадарожнікаў. У 1979 годзе, здзяйсняючы пралёт міма Юпітэра, касмічны апарат «Вояджэр-1» выявіў яшчэ тры спадарожнікі.

Пачынаючы з 1999 года, з дапамогай наземных тэлескопаў новага пакалення былі адкрытыя яшчэ 47 спадарожнікаў Юпітэра, пераважная большасць з якіх маюць дыяметр у 2-4 кіламетры.

Калірое

Іакастэ

Гарпаліке

Праксідыке

Каліке

Тайгетэ

Ісаноэ

Эрыномэ

Мегаклітэ

Аўтаное

Тыёнэ

Герміпэ

Этнэ

Эўрыдомэ

Эвантэ

Эўпорыэ

Артазіэ

Спондэ

Кале

Пазіфеэ

Каліхорэ

Халдэнэ

Карпа

Мнемэ

Тэльксіноэ

Геліке

Гегемонэ

Кіленэ

Архэ

Эўкеладэ

Аойдэ

Корэ

Харальд II (кароль Дацкі)

Харальд II (дацк.: Harald 2; 994? -1018) — кароль Даніі. Старэйшы сын караля Свена Вілабародага. Быў рэгентам падчас яго паходу ў Англію ў 1013—1014 і атрымаў у спадчыну трон пасля яго смерці. Аказаў падтрымку свайму брату Кнуд ў барацьбе за англійскі трон.

Хардэкнуд

Хардэкнуд (дацк.: Knud 3. Hardeknud, англ.: Harthacanute, Canute II; 1020 — 8 чэрвеня 1042) — кароль Даніі (з 1035 г.) і Англіі (з 1040 г.)

Хардэкнуд быў адзіным законным сынам Кнуда Вялікага і Эмы Нармандскай. Кнуд абвясціў яго сваім спадчыннікам у абход старэйшых братоў, аднак пасля яго смерці ўладу ў Англіі захапіў Гаральд. Хардэкнуд у той час знаходзіўся ў Даніі і не мог нічога зрабіць з-за пагрозы з боку Нарвегіі. Пасля таго як Хардэкнуд падпісаў дагавор з новым каралём Нарвегіі Магнусам I Высакародным, што адбылося ў 1038 альбо 1039 годзе, Данія пачала падрыхтоўку да высадкі ў Англіі. Тым часам у сакавіку Гаральд I памёр, а летам на астравах з'явіўся Хардэкнуд і, згодна з англасаксонскай хронікай, загадаў дастаць цела нябожчыка і кінуць яго ў балота.

Хардэкнуд быў жорсткім і непапулярным кіраўніком у адносінах да Англіі. Каб заплаціць вікінгам, што прыйшлі з ім, ён быў вымушаны падняць падаткі («дацкія грошы»). Гэта прывяло да паўстання ў Уорчэстэры ў 1041 годзе, калі жыхары гораду забілі хускарлаў караля, што прыйшлі збіраць падаткі. Паўстанне было жорстка падаўлена, а горад быў амаль зруйнаваны. Гісторыя лэдзі Гадывы адносіцца менавіта да гэтага часу.

У адносінах да сваёй сям'і Хардэкнуд, наадварот, дзейнічаў з клопатам і заступніцтвам. Ён пакараў удзельнікаў забойства свайго кроўнага брата Альфрэда Этэлінга, а ў 1041 годзе вярнуў з высылкі ў Нармандыі іншага брата Эдуарда (сына Эмы Нармандcкай і Этэльрэда II), зрабіўшы яго сваім памочнікам у кіраўніцтве і спадчыннікам.

Хардэкнуд не быў жанаты і не меў дзяцей, таму калі ён у чэрвені 1042 года нечакана памёр на адным са святкаванняў, англічане абвясцілі Эдуарда сваім каралём, у той час калі ў Даніі разгарнулася барацьба паміж Магнусам Нарвежскім і Свенам II.

Разам з Хардэкнудам скончылася эпоха дацкіх каралёў у Англіі.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.