Януш Радзівіл (1612—1655)

Януш Радзівіл (2 снежня 1612, Палелі Вількамірскі пав. — 1655, Тыкоцін) — польны гетман літоўскі (16461654), ваявода віленскі і староста барысаўскі[4] (1653), вялікі гетман літоўскі (1654). Сын вял.гетм. літоўскага Крыштафа Радзівіла, праўнук Мікалая Радзівіла Рудога.

Януш Радзівіл (1612—1655)
польск.: Janusz Radziwiłł
Januš Radzivił. Януш Радзівіл (B. Strobel, 1634)
POL COA Radziwiłł Książę Ia

 
Дзейнасць: дыпламат
Дынастыя: Радзівілы
Бацька: Крыштаф Радзівіл
Janusz Radziwiłł by Daniel Schultz

Біяграфія

Вучыўся ў Слуцкай кальвінісцкай гімназіі, у 16 гадоў выехаў дзеля навучання за мяжу. Вучыўся ва універсітэтах Лейпцыга, Альдорфа, Лейдэна. У 1633, наняўшы ў Нідэрландах 1 тыс. пехацінцаў і 200 драгунаў, вярнуўся ў ВКЛ і ўзяў удзел у Смаленскай вайне. Вызначаўся ваенным талентам. Атрымаўшы ў 1646 пасаду польнага гетмана літоўскага, надзвычай паспяхова правёў свае першыя самастойныя кампаніі супраць казакаў. У ліпені 1649 разграміў пад Лоевам 15-тысячнае войска казацкага палкоўніка Крычэўскага, праз два гады тамсама — войска казацкага палкоўніка Нябабы і без бітвы здабыў Кіеў. Фундаваў кальвінісцкія зборы і школы ў ВКЛ, фінансаваў пратэстанцкія абшчыны, фінансаваў атрыманне адукацыі ў еўрапейскіх універсітэтах вялікалітоўскай пратэстанцкай моладдзю. У палітычных адносінах быў сепаратыстам — прыхільнікам ідэі адрыву ВКЛ ад Кароны. Дзеля гэтага яшчэ ў 1649 наладжваў кантакты са Швецыяй. Ненавідзеў караля Яна Казіміра. Стаўшы ў 1653 ваяводам віленскім, а ў 1654 — вялікім гетманам, засяродзіў у сваіх руках практычна ўсю ўладу ў ВКЛ.

У час вайны 1654—1667 выйграў першую бітву з маскоўскім войскам пад Шкловам (12.8.1654), у другой пад Шапялевічамі быў разбіты (24.8.1654). Быў паранены і ледзь пазбег палону, быў праведзены праз балоты мясцовым жыхаром, дабраўшыся да Барысава накіраўся на Менск збіраць войска. У 1655 годзе прадпрыняў контрнаступ. Страціўшы надзею абараніць дзяржаву, падпісаў са шведамі Кейданаўскую унію (Кейданы, 17 жніўня 1655), пагадненне аб пераходзе ВКЛ пад шведскі пратэктарат. Памёр на 43 годзе жыцця ў Тыкоцінскім замку, абложаны войскам Паўла Сапегі, адданым каралю. Магчыма, быў атручаны, бо на целе выступілі плямы.

Сям'я

У першым шлюбе (з 1638) быў з Кацярынай з Патоцкіх, у гэтым шлюбе меў дачку, аднак у хуткім часе Кацярына памёрла. У другім шлюбе (з 1645) з Марыяй, дачкой гаспадара малдаўскага Васіля Лупу.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/459663 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Janusz Radziwiłł // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
  4. Старостамі барысаўскімі таксама былі яго бацька Крыштаф Радзівіл і дзед Мікалай Радзівіл Руды.

Літаратура

  • Барэвіч А. Староста барысаўскі Януш Радзівіл // «Гоман Барысаўшчыны» № 3(108), 2008;
  • Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — ISBN 5-343-01637-5

Спасылкі

Папярэднік:
Януш Кішка
Вялікі гетман літоўскі
16541655
Пераемнік:
Павел Ян Сапега
Папярэднік:
Крыштаф Хадкевіч
Ваявода віленскі
16531655
Пераемнік:
Павел Ян Сапега
Радзівіл (значэнні)

Прозвішча:

Радзівілы — княжацкі род.

Аляксандр Людвік Радзівіл (1594—1654) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага.

:

:

Барбара Радзівіл (1520—1551) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, знакамітая літоўская прыгажуня.

Дамінік Мікалай Радзівіл (1643—1697) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Жыгімонт Караль Радзівіл (1591—1642) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, мецэнат.

Ежы Юзаф Радзівіл (1668—1689) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, 7-ы ардынат Нясвіжскі.

Алена Радзівіл (1753—1821) — статс-дама, жонка віленскага ваяводы М. І. Радзівіла; заснавальніца парку Аркадзя.

:

Канстанцін Мацвеевіч Радзівіл (1793—1869) — арыстакрат, палітычны і грамадскі дзеяч Царства Польскага і Расійскай імперыі.

Геранім Лявон Радзівіл (1808—1885) — 11-ы ардынат клецкі з роду Радзівілаў, генерал ад кавалерыі ў рускай імператарскай арміі.

Леан Уладзіслаў Радзівіл (1888—1959) — палітычны дзеяч Польскай Рэспублікі, апошні нясвіжскі і клецкі ардынат.

Леон Радзівіл (1880—1927) — французскі арыстакрат.

Максім Радзівіл (нар. 1988) — канадскі матэматык.

Марыя Радзівіл (1625—1660) — княгіня, другая жонка вялікага гетмана Літоўскага Януша Радзівіла, дзеяч праваслаўнай царквы.

Марыя Магдалена Радзівіл (1861?1945) ? дзеяч беларускага культурнага руху, мецэнатка.

:

:

Станіслаў Казімір Радзівіл (1648—1690) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, 5-ы ардынат Клецкі.

Стэфанія Радзівіл (1809—1832) — фрэйліна, адзіная дачка князя Дамініка Гераніма Радзівіла.

Франц Радзівіл (1895—1983) — нямецкі мастак.

Эліза Радзівіл (1803—1834) — князёўна Радзівіл, увайшла ў гісторыю як першае каханне кайзера Вільгельма I.

:

:

:

Міхаіл (Мікалай) Радзівіл (1801—1853) — дзяржаўны і ваенны дзеяч.

Януш Радзівіл

Януш Радзівіл:

Януш Радзівіл (1579—1620) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віленскі, падчашы літоўскі, староста барысаўскі

Януш Радзівіл (1612—1655) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Польны гетман літоўскі, ваявода віленскі і староста барысаўскі, вялікі гетман літоўскі.

Януш Францішак Радзівіл (1880—1967) — дзяржаўны дзеяч міжваеннай Польскай Рэспублікі

Януш Радзівіл (1612—1655) — продкі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.