Ягор Андрэевіч Тамко

Ягор Андрэевіч Тамко́ (3 жніўня 1935, в. Лявонаўцы, Мёрскі раён — 1 красавіка 2008, Санкт-Пецярбург) — віцэ-адмірал (1988), Герой Савецкага Саюза (1978).

Ягор Андрэевіч Тамко
Дата нараджэння 3 жніўня 1935
Месца нараджэння вёска Лявонаўцы Віленскага ваяводства
Дата смерці 1 красавіка 2008 (72 гады)
Месца смерці Санкт-Пецярбург
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of Russia.svg Расія
Род войскаў Ваенна-Марскі Флот
Гады службы 19541992
Званне віцэ-адмірал
Камандаваў 11-я дывізія АПЛ
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн Мужнасці

Біяграфія

Я. А. Тамко нарадзіўся ў вёсцы Лявонаўцы Віленскага ваяводства (зараз у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці). Скончыў 10 класаў сярэдняй школы і працаваў піянерважатым і сакратаром камсамольскай арганізацыі ў Мёрскім раёне.

У Ваенна-Марскім Флоце з 1954 г. Вучыўся ў Севераморскім вышэйшым ваенным вучылішчы ў Архангельску. У 1957 г. пераведзены ў Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ, якое скончыў у 1958 годзе. З верасня 1958 года праходзіў службу на тарпедных катарах Паўночнага флоту. З 1962 года намеснік камандзіра па палітычнай частцы і старэйшы памочнік камандзіра падводнай лодкі «С-363»[1].
У 1967 годзе скончыў Вышэйшыя спецыяльныя класы ВМФ. З ліпеня 1967 г. старшы памочнік камандзіра другога экіпажа атамнай падводнай лодкі «К-27», пазней — старэйшы памочнік экіпажа АПЛ «К-11» камандзір 426-га экіпажа Паўночнага флоту[1]. З 1974 года — начальнік штаба 11-й дывізіі атамных падводных лодак Паўночнага флоту, з лістапада 1977 года яе камандзір. У 1984 годзе скончыў Ваенна-марскую акадэмію імя М. Г. Кузняцова і прызначаны начальнікам Вышэйшага ваенна-марскога вучылішча падводнага плавання імя Ленінскага камсамола ў Ленінградзе.

З 1992 г. віцэ-адмірал Я. А. Тамко ў адстаўцы. Старэйшы навуковы супрацоўнік, дацэнт НДІ ВМФ Расіі ў Санкт-Пецярбургу[2], старшыня Міжнароднага фонду падводнікаў і ветэранаў падводнага флоту, намеснік старшыні Прэзідыума Савета Герояў Савецкага Саюза, Расійскай федэрацыі і поўных кавалераў Ордэна Славы[1].

Памёр Я. А. Тамко 1 красавіка 2008 г. Пахаваны на Смаленскіх могілках у Санкт-Пецярбургу[1].

Узнагароды

Памяць

  • У гонар Героя названа адна з вуліц[3] у горадзе Мёры і адкрыта мемарыяльная дошка[4].
  • Экспазіцыя ў гісторыка-краязнаўчым музеі школы № 3 горада Мёры[5].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Ягор Андрэевіч Тамко на сайце «Героі краіны» (руск.) 
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 414. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  3. В Миорах назвали улицу в честь вице-адмирала Егора Томко
  4. Мемориальную доску памяти Егора Томко открыли в Миорах
  5. Историко-краеведческий музей средней школы № 3 города Миоры (руск.) 

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 414. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Долготович Б. Д. Адмиралы земли белорусской: биограф. справочник / Б. Д. Долготович; под рел. А. А. Римашевского. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 74—75. — 98 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0821-0.(руск.) 

Спасылкі

Ягор Андрэевіч Тамко на сайце «Героі краіны» (руск.) 

Віцэ-адмірал

Ві́цэ-адміра́л — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў ВМФ (ВМС) некаторых дзяржаў свету, па рангу вышэй за контр-адмірала, але ніжэй чым адмірал. Адпавядае званню генерал-лейтэнант у іншых відах узброеных сіл.

У Еўропе паявілася ў XII ст. у Венецыі і Генуі, а затым распаўсюдзілася на флаты іншых краін (у Польшчы ўведзена ў XVII ст., у Расіі — на пачатку XVIII ст.. У СССР устаноўлена ў 1940 годзе).

Да воінскага звання ваеннаслужачага або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «ў адстаўцы».

Лявонаўцы

Ляво́наўцы (трансліт.: Liavonaŭcy, руск.: Леоновцы) — хутар у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Перабродскага сельсавета.

Мёрскі раён

Мёрскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці.

Размешчаны на паўночным захадзе Віцебскай вобласці ў межах Полацкай нізіны. Мяжуе з Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім, Полацкім і Верхнядзвінскім раёнамі, Рэспублікай Латвія. У якасці натуральнай мяжы з Верхнядзвінскім раёнам выступае Заходняя Дзвіна.

Плошча раёна — 1787 км².

Спіс Герояў Савецкага Саюза (Беларусь)

Геро́й Саве́цкага Саю́за — найвышэйшая ўзнагарода СССР. Ганаровае званне, якім узнагароджвалі за подзвіг або выдатныя заслугі падчас баявых дзеянняў, а таксама, як выключэнне, у мірны час.

Званне ўстаноўлена Пастановай ЦВК СССР ад 16 красавіка 1934, дадатковы знак адрознення для Героя Савецкага Саюза — медаль «Залатая Зорка» — вызначаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 жнiўня 1939 года. Званне магло надавацца некалькі разоў. Толькі тры чалавекі сталі тройчы Героямі, і толькі два атрымлівалі ўзннагароду чатыры разы. 7 чалавек — ураджэнцаў Беларусі сталі двойчы Героямі. Акрамя іх, пасля вайны званне Героя Сацыялістычнай Працы было прысвоена двум людзям: Кірылу Арлоўскаму і Пятру Машэраву.

У гэтым спісе прадстаўлены Героі Савецкага Саюза, якія нарадзіліся ў Беларусі. Спіс змяшчае інфармацыю пра нацыянальнасць ўзнагароджанага, сучаснай вобласці Рэспублікі Беларусь, дзе цяпер знаходзіцца месца нараджэння ўзнагароджанага, даце Указа аб прысваенні звання, родзе войскаў, пасадзе, воінскім званні Героя на час надання звання, гадах жыцця з пазначэннем дат паводле новага і старога стыляў (дзе трэба). У асобных табліцах прыводзяцца двойчы ўзнагароджаныя, а таксама горад-герой і крэпасць-герой.

Першымі ўзнагароджанымі былі Мікалай Сяліцкі і Павел Купрыянаў (удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Іспаніі; званне нададзена пасмяротна 31 снежня 1936 года), першым, хто быў удастоены ўзнагароды двойчы як у Беларусі, так і ва ўсім СССР, быў Сяргей Грыцавец (удзельнік Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, баях на Халхін-Голе; першы раз званне нададзена 22 лютага 1939 года).

Найбольшая колькасць была ўзнагароджана за час Вялікай Айчыннай вайны (448 беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі). Першым узнагароджаным — выхадцам з Беларусі стаў лётчык-знішчальнік Аляксей Антоненка, першым беларусам паводле паходжання — лётчык-бамбардзіроўшчык Мікалай Гастэла. У дзвюх сем'ях было ўзнагароджана два чалавекі (браты Вайнрубы і браты Лізюковы).

Шэрым колерам у табліцы паказаныя Героі, якія загінулі або прапалі без вестак падчас войн.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.