Юзаф Багуслаў Слушка

Юзаф Багуслаў Слушка (22 кастрычніка 1652 — 8 кастрычніка 1701) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы (16731676) і харунжы вялікі літоўскі (16761683), маршалак надворны літоўскі (16831685), кашталян троцкі (1685) і віленскі1685), адначасова гетман польны літоўскі1685).

Трымаў Рэчыцкае (16721688), Пунскае, Пянянскае, Лянцкаронскае, Лятычоўскае і Азярыцкае староствы.

Юзаф Багуслаў Слушка
Juzef Bahusłaŭ Słuška. Юзэф Багуслаў Слушка
Ю. Б. Слушка. Невядомы мастак, 1680
POL COA Ostoja średniowieczna

Герб «Астоя»
Польны гетман літоўскі
1685 — 1701
Папярэднік: Ян Агінскі
Пераемнік: Міхал Сервацы Вішнявецкі
 
Нараджэнне: 22 кастрычніка 1652
Смерць: 8 кастрычніка 1701 (48 гадоў)
Род: Слушкі
Бацька: Багуслаў Юрый Слушка
Маці: Ганна з Патоцкіх
Жонка: Тэрэза з Гасеўскіх
Дзеці: няма

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Слушкаў герба «Астоя», сын Багуслава Юрыя, падскарбія надворнага літоўскага, і Ганны з Патоцкіх.

Падтрымліваў Яна Сабескага. У грамадзянскую вайну ў Вялікім Княстве Літоўскім спачатку падтрымаў Сапегаў, аднак пасля смерці караля і вялікага князя перайшоў у апазіцыю разам са сваім братам Дамінікам Міхалам, ваяводам полацкім, да Міхала Сервацыя Вішнявецкага і Пацеяў.

Браў удзел у шматлікіх бітвах з татарамі і туркамі ў часе кампаніяў 16731698, аднак не выявіў таленту вайскавода.

У шлюбе з Тэрэзай, дачкой Вінцэнта Гасеўскага нашчадкаў не пакінуў. У 1697 у гонар жонкі заклаў места Тэрэспаль.

Крыніцы

Вінцэнт Гасеўскі

Вінцэнт Аляксандр Корвін-Гасеўскі (каля 1620, Воўчын Берасцейскага павета — 29 лістапада 1662, Астрына Лідскага павета) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (1646—1652) і падскарбі вялікі літоўскі (1652—1654), гетман польны літоўскі (з 1654). Генерал артылерыі літоўскай (1651).

Гетман польны літоўскі

Польны гетман літоўскі — пасада ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, намеснік вялікага гетмана літоўскага

Жыгімонт Адам Слушка

Жыгімонт Адам Слушка (28 мая 1628 — 2 снежня 1674) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Харужы вялікі літоўскі, староста рэчыцкі (1658—1672), удзельнік войн XVII ст. супраць Расійскай дзяржавы, Швецыі і Брандэнбурга.

Кашталяны віленскія

Кашталян віленскі — адна з найвышэйшых дзяржаўных пасад ВКЛ, кашталян сталічнага горада Вільні. Пасада створана на польскі ўзор у 1413.

Кашталяны троцкія

Кашталян троцкі — сенатарскі ўрад у ВКЛ. Сярод кашталянаў Рэчы Паспалітай саступаў толькі кракаўскаму, пазнаньскаму і віленскаму, і ў Сенаце засядаў, як і яны, паміж ваяводамі.

Крыштаф Казімір Белазор

Крыштаф Казімір Белазор (? — 5 сакавіка 1687) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Сын Казіміра Караля Белазора, менскага ваяводы.

Упіцкі падстолі з 1657, харунжы з 1663 і маршалак з 1671,

вялікі харунжы літоўскі з 1683; каралеўскі палкоўнік, староста упіцкі з 1676, кярсноўскі i віштынецкі;

пасол на соймы 1667 i 1674.

У 1683 заснаваў Дунілавіцкі кляштар дамініканцаў.

Лоўчы вялікі літоўскі

Лоўчы вялікі літоўскі (па-лацінску: venator, praefectus venationum) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім.

Сачыў за лясамі, у якіх паляваў вялікі князь, распараджаўся паляваннем.

Урад існаваў з 15 стагоддзя.

З канца 16 стагоддзя лоўчы гаспадарскі,

пазней лоўчы вялікі ВКЛ,

меў намесніка — лоўчага дворнага (падлоўчага),

З канца 17 стагоддзя — ганаровы тытул дзяржаўнага саноўніка без пэўных абавязкаў,

такое ж становішча займалі і лоўчыя земскія ў паветах.

Маршалак надворны літоўскі

Маршалак надворны літоўскі (да Люблінскай уніі 1569 маршалак дворны літоўскі) — дзяржаўная пасада ў Вялікім Княстве Літоўскім. Загадваў гаспадарчымі справамі вялікага князя, кіраваў маршалкамі гаспадарскімі. Быў намеснікам маршалка вялікага.

Пачынаючы з часоў Уладзіслава Вазы засядаў у Сенаце.

Міхал Сервацы Вішнявецкі

Міхал Сервацы Вішнявецкі (1680—1744), прадстаўнік роду Вішнявецкіх. Маршалак канфедэрацыі (1700), гетман польны літоўскі (1702-1703, 1707-1735), гетман вялікі літоўскі (1703-1707, з 1735), кашталян віленскі, канцлер вялікі літоўскі (з 1720), рэгіментар войска ВКЛ (1730), староста пінскі, ваўкавыскі, мярэцкі, вілкавішскі.

Род Слушкаў

Слушкі, Служкі — шляхецкі род гербу «Астоя» ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Тэадор Аляксандр Ляцкі

Тэадор Аляксандр Ляцкі (каля 1617 — 1683) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі падстолі літоўскі (1653—1654), маршалак надворны літоўскі (1654—1683).

Тэрэспаль

Тэрэ́спаль (польск.: Terespol) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, дзе ўтварае гарадскую гміну. Знаходзіцца ля мяжы з Беларуссю на рацэ Заходні Буг (з іншага боку ракі знаходзіцца беларускі горад Брэст).

Харунжы вялікі літоўскі

Харунжы вялікі літоўскі — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Спачатку меў назву земскага, потым вялікага. У сталай форме з'явіўся ў часы вялікага князя Аляксандра (канец XV стагоддзя). Паступова пасада стала толькі намінальнай.

Насіў харугву ВКЛ пры князю падчас найважнейшых ганаровых мерапрыемстваў — каранацыі, пахавання, узнагароджвання і гэтак далей. Адказваў за захаванне дзяржаўнага сцяга. Таксама вёў улік ваеннаабавязаных і мабілізацыю. Стаяў зазвычай справа ад вялікага князя. Адначасова іншых пасад не займаў.

Харунжымі вялікімі літоўскімі былі:

Іван Львовіч Глінскі (1501; харужы земскі)

Мікалай Юндзіловіч (1509—1511; харужы земскі)

Добак Скіландовіч (1514—1522)

Сымон Скіндэр (1523; харужы земскі)

Войцех Нарбутовіч (1529—1540; харужы земскі)

Мікалай Івашкавіч Трацьяк (1546; харужы земскі)

Шчасны Герцык (1557—1563; харужы земскі)

Богуш Міцута (1567—1592; харужы земскі)

Андрэй Іванавіч Валовіч (10.5.1592 — 1610)

Крыштаф Хадкевіч (1610 — 14.3.1623)

Самуэль Пац (5.5.1623 — 8.1.1627; харужы земскі)

Мікалай Сапега (22.1.1627 — 1638)

Багуслаў Радзівіл (1638 — 28.4.1646; 11.4.1644 намінаваны крайчым, а харужым «па ім» Міхал Караль Радзівіл, але князь Багуслаў крайчыства не прыняў, таму намінацыя князя Міхала была адменена і пасля ён стаў крайчым)

Крыштаф Пац (4.1646 — 1656)

Жыгімонт Адам Слушка (16.8.1656 — 1674)

Юзаф Багуслаў Слушка (1675—1683)

Крыштаф Белазор (1683—1687)

Рыгор Агінскі (22.4.1687 — 14.7.1698)

Юзаф Чартарыйскі (14.7.1698 — 1.8.1750)

Геранім Фларыян Радзівіл (25.8.1750 — 17.5.1760)

Станіслаў Фердынанд Жавускі (30.5.1760 — 1782)

Станіслаў Солтан (11.6.1782 — 24.12.1790)

Тамаш Ваўжэцкі (3.1.1791 — 1791)

Францішак Уладзіслаў Чарнецкі (15.11.1791 —)

Эрнэст Дэнгаф

Эрнэст Дэнгаф (Ernest Denhoff; каля 1630 — жнівень 1693) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Удзельнічаў у войнах са Швецыяй, Расійскай дзяржавай і ўкраінскімі казакамі. З 1666 оберштэр рэгімента каралеўскай гвардыі, генерал-маёр (1670). У 1671—1676 удзельнічаў у баявых дзеяннях на Украіне супраць турэцкіх войскаў і казакоў. З 1676 зноў камандзір рэгімента каралеўскай гвардыі.

Пасол на соймы 1670, 1672. Лоўчы ВКЛ у 1676—1683, кашталян віленскі ў 1683—1685. З 1685 ваявода мальбаркскі, з 1687 маршалак каралевы.

У 1683 камендант Кракава, генерал-лейтэнант. У Венскай бітве 1683 камандаваў брыгадай пяхоты.

Юзаф

Ю́заф (польск.: Józef) — польскае мужчынскае імя, якое адпавядае старажытнаяўрэйскаму імю Іосіф.

Ян Агінскі

Ян Агінскі (каля 1625 — 24 лютага 1684) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Ваўкавыскі харужы з 1650 і маршалак з 1657, падваявода віленскі ў 1661—1665, польны пісар ВКЛ ў 1668—1672, ваявода мсціслаўскі ў 1672—1682, полацкі і гетман польны літоўскі з 1682; пасол на соймы 1658, 1667, 1668, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1654.

У 1654 перайшоў на бок цара Аляксея Міхайлавіча, з 1656 зноў у войску ВКЛ, удзельнічаў у бітвах супраць шведаў і войск цара, супраь туркаў і крымскіх татар. Удзельнік бітвы пад Венай 1683.

Пераходзіў з адных магнацкіх груповак у іншыя са значнай выгадай для сябе.

Валодаў шматлікімі маёнткамі.

Ян Казімір Кірдзей

Ян Казімір Кірдзей (? — 8 красавіка 1685) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Кашталян троцкі (з 1684).

Юзаф Багуслаў Слушка — продкі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.