Юдзіф

Юдзіф (іўр.: יְהוּדִית, Егудзі́т, — жаночы варыянт імя Іуда (іўр.: יְהוּדָה‎, Егуда́), «хвала Іегове») — персанаж старазапаветнай другакананічнай «Кнігі Юдзіф», яўрэйская ўдава, якая выратавала свой родны горад ад нашэсця асірыйцаў.

Andrea Mantegna 099
Андрэа Мантэнья. Юдзіф і служанка хаваюць галаву ў мяшок

Іўдзейская гераіня, патрыётка і сімвал барацьбы іўдзеяў супраць іх прыгнятальнікаў у старажытнасці на Блізкім Усходзе[1], «Была яна прыгожая з віду, тварам вельмі прывабная»  (Юдзіф.8:7). Пасля таго, як войскі асірыйцаў аблажылі яе родны горад, яна прыбралася і адправілася ў лагер ворага, дзе прыцягнула ўвагу палкаводца. Калі ён напіўся і заснуў, яна адсекла яму галаву, і прынесла яе ў родны горад, які такім чынам апынуўся выратаваным. Біблейская энцыклапедыя архімандрыта Нікіфара лічыць датай гэтага подзвігу каля 589 года да н.э.

Пачынаючы з эпохі Адраджэння, вобраз быў надзвычай папулярны ў мастацтве і меў як гераічныя, так і эратычныя канатацыі.

Юдзіф
Партрэт

У астраноміі

У гонар Юдзіф названы астэроід (664) Юдзіф(англ.) бел., адкрыты ў 1908 годзе.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Дж. Холл. Словарь сюжетов и символов в искусстве. М.: Крон-пресс, 1996. С. 631-2

Літаратура

  • Dom Augustin Calmet, «Introd. in Lib. Judith»
  • Дроздов, Николай Михайлович. «Историч. характер кн. Иудифь» (1876)

Спасылкі

Шаблон:Другакананічныя кнігі

3 чэрвеня

3 чэрвеня — сто пяцьдзясят чацвёрты (сто пяцьдзясят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Бржэціслаў I

Бржэціслаў I (чэшск.: Břetislav I.; нарадзіўся паміж 1002 і 1005 — 10 студзеня 1055) — чэшскі князь з 1034 года з дынастыі Пржэмысловічаў. Сын чэшскага князя Ольдржыха (Удальрыха).

Кніга Неяміі

Кніга Неяміі — біблейская кніга, якая апавядае пра жыццё і дзейнасць іерусалімскага губернатара Неямія, складаецца з 13 раздзелаў і змешчана ў іудзейскім каноне Бібліі пасля кніг Ездры як аднародная па зместу, у хрысціянскай Бібліі — пасля першай кнігі Ездры.

Кніга Эсфір

Кніга «Эсфір» - (іўр.: אֶסְתֵּר, Эстэ́р) — 34-я частка Танаху, 8-я кніга Ктувім, адна з кніг Старога Запавету. У праваслаўным каноне Бібліі змешчана паміж кнігамі Юдзіф і Іава. Аўтар яе дакладна не вядомы, традыцыйна ім лічыцца Мардахей (Мардэхай) — стрыечны брат Эсфір (Эстэр). Яна напісана на старажытнаяўрэйскай мове, але з даданнем персідскіх и арамейскіх словаў.

Кніга Юдзіф (Скарына)

Кніга Юдзіф («Книги Иудифъ вдовици») — пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет 9 лютага 1519 года.

Кніга прарока Ісаі

Кні́га праро́ка Іса́і — 23-я кніга кананічнага Старога Запавету, дванаццатая частка Танаху. Аўтарства традыцыйна прыпісваюць прароку Ісаі.

Кнігі Самуіла

Кні́гі Самуі́ла (іўр.: סֵפֶר שְׁמוּאֵל — Сефер Шмуэль) — дзве кнігі Старога Запавету. У кананічнай іўдзейскай Бібліі (Танаху) восьмая, у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын была падзеленая на дзве часткі, якія атрымалі назву I і II (агулам IV) кніг Царстваў.

Назва кнігі ў іўдзейскім каноне не азначае аўтарства Самуілам, а паказвае значнасць яго асобы сярод іншых, пра якіх распавядае кніга. Аўтарства невядомае, аднак лічыцца, што яна была пачата прарокам Самуілам, а пасля яго смерці працягнута яго паслядоўнікамі. Выкладае гісторыю Ізраіля ад нараджэння Саула да сканчэння царавання Давіда.

Людовік I Набожны

Людовік I Набожны лац.: Ludovicus Pius, фр.: Louis le Pieux, ням.: Ludwig der Fromme; 778 — 20 чэрвеня 840) — кароль Аквітаніі (781—814), кароль франкаў і імператар Захаду (814—840) з дынастыі Каралінгаў.

Людовік Набожны стаў апошнім адзіным кіраўніком адзінай Франкскай дзяржавы. Успадкаваўшы трон пасля смерці свайго бацькі, імператара Карла Вялікага, Людовік паспяхова працягнуў бацькаву палітыку рэформаў, але апошнія гады яго праўлення прайшлі ў войнах супраць уласных сыноў і знешніх ворагаў. Дзяржава апынулася ў глыбокім крызісе, які праз некалькі гадоў пасля яго смерці прывёў да распаду імперыі і адукацыі на яе месцы некалькіх дзяржаў — папярэднікаў сучасных Германіі, Італіі і Францыі.

Мала-Страна

Ма́ла-Стра́на (Malá Strana) — «Пражскі малы град», гістарычны раён Прагі, размешчаны ніжэй Градчанаў і злучаны з ядром горада Карлавым мостам.

Вузкія вуліцы, плошчы і сады гэтага раёна ляжаць ля падножжа двух узгоркаў: узгорак, на якім размешчаны Пражскі град, абмяжоўвае Мала-Страну з поўначы, а парослы дрэвамі Петршын — з поўдня.

Першыя паселішчы на Мала-Стране ўзніклі меркавана яшчэ ў першым тысячагоддзі нашай эры, у раёне сучаснай Маластранскай плошчы. Менавіта тут праходзіў гандлёвы шлях з усходу на захад праз влтаўскія парогі па гасцінцы, дзе ў нашы дні знаходзяцца вуліцы Нерудава і Уваз. У часы кіравання Уладзіслава I на месцы разбуранага паводкай драўлянага моста цераз Влтаву ў 1158—1172 гадах быў пабудаваны каменны мост, названы ў гонар жонкі караля Юдзіф. Гэта стала грандыёзнай падзеяй, таму што ў той час у Цэнтральнай Еўропе існавалі толькі два каменныя масты — праз Дунай у Рэгенсбургу і праз Эльбу ў Дрэздэне.

Эканамічны эфект таксама быў відавочны. Новы мост быў больш устойлівым як да паводак, так і да коннага транспарту са значна большай грузападымальнасцю, які перамяшчаўся па ім. Гэта спрыяла развіццю і росту насельніцтва Мала-Страны, усталяванню больш цесных сувязяў з іншымі пражскімі паселішчамі па абодвух берагах Влтавы.

У 1257 г. чэшскі кароль Пржэмысл Отакар II заснаваў «Малы горад Пражскі», па яго загадзе былі пабудаваны гарадская сцяна і абарончыя ўмацаванні. Пры Карле IV гэты раён быў у паўднёвай частцы значна пашыраны і заканчваўся каля Петршына, а ў 1360 годзе яго акружылі сцяной, якая атрымала назву «Галодная».

З-за таго, што Мала-Страна ўяўляла сабой стратэгічна важнае месца для абароны града, падчас Гусіцкіх войнаў яе некалькі разоў спусташалі. Непрыяцельскія бакі мэтанакіравана знішчалі будынкі, каб вораг не мог знайсці ў іх сховішча.

У першай палове 17 стагоддзя падчас міжусобіц і Трыццацігадовай вайны, якая бушавала тады ў Еўропе, Мала-Страна, як і іншыя пражскія гарады, неаднаразова перажывала рабаванні і спусташэнні. Так, у 1611 г. яе разрабавалі найміты князя-біскупа Пасау Леапольда Аўстрыйскага, а ў 1648 г. Мала-Страна была захоплена шведамі.

Другая палова 17 стагоддзя і 18 стагоддзе — час, калі Мала-Страна перажывае бурнае будаўніцтва. Тут ствараюцца новыя ўмацаванні і фартыфікацыйныя збудаванні, будуюцца выдатныя барочныя палацы для новых гаспадароў.

У Новы час Мала-Страна ператварылася ў раён пышных барочных палацаў і замежных пасольстваў; да Другой сусветнай вайны асноўную частку жыхароў складалі немцы[крыніца не пазначана 2729 дзён].

Нацыянальная галерэя старадаўняга мастацтва

Нацыянальная галерэя старадаўняга мастацтва (Galleria Nazionale d'Arte Antica) — мастацкая галерэя ў Рыме, адна з самых маладых у Італіі.

Займае два гістарычных будынкі — палацца Барберыні і палацца Карсіні. Палацца Барберыні быў пабудавана Карла Мадэрна ў першай палове XVII стагоддзя, палацца Карсіні — пабудова XV стагоддзя, перабудаваная праз 250 гадоў у стылі позняга барока.

У галерэі прадстаўлены карціны Караваджа («Юдзіф і Алаферн»), Гольбейна, Рафаэля («Фарнарына»), Пусэна, Цінтарэта, Тыцыяна, Гвіда Рэні, Рубенса, Мурыльё і іншых мастакоў, а таксама мэбля, маёліка і фарфор.

Палацца Век’ё

Палацца Век'ё (італ.: Palazzo Vecchio, Стары палац) — адна з найбольш вядомых славутасцей Фларэнцыі, размешчаная на плошчы Сіньёрыі. У наш час служыць ратушай.

Рагнеда (опера)

«Рагнеда» — опера ў 5 дзеяннях, напісаная ў 1863—1865 гадах рускім кампазітарам Аляксандрам Сяровым, лібрэта Аляксандра Сярова і Дзмітрыя Аверкіева. Аверкіеў таксама напісаў тэксты і да папярэдняй оперы кампазітара, Юдзіф. Прэм'ера Рагнеды адбылася ў Санкт-Пецярбургу, у Марыінскім тэатры, 27 кастрычніка (8 лістапада) 1865 года пры ўдзеле Канстанціна Лядава.

Сімяонава пакаленне

Сімяонава пакаленне — паводле біблейскага падання, паходзіла ад Сімяона, другога сына патрыярха Якава. Яго роданачальнік падаецца як чалавек надзвычай жорсткі. Разам са сваім братам Левіем ён учыніў крывавае вынішчэнне жыхароў горада Сіхема за абразу сваёй сястры Дзіны сынам сіхемскага князя. У час прыезду братоў Іосіфа ў Егіпет Іосіф пакінуў Сімяона ў якасці заложніка і пасадзіў яго ў цямніцу да вяртання братоў у Егіпет разам з любімым братам Веніямінам. Сімяонава пакаленне вяло пастухоўскі лад жыцця ў паўднёва-заходняй частцы Палесціны і не іграла значнай ролі ў гісторыі яўрэйскага народа, а таму паступова змяшалася з суседнімі арабскімі плямёнамі і знікла з гістарычнай сцэны. Прадстаўніцай гэтага племені выступае ў Бібліі Юдзіф — гераіня некананізаванай царквой аднайменнай кнігі (кніга «Юдзіф»).

== Зноскі ==

Трэцяя кніга Царстваў

Трэ́цяя кні́га Ца́рстваў — кніга Старога Запавету, чацвертая ў раздзеле г. зв. ранніх прарокаў. У іўдзейскай Бібліі (Танаху) з'яўляецца часткай кнігі Цароў, аднак у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын кніга Цароў была падзелена на дзве часткі, якія атрымалі назву III і IV (агулам IV) кніг Царстваў. Складаецца з 22 раздзелаў, апісвае падзеі мінуўшчыны Іўдзейскага і Ізраільскага царстваў.

Чацвёртая кніга Царстваў

Чацве́ртая кні́га Ца́рстваў — кніга Старога Запавету. У іўдзейскай Бібліі (Танаху) з'яўляецца часткай кнігі Цароў, аднак у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын кніга Цароў была падзелена на дзве часткі, якія атрымалі назву III і IV (агулам IV) кніг Царстваў. Складаецца з 25 раздзелаў, працягвае апісанне мінуўшчыны Іўдзейскага і Ізраільскага царстваў да моманту іх заваявання асірыйскімі і вавілонскімі царамі.

Экбатана

Экбата́на (грэч.: Ἐκβάτανα, Ἀγβάτανα, арам.: Hagmatana) — два гарады ў Мідыі: галоўны горад Мідыі-Атрапатэны (на поўначы) і сталіца Вялікай Мідыі (на поўдні).

Паўночная Экбатана — сталіца Кіра, акружаная сям'ю сценамі, якія ўзвышаліся адна над адной зубцамі, пафарбаванымі ў белы, чорны, пурпурны, блакітны, чырвоны, сярэбраны і залаты колеры (адпаведна пяці планетам, месяцу і сонцу). У Авесце яна апісваецца, як умацаваны і населены горад. Герадот прыпісвае заснаванне Экбатаны Дэёку; у кнізе Юдзіф ёсць апісанне Экбатаны і яе сцен, нібы пабудаваных Арфаксадам. Пра гэты ж горад, як мяркуюць, гаворыцца ў кнізе Тавіта. Разваліны паўночнай Экбатаны знаходзяцца ў мясцовасці Такці-Салейман, дзе можна распазнаць авальную агароджу з квадратных каменных пліт, канічны ўзгорак, басейн з пітнай вадой. Горад існаваў да XIII стагоддзя; заняпад яго быў выкліканы нашэсцем манголаў (гл. Rawlinson, «Journal of the geogr. Society» (X).

Паўднёвая Экбатана, цяпер Хамадан, стала галоўным горадам Вялікай Мідыі пры Дарыі I і летняй рэзідэнцыяй персідскіх цароў (Страбон XI, XIII; Ксенафонт, Анаб., III, V; Дыядор. II, XIII), якія жылі ў цудоўным палацы, нібы пабудаваным (паводле грэкаў) Семірамідай. Аляксандр Вялікі заняў яе пасля бітвы пры Арбелах і знайшоў тут казну Дарыя III. Пазней яна была пад уладай Селеўкідаў. Палібій дае такое апісанне Экбатаны: «Царскі палац меў 7 стадый у акружнасці; у палаца была цытадэль, але горад не меў сцен». Багацце і пышнасць Экбатаны і палаца, разрабаваных Аляксандрам Вялікім, а потым пры Антыгоне і Селеўку Ніканоры, дае Палібію падставу называць Экбатану першым горадам і гаварыць, што ён зручны для пісьменнікаў, якія любяць цуды, але не для праўдзівых гісторыкаў. У палацы ўсе драўляныя часткі былі з кедра і кіпарыса; бэлькі, столі і калоны былі абіты сярэбранымі і залатымі пласцінкамі; дахавыя дошкі былі з чыстага срэбра. У так званым храме Эны былі калоны, аздобленыя золатам.

Эрмітаж

Эрмітаж (руск.: Государственный Эрмитаж) — найбуйнейшы ў Расіі і адзін з найбуйных у свеце мастацкіх і культурна-гістарычных музеяў. Займае комплекс будынкаў на Дварцовай наберажнай у Санкт-Пецярбургу, існуюць таксама філіялы музея ў Казані і Амстэрдаме, а таксама ў Выбаргу.

Гісторыя музей пачынаецца з калекцый твораў мастацтва, якія пачала набываць у прыватным парадку расійская імператрыца Кацярына II. Першапачаткова гэта калекцыя месцавалася ў палацавым флігелі — Малым Эрмітажы (ад фр.: ermitage — месца адзіноты, келля), адкуль і замацавалася агульная назва будучага музея. У 1764 Кацярына II набыла першыя зборы галандскага ды фламандскага жывапісу, таму гэты год лічыцца датай заснавання музея; а ў 1852 з моцна разрослай калекцыі быў сфармаваны і адкрыты для наведвання публікі Імператарскі Эрмітаж.

Сучасны Дзяржаўны Эрмітаж уяўляе сабой складаны музейны комплекс. Асноўная экспазіцыйная частка музея займае пяць будынкаў, размешчаных уздоўж набярэжнай ракі Нявы ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, галоўным з якіх лічыцца Зімовы палац.

З 1990 пост генеральнага дырэктара Дзяржаўнага Эрмітажа займае Міхаіл Барысавіч Піятроўскі, які змяніў на гэтым пасту свайго бацьку, вядомага гісторыка і археолага Барыса Барысавіча Піятроўскага.

На сённяшні дзень калекцыя музея налічвае каля трох мільёнаў твораў мастацтва і помнікаў сусветнай культуры, пачынаючы з каменнага веку і да нашых дзён.

Уваход у музей вольны для дзяцей і студэнтаў, а кожны чацвер — для ўсіх.

Юдзіф Самойлаўна Арончык

Юдзіф Самойлаўна Арончык (19 снежня 1908, Мінск — 3 чэрвеня 1993) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1938).

Юдзіф Хаймаўна Сегаль

Юдзіф Хаймаўна Сегаль (руск.: Сегаль Юдифь Хаимовна; 1904, Гродна — 1957, Масква) — савецкі вучоны ў галіне псіхіятрыі. Кандыдата медыцынскіх навук (1937), дацэнт (1937).

Пяцікніжжа
Гістарычныя
Вучыцельныя
Прарокаў

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.