Энцыклапедыя

Энцыклапедыя (грэч.: ἐγκύκλιος παιδεία, enkyklios paideia — навучанне па ўсім коле ведаў[1], круг ведаў[2]) — навуковае або навукова-папулярнае даведачнае выданне, якое з'яўляецца сістэматычным зводам ведаў. Адрозніваюць энцыклапедыі ўніверсальныя (па ўсіх галінах ведаў і практычнай дзейнасці), галіновыя (па асобнай галіне ведаў або навуцы), рэгіянальныя (пра пэўную краіну, горад) і персанальныя (пра пэўную асобу).

Паняцце

Энцыклапедыя ў сучасным выглядзе з'явілася ў XVIII стагоддзі. Узорам для яе паслужыў слоўнік. Слоўнік змяшчае толькі словы і іх азначэнні, даючы чытачу мінімум інфармацыі і нярэдка не дазваляючы яму зразумець значэнне і дастасавальнасць тэрміна ці як дадзены тэрмін адносіцца да больш шырокага кола ведаў. Каб ліквідаваць гэтыя недахопы, энцыклапедыя глыбей пранікае ў кожны прадмет, які асвятляецца ёю, і змяшчае агляд назапашаных пра яго ведаў. Энцыклапедыя часта змяшчае шмат геаграфічных карт і ілюстрацый, а таксама бібліяграфію і статыстыку.

Галіны ведаў

Yongle Dadian Encyclopedia 1403
11095-томная «Юнлэ дадянь» — найбольшая папяровая энцыклапедыя ў гісторыі.

Энцыклапедыі дзеляцца на ўніверсальныя (напр., «Беларуская энцыклапедыя», «Брытаніка», «Вікіпедыя»), галіновыя («Матэматычная энцыклапедыя», «Тэхнічная энцыклапедыя»), рэгіянальныя, праблемныя, персанальныя.

Універсальныя энцыклапедыі

Універсальная энцыклапедыя — энцыклапедыя, якая ахоплівае ўвесь круг ведаў аб свеце і чалавеку[3]. Правобразам такой энцыклапедыі можа служыць складзеная Плініем Старэйшым для імператара Ціта «Натуральная гісторыя».

Мэтавая аўдыторыя

У залежнасці ад падрыхтоўкі чытача, якому энцыклапедыя адрасавана, яна не толькі можа ўтрымліваць інфармацыю пра нейкую вызначаную галіну ведаў, напрыклад, пра медыцыну, філасофію, ваенную справу або юрыспрудэнцыю, але і выкладаць матэрыял больш-менш спецыяльнай мовай.

Persian-encyclopedia
Персідская энцыклапедыя

Спосаб арганізацыі

Спосаб арганізацыі энцыклапедыі важны для зручнасці яе выкарыстання ў якасці даведачнай літаратуры. Гістарычна склалася два асноўных спосабу арганізацыі энцыклапедыі: алфавітны і іерархічны.

Алфавітная (або алфавітна-слоўнікавая, ці проста слоўнікавая) арганізацыя заснавана на размяшчэнні асобных не звязаных паміж сабой артыкулаў у алфавітным парадку назваў іх прадмета. Энцыклапедыі, у якіх інфармацыя падзелена па словах і словазлучэннях, называюцца энцыклапедычнымі слоўнікамі, напрыклад, 82-томны энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона, 58-томны энцыклапедычны слоўнік Гранат, Вікіпедыя. Разнавіднасцю энцыклапедый з'яўляюцца таксама энцыклапедычныя даведнікі, у якіх артыкула прадстаўлены ў гранічна сціснутай форме.

Сістэмная (або лагічна-тэматычная, іерархічная) арганізацыя Акрамя таго, існуюць энцыклапедыі, у якіх інфармацыя падзелена па галінах ведаў, напрыклад, 12-томная Дзіцячая энцыклапедыя.

Існуюць і энцыклапедыі змешанага тыпу, напрыклад, большая частка Вялікай савецкай энцыклапедыі пабудавана як энцыклапедычны слоўнік, але том «СССР» пабудаваны па лагічна-тэматычным (іерархічным) прынцыпе.

Новыя магчымасці для арганізацыі энцыклапедыі ствараюць электронныя прылады, якія дазваляюць, напрыклад, праводзіць пошук па ключавых словах.

Метад складання

Сучасныя сродкі назапашвання і абмену інфармацыяй ствараюць усё новыя спосабы для збору, праверкі, апрацоўкі і прадстаўлення інфармацыі. Такія праекты як Вікіпедыя ўяўляюць сабой прыклад новых формаў энцыклапедыі, у якіх дадатак і выманне інфармацыі гранічна спрошчана.

Гісторыя

Сучасная энцыклапедыя ўзрасла з работ, якія значна адрозніваліся ад таго што зараз называецца энцыклапедыяй і яна прайшла праз мноства мадыфікацый.

Раннія распрацоўкі

Грэчаскі вучоны Платон распрацаваў першую энцыклапедычную працу (каля 370 года да н.э.), куды ён запісваў свае лекцыі па прыродазнаўстве, матэматыцы і філасофіі. Грэкі верылі, што ўніфікацыя і выкарыстанне ведаў і паляпшэнне мыслення былі першымі мэтамі адукацыі. У адрозненне ад грэчаскай, «Cato Praecepta ad filium» (каля 183 года да н.э.) паказвае тыпова рымскі прагматызм і была задумана і распрацавана для пашырэння здольнасцей і ведаў у практычных галінах.

Naturalishistoria
Naturalis Historia, рэдакцыі 1669 г, тытульны ліст.

Раннімі сапраўды энцыклапедычнымі працамі сталі творы Плінія Старэйшага, з яго велізарнай «Historia naturalis» (77 ПХ), што ўяўляе сабой паслядоўную анталогію з тэмамі прысвечанымі батаніцы, металургіі і касмаграфіі.

Манументальная кампіляцыя, надзвычай цяжка распрацаваны класіфікацыйна каркас, панаваў ад антычных часоў да вынаходжання больш рухомых формаў у XV стагоддзі. Гэтыя працы былі напісаны па-лацінску і прызначаліся для абмежаванай публікі. Іх дыяпазон розніўся ад Маркуса Тэрэтыўса Варо з яго «Disciplinarium libri IX» (каля 50 года да н.э.) да прац Баэцыя і Ісідора з Сівілы. Кульмінацыяй стала «Speculum majus» Вінсента Б'еваіса, скончаная ў 1244 годзе. Гэта велізарны збор сачыненняў, пакінутых свету ад энцыклапедый, за мноства сотняў год. «Li livres dou tresor» Брунета Лаціні (каля 1266), тым не менш, уяўляе значны крок, бо яна напісана па-французску і была арыентавана на італьянскі вышэйшы пласт грамадства. Гэта было выключна ўдалым праектам, з пункту гледжання фінансавай спрыяльнасці і наступнае выданне было створана ў 1530 годзе.

XVI—XVIII стст.

1708-harris-ttlpg
Harris' Lexicon Technicum, тытульны ліст 2га выдання, 1708

У сярэдзіне XVI стагоддзя стаў папулярным энцыклапедычны слоўнік, адрэдагаваны Карлам Эцьенам (15041564), што даказвала, што чытачы аддавалі перавагу алфавітнаму парадку. Калі б не дзейнасць нямецкага пісьменніка Паўля Скаліха, магчыма, што тэрмін «энцыклапедыя» ніколі б цвёрда не ўсталяваўся. «Encyclopaedia, seu Orbis disciplinarum» («Энцыклапедыя, або веды пра свет», 1559) вяртае гэты тэрмін да вядомасці і ўжывання. Сярод даведнікаў XVII ст., што былі ўжо даволі роднаснымі да сучасных энцыклапедый, з'яўляецца «Le grand dictionnaire historique» («Вялікі гістарычны Слоўнік», 1674) Луіса Марэры, якая прайшла праз 20 выданняў. Гэтая энцыклапедыя больш адпавядае грамадскім патрэбам чым яе папярэднікі, уключае ў сябе геаграфічныя і біяграфічныя дадзеныя, якія размешчаны ў алфавітным парадку і напісаны зразумелым тэкстам. Іншыя энцыклапедысты ў Англіі, Германіі і ў іншых краях, бралі энцыклапедыю Марэры як узор. Джон Харрыс (16661719) стварыў першую параўнальную працу на англійскай мове. Яго «Lexicon Technicum» («Тэхнічны лексікон»), або «Universal English Dictionary of Arts and Sciences» («Універсальны англійскі слоўнік па мастацтвах і навуках») (1704), уключала дадзеныя біяграфіі і зніжала лексікаграфічны элемент, але трымала пільную ўвагу на матэматыцы, фізіцы і на тэхналогіях. Тэкст таксама змяшчаў дадзеныя пра гравіроўку па метале і мноства практычных парад. Наступнай, і вельмі значнай, стала «Ephraim Chambers's Cyclopaedia», або «Universal Dictionary of Arts and Sciences» («Універсальны слоўнік мастацтваў і навук») (1728). Яна змяшчала перакрыжаваныя спасылкі і загалоўкі і была першай энцыклапедыяй, цесна звязанай з сучаснымі. Яна натхніла іншаземных імітатараў.

На працягу гэтага перыяду, папярэднікі аднатомных энцыклапедый пачалі з'яўляцца ў Германіі. Сюды ўваходзіць Ёхан Хабнер, з яго «Reales Staats- und Zeitungs-Lexikon» (1704), Ёхан Менке і яго «Compendioses Gelehrten-Lexikon» (1715), і С. Г. Ёхер з «Allgemeines Gelehrtenlexikon» (17501751). Унёсак Францыі ў гэты час меў розны характар. Піэр Байле з яго «Dictionnaire historique et critique» («Гістарычны і крытычны слоўнік», 1697) прапаноўваў новыя асаблівасці ў структуры. Яго знакавасць у скептычным тоне. Ён абмежаваў біяграфічныя дадзеныя, але дадаў крытычныя каментары.

«Encyclopedie»

Encyclopedie de D'Alembert et Diderot - Premiere Page - ENC 1-NA5
Encyclopédie, 1773

Такім нонканфармісцкім стаўленнем напоўнена «Encyclopedie», якая ў раннім варыянце ўяўляла сабой пераклад англійскай «Universal Dictionary of Arts and Sciences» на французскую мову (17431745). Спачатку, Андрэ Ле Брэтон, парыжскі выдавец, набыў неабходны каралеўскі прывілей, і пачаў выдаваць пяцітомную энцыклапедыю. Неадпаведнасць з перакладам мусіла ўнесці змены ў першапачатковы план і першы том энцыклапедыі выйшаў у 1751 пры дапамозе Дэні Дзідро і Жана д'Алемберта. Гэты знакаміты экзэмпляр працягваў выдавацца не гледзячы на яго рацыяналісцкі і дэісцкі ўхіл, на атакі Каталіцкага Касцёла, і на забарону з боку Людовіка XV. Фрацузская «Encyclopedie» дасягнула поспеху дзякуючы таму, што гэта быў сапраўды прагрэсіўны твор. Яе структура засноўвалася на структуры Фрэнсіса Бэкана аб універсальных ведах. Карыстанне гэтым найбольш поўным і сістэматычным інструментам ведаў і дасягненняў чалавецтва таго часу гарантвала прэзентацыю тэмаў праз увесь спектр ведаў. Асаблівую вартасць ёй надае тое, што яна была напісана не невядомымі асобамі, а лідарамі французскага Асветніцтва, такімі як Русо, Турго, Мантэск'ё і Вальтэр. Прыкладныя навукі былі ўключаны ў гэта выданне. Ну і нарэшце, гэта выданне не пакутуе на дагматы, але наадварот, яно досыць талерантнае, ліберальнае і, галоўным чынам, рацыяналістычнае.

«The Britannica» («Брытаніка»)

Ad Encyclopaedia-Britannica 05-1913
Encyclopædia Britannica, адна з найбольш старажытных i вялікіх англійскіх энцыклапедый, 1913 года.

Іншай значнай энцыклапедыяй XVIII ст., была «Encyclopaedia Britannica» (17681771), якая мае найбольш працяглую гісторыю сярод усіх энцыклапедый. Яна з'явілася ў Шатландыі, дзе Эндру Бэл, Колін МакФаркухар і Уільям Смэлі аб'ядналі традыцыйную класіфікацыю і слоўнікавую арганізацыю. Дагэтуль, алфавітная паслядоўнасць прадмет і фрагментаваныя веды давалі вельмі невялікі аб'ём на значных артыкулах. З іншага боку, ад няправільнага размяшчэння блыталіся неспецыялісты, і паслядоўнасць артыкулаў надавала перавагі інфармацыйнай кампіляцыі. Напрыклад, у арабскай энцыклапедыі, ежа і жанчына змяшчаліся ў канцы, у нямецкай энцыклапедыі спачатку знаходзіліся дадзеныя пра сусвет і тэхналогіі, у французскай давалася перавага дадзеным пра філасофію і матэматыку.

Брытанскае выданне ўключала ў сябе 45 вялікіх прадметаў, але размяркоўваліся яны ў межах адзінай алфавітнай паслядоўнасці, як асноўныя, так і падпарадкаваныя артыкулы. Класіфікацыя тым самым, зрабіла больш простым пошук, без перашкодаў у абранні неабходнага прадмету. Але першае выданне сустрэла мноства расчараваных водгукаў. Біяграфіі былі апушчаны, некаторыя артыкулы былі празмерна вялікімі. Наступнае выданне было ўжо лепшае і змяшчала біяграфіі людзей, карты і бібліяграфіі для значных артыкулаў. Выданне дзевятае (18751889) і дзесятае (19101911) дасягнулі вышыні стылю і істотнасці.

XIX стагоддзе

У XIX ст. розныя фірмы праводзілі выпуск розных папулярных публікацый. Індустрыяльная рэвалюцыя, узвышэнне сярэдняга класу, узмацненне патрэбаў чалавека, прагрэс у тэхналогіі друкавання, пераўтваралі вытворчасць энцыклапедый у прыбытковы бізнес.

Англія

Сярод пераемнікаў і канкурэнтаў «Брытанікі» ў Англіі былі два вельмі амбіцыйныя прадпрыемствы: «Encyclopaedia Metropolitana» (18171845) i «Penny Cyclopaedia» (18331843).

«Encyclopaedia Metropolitana» была задумана паэтам Самуэлем Тэйларам Колерыджам. Прыгожыя ілюстрацыі, інфармацыя падтрымлівалася аўтарытэтнасцю аўтараў і грунтавалася на добрай канцэптуальнай аснове і вычарпальных па класіфікацыі схемах, якія ахоплівалі мноства дысцыплін. Але праект пацярпеў няўдачу па трох асноўных прычынах: не алфавітны парадак размяшчэння, а толькі змест; на яе падрыхтоўку пайшло 28 год, а за гэты час мноства фактаў і дадзеных ужо састарэла; і яна не вытрымала канкурэнцыі з «Брытанікай».

«Penny Cyclopaedia» была прапанавана каб: «валодаць карыснай інфармацыяй для ўсіх класаў грамадства, асабліва для тых хто не ў стане мець для сабе вопытнага настаўніка, ці аддае перавагу самастойнаму навучанню». Гэтае намаганне таксама пацярпела няўдачу. Англійская мова гэтай энцыклапедыі не падыходзіла для перакладу на іншыя мовы, таму што французская мова — гэта не англійская, і такая мова не магла падыходзіць для найбольш культурных і адукаваных еўрапейцаў. Таксама, выдаўцы верылі, што прамысловы працаўнік жадае атрымліваць адукацыю для сабе пасля заканчэння яго працы, і верылі ў яго аптымістычнасць і дапытлівасць.

Германія

У XIX ст. тры нямецкія энцыклапедыі набылі вядомасць. У 1808 годдзе, Фрыдрых Арнольд Брокхаўз (17721823) атрымалі правы на т. зв. «Frauenzimmer-Lexikon», жаночую энцыклапедыю створанную Лобелам у 1796. На аснове «Frauenzimmer-Lexikon» ён стварыў свой «Konversations-Lexikon», рысамі якога была папулярнасць, лаканічнасць артыкулаў, дыхтоўнасць, аўтарытэтнасць, шырыня ахопу. Бракгаўз быў недасканалы толькі ў навуцы і тэхналогіях. У той жа вобласці, Ёзэп Меераўскі «Der Grosse Konversations-Lexikon» (18401852) быў проста выдатным. Нарэшце, «Herder Konversations-Lexicon» (18531857) быў выдадзены дзеля абслугоўвання асаблівых патрабаванняў каталікоў Германіі.

Францыя

П'ер Ларасе і Аўгусцін Бае стварылі сумеснае «Librairie Larousse & Boyer» у 1852 і выдавалі «Grand dictionnaire universel du XIX siècle» (18651876), сумесь слоўніка і энцыклапедыі, якая працягвае выдавацца і сёння. Фердынд Каміль Дрэйфус выдаў «La grande encyclopédie» паміж 1886 i 1902.

Амерыка

«Энцыклапедыя амерыканская», якая з'явілася на англійскай мове пасля адаптатыцыі і сямі выданняў Брукхаўзам, выраблялася Фрэнсісам Ліберам паміж 1829 i 1833 гадамі. Гэта першая вялікая энцыклапедыя на Амерыканскім кантыненце, таксама выкарыстоўвалася кампаніяй Брукхаўз як узор.

Усходняя Еўропа

Падобная дзейнасць адбываецца і ва Усходняй Еўропе. Наглядным прыкладам можа служыць польская «Encyklopedia Powszechna» (18581868). Найбольш вялікімі і значнымі беларускімі энцыклапедыямі з'яўляюцца «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» і «Беларуская энцыклапедыя». Найбольш прыкметнымі Расійскімі выданнямі з'яўляюцца «Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона» і «Вялікая савецкая энцыклапедыя». Галоўнымі недахопамі ВСЭ з'яўляюцца ідэалагічная перадузятасць, асабліва ў першым выданні, якая істотна панізіла каштоўнасць працы.

Таталітарныя еўрапейскія энцыклапедыі

Дзве еўрапейскія энцыклапедыі былі створаны пры таталітарных рэжымах: гэта іспанская «Espasa» альбо «Enciclopedia universal ilustrada europeo-americana» (19051970), вызначаецца цудоўнай графікай і апрацоўкай мастацтва; і італьянская «Enciclopedia italiana di scienze, lettere ed arti» (19291939) вызначаецца аўтарытэтнасцю артыкулаў, асабліва прысвечаныя біяграфіі і мастацтву.

Тыпы энцыклапедый

Дарослыя энцыклапедыі

Існуюць тры тыпы энцыклапедый: звычайная энцыклапедыя, спецыяльная энцыклапедыя і генеральная (агульная) энцыклапедыя. Публікацыі такога кшталту як «Гісторыя Беларусі», «Геаграфія Беларусі» адносяцца да першай катэгорыі. Спецыяльныя энцыклапедыі ўключаюць у сябе нарыс, прысвечаны якой-небудзь адной спецыялізаванай тэматыцы («Энцыклапедыя «Вялікае княства Літоўскае»», для прыкладу). Разам з тым, яны могуць уяўляюць сабой інфармацыю, змешчаную ў алфавітным парадку, забяспечваючы больш вялікім аб'ёмам ведаў па асобным прадмеце, чым генеральная энцыклапедыя. У параўнанні, генеральная дарослая энцыклапедыя цалкам асвятляе вобласць ведаў ад навукі да мастацтва, рухі крытычных пытанняў, таксама інфармацыю пра значныя мясціны і персон.

Істотнай значнасцю ў генеральных дарослых энцыклапедыях мае даўжыня артыкулаў. У энцыклапедыях «кароткага праходу» артыкулы змяшчаюць найбольш галоўнае па дадзеным аспекце праблемы, але мае спасылкі на іншыя артыкулы, перасылкі на групу артыкулаў і г.д. Даўжыня таксама залежыць ад значнасці тэмы, яе гісторыі, і яе сучаснага статусу. Бібліяграфічны пералік кніг дапамагае забяспечыць чытача спісам літаратуры для далейшага даследвання. Энцыклапедыі «доўгага праходу» прапануюць больш падрабязную інфармацыю ў межах аднаго артыкулу. У некаторых выпадках, адзін артыкул можа дасягаць кніжнага аб'ёму. Энцыклапедыямі «доўгага праходу» з'яўляюцца «Беларуская энцыклапедыя», «Беларуская савецкая энцыклапедыя», «Encyclopaedia Britannica», «Encyclopedia Americana», «Большая советская энциклопедия». Энцыклапедыямі «кароткага праходу» з'яўляюцца The «Academic American Encyclopedia» (1980) «The Columbia Encyclopedia» (1935) кароткага ўваходу праца ў адным томе, таксама як і «Большая советская энциклопедия» у адным томе.

Дзіцячыя энцыклапедыі

Нягледзячы на тое, што першыя энцыклапедычныя працы для дзяцей публікаваліся ў мінулыя гады, першай значнай стала «The Сhildren's Еncyclopedia», падрыхтаваная англійскімі рэдактарамі на чале з Артурам Місам у 1908. У 1910 годдзе, выйшаў амерыканскі варыянт кнігі Міса «The New Вook of Knowledge», пасля татальнай перапрацоўкі і рэдакцыі «The New Book of Knowledge» была выпушчана ў 1966. Амерыканскія энцыклапедыі для сталых дзяцей прадстаўлены «World Book» (1917), «Compton's» (1922) і «Merit Students Encyclopedia» (1967).

Электроныя энцыклапедыі

Wikipedia 2005 Label DVD small
Нямецкая Вікіпедыя на DVD

Сучасныя тэхналогіі павялічылі ўніверсальнасць і дасяжнасць, зрабілі рэвалюцыю ў энцыклапедычнай прадукцыі. Камп'ютар дазваляе захоўваць і пераапрацоўваць вельмі вялікі аб'ём інфармацыі, што апраўдана эканамічна. Выданне можна бесперапынна выпраўляць і змяняць, артыкулы можна друкаваць на самім камп'ютары і загружаць у электронную базу дадзеных. Калі камп'ютар звязаны з прынтарам, то гэты артыкул можна надрукаваць. Дыск CD дазваляе захоўваць тэкст, выявы, музычныя файлы ў лічбавым фармаце, у ідэальным фармаце для элетронных энцыклапедый. Менавіта размяшчзнне, хуткая ідэтыфікацыя, узаемасувязь паміж прадметамі і імгненны пошук патрэбнага артыкула з'яўляецца галоўнай перавагай электронай энцыклапедыі.

Тыпы энцыклапедычных артыкулаў

Артыкулы ў энцыклапедыях дзеляцца на некалькі тыпаў: артыкулы-агляды, артыкулы-даведкі, артыкулы-тлумачэнні (утрымліваюць толькі вызначэнне, а ў выпадку запазычання слова з іншай мовы — яго этымалогію) і артыкулы спасылкі (адсылаюць карыстальніка да іншага тэрміна). Артыкулы-агляды і артыкулы-даведкі, якія адрозніваюцца толькі аб'ёмам, з'яўляюцца вызначальнымі для энцыклапедыі; яны ўтрымліваюць асноўную інфармацыю пра разглядаемае пытанне: пераказ навуковай тэорыі, храналогію гістарычных падзей, геаграфічныя, біяграфічныя, статыстычныя звесткі і г.д.

Паспяховасць энцыклапедыі

Хутчэй за ўсё энцыклапедыі яшчэ доўга будуць працягваць існаваць, таму што не гледзячы на недахопы і абмежаванні, яна забяспечвае інфармацыяй, якая задавальняе мноства патрэб — сінтэз і вынік карысных ведаў, што дазваляе ёй паспяхова канкураваць з іншымі формамі. Неяк Блаіс Паскаль мовіў: "Паколькі нам немагчыма ведаць цалкам, што вядома аб усім, мы павінны ведаць крыху, але аб усім".

Вызначаныя характарыстыкі, звязаныя з паспяховымі энцыклапедыямі:

  • Алфавіттны парадак, падтрымка і поўны аналітычны індэкс асоб, мясцін і прадметаў і перакрыжаваныя перасылкі ўнутры самога тэксту
  • У вялікія і значныя артыкулы падпісаны крыніцамі і аўтарам
  • Спецыялісты па тым альбо іншым прадметам наймаюцца, альбо прымаюць удзел у рэдакцыі
  • Прэзентацыя ўсіх значных абласцей ведаў, значных пытанняў і падзей
  • Аб'ектыўна і сбалансавана, тактоўна асвятляць тыя пытанні, у якіх сустракаюцца супрацьлеглыя меркаванні, усякі раз тады, калі іншы пункт гледжання відавочна мае месца
  • Энцыклапедыя павінна задавальняць бесперапыннае, прынамсі 10% гадавое абарачэнне
  • Уключэнне ў энцыклапедыю знакамітых асоб
  • Накіраваная і моцная мова, якую павінны разумець неспецыялісты
  • Бібліяграфічны спіс у ключавых артыкулах
  • Каляровыя выявы мастацтва, карты, фотаздымкі, графікі і іншыя дыяграмы
  • Фізічны фармат, каб з энцыклапедыяй можна было падняцца, устойліва карыстацца, разам з прывабным, і зручна чытаным шрыфтам
  • Забяспячэнне штогоднікамі, рэдакцыяй і абнаўленне для захаваня ўжывальнасці на прынамсі чатыры гады пасля набыцця.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 134. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
  2. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.709
  3. Яндекс. Словари: Универсальная энциклопедия

Літаратура

  • Brewer, A.M., ed., Dictionaries, Encyclopedias, and Other Word-Related Books, 2 vols., 4th ed. (1987)
  • Darnton, Robert, The Business of Enlightenment: A Publishing History of the Encyclopedia, 1175-1800 (1987)
  • Katz, William A., Introduction to Reference Work, vol. 1, 7th ed. (1987)
  • Kister, Kenneth F., Kister's Concise Guide to the Best Encyclopedias (1988)
  • McArthur, Tom, Worlds of Reference: Learning and Language from the Clay Tablet to the Computer
Іван Пятровіч Шамякін

Іва́н Пятро́віч Шамя́кін (30 студзеня 1921, в. Карма, Добрушскі раён Гомельскай вобласці — 14 кастрычніка 2004, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі

«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» — навуковае выдавецтва, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, падведамнае Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Беларуская энцыклапедыя

Беларуская энцыклапедыя, поўная назва — Універсальная Беларуская энцыклапедыя (БелЭн) — агульная энцыклапедыя, універсальны сістэматызаваны беларускі даведнік, які змяшчае самыя разнастайныя звесткі па ўсіх галінах ведаў. Беларуская Энцыклапедыя — першая нацыянальная энцыклапедыя Незалежнай Беларусі. Галоўным рэдактарам з'яўляецца Генадзь Пашкоў і Барыс Сачанка.

Энцыклапедыя выдадзена выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ў 18 тамах (том па 100 улікова-выдавецкіх аркушаў) і ў ёй месціца каля 80 тысяч тэрмінаў. Пэўная перавага аддаецца асвятленню падзей, фактаў, звязаных з Беларуссю. Артыкулы энцыклапедыі змешчаны ў алфавітным парадку.

Вялікае Княства Літоўскае (энцыклапедыя)

«Вялікае Княства Літоўскае» (ЭВКЛ, ЭнцВКЛ) — трохтомная энцыклапедыя на беларускай мове, прысвечаная гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага. У стварэнні энцыклапедыі прымалі ўдзел навукоўцы з Інстытута гісторыі і Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі, а таксама ВНУ краіны. Акрамя беларускіх аўтараў, над энцыклапедыяй працавалі літоўскія, польскія і расійскія вучоныя. Адным з самых галоўным ініцыятараў і арганізатараў праекта з'яўляецца Валерый Сямёнавіч Пазднякоў.

Вялікая савецкая энцыклапедыя

Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.: Больша́я сове́тская энциклопе́дия; у выходных звестках — Вялікая Савецкая Энцыклапедыя; скарочана БСЭ — ВСЭ) — найбольш вядомая і поўная савецкая універсальная энцыклапедыя. Выпускалася з 1926 года (першы том першага выдання) па 1990 год (апошні штогоднік) выдавецтвам «Савецкая энцыклапедыя» (цяпер — выдавецтва «Вялікая Расійская энцыклапедыя»).

Вытрымала тры выданні:

Першае выданне (1926—1947) налічвала 65 тамоў і дадатковы том «СССР» без нумара;

Другое выданне (1949—1958) налічвала 49 тамоў, том 50 «СССР», дадатковы том 51 і том 52 «Алфавітны паказальнік» у двух кнігах (1960);

Трэцяе выданне (1969—1978) налічвала 30 тамоў (том 24 выдадзены ў двух кнігах: другая, дадатковая кніга — «СССР») і дадатковы том «Алфавітны імянны паказальнік» без нумара (1981).

Гарады і вёскі Беларусі

Гарады і вёскі Беларусі — шматтомная энцыклапедыя на беларускай мове, выданне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. Выпуск выдання ажыццяўляецца на заказ і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У даведніку на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі — 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія перасталі існаваць.

Змяшчае шмат каляровых і чорна-белымі здымкаў, малюнкаў, карт.

Генадзь Пятровіч Пашкоў

Гена́дзь Пятро́віч Пашко́ў (23 сакавіка 1948, в. Ліпавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі

«Збор по́мнікаў гісто́рыі і культу́ры Белару́сі» — шматтомнае даведачнае выданне. Дзяржаўная прэмія БССР 1990.

Выдадзены ў 1984—1988 гадах у Мінску на беларускай мове ў 7 тамах (8 кнігах) як частка Усесаюзнага шматтомнага выдання «Свод памятников истории и культуры народов СССР». Падрыхтаваны сектарам Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, Аддзелам археалогіі Інстытута гісторыі АН Беларусі і выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. У 1990 на рускай мове выдадзены дапоўнены і дапрацаваны том «Збору…» па Брэсцкай вобласці.

Уключае артыкулы (больш за 14 тысяч) пра нерухомыя помнікі (гісторыі, археалогіі, архітэктуры, манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва), якія ўцалелі з часоў старажытнасці да сярэдзіны XIX ст., найб. характэрныя для другой паловы XIX — пачатку XX ст., даваеннага савецкага перыяду (1917—1941), найлепшыя архітэктурныя збудаванні пасляваеннага часу (1950—1980-я гг.) і знаходзяцца ці павінны знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

Кожны з тамоў прысвечаны пэўнай вобласці, том, прысвечаны Мінскай вобласці, у дзвюх кнігах, асобны том складаюць помнікі горада Мінска. Матэрыялы ў тамах размешчаны па раёнах (у алфавітным парадку іх назваў); кожны том мае імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі. Як самастойная тэрытарыяльная адзінка вылучаецца абласны цэнтр, звесткі пра які змешчаны ў пачатку тома. Унутры раёна першымі размяшчаюцца матэрыялы пра адміністрацыйны цэнтр, а потым пра помнікі інш. населеных пунктаў (у алфавітным парадку). Артыкулы пра помнікі аднаго населенага пункта падаюцца ў алфавітным парадку іх назваў. Усяго ў выданні 457,6 улікова-выдавецкіх аркушаў, 131 карта, 6817 ілюстрацый, з іх 1420 каляровых.

Мазыр

Мазы́р (афіц. транс.: Mazyr) — горад раённага падпарадкавання (да жніўня 2007 г. — абласнога падпарадкавання) у Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мазырскага раёна, порт на р. Прыпяць. За 133 км на паўднёвы ўсход ад Гомеля, 7 км ад чыгуначнай станцыі на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна). Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Гомелем, Бабруйскам, Оўручам (Украіна). Найбуйнейшы порт у Беларусі. Аэрапорт. Насельніцтва 111 801 чалавек (2017).

Мінск

Мінск (трансліт.: Minsk; да 29 ліпеня 1939 г. — Менск) — сталіца і найбольшы горад Беларусі, на рацэ Свіслач пры ўтоку ў яе ракі Нямігі. Адміністрацыйны цэнтр Мінскай вобласці і Мінскага раёна, аднак не ўваходзіць у іх склад. Насельніцтва на 2017 год — 1 974 819 чалавек. Утварае агламерацыю, у межах якой пражывае звыш 2,645 млн чалавек або ⅓ насельніцтва Беларусі. Займае плошчу ў 348,85 км². Месціцца за 70 км на паўночны захад ад геаграфічнага цэнтру Беларусі. Гістарычны цэнтр утвараюць Верхні горад, Ракаўскае і Траецкае прадмесці, плануецца аднавіць Замчышча.

Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 1067 годам. У канцы XI — пачатку XII ст. цэнтр Менскага княства. З пачатку XIV ст. у складзе Вялікага Княства Літоўскага. У 1793 годзе ўвыніку другога падзелу Рэчы Паспалітай далучаны да Расійскай імперыі, цэнтр аднайменнай губерні. У часе вайны 1812 года заняты французскімі войскамі, разбураны і разрабаваны французамі і рускімі. У часе Першай сусветнай вайны прыфрантавы горад, у сакавіку 1918 года горад занялі нямецкія войскі. 25 сакавіка 1918 года ў горадзе абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. 18 сакавіка 1921 года канчаткова адышоў да БССР, сталіца савецкай рэспублікі. У Другую сусветную вайну пад нямецкай акупацыяй, дзейнічала савецкае падполле. У часе вайны горад моцна зруйнаваны, пазней нададзена званне горад-герой. Адбудаваны ў 1946—1950-я гады. З канца 1991 года сталіца незалежнай Беларусі.

Пасёлак гарадскога тыпу

Пасёлак гарадскога тыпу або гарадскі (рабочы) пасёлак — тып пераходнага паміж горадам і вёскай паселішча згодна з савецкай класіфікацыяй.

У адрозненне ад сельскіх населеных пунктаў, у такіх пасёлках асноўная частка насельніцтва (не меней 85 %) не павінна быць занята ў сельскай гаспадарцы. У пасёлках гарадскога тыпу ў савецкі перыяд мінімальная колькасць жыхароў павінна была складаць 3 тысячы чалавек (у горадзе — 12 тысяч жыхароў). Часта ў такіх пасёлках было толькі адно галоўнае (горадаўтваральнае) прадпрыемства. Рабочыя пасёлкі размешчаліся пры прамысловых прадпрыемствах (найчасцей пры торфапрадпрыемствах і шклозаводах), будоўлі, чыгуначных станцыях і інш., з насельніцтвам больш за 500 чал.

Польская мова

По́льская мо́ва (польск.: język polski) — адна з заходнеславянскіх моў, нацыянальная мова палякаў, дзяржаўная мова Рэспублікі Польшча.

Разам з чэшскай, славацкай, верхнелужыцкай і ніжнелужыцкай мовамі належыць да заходнеславянскіх моў, уваходзячы ў т. зв. лехіцкую падгрупу (разам з палабскай мовай, якая перастала існаваць у XVIII ст., са славінскім дыялектам, асіміляваным польскай мовай у першай палове XX ст., і з кашубскімі гаворкамі, якія таксама вылучаюць у асобную славянскую мікрамову).

Сельсавет

Сельсаве́т, се́льскі саве́т (с/с) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў СССР, а таксама ў сучасных Беларусі і Расіі (у некаторых рэгіёнах).

Сузор’е

Сузор'і — участкі зорнага неба, на якія яно ўмоўна падзелена дзеля зручнасці арыентавання на нябеснай сферы. Такі падзел вядомы са старажытнасці, але тады сузор'ямі называлі толькі характэрныя фігуры, утвораныя яркімі зоркамі.

У новыя часы на сузор'і-ўчасткі была падзелена ўся плошча зорнага неба, і, такім чынам, да сузор'я адносяцца як яркія, так і слабыя, нябачныя вокам зоркі. Межы паміж сузор'ямі праводзяцца па нябесных мерыдыянах і паралелях.

Цяперашні падзел на 88 сузор'яў быў зацверджаны Міжнародным астранамічным саюзам у 1922, папраўлены ў 1930. Межы сузор'яў гэтай класіфікацыі былі праведзены паводле сеткі каардынат эпохі 1875, таму, у выніку вандравання полюсу свету, яны зараз не паралельныя з актуальнай сеткай каардынат.

Пераважная частка назваў сузор'яў паходзіць са старажытнагрэчаскай і еўрапейскай сярэдневяковай культурных традыцый, таксама, асабліва ў паўднёвай частцы неба, ёсць назвы часу Асветніцтва. У іншых вялікіх культур, напрыклад, у кітайскай, індыйскай, існавалі свае ўласныя падзелы зорнага неба на сузор'і.

У Беларусі таксама існавалі ўласныя назвы для найбольш характэрных сузор'яў, напрыклад, Вялікі Воз і Малы Воз, Касцы (Гл. таксама: Зорнае неба ў беларускай культуры).

Чыгуначная станцыя

Чыгу́начная ста́нцыя — асноўны аб'ект чыгуначнага транспарта, адзін з відаў раздзельных пунктаў, які мае пуцявое развіццё, дазваляючае праводзіць аперацыі па прыёму, адпраўке, скрыжаванню і абгону цягнікоў; аперацыі па прыёму, выдачы грузаў, багажа і грузабажа і абслугоўванні пасажыраў, а пры развітым пуцявым развіцці — манеўровую работу па фарміраванні і расфарміраванні цягнікоў і тэхнічныя аперацыі з цягнікамі

Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона

Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона (скар. ЭСБЕ) — руская ўніверсальная энцыклапедыя.

Выдавец — акцыянернае выдавецкае таварыства Ф. А. Бракгаўз — І. Ефрон (Пецярбург, 1890—1907). Выданне выходзіла ў двух варыянтах — 41 асноўны том і 2 дадатковыя (меншая частка тыражу) і 82 асноўныя і 4 дадатковыя паўтомы. Паўтомы маюць падвойную нумарацыю — напрыклад, паўтомы 49 і 50 (нумары на карэньчыку) на тытульных аркушах нумаруюцца XXV і XXVа. Першыя 8 паўтомаў выдадзеныя пад рэдакцыяй І. Андрэеўскага, астатнія — пад рэдакцыяй К. Арсеньева і Ф. Петрушэўскага.

Энцыклапедыя ўтрымлівае: 121 240 артыкулаў, 7 800 ілюстрацый, 235 карт.

Малы энцыклапедычны слоўнік

У 1899—1902 гадах выпускаўся «Малы энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона» (у 3-х тамах) і ў 1907—1909 другое выданне ў 4-х тамах.

Новы энцыклапедычны слоўнік

У 1911—1916 выпускаўся «Новы энцыклапедычны слоўнік» (выйшла 29 тамоў з вызначаных 48, апошняе слова — «Отто»).

У РНБ захоўваюцца карэктурныя асобнікі т. 30 (Падалка — Пермская епархия; няпоўны, без пачатку) і т. 31 (Пермская система — Пазнаньское великое княжество).

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі

Энцыклапе́дыя гісто́рыі Белару́сі — шматтомная энцыклапедыя на беларускай мове, выданне Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

У даведніку прыводзяцца матэрыялы пра палітычныя, грамадскія і ваенныя падзеі на Беларусі, а таксама пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, стан эканомікі, культуры, навукі і тэхнікі на розных этапах гісторыі. Біяграфічныя артыкулы апавядаюць пра гістарычных асоб і іх генеалогію. Важнае месца ў выданні займаюць геральдыка, нумізматыка, генеалогія і гістарычная картаграфія. Шырока асвятляецца жыццё беларускай эміграцыі розных часоў і шэраг іншых тэм.

Змяшчае шмат каляровых і чорна-белых здымкаў, малюнкаў, карт.

Энцыклапедыя жыцця

Энцыклапедыя жыцця (англ.: The Encyclopedia of Life, EOL) — анлайн-энцыклапедыя, якая будзе ўтрымоўваць інфармацыю аб усіх вядомых навуцы біялагічных відах і ствараная сумесна рознымі экспертамі. Заяўляецца, што ў «Энцыклапедыі жыцця» будуць асобныя артыкулы для кожнага вядомага віду (якіх налічаецца каля 2 млн.), дзе будуць відэаматэрыялы, гук, выявы, графіка і тэкставыя звесткі.

У рамках праекту ў адзіную базу дадзеных спачатку будуць сабраныя звесткі аб жывёлах, раслінах і грыбах. Затым у каталог дададуць дадзеныя аб мікраарганізмах, а пазней — і аб выкапняў біялагічных відах. Любы карыстальнік інтэрнэту, наведаўшы рэсурс, атрымае доступ да тэкстаў, фотаздымкаў, картаў, аўдыёзапісаў, відэаролікаў і іншай мультымедыйнай інфармацыі. Папаўняць каталог плануецца па меры ідэнтыфікацыі новых відаў. «Энцыклапедыя жыцця» будзе заснаваная на wiki-тэхналогіі, што дазволіць інтэрнэтчыкам з усяго свету рэдагаваць, перарабляць або ўносіць праўкі ў кожны артыкул.

Адной з прыярытэтных задач праекту з'яўляецца зрабіць рэсурс даступным для усіх людзей незалежна ад моўных і культурных адрозненняў, для чаго плануецца пераклад энцыклапедыі на розныя мовы ў супрацоўніцтве з прыватнымі асобамі і арганізацыямі па ўсім свеце.

Праект разлічаны на дзесяць гадоў і ацэньваецца ў 110,5 мільёнаў долараў ЗША. Першыя гранты вылучылі дзве амерыканскія арганізацыі: 10 мільёнаў долараў ЗША падаў Фонд Мак-Артур, а 2,5 мільёна долараў ЗША выдаў Фонд Альфрэда Слоўна.

Стварэннем «Энцыклапедыі жыцця» будзе займацца каманда спецыялістаў з 25-30 чалавек. Праектам кіруюць Філдаўскі музей прыродазнаўства ў Чыкага, Гарвардскі ўніверсітэт, Вудсхаўлская лабараторыя біялогіі мора, Батанічны сад Місуры, Смітсанаўскі інстытут і Бібліятэка біялагічных відаў — група, у якую ўваходзяць Лонданскі нацыянальны музей прыродазнаўства, Нью-Ёркскі батанічны сад і Каралеўскія батанічныя сады ў К'ю. Кіраўнікі праекту спадзяюцца, што ў наступным здолеюць прыцягнуць для працы над энцыклапедыяй тысячы кваліфікаваных спецыялістаў.

27 лютага 2008 года энцыклапедыя прадставіла першыя 30 тыс. артыкулаў.

Энцыклапедыя прыроды Беларусі

Энцыклапедыя прыроды Беларусі — пяцітомная энцыклапедыя, першы ў гісторыі беларускага народа шматтомны галіновы даведнік. Энцыклапедыя выдадзена ў 1983-1986 гг. на беларускай мове. Уключае больш за 15 тысяч артыкулаў пра флору і фаўну, рэкі і азёры, вадасховішчы, ахову прыроды і прыродакарыстанне, фізіка-геаграфічныя аб'екты і прыроду асобных рэгіёнаў Беларусі, радовішчы, карысныя выкапні, геалагічную будову і тэктанічныя структуры, клімат, метэаралагічныя, астранамічныя з'явы, навуковыя даследаванні і прыродазнаўчыя ўстановы на Беларусі, даследчыкаў прыроды і краязнаўцаў.

Эўкарыёты

Эўкарыёты (Eukaryota) — надцарства жывых арганізмаў, клеткі якіх утрымліваюць марфалагічна аформленае ядро. Да эўкарыётаў адносяцца разнастайныя аднаклетачныя, каланіяльныя і шматклетачныя арганізмы, у т.л. расліны, жывёлы і грыбы.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.