Энрыке II

Энрыке II Кастыльскі (ісп.: Enrique II de Castilla; 13 студзеня 1334, Севілья — 29 мая 1379, Санта-Дамінга-дэ-ла-Кальсада) — кароль Кастыліі і Леона (з 23 сакавіка 1369 года), старэйшы незаконнанароджаны сын караля Кастыліі Альфонса XI і яго палюбоўніцы Леаноры Гусман.

Энрыке II Кастыльскі
ісп.: Enrique II de Castilla
Энрыке II Кастыльскі
Arms of Henry II of Castile before his accession

сцяг
кароль Кастыліі і Леона
1366 — 1367
Папярэднік: Педра I
Пераемнік: Педра I
1369 — 1379
Папярэднік: Педра I
Пераемнік: Хуан I Кастыльскі
 
Веравызнанне: каталіцтва
Бацька: Альфонса XI

Біяграфія

У 1350 годзе ажаніўся з дачкой Хуана Мануэля. Неаднаразова паўставаў супраць зводнага брата, караля Кастыліі Педра I Жорсткага. Спачатку яго пераследвалі няўдачы. Некаторых поспехаў дамогся ў 1366 годзе, калі здолеў з дапамогай гасконскіх і французскіх наёмнікаў захапіць Брывіеску, Бургас, Севілью і Таледа.

5 мая 1366 года Энрыке быў каранаваны ў Бургасе. Аднак у лістападзе таго ж года Энрыке не змог узяць галісійскую крэпасць Луга, а 3 красавіка 1367 года быў разбіты пры Нахеры Педра Жорсткім, які заручыўся падтрымкай англійскага войска на чале з Эдуардам Чорным Прынцам. Пасля гэтай паразы ён хаваўся ў Пірэнеях. Але неўзабаве Педра не змог адплаціць з ангельцамі і пазбавіўся іх дапамогі. Скарыстаўшыся гэтым, Энрыке разграміў суперніка ў бітве пры Мант'еле (22 сакавіка 1369 года), у якой Педра быў забіты. Тым не менш, гэта перамога не прынесла Энрыке II канчатковага зацвярджэння на кастыльскім троне. Супраць яго стварылі кааліцыю кароль Партугаліі Фернанду I Прыгожы і Джон Гонт, герцаг Ланкастарскі.

Pedro Castile beheading
Энрыке II Кастыльскі

Першая вайна з імі (1369—1371 гады) вялася пасіўна і скончылася змовінамі паміж Фернанду I і дачкой Энрыке II Леанорай. Падчас другой вайны (1373 год) Энрыке разграміў войскі саюзнікаў і асадзіў Лісабон. Фернанду I быў вымушаны падпісаць зневажальны мір. У далейшым Энрыке II паспяхова змагаўся з апазіцыяй сярод кастыльскага дваранства, але дамогся гэтага коштам паслаблення цэнтральнай улады, з прычыны таго, што раздаў шмат зямельных ўладанняў сваім прыхільнікам.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133968006 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133968006 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
Ізабела I

Ізабела І (22 красавіка 1451 — 26 лістапада 1504) — была каралевай Кастыліі і Леона з дынастыі Трастамара. Яна і яе муж, Фердынанд II Арагонскі, заклалі падмуркі палітычнага аб'яднання Іспаніі, якое завяршылася ў часы кіравання іхняга ўнука, Карла V, імператара Свяшчэннай Рымскай Імперыі.

Папа Аляксандр VІ надаў Фердынанду ды Ізабеле тытул Каталіцкіх манархаў (ісп.: Los Reyes Católicos). Па-іспанску каралева таксама вядомая пад імем Isabel la Católica.

Акрамя іншага кіраванне Ізабелы і Фердынанда стала вядома выгнаннем яўрэяў з Іспаніі, і пераўтварэннем інквізіцыі ў магутную ўстанову, ахвярамі якой па-большасці сталі каталікі з яўрэйскім альбо маўрскім радаводам. Нягледзячы на гэта Ізабела сама, як і шмат хто з іберыйскага дваранства, мела продкаў-яўрэяў[Крыніца?].

Альфонса XI Справядлівы

Альфонса XI Кастыльскі (ісп.: Alfonso XI de Castilla), або Альфонса XI Справядлівы (ісп.: Alfonso XI el Justiciero; 13 жніўня 1311, Саламанка — 26 сакавіка 1350, Гібралтар) — кароль Кастыліі і Леона з 1312 года. Сын караля Фернанда IV і Канстансы Партугальскай. Знакаміты палкаводзец, які большую частку свайго кіравання правёў у войнах з маўрамі і значна падарваў іх магутнасць на Пірэнейскім паўвостраве. Пакінуў мноства пазашлюбных дзяцей, што пасля прывяло да барацьбы паміж яго сынамі Педра і Энрыке за кастыльскі прастол.

Бітва пры Нахеры

Бітва пры На́херы (ісп.: batalla de Nájera, фр.: bataille de Nájera, англ.: battle of Nájera), таксама вядома як бітва пры Наварэце — бітва паміж войскамі двух прэтэндэнтаў на сталец Кастыліі і Леона: Педра Жорсткага, якога падтрымлівалі англічане, і Генрыхам (Энрыке) II, якога падтрымлівалі французы. Улічваючы склад удзельнікаў, часта разглядаецца як эпізод Стагадовай вайны. Па мерках XIV ст. бітва лічыцца вельмі буйной: сумарная колькасць войскаў, якія бралі ўдзел у ёй, значна большая за, напрыклад, вядомыя бітвы пры Крэсі і Пуацье. Адбылася 3 красавіка 1367 года.

Генрых II

Пад імем Генрых II кіравалі наступныя каралі і імператары:

Генрых II Свавольны (951—995) — герцаг Баварыі ў 955—976 і 985—995 гадах

Генрых II Святы (973—1024) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1002 года

Генрых II Язаміргот (1107—1177) — герцаг Аўстрыі з 1141 года

Генрых II Англійскі, Кароткі Плашч (1133—1189) — кароль Англіі з 1154 года, першы ў дынастыі Плантагенетаў

Генрых II (1190—1239), граф Бара з 1214 года

Генрых II (1207—1248), герцаг Брабанта з 1235 года

Генрых II дэ Лузіньян (1271—1324), кароль Кіпра з 1285 года, кароль Іерусаліма ў 1286—1291 гадах

Генрых II, маркграф Брандэнбурга (1308—1320) — апошні кіраўнік Брандэнбурга з роду Асканіяў (з 1319 года)

Генрых (Энрыке) II (1334-1379) — кароль Кастыліі і Леона з 1369 года

Генрых II Наварскі (1503—1555) — кароль Навары з 1517 года

Генрых II Валуа (1519—1559) — кароль Францыі з 1547 года

Генрых II Наварскі

Генрых (Энрыке) II Наварскі ці Генрых д’Альбрэ (фр.: Henri II de Navarre, фр.: Henri d’Albret, ісп.: Enrique II de Navarra 18 красавіка 1503, Сангуеза — 25 мая 1555, Ажэтмо) — кароль Навары з 1517 года з дынастыі Альбрэ, сын караля Жана (Хуана) III д’Альбрэ і каралевы Кацярыны дэ Фуа.

Дынастыя Трастамара

Траста́мара — пабочная галіна Бургундскай дынастыі Іўрэйскага дому, якая кіравала першапачаткова ў Кастыліі (1369—1555), а пазней распаўсюдзілая сваю ўладу на Арагон (1412—1516), Сіцылію (1412—1516), Неапаль (1435—1516) і Навару (1425—1484).

Масарабскі абрад

Масарабскі абрад (іспанскі абрад, вестгоцкі абрад, ісп.: rito mozárabe, visigótico o hispánico) — адзін з заходніх літургічных абрадаў, які практыкуецца ў некаторых гарадах Іспаніі, галоўным чынам у Таледа.

Назва абраду паходзіць ад слова масарабы (ісп.: mozárabes), якое абазначала хрысціян, што жылі на тэрыторыі мусульманскіх княстваў Іспаніі, але паколькі дадзены абрад паходзіць са старажытнага іспанскага ці вестгоцкага абраду, назвы «іспанскі» ці «вестгоцкі» ўжываюцца нароўні са словам «масарабскі». Асаблівы тып спеву, які практыкуецца ў масарабскім абрадзе, называецца масарабскім спевам.

Спіс кіраўнікоў Кастыліі

Ніжэй прыведзены спіс кіраўнікоў Кастыліі ў храналагічнай паслядоўнасці, з моманту ўтварэння графства Кастыльскага і да падзення дынастыі іспанскіх Габсбургаў.

Першапачаткова Кастылія была ўсходняй маркай Астурыі і таму, нумарацыя кастыльскіх манархаў працягвае нумарацыю астурыйскіх. У XIII стагоддзі адбылося канчатковае аб'яднанне Кастыліі з Леонам, у выніку якога ўтварылася каралеўства Кастыліі і Леона. Шлюб каралевы Ізабелы I і Фернанда II Арагонскага ў 1469 годзе паклаў пачатак аб'яднанню Іспаніі.

Спіс кіраўнікоў Леона

Сярэднявечнае Каралеўства Леон (ісп.: Reino de León), якое размяшчалася ў паўночна-заходняй частцы Пірэнейскага паўвострава, было ўтворана ў 910 годзе пасля падзелу каралеўства Астурыя паміж сынамі караля Альфонса III. Старэйшы з іх, Гарсія, атрымаў Леон, другі сын Ардонья — Галісію, а малодшы Фруэла — Астурыю. У 914 годзе да Леона была далучана Галісія, а ў 924 годзе землі Леона, Галісіі і Астурыі зліліся ў каралеўства Леон, сталіцай якога стаў аднайменны горад.

У 923 годзе Кастылія, якая ўваходзіла ў склад Леона, атрымала статус графства, а ў 1035 годзе стала самастойным каралеўствам. У 1037—1065 і 1072—1157 гадах Леон і Кастылія ўваходзілі ў Леона-Кастыльскае каралеўства; канчатковае іх аб'яднанне адбылося ў 1230 годзе.

З другой паловы X стагоддзя да пачатку XI стагоддзя Каралеўства Леон, якое займала землі да ракі Дуэра, падвяргалася з поўдня набегам мусульман Кордаўскага халіфата.

У выніку рэканкісты да апошняй чвэрці XI стагоддзя да Леона былі далучаны тэрыторыі да ракі Таха.

У 1095 годзе партугальскія землі, якія ўваходзілі ў склад каралеўства, былі вылучаны ў графства, а ў XII стагоддзі Партугалія здабыла незалежнасць.

У 1516 годзе Леон разам з Кастыліяй увайшоў у склад Іспанскага каралеўства. Тытул караля Леона ўваходзіў у тытулатуру каралёў Іспаніі да 1707 года, калі канчаткова знік.

Фердынанд I Справядлівы

Фернанда I Арагонскі (ісп.: Fernando I de Aragón) таксама празваны «Антэкерскім», «Справядлівым» і «Сумленным» (27 лістапада 1380, Медзіна-дэль-Кампа — 2 красавіка 1416, Ігуалада) — кароль Арагона, Валенсіі, Маёркі, Сардзініі, Корсікі (намінальна), Сіцыліі, герцаг Афін і Неапатрыі (намінальна), граф Барселоны, Русільёна і Сердані ў 1412—1416 гадах), рэгент Кастыліі ў 1406—1416 гадах з дынастыі Трастамара.

Дынастыя Хіменес
Бургундская дынастыя
Дынастыя Трастамара

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.