Эндэмік

Эндэмікі (ад грэч. Ἔνδημος - мясцовы) — біялагічныя таксоны, прадстаўнікі якіх жывуць на адносна абмежаваным арэале. Такая характарыстыка таксонаў называецца эндэмізмам, якому проціпастаўляецца касмапалітызм.

Арэалы эндэмікаў абмежаваныя біятычнымі, кліматычнымі або геалагічнымі бар'ерамі. Найбольш багатыя на эндэмічныя формы акіянічныя астравы, ізаляваныя горныя даліны і вадаёмы, ізаляваныя ад іншых аналагічных па біятычных характарыстыках вадаёмаў. У прыватнасці, на востраве Святой Алены каля 85% відаў эндэмічныя, а на Галапагасе - да 97%. Адрозніваюць палеаэндэмікі і неаэндэмікі.

Гл. таксама

  • Эндэмізм у сысуноў
  • Эндэмізм у птушак
Adansonia rubrostipa

Adansonia rubrostipa — від дрэў з роду Adansonia сямейства Мальвавыя. Эндэмік паўночнага захаду Мадагаскара, дзе з’яўляецца насельнікам мадагаскарскіх сухіх лісцевых лясоў(англ.) бел..

Сустракаецца ў правінцыях Махадзанга і Туліяра.

Плады, насенне і алей дадзенага віду можна ўжываць у ежу.

Anthemideae

Anthemideae- трыба сямейства Астравыя (Asteraceae), якая змяшчае больш за 1200 відаў у больш, чым 100 радах.

Віды гэтай групы распаўсюджаныя па ўсім свеце, большасць відаў сканцэнтраваны ў Міжземнамор'і, Еўропе, шмат відаў прадстаўлена ў Цэнтральнай Азіі, а таксама ў паўднёвай частцы Афрыкі.

Astragalus euoplus

Astragalus euoplus — від раслін роду Astragalus сямейства бабовыя (Fabaceae). Эндэмік Каўказа.

Chondrostoma vardarense

Chondrostoma vardarense — від прэснаводных рыб сямейства карпавых, эндэмік Балкан.

Geranium yeoi

Geranium yeoi — від раслін сямейства Гераніевыя (Geraniaceae), эндэмік Мадэйры.

Leporillus conditor

Leporillus conditor — адзін з відаў грызуноў сямейства мышыных.

Даўжыня цела ад 14 да 20 см, хваста — 13—18 см, вага — ад 180 да 450 г. Мех кароткі і густы карычневага колеру, пераходзіць на бруху ў белы. Морда доўгая і вострая, астатняя частка цела акруглай формы. Заднія канечнасці значна даўжэй пярэдніх. Доўгі, пакрыты валасамі, хвост з махрой на канцы.

Сілкуецца пераважна раслінным кормам, радзей дробнымі насякомымі. Грамадскія жывёліны, трымаюцца парамі альбо групамі.

Размнажэнне адбываецца ў сязон даждоў. Самка нараджае ад 4 да 6 дзіцянятак. У год бывае некалькі памётаў.

Эндэмік Аўстраліі. Натуральнае асяроддзе пасялення — сухая саванна.

Procyon cancrivorus

Procyon cancrivorus — драпежнае млекакормячае сямейства янотавыя. Эндэмік Лацінскай Амерыкі. Распаўсюджаны на поўдні Коста-Рыкі, у Панаме і паўночнай частцы Паўднёвай Амерыкі.

Ішхан (рыба)

Ішхан, або севанская фарэль (лац.: Salmo ischchan; арм.: Իշխան ձուկ) — від сямейства ласасёвых, эндэмік Арменіі.

Арэал

Арэал (ад лац.: area — плошча, прастора) — участак тэрыторыі або акваторыі, у межах якога распаўсюджаны аб'екты або з'явы, якіх няма на суседніх участках.

Межы арэалу залежаць ад клімату, глебы, рэльефу, біялагічных фактараў, часцей за ўсё ад іх сумарнага ўплыву. Арэал бывае адносна ўстойлівы, расшыраецца або скарачаецца. Касмапалітычны арэал займае значную частку тэрыторыі зямнога шара, эндэмічны — невялікую вобласць. Адрозніваюць арэалы суцэльныя (віды пастаянна сустракаюцца ў адпаведных ім біятопах), разарваныя (складаюцца з некалькіх адасобленых частак), стужкавыя (вузкія палосы, напрыклад, уздоўж рэк).

Байкал

Байкал (руск.: Байкал) — возера ў Расіі, найглыбейшае возера свету (1642 м). Байкал знаходзіцца ў Усходняй Сібіры на мяжы Іркуцкай вобласці з Бураціяй. Возера багата рыбай. Таксама жыве эндэмік возера — байкальская нерпа.

Вавёркі

Вавё́ркі (Sciurus) — род грызуноў сямейства вавёркавых. Апроч уласна роду Sciurus, вавёркамі называюць таксама шэраг прадстаўнікоў сямейства вавёркавых з радоў бурундуковыя вавёркі (Tamiasciurus), пальмавыя вавёркі (Funambulus) і іншых. Уласна род Sciurus аб'ядноўвае каля 30 відаў, распаўсюджаных у Еўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы і ўмераным поясе Азіі.

Вавёрка роду Sciurus мае падоўжанае цела з пухнатым доўгім хвастом, доўгія вушы, колер цьмяна-буры з белым брушкам, часам шэры (асабліва ўзімку).

Вапнаўка пучкаватая

Вапнаўка пучкаватая (Gypsophila fastigiata) — від раслін роду Вапнаўка (Gypsophila) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), распаўсюджаны ў Еўропе. Апісаны як эндэмік Падольскага ўзвышша, Gypsophila dichotoma Besser з’яўляецца сінонімам Gypsophila fastigiata L.

Голуб лаўравы

Columba junoniae — птушка сямейства галубіныя. Эндэмік Канарскіх астравоў, астравоў Пальма, Тэнэрыфэ і Гамера.

Карлікавая сумчатая мыш

Карлікавая сумчатая мыш (Planigale maculata) — від з роду Planigale сямейства Dasyuridae. Эндэмік Аўстраліі.

Клякачка калхідская

Клякачка калхідская (Staphylea colchica) — від кустоў або невялікіх дрэў роду клякачка (Staphylea) сямейства Клякачкавыя (Staphyleaceae). Рэдкі від. Эндэмік Каўказа. Унесены ў Чырвоную кнігу Расіі.

Лорд-Хау

Лорд-Хаў (англ.: Lord Howe Island) — невялікі востраў у Тасманавым моры. Належыць Аўстраліі. Плошча — 14,55 км². Насельніцтва — 347 чал.

Малачай

Малачай, Багаткі (Euphórbia) — самы вялікі род раслін сямейства Малачайныя (Euphorbiaceae), у ім налічваецца, па адных дадзеных, 800, па іншых — больш за 1600, па трэціх — каля 2000. На тэрыторыі Беларусі 12 дзікарослых і каля 20 інтрадукаваных відаў. Гэта аднагадовыя і шматгадовыя травы, кусты або дрэвы.

Сумчаты крот

Сумчаты крот (Notoryctes typhlops), торбакрот — від з роду сумчатых кратоў аднайменнага сямейства. Эндэмік Аўстраліі.

Сцяг Дамінікі

Дзяржаўны сцяг Садружнасці Дамініка быў прыняты 3 лістапада 1978 года.

Зялёны колер фону сцяга Дамінікі сімвалізуе трапічную прыроду, чырвоны колер у цэнтры сцяга сімвал свабоды, 10 зялёных пяціканцовых зорак — 10 прыходаў краіны. Святую Тройцу сімвалізуе крыж з трох палос: белай — еўрапеоіды, залатой — мулаты, чорнай— негры. Папугай сісеру ў цэнтры сцяга — эндэмік вострава і адзін з яго сімвалаў.

У 1978—1990 гг у сцяг тройчы ўносіліся невялікія змены. Сучасны варыянт — чацвёрты з абвяшчэння незалежнасці, прыняты ў 1990 годзе. Да 1978 гады выкарыстоўваліся варыянты сіняга кармавога сцяга з гербам у правай частцы.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.