Эгейскае мора

Эгейскае мора — частка Міжземнага мора, знаходзіцца паміж Балканскім паўвостравам, паўвостравам Малая Азія і востравам Крыт. На ПнУ пралівам Дарданелы злучаецца з Мармуровым морам, на Пд — некалькімі пралівамі з Міжземным морам.

Плошча 191 тыс. км². Сярэдняя глыбіня 377 м, максімальная — 2529 м. Тэмпература вады летам 22—25 °C, зімой — 11—15 °C. Салёнасць 37—39‰. Прылівы паўсуткавыя, 0,3—0,6 м. Берагі гарыстыя, моцна парэзаныя. Шмат астравоў (Паўночныя і Паўднёвыя Спарады, Кіклады, Крыт і інш.).

У раёне вострава Тасас — радовішча нафты. Буйныя порты і ВМБ: Салонікі, Элефсіс, Пірэй, Суда (усе — Грэцыя), Ізмір (Турцыя).

Aegean Sea map
Месцазнаходжанне Эгейскага мора

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 43. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
28 верасня

28 верасня — дзвесце семдзесят першы (дзвесце семдзесят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Ізмір

Ізмір (турэцк.: İzmir) — трэці па колькасці насельніцтва горад у Турцыі і другі па велічыні порт краіны (пасля Стамбула), адміністрацыйны цэнтр правінцыі Ізмір.

Ізмір — адзін са старажытнейшых гарадоў Міжземнаморскага басейна. Паселішча на месцы горада існавала за 3000 год да н.э. Ізмір (Смірна) — мяркуемая радзіма Гамера. Нягледзячы на пастаянную змену правіцеляў, асабліва ў сярэднія вякі, горад захоўваў свой пераважна эліністычны (грэчаскі) характар на працягу тысячагоддзяў, застаючыся важным хрысціянскім цэнтрам Малай Азіі.

Прамыслова развіты горад. Метрапалітэн (з 2000 г.). Міжнародны аэрапорт. Штогадовы Ізмірскі міжнародны кірмаш.

Горад быў месцам правядзення Міжземнаморскіх гульняў (1971) і Універсіяды (2005).

У палітычным плане Ізмір — адна з баз кемалісцкай Рэспубліканскай народнай партыі.

Італа-турэцкая вайна

Шаблон:Італа-турэцкая вайна

Італа-турэцкая вайна, або Турэцка-італьянская вайна (таксама вядомая ў Італіі як «Лівійская вайна», а ў Турцыі як «Трыпалітанская вайна») — вайна паміж Каралеўствам Італія і Асманскай імперыяй з 29 верасня 1911 г. па 18 кастрычніка 1912 г. (386 дзён). Італія захапіла вобласці Асманскай імперыі Трыпалітанію і Кірэнаіку (тэрыторыю сучаснай Лівіі), а таксама грэкамоўны архіпелаг Дадэканес (уключаючы востраў Родас).

Хоць гэтую вайну нельга параўнаць па маштабах з Першай сусветнай, яна ўсё ж паслужыла своеасаблівым пралогам да яе, бо распаліла нацыяналізм у балканскіх дзяржавах. Вайна прадэманстравала слабасць турэцкай арміі, і, жадаючы выкарыстоўваць цяжкае становішча Асманскай імперыі, члены Балканскага саюза напалі на яе, перш чым скончыліся ваенныя дзеянні супраць Італіі. У Італа-турэцкай вайне былі ўпершыню прыменены новыя дасягненні ваенна-тэхнічнага прагрэсу: радыё, авіяцыя, бронеаўтамабілі.

Баба (мыс)

Баба́ (турэцк.: Baba Burun) — мыс на паўночным захадзе паўвострава Малая Азія, у Турцыі, выступае ў Эгейскае мора. Самы заходні пункт Азіі.

Балканскі паўвостраў

Балканскі паўвостраў (ад тур. слова «гара») размешчаны на паўднёвым усходзе Еўропы. Плошча каля 505 тыс. км 2. Абмываецца Міжземным, Адрыятычным, Іанічным, Мармуравым, Эгейскім і Чорным марамі з паўднёвага захаду, поўдня і паўднёвага ўсходу. Найбольш зрэзаныя берагі Адрыятычнага і Эгейскага мораў; берагі Чорнага мора парэзаныя мала. Шмат астравоў каля ўзбярэжжаў, агульнай плошчай 21,5 тыс. км 2). Рэльеф пераважна гарысты (Старая-Планіна, Радопы, Дынарскае нагор'е, Пінд).

Паўночнай мяжой паўвострава лічыцца ўмоўная лінія, праведзеная па рэках Дунай, Сава і Купа, а ад вытока апошняй да заліва Кварнер.

Дзяржавы, якія звычайна прылічваюцца да Балканскага рэгіёна ў 20 – 21 ст., гэта Албанія, Балгарыя, Грэцыя, Румынія, дзяржавы, якія ўваходзілі ў колішнюю Югаславію: Сербія, Чарнагорыя, Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія, Славенія, а таксама Турцыя (еўрапейская частка). Часам з разгляду выключаюць Турцыю і Румынію, або дадаюць Венгрыю.Johnsen 1995 Гл. таксама: Гістарычныя вобласці Балканскага паўвострава.

Грэцыя, Румынія і Балгарыя з'яўляюцца членамі Еўрапейскага Саюза. Турцыя, Грэцыя, Балгарыя і Румынія ўваходзяць у НАТА.

Па тэрыторыі Балканскага паўвострава праходзяць важныя транспартныя магістралі, якія злучаюць Заходнюю Еўропу з Паўднёва-Заходняй Азіяй (Малая Азія і Блізкі Усход).

З'яўляецца радзімай шматлікіх старажытных культур і цывілізацый.

Гасподзь Хрыстос

Гаспо́дзь Хрысто́с (грэч.: Αφέντης Χριστός) — невялікі грэчаскі востраў побач з Крытам, Эгейскае мора.

Гедыз

Гедыз — рака на захадзе Турцыі. Даўжыня 341 км. Плошча басейна 17,5 тыс. км². Пачынаецца ў заходняй частцы Анаталійскага пласкагор'я, у раёне г. Мурат, на значным працягу цячэ па міжгорным прагіне на поўнач ад хрыбта Баздаглар, упадае ў Ізмірскі заліў Эгейскага мора. Жыўленне дажджавое, у верхнім цячэнні таксама снегавое. Найбольшая воднасць зімой і восенню; летам моцна мялее.

Дадэканес

Дадэканес (грэч.: Δωδεκάνησα) (Паўднёвыя Спарады) — астравы ў Эгейскім моры, самыя паўднёвыя з астравоў, прыналежных Грэцыі. Размешчаны ў паўднёва-заходняга ўзбярэжжа паўвострава Малая Азія. Плошча 3,5 тыс. км². Вышыня да 1434 м (на в. Самас).

У адміністрацыйным стаўленні ўяўляе сабой ном у рэгіёне Паўднёвыя Эгейскія астравы. Насельніцтва 200 452 (2005).

Расліннасць прадстаўленая хмызнякамі, участкамі лясоў з дуба, хвоі, цыпрыса.

З галін гаспадаркі развіта рыбалоўства, здабыча губак, турызм. Маюцца шматлікія помнікі старажытнагрэчаскай культуры.

Дарданэлы

Дарданэ́лы (грэч.: Δαρδανέλλια, Δαρδανέλια), або Гелеспонт (стар.-грэч.: Ἑλλήσποντος, лац.: Hellespontus) — праліў паміж еўрапейскім паўвостравам Галіпалі (Турцыя) і паўночным захадам Малой Азіі. Каардынаты Дарданэл - 40° 15' паўночнай шыраты і 26° 31' усходняй даўгаты.

Праліў злучае Эгейскае мора з Мармуровым морам, а ў пары з Басфорам — з Чорным морам. У старажытнасці Дарданэлы зваліся Гелеспонт. Сваю сучасную назву праліў атрымаў ад горада Дарданія, які размяшчаўся на гары Іда. Даўжыня праліва складае 65 кіламетраў, шырыня — ад 1,3 да 6 кіламетраў. Сярэдняя глыбіня складае 50 метраў.

Еўропа

Еўропа (грэч.: Εὐρώπη, Eurṓpē ад семіцкага ерэб/ірыб «захад») — адна з частак свету ў Паўночным паўшар’і Зямлі. Абмываецца морамі Паўночнага Ледавітага і Атлантычнага акіянаў, мае плошчу каля 10 млн км² і насельніцтва каля 740 млн (парадку 10 % насельніцтва Зямлі). Разам з Азіяй утварае мацярык Еўразія. Умоўнае размежаванне з Азіяй прынята праводзіць па водападзеле Уральскіх і Каўказскіх гор, па рацэ Урал, Каспійскім і Чорным морах, і па праліве, які звязвае Чорнае і Эгейскае мора.

Карта Т-О

Orbis terrae (лац.: «шар Зямлі») — тып сярэдневяковай карты свету, на якой вядомы свет намаляваны ў выглядзе кола, паводле вучэнняў Ісідара Севільскага і Беата з Льебаны. Ён падзялены на тры часткі — Еўропу, Афрыку і Азію, прычым апошняя прыблізна роўная па велічыні двум іншым. Еўропу ад Афрыкі аддзяляе Міжземнае мора, Афрыку ад Азіі — Чырвонае мора або рака Ніл, Еўропу ад Азіі — Эгейскае мора, Басфор або рэкі Тыгр і Еўфрат. У сукупнасці ўсе гэтыя вадаёмы ўтвараюць літару Т. Адсюль другая назва гэтага тыпу карты — карта Т і О (О — сусветны акіян, які абмывае айкумену). У цэнтр такой карты, як правіла, знаходзілася Святая зямля і Іерусалім — «пуп Зямлі» (ombilicum mundi) і арэна найвялікшых падзей сусветнай гісторыі, апісаных у Бібліі.

Карынфскі заліў

Карынфскі заліў — глыбокі вузкі заліў Іанічнага мора паміж паўвостравам Пелапанес і мацерыковай часткай Грэцыі. На ўсходзе абмежаваны Істмійскім перашыйкам, праз які пракапаны канал у Эгейскае мора, а на захадзе аддзелены ад Патраскага заліва мысамі Рыён і Антырыён, злучанымі мостам Рыа-Антырыа. Карынфскі заліў атачаюць номы Этолія і Акарнанія і Факіда на поўначы, Беотыя на паўночным усходзе, Атыка на ўсходзе, Карынфія на паўднёвым усходзе і поўдні і Ахея на паўднёвым захадзе. Заліў размешчаны ў адной з самых сейсмічна небяспечных абласцей Еўропы.

Маанзундскі архіпелаг

Маанзундскі архіпелаг (ад нямецкай назвы праліва Муху-Вяйн — Moonsund), або Заходні Эстонскі архіпелаг (эст.: Lääne-Eesti saarestik) — група астравоў ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора, належыць Эстоніі.

Агульная плошча — каля 4 тысяч км². У склад архіпелага ўваходзяць чатыры буйныя астравы: Саарэмаа, Хійумаа, Муху і Вормсі і каля 500 дробных. Ад мацерыка аддзяляецца пралівам Вяйнамеры, які складаецца з праліваў Суур-Вяйн паміж мацерыком і Муху і Вааз-Вяйн паміж мацерыком і Вормсам. Найбольшая вышыня — 54 м (ўзгорак Раўнамягі на востраве Саарэмаа).

Клімат умераны марскі, лагодны. Сярэдняя тэмпература студзеня складае −4 °C, ліпеня — 17 °C. Ападкаў 550 мм у год. Вялікая колькасць азёр. Астравы малаўрадлівыя, бо складаюцца галоўным чынам з вапнякоў і марскіх адкладаў антрапагену. Глебы друзавыя і пясчаныя. Расліннасць прадстаўлена лугамі і беднымі хваёвымі лясамі, па берагах сустракаюцца зараснікі трыснягу.

На астравах ёсць запаведнікі Війдумяэ і Вільсандзі. Найбуйнейшыя гарады — Курэссаарэ (востраў Саарэмаа, насельніцтва — 14 тысяч чалавек) і Кярдла (востраў Хійумаа, 4 тысячы чалавек).

Марыца

Марыца (балг.: Марица, грэч.: Εβρος, турэцк.: Meriç) — адна з буйнейшых рэк Балканскага паўвострава. Даўжыня 490 км. Плошча вадазбору 53 846 км². Рака бярэ пачатак з Марыцкіх азёр, размешчаных каля горада Долна-Баня ў паўднёвай Балгарыі, ва ўсходняй частцы Рыльскіх гор, затым цячэ праз шырокую раўніну — Плоўдзіўскую даліну, прарывае ланцуг узгоркаў пад Плоўдзівам і ўступае на грэка-турэцкую тэрыторыю. Далей цячэ ў кірунку Эдзірнэ ўздоўж усходніх адгор’яў Радоп і затым каля балота Эноса ўпадае ў Эгейскае мора.

Па ніжняму цячэнню ракі ў адпаведнасці з Лазанскім мірным дагаворам праходзіць мяжа паміж Грэцыяй і Турцыяй.

Прытокі Марыцы: Сазлійка, Тунджа, Эргене (левыя), Крычыма, Чэпелар, Выча, Арда (правыя). Жыўленне ракі пераважна дажджавое. У летні час істотна мяльчэе. Сярэдні расход вады — каля 200 м³/с. У нізоўях Марыцы звычайны паводкі, выкліканыя моцнымі снегападамі ці дажджамі ў вярхоўях.

Пачынаючы ад Эдзірнэ рака, хоць і з цяжкасцю, даступна для суднаходства. Воды ракі выкарыстоўваюцца для арашэння. Пабудаваны шэраг ГЭС. На берагах ракі знаходзяцца гарады: Пазарджык, Плоўдзіў, Дзімітраўград (Балгарыя), Эдзірнэ (Турцыя).

У гонар ракі названы пік Марыца на востраве Лівінгстан (Смаленск) у антарктычным архіпелагу Паўднёвыя Шэтландскія астравы.

Мяжа Еўропа-Азія

Мяжа паміж часткамі свету Еўропай і Азіяй часцей за ўсё праводзіцца па ўсходняй падэшве Уральскіх гор і Мугаджарах, рацэ Эмбе, затым па паўночным беразе Каспійскага мора, па Кума-Манычскай ўпадзіне і Керчанскім праліве. Агульная працягласць мяжы па тэрыторыі Расіі складае 5524 км (з іх уздоўж Уральскага хрыбта 2000 км, па Каспійскім моры 990 км).

Некаторыя крыніцы выкарыстоўваюць іншы варыянт вызначэння мяжы Еўропы — па водападзелу Уральскага хрыбта, рацэ Урал і водападзелу Каўказскага хрыбта.

Сам факт вылучэння Еўропы — вынік не столькі логікі і геаграфічнай абумоўленасці, колькі гісторыі.

Траада

Траада (стар.-грэч.: Τρωάς) — старажытная назва паўвострава на паўночным захадзе Малой Азіі, які выступае ў Эгейскае мора на поўдзень ад Мармуровага мора і Дарданэлаў. З усходу аддзелены ад Малой Азіі горным хрыбтом Іда, вышынёй да 1774 метраў. У антычную эпоху Траада была часткай Мізіі.

Ландшафт стэпавы, хоць у паўднёвай і ўсходняй частцы трапляюцца лясы. Трааду перасякае рака Скамандр, якую сілкуюць горныя крыніцы Іды.

Адным з найстаражытных протагарадскіх паселішчаў Траады быў Кумтэпэ. Затым яму на змену прыйшла знакамітая Троя (Іліён), а ў эліністычны перыяд — Александрыя Траадская, званая ў «Дзеяннях апосталаў» проста Траадай.

Вядомы тыран Зеніс, пастаўлены кіраваць персідскім сатрапам Фарнабазам. Затым яго дачка Манія і яго зяць Мідый (V—IV стст. да н.э.).

У IV ст. да н.э. вядомыя тыраны Ментар, Мемнан і Харыдэм, якія кіравалі як персідскія васалы.

У наш час паўвостраў завецца Біга і ўваходзіць у склад правінцыі Чанакале.

Чарнаморскія пралівы

Чарнаморскія, або Турэцкія пралівы (турэцк.: Türk Boğazları, грэч.: τα Στενά του Βοσπόρου или το Στενό), зона Праліваў, або проста Пралівы — сукупнасць двух марскіх праліваў, Басфора і Дарданэлаў, размешчаных у Мармуроваморскім рэгіёне паўночна-заходняй Турцыі. Да зоны Праліваў часта адносяць і размешчанае паміж імі Мармуровае мора з наваколлямі.

Эбсторфская карта

Эбсторфская ка́рта створаная каля 1284 года (паводле іншых звестак, у 1240 годзе) круглая (дыяметр каля 3,5 м) каляровая карта вядомага свету на пергаментным аркушы агульнай плошчай 13 м².

Аўтарства прыпісваюць ці то англійскаму схаласту Гервасію Тыльберыйскаму (памёр у 1235 годзе), ці то Гервасію фон Тыльбурну — высокаадукаванаму нямецкаму рыцару, які шмат падарожнічаў па розных краінах, а ў канцы жыцця прыняў манаства і атрымаў у валоданне бенедыкцінскі кляштар у ніжнесаксонскім горадзе Эбсторфена поўдзень ад Гамбурга (адкуль назва), дзе з дапамогай манахаў пачаў ствараць Эбсторфскую карту. Знаходзілася ў алтары царквы кляштара, у XVI стагоддзі закінутая, знойдзена і ўведзена ў навуковы абарот у 1830-х гадах. У 1943 годзе арыгінал загінуў, захаваліся 4 копіі XIX—XX стагоддзяў.

Такія тыповыя для Сярэднявечча карты, арыентаваныя, у адрозненне ад сучасных, не на поўнач, а на ўсход, служылі ілюстрацыяй да біблейскага апавядання аб рассяленні сыноў Ноя пасля патопу. Традыцыйна мелі выгляд круга, у які ўпісвалася літара «T», утвараючы манаграму «O-T», што расшыфроўвалася як Orbis Terrarum (круг зямны). Верхні сектар круга адпавядаў Азіі, заселенай нашчадкамі Сіма; левы ніжні — Еўропе (Яфета); правы ніжні — Афрыцы (Хама). Вертыкальнай рысай «T» служыла Міжземнае мора, гарызантальнай — Дон, Чорнае, Мармуровае, Эгейскае мора і Ніл (ці Чырвонае мора). У цэнтры знаходзіўся Іерусалім.

Эбсторфская карта — самая славутая з карт гэтага тыпу і першая з вядомых еўрапейскіх карт, на якой адлюстравана тэрыторыя Беларусі: рэкі Нёман (Memela) і Дзвіна (Duna); над апошняй размешчаны Смаленск (Smalentike) і Полацк (Plosceke civitas), апошні далей ад вусця Дзвіны, чым першы. Выдуманая выява Полацка — адна з першых у заходнееўрапейскай іканаграфіі. Эбсторфская карта сведчыць пра важнасць гандлёвага шляху па Дзвіне і разнастайныя сувязі, якія існавалі паміж Полацкам, Віцебскам, Смаленскам і нямецкімі гарадамі Інфлянтаў і Готланда ў XIII стагоддзі.

Унутраныя моры Еўразіі
Міжземнае мора
Моры на поўначы Еўропы
Моры ў Амерыцы

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.