Чэхаславакія

Чэхаславакія (чэшск.: Československo, славацк.: Česko-Slovensko (да 1990 Československo)) — краіна ў Цэнтральнай Еўропе, якая існавала ў перыяд з 1918 па 1992 г. (за выключэннем перыяду напярэдадні і падчас Другой сусветнай вайны).

Чэхаславакія
Československo, Česko-Slovensko

Flag of Austria-Hungary (1869-1918).svg
1918 — 1993 Flag of the Czech Republic.svg
 
Flag of Slovakia.svg
Flag of the Czech Republic
Сцяг
Czechoslovakia location map
Сталіца Прага
Мова(ы) чэшская, славацкая
Грашовая адзінка Чэхаславацкая крона
Плошча 127 900
Насельніцтва 15 600 000
Форма кіравання Рэспубліка
Czechoslovakia01
Czechoslovakia

Гісторыя

Першая рэспубліка (1918—1938)

Створана ў лістападзе 1918 года ў час распаду Аўстра-Венгрыі пры актыўнай падтрымцы дзяржаў Антанты. Рух за вылучэнне чэшскіх і славацкіх зямель са складу Аўстра-Венгрыі, які аформіўся 13 ліпеня 1918 года ў Чэхаславацкі нацыянальны камітэт (Národní výbor československý), узначаліў Томаш Гарыг Масарык, які знаходзіўся ў час вайны ў эміграцыі. 14 кастрычніка 1918 года быў створаны Чэхаславацкі часовы ўрад (Prozatímní česko-slovenská vláda), а 14 лістапада, шляхам расшырэння Чэхаславацкага нацыянальнага камітэта за кошт дэпутатаў Рэйхсрата ад чэшскіх зямель — Рэвалюцыйны нацыянальны сход (Revoluční národní shromáždění). 29 лютага 1920 года Рэвалюцыйны нацыянальны сход прыняў Канстытуцыйную хартыю Чэхаславацкай Рэспублікі (Ústavní listina Československé republiky), якая абвяшчала Чэхаславакію дэмакратычнай парламенцкай рэспублікай, заканадаўчым органам стаў Нацыянальны сход (Národní shromáždění), які складаўся з Сената (Senát) і Палаты дэпутатаў (Poslanecká sněmovna) і які выбіраўся па многамандатных выбарчых акругах тэрмінам на 6 гадоў, главой дзяржавы станавіўся Прэзідэнт (Prezident), якія выбіраўся Нацыянальным сходам тэрмінам на 7 гадоў і ажыццяўляў прадстаўніцкія функцыі, выканаўчым органам — Урад (Vláda), які прызначаўся Прэзідэнтам і нёс адказнасць перад Нацыянальным сходам. Першым прэзідэнтам Чэхаславакіі быў выбраны Томаш Масарык. У 1935 годзе Масарыка змяніў шматгадовы міністр замежных спраў Эдвард Бенеш. Захаваўшы шматпартыйны ліберальна-дэмакратычны лад і не скаціўшыся, у адрозненне ад шматлікіх дзяржаў Еўропы, у 1930-я гады да дыктатуры, Чэхаславакія, аднак, пала ахвярай кампрамісу шэрагу краін з Гітлерам (Мюнхенскае пагадненне 1938 года).

Другая рэспубліка (1938—1939)

Асноўны артыкул Другая Чэхаславацкая рэспубліка

Увосень 1938 года пасля Мюнхенскага пагаднення Чэхаславакія пазбавілася Судэцкай вобласці, якая адышла да Германіі. На змену Першай рэспубліцы прыйшла недаўгавечная і падкантрольная Германіі Другая рэспубліка на чале з Эмілем Гахам, у яе складзе Славакія і Падкарпацкая Русь атрымалі аўтаномію (пры гэтым 2 лістапада 1938 года паводле першага Венскага арбітражу паўднёвыя раёны Славакіі з горадам Кошыцы і паўднёвая частка Падкарпацкай Русі былі перададзены Венгрыі). Чэшская частка Цешынскай Сілезіі была анексавана Польшчай.

Пратэктарат Багеміі і Маравіі (1939—1945)

14 сакавіка 1939 г. рэйхсканцлер Германіі Гітлер выклікаў чэхаславацкага прэзідэнта Эміля Гаху ў Берлін і прапанаваў яму прыняць пратэктарат Германіі над Чэхіяй і Маравіяй з прадастаўленнем незалежнасці Славакіі. Э. Гаха пагадзіўся на гэта, быў падпісаны дагавор аб стварэнні Пратэктарата Чэхіі і Маравіі, прэзідэнтам якога стаў Э. Гаха. Пры ўводзе германскіх войскаў адзіную арганізаваную спробу супраціўлення ў горадзе Містак (цяпер Фрыдак-Містак) распачала рота капітана Карала Паўліка.

Technické poruchy zdržují postup německých kolon
Калона германскіх ваенных у Чэхаславакіі

15 сакавіка 1939 года ўказам рэйхсканцлера Германіі А. Гітлера Чэхія і Маравія былі абвешчаны пратэктаратам Германіі. Кіраўніком выканаўчай улады пратэктарата быў прызначаны фюрарам рэйхспратэктар (ням.: Reichsprotektor). Першым рэйхспратэктарам 21 сакавіка 1939 года быў прызначаны Канстанцін фон Нойрат. Існавала таксама фармальная пасада прэзідэнта пратэктарата, якую ўвесь час яго існавання займаў Эміль Гаха. Асабовы склад аддзелаў, аналагічных міністэрствам, быў укамплектаваны службовымі асобамі з Германіі. Яўрэі былі выгнаны з дзяржаўнай службы. Палітычныя партыі былі забаронены, многія лідары Камуністычнай партыі Чэхаславакіі перабраліся ў Савецкі Саюз.

Славакія на чале з аўтарытарным саюзнікам Гітлера Іозефам Ціса стала незалежнай дзяржавай, а Карпацкая Украіна, якая абвясціла 15 сакавіка незалежнасць, была праз 3 дні цалкам акупавана венгерскімі войскамі і ўключана ў склад Венгрыі.

У эміграцыі (Лондан) з пачаткам Другой сусветнай вайны другі прэзідэнт Чэхаславакіі Эдвард Бенеш стварыў Урад Чэхаславакіі ў выгнанні, які карыстаўся падтрымкай антыгітлераўскай кааліцыі (з 1941 г. да яе далучыліся ЗША і СССР). Існуе тэорыя працягу існавання чэхаславацкай дзяржавы, паводле якой усе рашэнні, прынятыя на тэрыторыі краіны пасля Мюнхена да 1945 г., былі несапраўднымі, а Бенеш, які падаў вымушана ў адстаўку, увесь гэты час захоўваў прэзідэнцкія паўнамоцтвы.

Насельніцтва Чэхіі і Маравіі было мабілізавана ў якасці рабочай сілы, якая павінна была працаваць на перамогу Германіі. Для кіравання прамысловасцю былі арганізаваны спецыяльныя ўпраўленні. Чэхі былі абавязаны працаваць на вугальных шахтах, у металургіі і на вытворчасці ўзбраення; частка моладзі была адпраўлена ў Германію. Вытворчасць тавараў народнага спажывання была зменшана і ў значнай меры накіравана на забеспячэнне нямецкіх узброеных сіл. Насельніцтва пратэктарата зведала строгае нармаванне.

Krejci Jaroslav sx
Міністр юстыцыі пратэктарата Багеміі і Маравіі Яраслаў Крэйчы выступае з прамовай у Табары, 1942

У першыя месяцы акупацыі германскае кіраванне было ўмераным. Дзеянні гестапа былі накіраваны пераважна супраць чэшскіх палітыкаў і інтэлігенцыі. Аднак 28 кастрычніка 1939 года на 21-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Чэхаславакіі чэхі выступілі супраць акупацыі. Смерць 15 лістапада 1939 года студэнта-медыка Яна Оплетала, параненага ў кастрычніку, выклікала студэнцкія дэманстрацыі. Рэакцыя Рэйха была жорсткай. Пачаліся масавыя арышты палітыкаў, таксама былі арыштаваны 1800 студэнтаў і выкладчыкаў. 17 лістапада усе ўніверсітэты і каледжы ў пратэктараце былі закрыты, дзевяць студэнцкіх лідараў пакараны смерцю, сотні людзей былі адпраўлены ў канцлагеры.

Увосень 1941 года ўлады Германіі распачалі шэраг радыкальных крокаў у пратэктараце. Намеснікам рэйхспратэктара Багеміі і Маравіі быў прызначаны начальнік Галоўныя ўпраўленні імперскай бяспекі Райнгард Гайдрых. Прэм'ер-міністр Пратэктарата Чэхіі і Маравіі Алаіс Эліяш быў арыштаваны, а затым расстраляны, чэшскі ўрад рэарганізаваны, усе чэшскія культурныя ўстановы былі закрыты. Гестапа пачало арышты і пакаранні смерцю. Была арганізавана высылка яўрэяў у канцлагеры, у гарадку Тэразін было арганізавана гета. 4 чэрвеня 1942 года Гайдрых памёр, паранены падчас аперацыі «Антрапоід». Яго пераемнік, генерал-палкоўнік Курт Далюгэ, распачаў масавыя арышты і пакаранні смерцю. Былі разбураны пасёлкі Лідзіцы і Лежакі. У 1943 годзе каля 350000 чэшскіх рабочых былі дэпартаваны ў Германію. У межах пратэктарата ўся неваенная прамысловасць была забаронена. Большасць чэхаў падпарадкаваліся і толькі ў апошнія месяцы вайны ўступілі ў рух Супраціўлення.

Трэцяя Чэхаславацкая Рэспубліка (1945—1948)

Аднаўленне эканомікі Чэхаславакіі

5 красавіка 1945 года на першым пасяджэнні ўрада ў Кошыцах была афіцыйна абвешчана праграма, распрацаваная Камуністычнай партыяй і ўхваленая на перамовах у Маскве. Яна ўвайшла ў гісторыю пад назвай Кошыцкай урадавай праграмы.

У эканамічнай частцы праграмы ўрад Чэхаславакіі вылучыў некалькі ключавых праблем — хутка аднавіць народную гаспадарку разбураную ў час вайны, закласці асновы новай сацыяльнай палітыкі «ў інтарэсах усіх слаёў працоўнага народа», і аператыўна забяспечыць перадачу маёмасці здраднікаў пад кіраўніцтва нацыянальных актываў (дакумент гаворыць «маёмасць немцаў, венграў, здраднікаў радзімы», за выключэннем нямецкіх і венгерскіх антыфашыстаў), на страчанай зямлі правесці зямельную рэформу. Патрабаванне нацыяналізацыі народнай гаспадаркі ўрадам у праграме канкрэтна не згадваецца, але ў цэлым лічылася з ім. Яе аб'ём мусіў быць вырашаны толькі пасля вызвалення ўсёй краіны. Гэта патрабаванне было настолькі папулярнае сярод насельніцтва, што супраць яго ніхто не выйшаў адкрыта. Абмоўкі несацыялістычных партый ў абмеркаванні нацыяналізацыі тычыліся галоўным чынам памераў нацыяналізацыі, яе скорасці, ролі кааператываў, а таксама некаторых арганізацыйных і працэдурных пытанняў.

Чэхаславацкая Рэспубліка (1948—1960)

Асноўны артыкул: Чэхаславацкая Рэспубліка (1948-1960)

Паражэнне нацызму ў 1945 г. прывяло да няпоўнага аднаўлення чэхаславацкай дзяржаўнасці на ранейшай тэрыторыі (за выключэннем Падкарпацкай Русі, у гэтым жа годзе перададзенай разам з часткай славацкага Кралёвахлмецкага раёна (Чоп і наваколлі) УССР). 28 кастрычніка 1948 года быў утвораны Часавы Нацыянальны сход Чэхаславацкай Рэспублікі (Prozatímní Národní shromáždění). 26 мая 1946 гады прайшлі выбары ў Нацыянальны Устаноўчы сход (Ústavodárné Národní shromáždění), першае месца на якіх заняла — КПЧ, другое — ЧНСП, трэцяе — ЧНП, чацвёртае — ЧСДП, Прэзідэнтам стаў Эдвард Бенеш, Старшынёй Урада — Старшыня КПЧ Клемент Готвальд. 4 ліпеня 1947 г. кабінет міністраў Чэхаславакіі прагаласаваў за план Маршала і за ўдзел у Парыжскім саміце. Але ўжо 7 ліпеня прэм'ер-міністр Готвальд быў выкліканы для тлумачэнняў у Маскву. Адразу ўслед за гэтым, кабінет міністраў прыняў рашэнне не ехаць у Парыж. У гэты ж час праводзілася палітыка дэпартацый — немцы і венгры былі дэпартаваны з краіны (гл. Дэкрэты Бенеша). Эканамічнае становішча краіны пагаршалася і большасць насельніцтва непасрэдна звязвала гэта з адмовай ад плана Маршала.

Пры падтрымцы СССР сілу набрала Камуністычная партыя Чэхаславакіі, якая прыйшла да ўлады ў лютым 1948 г. 9 мая 1948 года Нацыянальны Устаноўчы сход прыняў Канстытуцыю Чэхаславацкай Рэспублікі, паводле якой заканадаўчым органам станавіўся Нацыянальны сход, главой дзяржавы — Прэзідэнт, які выбіраўся Нацыянальным сходам, выканаўчым органам — Урад, органам аўтаноміі Славакіі — Славацкі Нацыянальны Савет, органамі мясцовага самакіравання — краявыя, раённыя, абшчынныя, гарадскія, раённыя нацыянальныя камітэты, судовымі органамі — Вярхоўны Суд, краявыя суды, раённыя суды. Прэзідэнтам быў выбраны Клемент Готвальд, Старшынёй Урада — Антанін Запатацкі. У тым жа годзе былі ўведзены адзіныя кандыдацкія спісы, якія складаліся Нацыянальным Фронтам, большасць у якіх належала Камуністычнай партыі Чэхаславакіі.

У краіне ўсталяваўся звычайны ўсходнееўрапейскі камуністычны рэжым, які першыя пяць гадоў суправаджаўся рэпрэсіямі па ўзоры сталінскіх. Некаторая лібералізацыя была звязана з амаль адначасовай смерцю Сталіна і Готвальда ў сакавіку 1953 і затым — хрушчоўскімі рэформамі ў СССР. Часам даходзіла да беспарадкаў, так 1 чэрвеня 1953 г. у чэшскім горадзе Пльзень рабочыя заводаў «Шкода», незадаволеныя грашовай рэформай, адмовіліся выйсці на працу, і замест гэтага — выйшлі на вуліцы. Дэманстранты захапілі ратушу, спалілі гарадскі архіў. Пасля дробных сутыкненняў з паліцыяй у горад былі ўведзены танкі, і дэманстранты былі вымушаны разыйсціся. Пасля смерці Клемента Готвальда Прэзідэнтам стаў Запатацкі, Старшынёй Урада Вільям Шыракі, Першым сакратаром ЦК КПЧ (пасада Старшыні КПЧ была скасавана) — Антанін Новатны. Пасля смерці Запатацкага ў 1957 годзе Прэзідэнтам стаў Новатны.

Чэхаславацкая Сацыялістычная Рэспубліка (1960—1990)

З 1960 Чэхаславацкая Рэспубліка стала называцца Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікай (ЧССР). У гэтай абрэвіятуры аднаму слову «Чэхаславацкая» адпавядае дзве літары — «ЧС».

З 1962 г. эканоміка краіны знаходзілася ў перманентным крызісе — пяцігадовы план 1961—1965 гг. быў правалены па ўсіх паказчыках. Увосень 1967 г. у Празе прайшлі дэманстрацыі пратэсту супраць курсу ўрада. У 1968 годзе спроба рэфармавання палітычнай сістэмы (Пражская вясна) была задушана войскамі Варшаўскага дагавора (аперацыя «Дунай»).

З нацыянальна-дзяржаўнага пункта першыя 20 паваенных гадоў у Чэхаславакіі існаваў так званы асіметрычны нацыянальна-дзяржаўны лад: чэшская нацыя не мела сваіх нацыянальна-дзяржаўных органаў, а славацкая мела (Славацкі нацыянальны савет і нацыянальныя камітэты на месцах), што азначала пэўную ступень нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі для Славакіі. У той жа час цэнтральныя органы дзяржаўнай улады па факце выконвалі ў чэшскіх землях тую ж ролю, што славацкія нацыянальныя органы ў Славакіі, застаючыся пры гэтым кіравальнымі і для апошняй, што стварала для чэшскіх зямель пэўныя прэферэнцыі[крыніца не пазначана 2687 дзён].

Czechoslovakia
Чэхаславацкая сацыялістычная рэспубліка 1969?1989

З 1 студзеня 1969 года ў ЧССР быў уведзены федэратыўны падзел краіны на Чэшскую Сацыялістычную Рэспубліку і Славацкую Сацыялістычную Рэспубліку, па аналогіі з рэспублікамі СССР і СФРЮ.

Наступныя дваццаць гадоў, калі краінай кіраваў Густаў Гусак, былі адзначаны палітыкай «нармалізацыі» (палітычнага застою пры эканамічным стымуляванні). У 1989 камуністы пазбавіліся ўлады ў выніку аксамітныя рэвалюцыі, а краіну ўзначаліў пісьменнік-дысідэнт Вацлаў Гавел з 31.12.1989 — апошні прэзідэнт Чэхаславакіі і першы прэзідэнт Чэхіі.

Распад Чэхаславакіі (1993)

Падзенне камуністычнага рэжыму ў 1989 годзе прывяло да ўзмацнення тэндэнцый палітычнага размежавання Чэхіі і Славакіі. Посткамуністычныя эліты абедзвюх частак дзяржавы ўзялі курс на незалежнасць.

У 1990 годзе разгарэлася так званая «злучковая вайна». Чэшскія палітыкі настойвалі на захаванні ранейшага напісання «Чэхаславакія» ў адно слова, славакі патрабавалі злучковага напісання: «Чэха-Славакія». У выніку кампрамісу з 29 сакавіка 1990 года краіна стала афіцыйна называцца «Чэшская і Славацкая Федэратыўная Рэспубліка» (ЧСФР), скарочаная назва «Чэхаславакія» па-славацку магла пісацца са злучком, па-чэшску — без злучка[1].

1 студзеня 1993 краіна мірным шляхам распалася на Чэхію і Славакію, адбыўся так званы аксамітавы развод (па аналогіі з аксамітнай рэвалюцыяй).

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ярослав Шимов. Чехи и словаки: непростой «брак» и тихий «развод»

Спасылкі

1922 год у гісторыі астраноміі

1922 год быў адзначаны шэрагам падзей у астраноміі.

Беларускі навуковы кабінет

Беларускі навуковы кабінет у Празе. Існаваў з лістапада 1927 да 1930 гг. у Празе (Чэхаславакія). Размяшчаўся ў будынку Украінскага інстытута грамадазнаўства. Кіраўнік-сакратар Т. Грыб.

Вялікая Айчынная вайна

Вялікая Айчынная вайна 1941—1945 (22 чэрвеня 1941 — 9 мая 1945) — прынятая ў савецкай гістарыяграфіі назва вайны Савецкага Саюза супраць нацысцкай Германіі і яе еўрапейскіх саюзнікаў — Венгрыі, Італіі, Румыніі, Славакіі, Фінляндыі, Харватыі; важнейшая частка Другой сусветнай вайны (1 верасня 1939 — 2 верасня 1945). Працягвалася 1418 дзён і начэй.

У фінансаваных беларускай дзяржавай гістарычных выданнях тэрмін яшчэ выкарыстоўваецца, іншыя гісторыкі, у тым ліку такія прызнаныя спецыялісты, такія як Юрый Туронак і Юрый Грыбоўскі, выкарыстоўваюць больш нейтральны тэрмін «савецка-нямецкая вайна 1941—1945 гадоў».

Генерал арміі

Генера́л а́рміі — персанальнае воінскае званне ва ўзброеных сілах шэрагу дзяржаў. У тых узброеных сілах, дзе ёсць званне маршала ці фельдмаршала, званне генерал арміі звычайна другое па старшынстве; там жа, дзе такіх званняў няма, чын генерал арміі з'яўляецца вышэйшым (напрыклад, у ЗША і Украіне).

Могуць быць і выключэнні, напрыклад у Іспаніі вышэй чыну (поўны) генерал існуе званне генерал-капітан, якое прыблізна адпавядае званню генерал арміі ці званню фельдмаршал у некаторых еўрапейскіх узброеных сілах.

Пад уплывам Францыі, СССР або ЗША званне «генерал арміі» было ўведзена таксама ў шэрагу іншых узброеных сілах, у прыватнасці, усходнееўрапейскіх: як у міжваенны перыяд (Польшча, Чэхаславакія), гэтак і ў часы існавання Варшаўскага дагавора (Балгарыя, Народная армія ГДР, Венгрыя, Румынія, Югаславія). Уведзена званне «генерал арміі» і ў іншых сацыялістычных дзяржавах: Куба, В'етнам, Манголія, КНДР.

З іншых дзяржаў, ва ўзброеных сілах якіх існуе воінскае званне «генерал арміі» ці супадальнае з ім па значэнні, можна паказаць: Ангола, Балівія, Бразілія, Буркіна-Фасо, Габон, Гвінея, Інданезія, Камерун, Кот-д’Івуар, Ліберыя, Маўрытанія, Марока, Мазамбік (існавала з 1975 па 1990), Панама, Парагвай, Перу, Тога (дзе гэта воінскае званне з'яўляецца адзіным генеральскім званнем), Эквадор і Цэнтральна-Афрыканская рэспубліка.

У постсавецкіх дзяржавах воінскае званне «генерал арміі» існуе ў Расіі, Украіне, Казахстане, Кыргызстана, Туркменістане, Таджыкістане; а таксама прадугледжана, але ні разу не прысвойвалася ў Узбекістане, Грузіі, Арменіі, Азербайджане.

Зборная Італіі па футболе

Зборная Італіі па футболе прадстаўляе Італію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Кіруецца Італьянскай федэрацыяй футбола. Чатырохразовы чэмпіён свету (1934, 1938, 1982, 2006). Мянушка: «Squadra Azzurra» — «Блакітная каманда».

Зборная СССР па футболе

Зборная СССР па футболе — нацыянальная футбольная каманда, якая прадстаўляла СССР у міжнародных спаборніцтвах па футболе. Існавала з 1923 па 1991 год. Правапераемніцай зборнай СССР была зборная СНД. Чэмпіён Еўропы 1960 года.

Зборная Сербіі па футболе

Зборная Сербіі па футболе прадстаўляе Сербію на міжнародных матчах і турнірах па футболе. Кіруецца і кантралюецца Футбольным саюзам Сербіі, які з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА. ФІФА і УЕФА вызнаюць зборную Сербіі адзінай і прамой пераемніцай зборных Югаславіі, якая згуляла свой першы міжнародны матч у 1920 годзе, і Сербіі і Чарнагорыі. Пасля распаду Сербіі і Чарнагорыі ў 2006 годзе Сербія выступае як асобная каманда.

Зборная Францыі па футболе

Зборная Францыі па футболе прадстаўляе Францыю на міжнародных матчах і турнірах па футболе з 1904 года. Кіруецца і кантралюецца Федэрацыяй футбола Францыі, якая з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА.

Чэмпіён свету 1998 і 2018, чэмпіёны Еўропы ў 1984 і 2000.

Мянушка: «Les Bleus» — сінія, таксама трохкаляровыя.

Зборная Чэхаславакіі па футболе

Зборная Чэхаславакіі па футболе прадстаўляла Чэхаславакію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Паўстала пасля Першай сусветнай вайны і ўтварэння Чэхаславакіі. Дэбют зборнай на міжнароднай арэне адбыўся на Алімпійскіх гульнях 1920 года, калі зборная Чэхаславакіі дайшла да фіналу. Але ў матчы за алімпійскае золата супраць Бельгіі адбыўся скандал — пад канец першага тайма футбалісты Чэхаславакіі, незадаволеныя судзействам англічаніна Люіса, пайшлі з поля, за што былі дыскваліфікаваны.

1 студзеня 1993 года Чэхаславакія спыніла сваё існаванне. Тым не менш зборная працягнула ўдзел у адборачных гульнях чэмпіянату свету 1994 года. Не здолеўшы прабіцца ў фінальную частку турніру, зборная Чэхіі і Славакіі (афіцыйная назва каманды пасля распаду краіны) спыніла існаванне пасля сканчэння адборачных матчаў. Наступніцай зборнай Чэхаславакіі стала зборная Чэхіі па футболе, апроч таго, зборная Славакіі па футболе пачала свае ўласныя выступы.

Зборная Швецыі па хакеі з шайбай

Зборная Швецыі па хакеі з шайбай (шведск.: Sveriges herrlandslag i ishockey) — зборная каманда, прэзентуе Швецыю на міжнародных турнірах па хакеі з шайбай. Кантралюецца Федэрацыяй хакея Швецыі (з 1922 года, да гэтага Швецыю ў ІІХФ прадстаўляў з 1912 футбольны саюз). Васьміразовыя чэмпіёны свету, двухразовыя чэмпіёны Алімпійскіх гульняў.

Часта зборную Швецыі называюць «Трэ крунур» (шведск.: Tre kronor), у перакладзе са шведскай мовы як «Тры кароны». Гэтая назва замацавалася за зборнай з лютага 1938 года, калі ўпершыню на сусветным першынстве ў Празе гульцы зборнай выйшлі на лёд у швэдрах з выявай трох сініх карон на жоўтым фоне, гэты малюнак з’яўляецца дзяржаўным гербам Швецыі.

Хакейная зборная Швецыі з’яўляецца адной з вядучых хакейных зборных свету і разам са зборнымі Канады, Расіі, ЗША, Фінляндыі, Славакіі і Чэхіі, уваходзіць у так званую «вялікую хакейную сямёрку».

Зборная Югаславіі па футболе

Зборная Югаславіі па футболе (сербск.: Фудбалска репрезентација Југославије) прадстаўляла адзіную дзяржаву Югаславія у міжнародных матчах і кантралявалася Футбольным саюзам Югаславіі. Каманда правяла сваю першую гульню ў 1920 годзе і прадстаўляла паслядоўна Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (КСХС, 1920—1929), Каралеўства Югаславія (1929—1941), Федэратыўную Народную Рэспубліку Югаславія (ФНРЮ, 1946—1963) і Сацыялістычную Федэратыўную Рэспубліку Югаславія (СФРЮ, 1963—1992) аж да распаду апошняй на некалькі незалежных дзяржаў. Правапераемнікам адзінай зборнай лічыцца каманда, якая з 1994 года прадстаўляла ў футболе Саюзную Рэспубліку Югаславія, якая ў апошнія гады існавання насіла назву зборнай Сербіі і Чарнагорыі.

Мікалай Мікалаевіч Шылінг

Мікала́й Мікала́евіч Шы́лінг (руск.: Николай Николаевич Шиллинг; 16 снежня 1870 года — пачатак 1946 горад Прага, Чэхаславакія) — рускі военачальнік, удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў. Генерал-лейтэнант. Удзельнік Белага руху.

Польска-ўкраінская вайна

Шаблон:Польска-ўкраінская вайна

Польска-ўкраінская вайна (польск.: Wojna polsko-ukraińska, укр.: Польсько-українська війна) — узброены канфлікт паміж Польшчай і Заходне-Украінскай народнай рэспублікай на тэрыторыі Галіцыі, які выліўся ў шырокамаштабныя баявыя дзеянні з 1 лістапада 1918 года па 17 ліпеня 1919 года. Вайна вялася ва ўмовах нестабільнасці, выкліканых распадам Аўстра-Венгрыі, распадам Расійскай імперыі і Грамадзянскай вайной у Расіі.

Асаблівасцю вайны была яе спантаннасць. Узброеныя сутыкненні пачаліся па ўсёй тэрыторыі Галіцыі, і толькі да сярэдзіны лістапада ўзнік пастаянны фронт. Таксама да сярэдзіны лістапада вайна вялася не прафесійнымі арміямі, а добраахвотніцкімі фарміраваннямі ўкраінцаў і палякаў. 22 лістапада 1918 года польскія войскі ўвайшлі ў Львоў. Адразу пасля ўзяцця горада там адбыўся яўрэйскі пагром. Пасля доўгіх пазіцыйных баёў (зіма 1918 — 1919 гадоў) польская армія перайшла ў наступ, выбіўшы ўкраінскія войскі ў трохвугольнік смерці. Апошняй спробай украінцаў замацавацца ў Галіцыі быў Чорткаўскі наступ, які завяршыўся правалам. У выніку Украінская Галіцкая Армія пакінула рэгіён і пярайшла ва Украінскую Народную Рэспубліку.

Распад Аўстра-Венгерскай імперыі

Распад Аўстра-Венгерскай імперыі — буйная геапалітычная падзея, якая адбылася ў выніку нарастання ўнутраных сацыяльных супярэчнасцей і адасаблення розных частак імперыі. Першая сусветная вайна, неўраджай 1918 года і эканамічны крызіс паслужылі падставай да распаду дзяржавы.

17 кастрычніка парламент Венгрыі скасаваў унію з Аўстрыяй і абвясціў незалежнасць краіны, 28 кастрычніка ўтварылася Чэхаславакія, услед за ёй 29 кастрычніка з'явілася Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў, 3 лістапада незалежнасць абвясціла Заходне-Украінская народная рэспубліка, 6 лістапада ў Кракаве было абвешчана аб аднаўленні Польшчы. Таксама ў ходзе распаду імперыі ўзніклі Тарнабжэгская рэспубліка, Гуцульская рэспубліка, Руская Народная Рэспубліка лемкаў, Усходне-Лемкаўская рэспубліка, Рэспубліка Прэкмур'е, Венгерская Савецкая Рэспубліка, Славацкая Савецкая Рэспубліка, Рэспубліка Банат, Рэспубліка Фіуме.

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі на яе былой тэрыторыі паўстала некалькі унітарных этнакратычных дзяржаў, вялікая частка якіх існуе і ў наш час. Астатнія тэрыторыі, населеныя падзеленымі народамі, трапілі ў склад ужо існуючых ці новаўтвораных дзяржаў. Юрыдычна распад імперыі быў аформлены ў Сен-Жэрменскім дагаворы з Аўстрыяй, які таксама выступаў у якасці мірнага дагавора пасля Першай сусветнай, і ў Трыянонской дамове з Венгрыяй.

Славацкая Савецкая Рэспубліка

Слава́цкая Саве́цкая Рэспу́бліка (славацк.: Slovenská republika rád, венг.: Szlovák Tanácsköztársaság) — дзяржава ў паўднёвая і ўсходняй Славакіі са сталіцай у Кошыцэ, якое праіснавала з 16 чэрвеня па 7 ліпеня 1919 года. Дзяржаву ўзначальваў чэшскі журналіст Антанін Янаўшак.

Пасля стварэння ў 1918 годзе новай дзяржавы Чэхаславакія яе армія атрымала прыказ узяць пад кантроль усю тэрыторыю Славакіі. Але гэтаму супрацьдзейнічала Чырвоная гвардыя (узброеныя сілы Венгерскай Савецкай Рэспублікі), якая заняла паўднёвую частку Славакіі і садзейнічала стварэнню Славацкай Савецкай Рэспублікі, якая была абвешчаная ў рамках Венгерскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі.

Пасля таго, як Чырвоная гвардыя была вымушаная павярнуцца ў Венгрыю, армія Чэхаславакіі заняла тэрыторыю Славацкай Савецкай Рэспублікі, тым самым спыніўшы існаванне гэтай дзяржавы.

Станіслаў Чэчак

Стані́слаў Чэ́чак (чэшск.: Stanislav Čeček; 13 лістапада 1886 года, в. Лішна Беняшоўскага раёна, Багемія, Аўстра-Венгрыя — 29 мая 1930 года, горад Чэске-Будзеёвіцы, Першая Чэхаславацкая Рэспубліка) — чэхаславацкі генерал, удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі.

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай — штогадовае спаборніцтва, якое арганізуецца Міжнароднай федэрацыяй хакея з шайбай (IIHF) з 1920 года. Першапачаткова турнір праводзіўся толькі ў рамках Алімпійскіх гульняў (ў 1920 годзе ў рамках летніх гульняў, у 1924 і 1928 гадах — у межах зімовых гульняў). З 1930 года спаборніцтва стала штогадовым, за выключэннем 1940—1946 гадоў з-за Другой сусветнай вайны і 1980, 1984, 1988 гадоў з-за зімовых Алімпійскіх гульняў. З 1924 па 1968 год, у гады правядзення зімовых Алімпіяд, алімпійскі турнір па хакеі з шайбай лічыўся таксама чэмпіянатам свету.

Чэхаславакія на Алімпійскіх гульнях

Чэхаславакія ўпершыню прыняла ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях у 1920 годзе ў Антверпене і з тых часоў выступала на ўсіх летніх Алімпійскіх гульнях, акрамя Гульняў у Лос-Анджэлесе у 1984 годзе. На зімовых Алімпійскіх гульнях чэхаславацкія спартсмены дэбютавалі ў 1924 годзе ў Шамані і з тых часоў не прапусцілі ніводнай зімовай Алімпіяды. З 1900 па 1912 года, чэхаславацкія спартсмены выступалі на Алімпійскіх гульнях у складзе каманды Багеміі. Пасля распаду Чэхаславакіі ў 1993 годзе, Чэхія і Славакія пачалі пасылаць на Алімпіяды незалежныя каманды.

За час выступу на Алімпійскіх гульнях чэхаславацкія спартсмены заваявалі 168 алімпійскіх медаляў: 51 залатую, 57 сярэбраных і 60 бронзавых. Больш за ўсё медаляў Чэхаславакія заваявала ў спаборніцтвах па гімнастыцы і лёгкай атлетыцы.

Чэхія

Чэ́хія, Чэ́шская Рэспу́бліка (чэшск.: Česká republika) — краіна ў Цэнтральнай Еўропе, не мае выхаду да мора. Чэхія мяжуе з Польшчай, Германіяй, Аўстрыяй і Славакіяй. Краіна складаецца з двух гістарычных рэгіёнаў — Багеміі і Маравіі, а таксама часткі Сілезіі і Ніжняй Аўстрыі.

Рэльеф Чэхіі ўзгорысты, па перыметры краіну аблямоўваюць сярэдневышынныя горы: Чешскі Лес, Шумава, Судэты. Да апошніх належыць найвышэйшы пункт — гара Снежка (1603 метры). Чэхія багатая на паклады каменнага і бурага вугалю. Клімат умераны, з выразнымі кантынентальнымі рысамі. Рэкі Чэхіі належаць да трох мораў: Чорнага (Марава), Балтыскага (Одра) і Паўночнага (Эльба і Влтава). Лясы займаюць 35 % плошчы краіны і добра захаваліся ў гарах: ніжэй — дубавыя і букавыя, вышэй — хваёвыя.

Першая на чэшскіх землях дзяржава ўзнікла ў VII стагоддзі і неўзабаве стала часткай Вялікай Маравіі. У пачатку ХІ стагоддзя Багемія (гістарычная назва чэшскіх земляў) увайшла ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Залатым векам Багеміі стала ХIV стагоддзе, калі яе кароль Карл IV атрымаў уладу над усёй імперыяй і заснаваў рэзідэнцыю ў Градчанах. Пачатак наступнага стагоддзя быў адзначаны Чэшскай рэфармацыяй і гусіцкімі войнамі. У ХVI стагоддзі Багемія трапляе пад уладу аўстрыйскіх Габсбургаў. 1618 годзе чэхі ўзнялі антыфеадальнае і антыгабсбургскае паўстанне, якое дало штуршок даТрыццацігадовай вайны. Паўстанне было жорстка задушана і для чэшскага народа пачаліся цёмныя часы анямечвання і акаталічвання: У пачатку ХІХ стагоддзя ў Чэхіі пачынаецца перыяд чэшскага нацыянальнага адраджэння. У Першай сусветнай вайне чэхі ваявалі не толькі на баку Аўстра-Венгрыі, але і ў арміях Антанты. У 1918 была абвешчана незалежная Чэхаславакія, а яе прэзідэнтам стаў Томаш Масарык. У Другую сусветную вайну Чэхія была акупавана фашысцкай Германіяй. У 1948 адроджаная Чэхаславакія абрала камуністычны шлях развіцця. Рэформы, распачатыя вясной 1968, выклікалі ўвядзенне войскаў дзяржаў Варшаўскага дагавора ў жніўні таго ж года, акупацыю краіны і скасаванне ўсіх ліберальных заваёў. У 1989 Чэхаславакія мірна развіталася з камуністычным ладам у выніку акамітнай рэвалюцыі, 1 студзеня 1993 Чэхія і Славакія афіцыйна разышліся (у адрозненні ад распаду Югаславіі, гэтаксама аксамітна — без крыві). У 1999 годзе Чэхія далучылася да НАТА, у 2004 годзе — да Еўрасаюза, у 2007 стала часткай Шэнгенскай зоны.

Дэмакратычная парламенцкая рэспубліка. Унітарная дзяржава, дзеліцца на 13 краёў. Сённяшня Чэхія ўспадкавала землі гістарычных рэгіёнаў Багемія, Маравія і Чэшская Сілезія. Уваходзіць у ЕС, НАТА, Шэнгенскае пагадненне, АБСЕ, Савет Еўропы.

Насельніцтва Чэхіі складае 10,6 млн чалавек. 95 % жыхароў краіны — чэхі, другі па колькасці заходнеславянскі народ. У рэлігійным складзе пераважаюць каталікі, але іх усяго 20 %, паколькі Чэхія вядомая як адна з найбольш атэістычных краін свету. Урбанізацыя складае 71 %: у Празе жыве 1,3 млн чал, больш за 100 000 жыхароў маюць Брно, Острава, Пльзень, Ліберац, Оламаўц.

Чэхія — эканамічна развітая краіна, высокапрыбытковая (паводле класіфікацыі Сусветнага банку) сацыяльна-арыентаваная рынкавая эканоміка. Першая дзяржава Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, прынятая ў Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (1995). З 2004 года з’яўляецца сябрам ЕС. Чэхія прызнана адной з самых бяспечных краін свету.

 
Сцяг Чэхіі Чэхаславакія (19181992)
Храналогія Да 1918 года Першая рэспубліка
1918 – 1938
Другая рэспубліка
1938 – 1939
Германская акупацыя Чэхаславакіі1938 – 1945 Трэцяя рэспубліка 1945 – 1948 Сацыялістычная
Чэхаславакія
1948 – 1990
Федэрацыя Чэшскай і Славацкай рэспублік
1990 – 1992
Аксамітавы развод
(распад у 1993)
Багемія
Маравія
і Сілезія
каронныя землі Аўстрыйскай імперыі Першая Чэхаславацкая Рэспубліка
(ČSR, 1918 – 1938)

Канчатковае вызначэнне меж і ладу Канстытуцыяй 1920 года
Другая чэхаславацкая рэспубліка
(ČSR, 1938 – 1939),

уключаючы Славакію і Карпацкую Русь як нацыянальна-адміністрацыйныя аўтаноміі
Анэксія Судэцкай вобласці
Германіяй
(1938 – 1945)
Трэцяя рэспубліка
(ČSR, 1945 – 1948)
Чэхаславацкая рэспубліка
(ČSR, 1948 – 1960)
Краіна народнай дэмакратыі па Канстытуцыі 9 мая пасля «Пераможнага Лютага» 1948 года
Чэхаславацкая Сацыялістычная Рэспубліка
(CSSR, 1960 – 1990)
ЧСФР
(ČSFR, 1990 – 1992),
складалася з Чэшскай

і Славацкай (федэратыўных) рэспублік
незалежная Чэхія
(с 1993)
  Пратэктарат Багеміі і Маравіі
(1939 – 1945)
Складалася з:
Чэшскай
(ČSR, 1969 — 1990)
і Славацкай
(SSR, 1969 — 1990)
сацыялістычных рэспублік
Славакія землі
Каралеўства Венгрыя
Славацкая рэспубліка
(1939 – 1945)
незалежная Славакія
(с 1993)
Паўднёвая Славакія і Карпацкая Украіна
анексаваны Венгрыяй

(1939 – 1945)
Карпацкая Русь У складзе СССР:
Закарпацкая вобласць Украінскай ССР
(1944/1946 – 1991)
У складзе незалежнай Украіны:
Закарпацкая вобласць
(з 1991)
  гл.: Аўстра-Венгрыя   Чэхаславацкі ўрад у выгнанні
(1939 - 1945)

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.