Чырвонаармеец

Чырво́наарме́ец (баец) — воінскае званне і пасада ваеннаслужачага радавога складу Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (РСЧА) Савецкай Расіі і СССР з лютага 1918 да 1946, сінонім слова «салдат», ад якога адмовіліся, як ад «контррэвалюцыйнага»[1].

Як персанальнае воінскае званне ўведзена ў 1935 годзе.

У ВМФ ў 1918—1946 гадах званню чырвонаармейца адпавядала званне Чырванафлоцец.

У лютым 1946 года званне чырвонаармеец заменена званнем радавы[2].

RA A R1RA-Sol col 1943
Пятліцы на гімнасцёрку чырвонаармейца РСЧА з 1924 па 1943 гады
RA SA A R1Private 1955field
Палявы пагон чырвонаармейца РСЧА-пехацінца з 1943 па 1946 гады

Знакі адрознення

У 1924 годзе ў РСЧА была ўведзена форма адзення новага ўзору. Адмяняліся нагрудныя клапаны і нарукаўныя знакі адрознення, на шынелі і гімнасцёрцы нашываліся пятліцы[3]:

  • RA I K0 1924v1
    1924—1935 — пяхота і агульнавайсковыя часці і ўстановы — малінавыя пятліцы з чорным кантам;
  • RA A R1RA-Sol col 1943.png пяхота — з маліновага сукна з чорнай акантоўкай;
  • RA A-cav R1RA-Sol col 1943.jpg кавалерыя — з сіняга сукна з чорнай акантоўкай;
  • артылерыя и бранетанкавыя войскі — з чорнага сукна з пунсовай акантоўкай;
  • тэхнічныя войскі і сувязь — з чорнага сукна з сіняй акантоўкай;
  • авіяцыя (ВПС) — з блакітнага сукна з чырвонай акантоўкай;
  • адміністрацыйна-гаспадарчы склад — цёмна-зялёныя з чырвонай акантоўкай;
RA I K0 1924v1

У чырвонаармейцаў на пятліцах пазначаўся нумар палка.

Галерэя

Группа красноармейцев завода «русский рено» перед отправкой на борьбу с Калединым (Петроград, 1918)
Група чырвонаармейцаў завода «Рускі Рэно» перад адпраўкай на барацьбу з Каледзіным, Петраград, 1918
Красноармеец Харьков Сумская
Скульптура чырвонаармейца ў Харкаве, 1935
Аркадзь Астаповіч. Чырвонаармеец
Аркадзь Астаповіч. Чырвонаармеец.jpg, 1930.
1938 CPA 588
Паштовая марка СССР з серыі «20 год РСЧА», 1938. Чырвонаармеец

Зноскі

  1. Революция и гражданская война в России: 1917—1923 гг. Энциклопедия в 4 томах. — Москва: Терра, 2008. — Т. 4. — С. 129. — 560 с. — (Большая энциклопедия). — 100 000 экз. — ISBN 978-5-273-00564-8.
  2. Устав Внутренней службы Вооружённых сил СССР, с 1946 года.
  3. Знаки различия в сухопутных силах (по приказу РВС СССР № 807 от 20.06.1924).

Спасылкі

Аляксандр Мацвеевіч Матросаў

Аляксандр Мацвеевіч Матросаў (5 лютага 1924 Екацярынаслаў — 27 лютага 1943 Чарнушкі, Калінінская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (19.06.1943), чырвонаармеец. Загінуў у 19 гадоў, закрыўшы сваімі грудзьмі амбразуру нямецкага дзота, даўшы магчымасць байцам свайго ўзвода здзейсніць атаку апорнага пункта. Яго подзвіг шырока асвятляўся ў газетах, часопісах, літаратуры, кіно і стаў у рускай мове устойлівым выразам («грудзьмі на амбразуру»).

Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны Матросаў неаднаразова звяртаўся з пісьмовымі просьбамі накіраваць яго на фронт. У верасні 1942 года быў прызваны Кіраўскім РВК горада Уфы ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію і пачаў вучобу ў Краснахолмскім пяхотным вучылішчы з 30 верасня курсантам 5 роты (Чкалаўская вобласць). У лістападзе 1942 года ўступіў у ВЛКСМ. У снежні 1942 года разам з курсантамі вучылішча адпраўлены на зборны пункт у Астрахань на вучэнні.

18 студзеня 1943 года са станцыі Платаўка Чкалаўскай вобласці разам з курсантамі вучылішча добраахвотнікам у складзе маршавай роты, адправіўся на Калінінскі фронт. 12 лютага 1943 года Матросаў прыбыў у частку, служыў у складзе 2-га асобнага стралковага батальёна (па іншых дадзеных у 1-й роце 3-га батальёна) 91-й асобнай Сібірскай добраахвотніцкай брыгады імя І. В. Сталіна (пазней 254-й гвардзейскі стралковы полк 56-й гвардзейскай стралковай дывізіі, Калінінскі фронт), абраны групкамсоргам і прызначаны агітатарам ўзвода. 15 лютага 1943 году, а 18:00, 91-я брыгада выступіла ад станцыі Зямцы у напрамку горада Локня. З 25 лютага 1943 года на фронце.

25 лютага 1943 года 91-я брыгада двзюма батальёнамі вяла наступальныя баі за населеныя пункты Чорнае і Брутава. 26 лютага 1943 года 91-я брыгада часткай сіл 2-га батальёна выйшла ў раён вёскі Пляцень (Паўночны), маючы задачай ударам ў фланг знішчыць праціўніка, які абараняўся вёскі Чарнушкі і Чорная, і авалодаць імі. З фронту на Чарнушкі наступаў 4-й батальён.

27 лютага 1943 года гераічна загінуў у баі ў раёне вёскі Чарнушкі Лакнянскага раёна Калінінскай вобласці (з 2 кастрычніка 1957 года — Пскоўскай вобласці). Пахаваны там жа ў вёсцы, а ў 1948 годзе яго прах быў перапахаваны ў горадзе Вялікія Лукі Вялікалуцкай вобласці (з 2 кастрычніка 1957 года — Пскоўскай вобласці).

Галоўны старшыня

Галоўны старшыня — старшынскае воінскае званне ў ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў свету; адпавядае званню старшы сяржант ў іншых відах узброеных сіл.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».

Шаблон:Воінскія званні РСЧА і РСЧФ

Генерал-лейтэнант

Генера́л-лейтэна́нт — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-маёра, але ніжэй за генерал-палкоўніка.

Назва званне паходзіць з Сярэднявечча. Яно давалася другому камандзіру пасля генерал-капітана, які адказваў за ход бітвы.

У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-лейтэнанта адпавядае воінскае званне віцэ-адмірала.

Генерал-маёр

Генерал-маёр — першаснае воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу, якое знаходзіцца паміж палкоўнікам ці брыгадным генералам і генерал-лейтэнантам. Генерал-маёр звычайна камандуе дывізіяй (каля 15 000 чалавек асабістага саставу).

Першапачаткова, генерал-маёр (major-general) зваўся генерал-сяржант-маёрам (sergeant-major-general), гэта значыць, галоўным сяржант-маёрам. Даўней сяржанты былі ротнымі камандзірамі, ад якіх пайшлі цяперашнія сяржанты, фельдфебелі і унтар-афіцэры, а таксама палкавыя сяржанты (сяржант-маёры), якія былі памочнікамі камандзіра полка — ад іх паходзяць маёры. Такім чынам, генерал-сяржант-маёр быў памочнікам генерала (галоўнакамандуючага). Водгуллі гэтай сістэмы захоўваюцца ў Арміі ЗША, дзе існуе званне Сяржант-маёр Сухапутных войскаў. Званне жа генерал-лейтэнанта першапачаткова пазначала намесніка генерала (галоўнакамандуючага) — дакладна так жа, як капітан-лейтэнант першапачаткова быў намеснікам капітана (камандзіра батальёна); пазней гэта званне трансфармавалася ў лейтэнанта.

У ВМФ (ВМС) званню генерал-маёр адпавядае званне контр-адмірал.

Генерал-палкоўнік

Генера́л-палкоўнік — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-лейтэнанта.

У Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца найвышэйшым званнем.

Генерал-палкоўнікі Рэспублікі Беларусь:

Павел Паўлавіч Казлоўскі, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1992—1994) (Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 1994 г. № 83 быў паніжаны ў званні да генерал-лейтэнанта)

Эдуард Іванавіч Шыркоўскі, Старшыня КДБ БССР (1990—1991), Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь (1990—1994).

Анатоль Іванавіч Касценка, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1994—1995).

Аляксандр Пятровіч Чумакоў, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1997—2001).

Леанід Сямёнавіч Мальцаў, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1995—1996, 2001—2009).Генерал-палкоўнік унутраннай службы

Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1990—1994).У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-палкоўніка адпавядае воінскае званне адмірала.

Лейтэнант

Лейтэнант (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant - займае) — воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах многіх дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь.

У арміі Вялікага Княства Літоўскага адпавядала званню "падпаручнік".

Маршал Савецкага Саюза

Ма́ршал Саве́цкага Саю́за — воінскае званне ў Савецкіх Узброеных Сілах. Уведзена 22 верасня 1935 года пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў СССР, якія ўводзяць для асабістага складу Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (РЧСА) і Рабоча-сялянскага Чырвонага флоту (РСЧФ) персанальныя воінскія званні. Да 26 чэрвеня 1945 года з'яўлялася вышэйшым, затым папярэднім званнем перад Генералісімусам Савецкага Саюза (а пасля смерці адзінага генэралісымуса І. В. Сталіна ў 1953 годзе - зноў вышэйшым дэ-факта).

Першае прысваенне звання Маршала Савецкага Саюза адбылося 21 лістапада 1935 года, калі вышэйшага воінскага звання былі ўдастоены К. Я. Варашылаў, А. І. Ягораў, М. М. Тухачэўскі, В. К. Блюхер і С. М. Будзённы.

Усяго ў 1935—1991 гадах званне Маршала Савецкага Саюза прысвойвалася 41 раз, з іх 36 — прафесійным вайскоўцам, 4 — палітычным дзеячам, займаючым ваенныя пасты (Сталін, Берыя, Булганін і Брэжнеў); да «палітычных маршалаў» можна аднесці таксама Д.Ф.Усцінава.

Матрос

Матрос (нідэрл.: matroos) — малодшае воінскае званне у ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў свету; адпавядае званню радавы ў іншых відах узброеных сіл. На суднах гандлёвага і іншага цывільнага флоту матрос — пасада члена экіпажа.

Маёр

Маёр — з XVIII ст. воінскае званне ў арміях многіх краін свету.

У арміі Вялікага княства Літоўскага існавала ў пяхоце, драгуніі і кавалерыі.

З увядзеннем знакаў адрознення ў канцы XVIII ст. маёр меў адну стужку на пагоне ў пяхоце, артылерыі і палках Пярэдняй варты і тры стужкі ў брыгадах Нацыянальнай кавалерыі. Гэта было звязана з тым, што маёры больш элітарных падраздзяленняў Нацыянальнай кавалерыі фармальна прыроўніваліся да палкоўнікаў у лёгкай кавалерыі, пяхоце і артылерыі.

У літоўскай арміі 1812 г. знакам адрознення маёра былі дзве стужкі на эпалеце з махрой.

Да сённяшняга дня існуе ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Падпалкоўнік

Падпалкоўнік — воінскае званне старшага афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

У арміі ЗША, Велікабрытаніі і Францыі званню падпалкоўнік адпавядае Lieutenant Colonel (лейтэнант-палкоўнік).

Уведзена ў Еўропе ў XVII ст..

Палкоўнік

Палкоўнік (ад слова полк — той, хто ўзначальвае полк) — пасада, чын, воінскае званне афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

Радавы

Радавы́ — ніжэйшае, першае воінскае (спецыяльнае) званне ва Узброеных Сілах (сілавых структурах) Рэспублікі Беларусь і большасці іншых краін, па рангу вышэй толькі рэкрута або курсанта (акрамя афіцэрскіх курсаў), якое адносіцца да складу салдат, сяржантаў.

Воінскае званне радавы прысвойваецца:

грамадзяніну, які не мае воінскага звання, прызванаму на тэрміновую ваенную службу — пры залічэнні ў спісы асабовага складу воінскай часці;

грамадзяніну, які не мае воінскага звання, прынятага для навучання ў ваенную навучальную ўстанову — пры залічэнні ў спісы курсантаў;

грамадзяніну жаночага полу, які не знаходзіцца ў запасе і паступіў на ваенную службу па кантракце — пры залічэнні ў спісы асабовага складу воінскай часці.Звычайна радавыя займаюць ніжэйшыя пасады: стралок, кіроўца, нумар гарматнага разліку, механік-кіроўца, сапёр, разведчык, радыст і г. д.

Радкоў

Радко́ў (трансліт.: Radkoŭ, руск.: Радков) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.

Рыгор Фёдаравіч Нагорны

Рыгор Фёдаравіч Нагорны (5 снежня 1925, вёска Пранчакі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 3 лістапада 1963, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, кулямётчык; намеснік камандзіра стралковага аддзялення 1350-га стралковага палка 234-й стралковай дывізіі, чырвонаармеец.

Старшы лейтэнант

Старшы лейтэнант (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant - займае) — воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах многіх дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь. Ва ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь надаецца лейтэнантам пры адпаведнасці службовай катэгорыі, па заканчэнні вызначанага тэрміну выслугі ў папярэднім званні і інш.

У арміі Вялікага княства Літоўскага адпавядала званню "паручнік".

Старшы сяржант

Старшы сяржант — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краін, па рангу вышэй за сяржанта і ніжэй за старшыну.

Ва Узброенных Сілах Рэспублікі Беларусь надаецца лепшым сяржантам, якія праслужылі на сяржанцкіх пасадах не менш за год і пры прызначэнні на пасады, на якіх штатам прадугледжана званне старшага сяржанта.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «гвардыі».

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».

Сяржант

Сяржа́нт — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краін, па рангу вышэй за малодшага сяржанта і ніжэй за старшага сяржанта.

Звычайна сяржанты займаюць пасады камандзіраў аддзяленняў, танка, гарматы.

Тэрмін выслугі ў званні сяржант складае дзевяць месяцаў.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».

Тутэйшыя (фільм, 2007)

«Тутэ́йшыя» — беларускі тэлевізійны мастацкі фільм, створаны ў 2007 годзе на «Белсат TV» (сумесна з VALRED).

Чырванафлоцец

Чырво́нафло́цец — воінскае званне і пасада ваеннаслужачага радавога складу РСЧФ з лютага 1918 года, як персанальнае воінскае званне ўведзена ў 1935 годзе.

У арміі ў 1918-1946 гадах званню чырвонафлоцца адпавядала званне чырвонаармеец.

У лютым 1946 года ў ВМФ УС СССР гэтае званне заменена званнем матрос.

 
Воінскія званні СССР
Вышэйшы афіцэрскі склад
Старшы афіцэрскі склад
Малодшы афіцэрскі склад
Прапаршчыкі і мічманы
Сяржанты і старшыны
Салдаты і матросы
Заўвагі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.