Чавусы

Ча́вусы[2] (афіц. транс.: Čavusy) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чавускага раёна, на р. Бася. За 41 км ад г. Магілёў, 5 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі Магілёў—Крычаў. Вузел аўтадарог на Магілёў, Крычаў, Мсціслаў, Чэрыкаў. Насельніцтва 10 525 чал. (2017)[1].

Горад
Чавусы
ChausyVokzal
Чыгуначная станцыя
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
53°48′ пн. ш. 30°58′ у. д.
Першае згадванне
Насельніцтва
10 525 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
UTC+3
Тэлефонны код
2242
Паштовы індэкс
213206
Аўтамабільны код
6
Афіцыйны сайт
Чавусы на карце Беларусі ±
Чавусы (Беларусь)
Чавусы

Назва

На думку географа В. Жучкевіча, тапонім «Чавусы» мае цюркскае паходжанне: «чавус» — ніжэйшы военачальнік, часам проста дробнамаянтковы шляхціч[3]. Таксама існуе меркаванне, што паселішча заснавалі цыганы: з цыганскага «чавус» — гэта «намёт»[4].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Coat of Arms of Čavusy (historical)
Гістарычны герб

Першы пісьмовы ўпамін пра вёску Чавусавічы[5] датуецца 1581. З 1589 яны ўваходзілі ў склад Магілёўскай эканоміі. У 1604 паселішча атрымала статус горада.

12 жніўня 1634 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Чавусам Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі на белым кані Св. Марцін з мячом у руцэ, на плячах чырвоны плашч»[6]. На 1648 тут было 176 дымоў[5].

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) Чавусы апынуліся ў цэнтры ваенных дзеянняў, маскоўскія войскі акупавалі і спустошылі мясціну. З вясны 1656 тут размяшчалася рэзідэнцыя казацкага палкоўніка І. Нячая. Увосень 1660 войскі Вялікага Княства Літоўскага вызвалілі Чавусы. На 1676 тут было 109 будынкаў.

У часы Вялікай Паўночнай вайны ў 1708 Чавусы разрабавалі шведскія войскі. На 1737 у горадзе дзейнічалі 3 царквы, меўся мытны пункт, дзясятую частку жыхароў складалі рамеснікі. У 1770-я тут было больш за 420 дамоў, штогод праводзіўся кірмаш[5].

Расійская імперыя

Планы городов из Полного собрания законов Российской империи 185
Праект перапланіроўкі Чавусаў 1839 года
Čavuskaja ratuša. Чавуская ратуша (1801-50) (2)
Ратуша, чарцёж другой паловы XIX ст.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Чавусы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам павета Магілёўскай, пазней Беларускай губерні. У 1778 расійскія ўлады зацвердзілі план забудовы горада і надалі яму новы герб. З 1789 пачало працаваць 2-класнае павятовае вучылішча. На 1803 у Чавусах быў 461 будынак, дзейнічалі касцёл пры кляштары кармелітаў і 4 царквы. На 1825 — 569 дамоў, 5 цэркваў, 30 крам, штогод праводзіліся 2 кірмашы. На 1829 — 584 дамы, дзейнічалі касцёл, 4 царквы, 6 сінагог. У 1839 працавала палатняная мануфактура. На 1840 — 4 мураваныя і 808 драўляных дамоў, працавалі 26 крам і 23 карчмы, штогод праводзіліся 2 кірмашы.

У 1860 у Чавусах было 676 двароў, дзейнічалі 4 царквы, 2 сінагогі і 7 іўдзейскіх малітоўных дамоў, працавалі бальніца, 2-класнае павятовае і прыходскае вучылішча, 73 крамы, аптэка. 12 жніўня 1881 пачала працаваць тэлеграфная станцыя. У 1901 адкрылася 3-класнае гарадское вучылішча, на 1904 — працавала 41 прамысловае і 41 рамеснае прадпрыемствы, бальніца на 24 ложкі, друкарня, бібліятэка-чытальня, штогод праводзілася чатыры кірмашы.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чавусы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Чавусы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёна Магілёўскай вобласці. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да чэрвеня 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

3 студзеня 2005 адбылося афіцыйнае зацверджанне герба Чавусаў[7]. З невядомых прычын улады выбралі пазнейшы расійскі, а не гістарычны герб часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Čavusy, Rynak, Karmelicki. Чавусы, Рынак, Кармэліцкі (M. Astankovič, 1905)

Рынак. Касцёл і кляштар кармелітаў, 1905

Čavusy, Zarečča. Чавусы, Зарэчча (M. Astankovič, 1905)

Зарэчча. Царква Святога Мікалая, 1905

Čavusy, Prabojnaja, Juraŭskaja. Чавусы, Прабойная, Юраўская (M. Astankovič, 1905)

Вуліца Прабойная. Царква Святога Георгія, 1905

Čavusy, Čyrvonaja. Чавусы, Чырвоная (1913)

Вуліца Чырвоная. Інтэр'ер новага касцёла, 1913

Čavusy, Prabojnaja. Чавусы, Прабойная (1943)

Вуліца Прабойная. Царква Святога Георгія

Čavusy, Basia. Чавусы, Бася (1930-49)

Млын на рацэ Бася

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будматэрыялаў, першаснай апрацоўкі лёну прамысловасці. Гасцініца[17].

  • ААТ «Чавускі масларобна-сыраробны завод»
  • ПУП «Чавускі камбінат кааператыўнай прамысловасці»
  • ААТ «Чавускі завод жалезабетонных вырабаў»
  • РУВП «Чавускі льнозавод»

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей.

Адукацыя

У Чавусах працуюць 2 сярэднія, спартыўная базавая школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў.

Забудова

У Чавусах налічваецца 94 вуліцы і 49 завулкаў. Рака і аўтамагістраль Магілёў — Чэрыкаў падзяляюць сучасны горад на 4 планіровачныя раёны. У забудове пераважаюць дамы сядзібнага тыпу, таксама ўтварыўся мікрараён з 2—5-павярховымі пабудовамі.

Славутасці

Помнікам прыроды з’яўляецца гарадскі парк (закладзены ў 1884 годзе, плошча 2,3 га[18]). Захаваліся стаянка эпохі неаліту, 2 паселішчы, курганныя могільнікі.

  • Гістарычная забудова (XIX — пач. XX стст.; фрагменты)
  • Могілкі іўдзейскія
  • Помнік героям-вызваліцелям
  • Спаса-Ушэсцеўская царква (1990)

Страчаная спадчына

  • Касцёл і кляштар кармелітаў (1653)
  • Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1905)
  • Ратуша (1780)
  • Сінагога
  • Царква Святога Георгія (кан. XIX ст.)
  • Царква Святога Мікалая (кан. XIX ст.)

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 399.
  4. Зубовіч Я. Невядомыя Чавусы // «Туризм и отдых» № 34, 30 жніўня 2007.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 735.
  6. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. С. 251.
  7. Геральдика на Чаусский районный исполнительный комитет
  8. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2009. С. 237.
  9. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2009. С. 238.
  10. Sulimierski F. Czausy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 776.
  11. Опыт описания Могилевской губернии. В 3-х кн. Кн. 2. / Под ред. А. С. Дембовецкого. — Могилев на Днепре, 1884.
  12. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2009. С. 239.
  13. Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  14. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. С. 203.
  15. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2009. С. 235.
  16. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  17. к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  18. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 307.
  19. Лашкевіч К. Якіх сусветных знакамітасцей варта запрасіць на гістарычную радзіму ў Беларусь // «TUT.BY», 15 мая 2009.
  20. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 487.
  21. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8. — С. 12.

Літаратура

Спасылкі

Бабруйскі раён

Бабру́йскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Утвораны 4 жніўня 1927. Бабруйскі раён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Магілёўскай вобласці. Плошча раёна — 1,6 тыс. км².

Бася

Бася — рака ў Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 104 км. Плошча вадазбору 955 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,3 м³/с. Агульнае падзенне 70,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,68 ‰.

Пачынаецца на Смаленскім узвышшы на паўднёвай ускраіне вёскі Анціпенкі Дубровенскага раёна, працякае па Аршанска-Магілёўскай раўніне ў Горацкім, Дрыбінскім, Шклоўскім і Чавускім раёнах.

Асноўныя прытокі: Лімна, Аўчоса, Лешня, Руза (справа), Паўна, Дзерна, Галубіна, Чарніца, Касінка (злева).

Даліна скрынкападобная, шырынёй 300—500 м. Пойма двухбаковая, парэзаная старыцамі і далінамі прытокаў; яе шырыня 150—300 м. Рэчышча ўмерана звілістае, слабаразгалінаванае, у верхнім цячэнні на 18 км каналізаванае, на асобных участках расчышчанае; шырыня ў сярэднім і ніжнім цячэнні 10—15 м. Берагі стромкія. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,5 м, найбольшая 3 м (1933 г.). Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. На рацэ за 3 км вышэй вусця горад Чавусы. У басейне ракі 39 невялікіх прытокаў агульнай даўжынёй 96 км, 295 км адкрытай меліярацыйнай сеткі.

Благавічы (прыпыначны пункт)

Бла́гавічы (трансліт.: Blahavičy, руск.: Благовичи) — прыпыначны пункт Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Размешчаны за 1,9 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Атражжа, за 4,8 км на поўдзень ад вёскі Благавічы; на лініі Магілёў I — Крычаў I, паміж прыпыначным пунктам Самулкі і станцыяй Чавусы.

== Зноскі ==

Быхаўскі раён

Быхаўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Магілёўскім, Чавускім, Слаўгарадскім, Кіраўскім, Клічаўскім раёнамі Магілёўскай і Рагачоўскім — Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Быхаў.

Горкі

Го́ркі (трансліт.: Horki, руск.: Горки) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Горацкага раёна, на рацэ Проні. За 86 км ад Магілёва, 3 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна на лініі Орша—Крычаў. Вузел аўтамабільных дарог на Оршу, Магілёў, Чавусы, Мсціслаў, Смаленск. Насельніцтва 34 553 чал. (2017).

Дрануха (прыпыначны пункт)

Драну́ха (трансліт.: Dranucha, руск.: Дрануха) — прыпыначны пункт Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Размешчаны за 1,9 км на паўднёвы захад ад вёскі Дрануха, за 3,1 км на паўночны захад ад вёскі Галачоўка; на лініі Магілёў I — Крычаў I, паміж станцыяй Чавусы і прыпыначным пунктам Пераможнік.

Жаліўе

Жалі́ўе (трансліт.: Žaliŭje, руск.: Желивье) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці, на аўтадарозе Чавусы — вёска Будзіна. За 12 кіламетраў на поўнач ад горада Чавусы, 53 кіламетры ад Магілёва. Уваходзіць у склад Радамльскага сельсавета.

Луполава

Лупо́лава (трансліт.: Lupolava, руск.: Луполово) — станцыя Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Магілёўскай вобласці. Размешчана ў горадзе Магілёве; на лініі Магілёў I — Крычаў I, паміж станцыяй Магілёў III і прыпыначным пунктам Бароўка.

Праз станцыю ажыццяўляюцца пасажырскія перавозкі на Магілёў, Крычаў, Чавусы, Унечу, Гродна.

Магілёўская акруга

Магілёўская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР. Існавала ў 1924—1930 гг. Утворана 17 ліпеня 1924 г. Цэнтр — г. Магілёў. Плошча акругі 11 602 кв. км., нас. 512,7 тыс. чал. (1924). Акруговая газета — «Магілёўскі селянін».

У склад акругі ўваходзілі 4 гарады (Стары Быхаў, Магілёў, Чавусы, Шклоў), 3 мястэчкі (Бялынічы, Карма, Прапойск). У сувязі са скасаваннем Калінінскай акругі 9 чэрвеня 1927 г. у Магілёўскую акругу перададзены Бялынкавіцкі, Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Мілаславіцкі, Хоцімскі, Чэрыкаўскі раёны. 4 жніўня 1927 г. скасаваны Бялынкавіцкі раён (яго тэрыторыя далучана да Касцюковіцкага раёна). На 1 студзеня 1930 г. у Магілёўскай акрузе 16 раёнаў, 6 гарадоў, 7 мястэчак, 259 сельсаветаў, у т.л. 3 польскія і 2 латышскія нацыянальныя. 26 ліпеня 1930 г. Магілёўская акруга скасавана.

Магілёўская вобласць

Магілёўская во́бласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на ўсходзе краіны, мяжуе з Расіяй.

Мсціслаў

Мсцісла́ў (трансліт.: Mscislaŭ, руск.: Мстислав) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мсціслаўскага раёна, на рацэ Віхра. За 95 км ад Магілёва, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша—Крычаў. Вузел аўтамабільных дарог на Магілёў, Горкі, Крычаў, Чавусы; Хіславічы (Расія). Насельніцтва 10 370 чал. (2017).

Мсціслаўскі раён

Мсціслаўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мсціслаў. Утвораны ў 1924 г.

Радамля

Ра́дамля (трансліт.: Radamlia, руск.: Радомля) — аграгарадок у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Радамльскага сельсавета. Ля вёскі працякае рака Радуча, прыток Проні. Насельніцтва 303 чал. (2010). Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Чавусаў, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы (лінія Магілёў — Крычаў).

Сцяг Чавусаў

Сцяг Чавусаў — сцяг горада Чавусы Чавускага раёна. Сцяг Чавусаў зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 жніўня 2006 г. № 526.

Цемравічы

Це́мравічы (трансліт.: Ciemravičy, руск.: Темровичи) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Каменскага сельсавета.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сласцёнаўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 13 км у напрамку на паўночны захад ад горада Чавусы, за 47 км ад Магілёва.

Чавускі раён

Чавускі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. На поўначы мяжуе з Дрыбінскім, на захадзе — з Слаўгарадскім і Быхаўскім, на ўсходзе — з Мсціслаўскім і Чэрыкаўскім раёнамі.

Чавусы (станцыя)

Ча́вусы (трансліт.: Čavusy, руск.: Чаусы) — станцыя Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Размешчана на паўднёва-заходняй ускраіне горада Чавусы; на лініі Магілёў I — Крычаў I, паміж прыпыначным пунктам Благавічы і прыпыначным пунктам Дрануха.

Шклоўскі раён

Шклоўскі раён — раён у складзе Магілёўскай вобласці. Працягласць з усходу на захад — 52 км, з поўначы на поўдзень — 38 км. Мяжуе з Горацкім, Дрыбінскім, Магілёўскім, Круглянскім, Бялыніцкім раёнамі Магілёўскай вобласці, Талачынскім, Аршанскім раёнамі Віцебскай вобласці. У складзе раёна 12 сельскіх Саветаў і 1 горад. Адміністрацыйны цэнтр — горад Шклоў.

Гарады
Сельсаветы
Скасаваныя сельсаветы
Раёны
Гарады
Пгт

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.