Храм Гроба Гасподняга

Храм Гроба Гаспо́дняга (лац.: Sanctum Sepulchrum), вядомы таксама (ва ўсходняй хрысціянскай традыцыі) пад назваю Храм Уваскрэсення Хрыстовага (грэч.: Ναός της Αναστάσεως, Naos tis Anastaseos; араб. كنيسة القيامة‎‎, Kanīsat al-Qiyāma; арм.: Սուրբ Հարություն, Surp Harutyun) — хрысціянская царква, на месцы якой, паводле хрысціянскае традыцыі, распялі і пахавалі Ісуса Хрыста, і дзе ён потым уваскрэс.

Храм з'яўляецца мемарыялам Хрыста, тут усе звязана з яго імем. Здаўна, прынамсі з IV стагоддзя, ён з'яўляецца месцам багамолля хрысціян, тут сыходзіць жыватворны агонь на Вялікдзень.

Храм Гроба Гасподняга з'яўляецца галоўным храмам патрыярхіі Іерусалімскай Праваслаўнай Царквы, а сама ўнутранасць храма падзелена на асобныя прытворы, што належаць некалькім хрысціянскім цэрквам.

Славутасць
Храм Гроба Гасподняга
грэч.: Ναός της Αναστάσεως
Галоўны фасад Храма Гроба Гасподняга, Іерусалім

Галоўны фасад Храма Гроба Гасподняга, Іерусалім
31°46′42,40″ пн. ш. 35°13′47,10″ у. д.
Краіна Ізраіль
Горад Іерусалім
Канфесія выкарыстоўваецца 6 хрысціянскімі цэрквамі
Епархія Іерусалімская праваслаўная царква і Лацінскі Патрыярх Іерусаліма
Архітэктурны стыль раманскі, барока
Дата заснавання XII стагоддзе
Будаўніцтва 335 год—???
Асноўныя
даты
быў разбураны ў 614, 1009, 1244 гадах

адбудоўваўся ў 616—626
пач. ХІ стагоддзя
1130—1147 (перабудова)
1555 (аднаўленне)
1809—1810 (частковае аднаўленне)

Апісанне

Golgotha cross-section-uk
Структура Храма Гроба Гасподняга

Храм Гроба Гасподняга — вялікі рэлігійны і архітэктурны комплекс, які ўключае ў сябе Галгофу з месцам Распяцця, даволі вялікую ратонду з вялікім купалам, пад якім непасрэдна размешчаны Кувуклія, Кафалікон або саборны Храм, які з'яўляецца кафедральным для Патрыярхаў Іерусалімскай Праваслаўнай Царквы, падземны храм Здабыцця Жыватворнага Крыжа, храм святой роўнаапостальнай Алены і некалькі прытвораў. У межах Храма Гроба Гасподняга таксама размешчана некалькі дзеючых манастыроў, ён уключае рад дапаможных пабудоў і галерэй.

Пры ўваходзе ў Храм знаходзіцца камень Памазання — даўгаватая нізкая пліта, абліцаваная мармурам. Згодна з паданнем, на гэту пліту палажылі цела Ісуса, знятае з крыжа, для націрання яго, згодна з юдзейскім звычаем, араматычнымі алеямі перад пахаваннем і тут жа загарнулі яго ў плашчаніцу.

У цэнтры храмавай залы-ратонды месціцца невялікая капліца з ружовага мармуру, збудаваная ў 1910 годзе над пячораю Гроба Гасподняга (Кувуклія). У грабніцу вядзе вузкі праход. Грабніца асветлена лампадамі, у ёй размяшчаецца мармуровае надмагілле. Памер грабніцы — 2 х 1,5 м.

Перад капліцаю — кафалікон Іерусалімскай праваслаўнай царквы. У ім, сярод іншага, месцяцца мармуровая паўсфера «мезамфалас», якая сімвалізуе «цэнтр зямлі», размешчаны ў Іерусаліме (т. зв. «пуп Зямлі»), і трон патрыярха.

У заходняй частцы да Кувукліі прыбудавана капліца Главы, якая належыць Копцкай царкве.

Пры ўваходзе ў храм, недалёка ад каменя Памазання, двое сходцаў вядуць угору — да Галгофы, месца, дзе, паводле падання, стаяў крыж, на яком быў распяты Ісус Хрыстос. Каланада дзеліць гэту прастору на дзве часткі: адна належыць Іерусалімскай праваслаўнай царкве, другая — рымска-каталіцкай.

Розпис у Храмі Гроба Господнього
Адзін з роспісаў у Храме Гроба Гасподняга

У глыбіні грэчаскага прытвора — распяцце над адкрытым прастолам. У падлозе пад прастолам знаходзіцца сярэбраны дыск з вечкам, пазначаючы месца, куды быў устаноўлены крыж, яшчэ двума чорнымі коламі абазначаны месцы крыжоў, на якіх адначасова з Хрыстом катавалі двух злачынцаў.

Каталіцкі прытвор упрыгожаны мазаічнымі карцінамі на біблейскія сюжэты. Тут размяшчаецца алтар «Прыгвазджэнне да крыжа». Каля аднае з калон, якія раздзяляюць прытворы, ёсць скульптурная выява Прасвятой Дзевы Марыі, аздобленая золатам і каштоўнымі камянямі — яна была падарана партугальскаю каралеваю Марыяю Набожнаю у другой палавіне XVIII стагоддзя[1].

Ступаючы галерэяй уздоўж сцяны Храма і спусціўшыся на 30 прыступак, можна трапіць у грэчаскую праваслаўную царкву Святой Алены. Гэтая царква, у сваю чаргу, вядзе да пячоры Здабыцця Крыжа. Мармуровая пліта ў пячоры пазначае месца, дзе, паводле падання, быў знойдзен крыж, на яком распялі Ісуса.

Справа ад каменя Памазання, пад Галгофаю, знаходзіцца ўваход у капліцу праайца Адама, які, згодна з паданнямі, пасля выгнання з раю жыў у Іерусаліме. Адам, згодна з легендаю, прадрок, што як Хрыстос будзе распяты, каменны падмурак Галгофы расколецца. Праз шкляное акенца ў глыбіні капліцы паказваюць расколіну, якая, як мяркуюць, утварылася ад землетрасення ў час распяцця Хрыста.

Гісторыя

Заснаванне Храма, будаўніцтва імператара Канстанціна

Шанаваць месца распяцця, пахавання і ўваскрэсення Ісуса Хрыста пачалі яшчэ першыя хрысціяне. Тады яно было яшчэ з гарадскою мяжою Іерусаліма. Імаверна, памяць пра гэта месца не згубілася і пасля таго, як горад быў дашчэнту зруйнаваны імператарам Цітом у 70 годзе. Згодна з паведамленнем Еўсевія Кесарыйскага, у час будаўніцтва пад кіраўніцтвам імператара Адрыяна новага рымскага места Елія Капіталіна (135 год) на месцы пячоры Гроба быў узведзен язычніцкі храм Венеры.

Першую ж хрысціянскую царкву на месцы Гроба Гасподняга заклала Святою Аленаю, і будавалася яна пад кіраўніцтвам Макарыя Іерусалімскага адначасова з часткова ўцалелым Храмам Ражства Хрыстовага ў Віфліеме. Акрамя ўласна Гроба Гасподняга у склад храмавага комплекса ўвайшлі месца Галгофы і месца знаходкі Жыватворнага Крыжа. У выніку быў збудаваны комплекс пабудоў, агульны выгляд якіх вырысоўваецца пры супастаўленні археалагічных даследаванняў сучаснага збудавання з апісаннямі раннехрысціянскіх аўтараў і выяваю на мазаічнай карце з Мадабы (сяр. V ст.).

Anastasia Rotonda 4th century floor plan 2
План Храма ў IV ст.

Храмавы комплекс складаўся з некалькіх частак, выцягнутых з захаду на ўсход: круглага ў плане храма-маўзалея, названага Анастасіс (ад грэчаскага «Уваскрэсенне»), унутры якога знаходзілася Труна Гасподня, пад шасцігранным шатровым навесам, далей размяшчалася базіліка — Вялікая царква, павернутая алтаром у бок Анастасіса. Унутры базілікі было ўладкавана крыпта, якая паказвала месца знаходкі Крыжа. Паміж Анастасісам і базілікаю, а таксама каля ўсходняга ўвахода ў храм было зроблена перыстыльнае падвор'е. Галоўны ўваход быў з усходняга боку, з аднае з асноўных вуліць, і з поўдня, з боку гарадскога форума. Збудаванне было багата аздоблена рознымі пародамі мармуру, мазаікамі і каштоўным ліццём.

Велічны комплекс храма Уваскрэсення быў урачыста асвечаны і адкрыты ў прысутнасці імператара Канстанціна Вялікага і прадстаўнікоў вышэйшага духавенства з розных краёў 13 верасня 335 года. Гэту падзею Праваслаўная царква і дагэтуль адзначае ў гэты дзень як свята Абнаўлення Храма.

Храм у час персідскіх і арабскіх заваяванняў

Храмавы комплекс існаваў без істотных змен да ўзяцця ў 614 годзе Іерусаліма персідскім царом Хасровам II. Будункі комплекса былі моцна пашкоджаны, але пад кіраўніцтвам інака Мадэста (у будучыні патрыярха іерусалімскага) за кошт імператара Іраклія і жонкі Хасрова Марыі, хрысціянкі па веравызнанню, усё зруйнаванае было адноўлена на працягу 616—626 гадоў. Пасля захопу места іншым халіфам Умарам у 637 годзе патрыярх Сафроній, баючыся паўтарэння кровапраліцця як пры персідскай навале, прыказаў здаць горад і храм Труны, аднак асноўныя хрысціянскія святыні Іерусаліма не былі пашкоджаны.

У 1009 годзе халіф Аль-Хакім, пад уплывам чутак і паклёпаў на хрысціян, аднаасобна парушыў негалоснае пагадненне аб релігійным перамір'і, устаноўленае яшчэ ў часы Сафронія і халіфа Умара, і сваёю воляю санкцыянаваў масавыя забойствы і знішчэнне хрысціянскага насельніцтва Іерусаліма і руйнаванне хрысціянскіх храмаў у горадзе і яго ваколіцах. У выніку гэтых гвалтаў базіліка была страчана беззваротна. Імператар Канстанцін VIII вытаргаваў у сына Аль-Хакіма права на аднаўленне храма (у абмен на такія ўчынкі, як адкрыццё мячэці ў Канстанцінопалі). Будаўнічыя работы працягваліся і пры праўленні імператара Канстанціна Манамаха, але па размаху і велічы значна саступалі сваім папярэднікам антычнага часу. Было ўзведзена некалькі дадатковых пабудоў на ўзор капліц. Роля галоўнай царквы была аддадзена ратондзе Уваскрэсення, якая захавалася на той час лепш за іншыя збудаванні, і ў яе ўсходняй частцы зрабілі невялікую апсіду (т. зв. «Манамахас», 1020—1037 гады).

Храм у часы крыжовых паходаў і праўлення мамелюкаў

Holy Sepulchre
На малюнку храма ў кнізе «Ілюстраваная гісторыя свету», выданай у Стакгольме ў 1882 годзе, добра відаць раманскі стыль пабудовы

У сярэдзіне XII стагоддзя крыжаносцы з размахам адбудавалі храм у велічным раманскім стылі, надаўшы Храму аблічча, па якім, у асноўным, ён вядомы і да цяперашняга часу (пазней іменна на ўзор гэтага Храма Гроба Гасподняга у Іерусаліме будавалі храмы ў некаторых хрысціянскіх краінах — Італіі, Расіі). Будаўніцтва, якое апісаў храніст Вільгельм Цірскі, было завершана ў час праўлення каралевы Мелісенды Іерусалімскай узвядзеннем званіцы. Пасля ўзяцця Іерусаліма мусульманамі Салах ад-Дзін дазволіў хрысціянскае паломніцтва да храма, а ў XIII стагоддзі храмам некаторы час валодаў адлучаны ад царквы імператар Свяшчэннай Рымскай імперіі Фрыдрых II.

Адбудованы ў 1130—1147 гадах храм Уваскрэсення зноў аб'яднаў пад адным дахам усе святыні, звязаныя са смерцю і Уваскрэсеннем Ісуса Хрыста. Крыжаносцы не сталі істотна мяняць будову заходняй часткі збудавання, круглага Анастасіса, які захаваў планаванне і ў цэлым аздабленне, якія датуюцца яшчэ часам Канстанціна Вялікага. Гэтыя часткі, уласна, можна бачыць і зараз — гэта кальцавыя апоры ратонды, аформленыя як калоны карынфскага ордара на масіўных каменных тумбах, якія паводле мясцовай традыцыі называюцца дагэтуль «слупамі Алены».

Асноўнаю справаю крыжаносцаў стала ўзвядзенне новай Вялікай царквы (Кафалікона), які прымкнуў да ратонды з усходняга боку. Збудаванне мела «Т»-падобнае планаванне ў форме крыжа з мноствам прытвораў. Арыгінальна ў архітэктурных адносінах была вырашана ўсходняя частка збудавання — за галоўным алтаром быў зроблен своеасаблівы абход з групаю капел. Такі архітэктурны прыём (т. зв. Дэамбулаторый) пазней быў узяты за аснову пры будаўніцтве культавых кампазіцый у сярэдневяковай еўрапейскай архітэктуры. У стылістычным афармленні інтэр'ераў і вонкавага аздаблення храма заўважаюцца элементы ранняй готыкі. Заключным акордам усяго ансамбля стала ўзвядзенне пяціяруснай званіцы са стрэльчатым завяршэннем, здзейсненае ў канцы існавання хрысціянскага каралеўства ў Палесціне (1160—1180 гады).

У 1244 годзе храм, як і горад у цэлым пацярпелі ад набегу цюркаў-харезмійцаў, якія амаль поўнасцю вынішчылі хрысціянскае насельніцтва[2], але ўжо праз тры гады (1247 год) самі былі выгнаныя егіпцянамі. У перыяд з 1250 па 1517 год горадам кіравалі мамелюкі, гэта стала часам пастаянных сутычак паміж імі і крыжаносцамі, якія безнадзейна дабіваліся вяртання святога для хрысціян горада, і манголамі, якія пастаянна ажыццяўлялі набегі на Іерусалім. Таксама горад не раз цярпеў ад прыродных катаклізмаў (землетрасенняў) і мору. Храм Гроба Гасподняга у гэты час занепадае.

Храм у часы асманскага праўлення

У 1517 годзе Іерусалім разам в ваколіцамі трапіў пад уладу Асманскай імперыі, і заставаўся пад ёю фактычна да распаду імперыі ў 1917 годзе[3].

Горад перажывае сапраўдны ўздым будаўніцтва (аднаўлення) і адноснай рэлігійнай цярпімасці пры турэцкім султане Сулеймана Велічнага (15201566). У гэты час павялічваецца прыток паломнікаў у Іерусалім. Аднак разбурэнні, прычыненыя землетрасеннем 1545 года, патрабавалі аднаўленчых работ (адным з вынікаў землятрусу таксама было зніжэнне званіцы да сучаснага ўзроўню). Так, у 1555 годзе храм пачалі адбудоўваць і пашыраць, гэтым займаўся ордэн манахаў-францысканцаў; пад іх наглядам таксама была аформлена Кувуклія.

Jerusalem Church of the Holy Sepulchre 1898
Натоўп паломнікаў перад уваходам у храм, 1898 год
Floorplan of the CotHS
План храма пасля аднаўленчых работ у пачатку XIX стагоддзя

Пасля аднаўлення Храма Гроба Гасподняга у 1555 годзе за кантроль над ім вядзецца пастаянна барацьба паміж тымі ж францысканцамі (і ўвогуле католікамі) і праваслаўнымі, перамога ў ёй была зменнаю і залежала ад атрымання і пацвярджэння дазволу-фірмана ад Порты. Нарэшце, у 1767 годзе міжцаркоўныя спрэчкі прыводзяць да таго, што Порта выдае фірман на супольнае валоданне храмам цэрквамі-саперніцамі, што фактычна стала асноваю для сучаснага канфесійнага становішча ў кіраванні Храмам Гроба Гасподняга. Гэта ж становішча пацверджана іншым фірманам ад 1852 года, які ўжо канчаткова вызначыў status quo тэрытарыяльнага і адміністрацыйнага падзелу святыні паміж канфесіямі.

У 1808 годзе моцны пажар значна пашкодзіў храм і стаў прычанаю падзення купала ратонды. Іменна таму ў 1809–1810 гады група работнікаў пад кіраўніцтвам архітэктара Камінаса з Метылена праводзіла аднаўленчыя работы, якія закранулі скляпенні і купал Кафалікона, надаўшы ім рысы тагачаснага асманскага барока. Інтэр'ераў пажар не зачапіў, і такім чынам, яны засталіся такімі ж, як і пасля работ у 1555 годзе. Шэраг перабудоў на працягу XIX стагоддзя, а іменна збудаванне ў 1860-х гадах паўсферычнага купала над ратондаю з металаканструкцый, які нагадвае сваёю формаю першапачатковае завяршэнне Анастасіса часоў Канстанціна Вяліка акрамя Усходняй праваслаўнай, Каталіцкай і Армянскай апостальскай цэркваў свае правы на храм заявілі прадстаўнікі Сірыйскай і Эфіопскай праваслаўных цэркваў і копты.

Храм Гроба Гасподняга у сучаснасці

Golgothakreuz
Крыж на купале храма

Сучасны Храм Гроба Гасподняга падзелены паміж шасцю канфесіямі хрысціянскай царквы: Грека-праваслаўнаю, Каталіцкаю, Армянскаю, Копцкаю, Сірыйскаю і Эфіопскаю, кожнай з якіх вызначаны свае межы і гадзіны (расклад) для малітвы. Так, царква францысканцаў і Алтар гваздоў належаць каталіцкай царкве, храм роўнаапостальнай Алены і прытвор «Тры Марыі» — Армянскай апостальскай царкве, магіла св. Іосіфа Арымафейскага, алтар на заходнім баку Кувукліі — Эфіопскай / Копцкай цэрквам. Галоўныя ж святыні Храма — Галгофа, Кувуклія, Кафалікон, як і агульнае кіраванне царкоўнымі службамі належаць Іерусалімскай Праваслаўнай Царкве.

Holy Sepulchre Jerusalem
Сучасны від верхняй часткі Храма Гроба Гасподняга з купаламі

Нярэдка такі падзел прыводзіць да непаразуменняў і нават сутычак паміж прадстаўнікамі розных канфесій. Так, летам 2002 года падзел адведзенага месца на даху Храма стаў прычынай бойкі паміж коптамі і манахамі Эфіопскай праваслаўнай царквы[4], у 2004 годзе пад час святкавання Узвіжання Крыжа Гасподняга ўзнік канфлік паміж католікамі і праваслаўнымі[5]. Нярэдка падобныя сітуацыі ўзнікаюць пры вялікім сцячэнні народу, асабліва ў час свят, найперш Велікодных, — бойка між армянамі і грэкамі на Вербную нядзелю 2008 года[6], або ўнутрыканфесійных — пад час падрыхтоўкі ў пачатку лістапада 2008 года прадстаўнікамі Армянскай праваслаўнай царквы штогадовай святочнай цырымоніі ў гонар знаходкі ў IV стагоддзі крыжа, на якім, як яны лічаць, быў распяты Ісус, таксама адбыліся сутычкі з грэкамі-хрысціянамі[7].

У сярэдзіне XX стагоддзя планавалася істотная перабудова храма пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара Антоніа Барлуццы, аднак яе здзяйсненню перашкодзіла Другая сусветная вайна. Шырокія аднаўленчыя работы праводзіліся ў 1959 годзе. Апошняя вялікая рэстаўрацыя, у тым ліку і купала асноўнага храма, праводзілася ў перыяд 1994—1997 гадоў.

Храм Гроба Гасподняга з'яўляецца адною з самых наведваемых святынь хрысціянства і належыць да агульначалавечай спадчыны.

Цікавыя факты пра Храм Гроба Гасподняга

Файл:Фото драбини біля вікна Храму Гробу Господнього 1892 і 2005.jpg
Параўненне фотаздымкаў лесвіцы каля акна (1892 і 2005 гады)
Aethiopian jerusalem1
Эфіопскі манах на даху Храма, 2008 год

За сваю больш чым паўтаратысячагагадовую гісторыю Храм Гроба Гасподняга «аброс» некаторымі цікавымі фактамі, у праўдзівасць якіх іншы раз нават цяжка паверыць.

  • У Велікодную Суботу ў Кувукліі Храма Гроба Гасподняга адбываецца цуд сыходжання Жыватворнага агню[8].
  • Як вядома, ні адна з канфесій, якія правяць службы ў самом храме, не кантралюе галоўнага ўваходу ў Храм. Яшчэ ў далёкім 1192 годзе Саладзін паклаў адказнасць за яго на два мусульманскія роды. Прадстаўнікам роду Джудэхаў давераны ключы ад Храма, а роду Нусейбехаў, члены якога ахоўвалі Храм з часоў праўлення Умара в 637 годзе, — храмавыя дзверы. Цікава, што гэта традыцыя непарыўна захоўваецца і да цяперашняга часу. Двойчы на день член роду Джудэхаў прыносіць ключы ад дзвярэй, якія адчыняе і зачыняе член сям'і Нусейбехаў.
  • Яшчэ ў часы да пачатку дзеяння статусу кво між канфесіямі не раз бывалі сітуацыі, калі члены аднае з іх не пускалі прадстаўнікоў іншых усярэдзіну храма, таму звычайнаю справаю было выкарыстанне разнастайных сходцаў і вяровачных лесвіц. Лічыцца, што нехта яшчэ да 1852 года прыставіў да аднаго з акон Храма драўляная драбіна, якая захавалася дагэтуль у тым самым становішчы, як і тады. Выявы гэтай лесвіцы можна бачыць як на зарысоўках і гравюрах стагадовай даўнасці, так і на сучасных фотаздымках.
  • Манахі Эфіопскай праваслаўнай царквы і копты акрамя прытвора ўнутры Храма размяшчаюцца на яго даху, уладкаваўшы там штось падобнае да пасялення.

Галерэя

5276-20080123-jerusalem-stone-of-anointing

Камень Памазання

Tomb of christ sepulchre

Кувуклія пад скляпеннем купала ратонды

Tomb of christ sepulchre1

Кувуклія Храма Гроба Гасподняга

5291-20080123-jerusalem-holy-sepulchre-catholicon

Кафалікон, на пярэднім плане — «пуп Землі», на фоне — патрыяршы трон

5286-20080123-jerusalem-holy-sepulchre-stairway-golgotha

Лесвіца на Галгофу

Вид на Голгофу знизу в Храмі Гроба Господнього

Від на Галгофу знізу

Jerusalem Holy Sepulchre BW 4

Галгофа — месца, дзе распялі Хрыста

Calvary Altar

Алтар Грэчаскай праваслаўнай царквы на Галгофе

5208-20080122-1255UTC--jerusalem-calvary

Месца, дзе, як лічыцца, памёр Ісус, — цяпер праваслаўны алтар

Church of the Holy Sepulchre-07-St Helen Chapel

Капліца св. Алены

Гл. таксама

Зноскі

  1. Путешествие в Святую Землю, Иерусалим (б.р.), стор. 166 (руск.) 
  2. Jerusalem: Illustrated History Atlas Martin Gilbert, Macmillan Publishing, New York, 1978, стор. 25 (англ.) 
  3. Асноўныя падзеі гісторыі Іерусаліма на www.centuryone.com (англ.) 
  4. Armstrong Chris Куток хрысціянскай гісторыі: эмоцыі раздзіраюць хрысціян, якія спрачаюцца за бліжэйшае месца да Гроба Гасподняга, артыкул на www.christianitytoday.com (англ.) 
  5. Allyn Fisher-IlanЗаваруха каля Гроба Гасподняга // электронная версія газеты «Гардыян» за 28 верасня 2004 года (англ.) 
  6. У Храмі гробу Господнього побилися віруючі // інф. на ua.korrespondent.net ад 20 красавіка 2008 года (укр.) 
  7. Греки й вірмени влаштували масову бійку в Храмі Гробу Господнього // інф. на ua.korrespondent.net ад 9 лістапада 2008 года (укр.) 
  8. У Єрусалимі відбулося диво сходження Благодатного вогню // інф. на ua.korrespondent.net ад 26 красавіка 2008 года (укр.) 

Крыніцы, спасылкі і літаратура

Ісус Хрыстос

Ісу́с Хрысто́с, Е́зус Хры́стус (іўр.: ישוע або́ יהשוה стар.-грэч.: Ἰησοῦς Χριστός, лац.: Iesus Christus, каля 4 г. да н.э. — каля 30 г. н.э.) — цэнтральная постаць хрысціянства, Богачалавек, большасць хрысціянскіх дэнамінацый лічыць Яго Бо́жым Сы́нам, у Якім спалучаны Боская (як Бог-Сын ён — другая асоба Тройцы) і чалавечая (народжаны ад Марыі) прыроды. Паводле Новага Запавету, добраахвотна прыняў пакутніцкую смерць, каб выкупіць людскія грахі. Адсюль розныя эпітэты і імёны Ісуса Хрыста — Збавіцель, Сын Чалавечы, Сын Божы і інш..

Хрысціянская царква лічыць Ісуса Хрыста заснавальнікам свайго веравызнання. Апісанне жыцця і вучэння Ісуса выкладзена ў тэкстах кананічных Евангелляў ад Мацвея, Марка, Лукі і Яна. Згодна Бібліі Ісус нарадзіўся ў палесцінскім горадзе Віфлееме ў часы валадарства рымскага імператара Аўгуста, ва ўзросце каля 30 гадоў сабраў вакол сябе 12 вучняў-апосталаў, з якімі хадзіў па Палесціне, прапаведуючы Сваё вучэнне і творачы цуды (уваскрэсенне памерлых, хаджэнне па вадзе, насычэнне тысяч людзей пяццю хлябамі, лячэнне псіхічнахворых і інш.). У Іерусаліме Яго вучань Іуда прадаў свайго настаўніка за 30 сярэбранікаў. Ісус быў асуджаны рымскім намеснікам Понціем Пілатам на пакаранне смерцю, распяты на крыжы і пахаваны. Аднак, як сцвярджаецца ў Бібліі, на трэці дзень Ён уваскрэс і ўзнёсся на неба. Многія з дэталей біяграфіі Хрыста лічацца прадказанымі ў Старым запавеце, дзякуючы чаму ствараецца пераемная сувязь паміж Старым і Новым Запаветамі.

Хрысціяне лічаць Ісуса доўгачаканым Месіяй Старога Запавету. Большасць хрысціян верыць, што Ісус быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся ад Дзевы, тварыў цуды, заснаваў Царкву, памёр на крыжы ахвярна для дасягнення адкуплення, уваскрос з мёртвых і ўзнёсся на неба, адкуль Ён вернецца. Большасць хрысціян пакланяецца Ісусу як увасабленню Бога-Сына і Другой Асобы Святой Тройцы, некаторыя хрысціянскія групы цалкам або часткова аспрэчваюць трынітарызм як не біблейскае вучэнне.

У ісламе Ісус (звычайна транслітэруюцца як Іса) лічыцца адным з важных прарокаў Бога. Для мусульман Ісус прыносіць Пісанне, таксама прадукт беззаганнага зачацця, але не ахвяру распяцця. Іўдаізм адпрэчвае веру, што Ісус быў доўгачаканым Месіяй, сцвярджаючы, што Ён не выканаў месіянскіх прароцтваў у Танаху. Пісанне бахаяў амаль ніколі не спасылаецца на Ісуса як Месію, але называе яго Богаяўленнем. Некаторыя даследчыкі, асабліва ў 19 ст., адмаўлялі само існаванне Ісуса Хрыста, цяпер большасць вучоных прызнаюць гістарычнасць Хрыста.

Балдуін III Іерусалімскі

Балдуін III (1130—1162) — кароль Іерусалімскі (з 1143 года), сын і спадчыннік Фулька. Узор доблеснага рыцара. Балдуін стаў каралём яшчэ ў дзяцінстве. У часы яго панавання Іерусалім стаў больш цесна звязаны з Візантыйскай імперыяй, у другім крыжовым паходзе паспрабаваў і не здолеў заваяваць Дамаск. Балдуін захапіў важную егіпецкую крэпасць Аскалон, але таксама меў справу з павелічэннем уплыву Нур ад-Дзіна ў Сірыі. Памёр бяздзетным, яго спадчыннікам стаў брат Амары.

Галгофа

Галгофа, Галгота (грэч.: Γολγόθα, Κρανίου Τοπος; іўр.: גולגלתא, «лобнае месца» ад арам. gûlgaltâ, літ. «чэрап»; лац.: Calvaria) (таксама ўжываецца Кальварыя) — паводле Евангелляў месца адразу за сценамі Іерусаліма, дзе быў укрыжаваны Ісус Хрыстос.

Готфрыд Бульёнскі

Готфрыд Бульёнскі (Готфрыд Буёнскі, Godefroi de Bouillon, каля 1060 г., Булонь — 18 ліпеня 1100, Іерусалім) — адзін з кіраўнікоў першага крыжовага пахода (1096—1099). Герцаг Ніжняй Латарынгіі (з 1087). Пасля захопу Іерусаліма ў 1099 г. стаў першым кіраўніком Іерусалімскага каралеўства, адмовіўся пры гэтым каранавацца ў горадзе, дзе быў каранаваны Ісус, і прыняўшы толькі тытул барона і «Абаронцы Труны Божай».

Жаслен I (граф Эдэсы)

Жаслен I дэ Куртэнэ (фр.: Josselin I de Courtenay, памёр у верасні 1131 на шляху ад Эдэсы да Кайсуна) — князь Галілеі (1112—1118), граф Эдэсы з 1118 года, кіраваў графствам Эдэскім у перыяд яго найвышэйшага росквіту. Малодшы сын сеньёра Жаслена дэ Куртэнэ і Ізабелы дэ Манлеры, а таксама стрыечны брат Бадуэна II.

Быў у шлюбе з Беатрыс, сястрой кілікійскага цара Тораса I, якая паходзіла з армянскага царскага роду Рубенідаў

Жыватворны агонь

Жыватворны агонь (грэч.: Ἅγιο Φῶς — Святое Святло) — агонь, які выносіцца з Труны Гасподняй на асобым богаслужэнні, якое праводзіцца штогод у Вялікую суботу, напярэдадні праваслаўнага Вялікадня ў храме Уваскрэсення Хрыстова ў Іерусаліме. Вынас велікоднага агню сімвалізуе выхад з Труны «Святла Сапраўднага», гэта значыць уваскрэслага Ісуса Хрыста.

Першыя пісьмовыя паведамленні сведак пра цудоўнае з'яўленне «Святога Святла» ў Труне Гасподняй датуюцца IX стагоддзем.

У наш час цырымонію праводзяць святары Іерусалімскай праваслаўнай царквы, Іерусалімскага патрыярхата Армянскай апостальскай царквы, а таксама Копцкай і Сірыйскай цэркваў.

Служба транслюецца ў прамым эфіры ў Арменіі, Балгарыі, Грузіі, Грэцыі, Расіі, Украіне, а таксама на Кіпры, у Ліване, Егіпце і іншых краінах. Акрамя таго, Жыватворны агонь адмысловымі авіярэйсамі штогод дастаўляюць у Балгарыю, Беларусь, Грузію, Грэцыю, Малдову, Польшчу, РасіюСербію, Украіну, дзе яго з урачстасцю сустракаюць дзяржаўныя і царкоўныя лідары.

У Беларусі Жыватворны агонь перадаецца ў капліцы, манастыры, цэрквы, дзіцячыя дамы, школы, бальніцы, на свечкі прыхаджанам, запальваецца ля помнікаў.

Фульк Іерусалімскі

Фульк V Малады, граф Анжуйскі — Кароль Іерусаліма.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.