Харунжы

Харунжы (польск.: chorąży), таксама харужы — вайсковая пасада у шмат якіх краінах Усходняй Еўропы, якая паходзіць ад польскага слова chorągiew — «харугва», «сцяг». Адпавядае рымскім аквіліферу, вексілярыю, драканарыю, сігніферу.

З XV ст. у ВКЛ «харунжым» называлася асоба, якая адказвала за збор павятовага рушання аднаго павета. Гэты атрад называўся харугвай, ён з'яўляўся асобнай баявой адзінкай у арміі ВКЛ і меў свой сцяг — харугву. У часы Рэчы Паспалітай харунжы падпарадкоўваўся кашталяну.

Са стварэннем у XVIII ст. рэгулярнай арміі ВКЛ харунжы стаў малодшым афіцэрскім званнем, спачатку толькі ў кавалерыі, а затым у пяхоце і драгуніі.

З увядзеннем знакаў адрознення меў на пагонах адну зорачку. Адпавядаў прапаршчыку ў пяхоце і карнету ў кавалерыі ў арміі Расійскай імперыі, фенрых у саксонскай і прускай арміях. Са знішчэннем Рэчы Паспалітай і працягам беларускіх вайсковых традыцый у форме Літоўскага асобнага корпуса званне "харунжы" саступіла месца агульнарасійскім званням прапаршчык і карнет. У Расійскай імперыі званне "харунжы" існавала толькі ў казацкіх падраздзяленнях.

У сучасных Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь адпавядае званню "малодшы лейтэнант". Да сённяшняга дня званне харунжы захавалася ў Войску Польскім для азначэння падафіцэрскіх званняў.

Great Chorąży of the Polish Crown
Станіслаў Сабескі, харунжы вялікі каронны ў 1605

Літаратура

  • Чаропка Станіслаў. Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. - Витебск, 2012.
Аляксандр Агінскі

Аляксандр Агінскі (каля 1585 — 1667) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Харунжы троцкі ў 1626—1636, харунжы надворны літоўскі ў 1636—1645, ваявода менскі ў 1645—1649 і кашталян троцкі з 1649, староста рагачоўскі; пасол на соймы 1623, 1626, 1632, 1633, 1635, 1643, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1619.

Удзельнічаў у Кірхгольмскай бітве ў 1605, бітвах пад Смаленскам у 1611 і 1633, Хоцінскай бітве ў 1621.

Актыўны дзеяч праваслаўнага Віленскага Святадухаўскага брацтва. У 1612 падпісаў акт фундацыі праваслаўнай шляхты Менскага Петрапаўлаўскага манастыра. Аляксандр Агінскі быў апошнім праваслаўным (і ўвогуле некаталіцкім) сенатарам Рэчы Паспалітай.

Валодаў шматлікімі маёнткамі, у тым ліку Еўем.

Генерал-лейтэнант

Генера́л-лейтэна́нт — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-маёра, але ніжэй за генерал-палкоўніка.

Назва званне паходзіць з Сярэднявечча. Яно давалася другому камандзіру пасля генерал-капітана, які адказваў за ход бітвы.

У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-лейтэнанта адпавядае воінскае званне віцэ-адмірала.

Генерал-маёр

Генерал-маёр — першаснае воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу, якое знаходзіцца паміж палкоўнікам ці брыгадным генералам і генерал-лейтэнантам. Генерал-маёр звычайна камандуе дывізіяй (каля 15 000 чалавек асабістага саставу).

Першапачаткова, генерал-маёр (major-general) зваўся генерал-сяржант-маёрам (sergeant-major-general), гэта значыць, галоўным сяржант-маёрам. Даўней сяржанты былі ротнымі камандзірамі, ад якіх пайшлі цяперашнія сяржанты, фельдфебелі і унтар-афіцэры, а таксама палкавыя сяржанты (сяржант-маёры), якія былі памочнікамі камандзіра полка — ад іх паходзяць маёры. Такім чынам, генерал-сяржант-маёр быў памочнікам генерала (галоўнакамандуючага). Водгуллі гэтай сістэмы захоўваюцца ў Арміі ЗША, дзе існуе званне Сяржант-маёр Сухапутных войскаў. Званне жа генерал-лейтэнанта першапачаткова пазначала намесніка генерала (галоўнакамандуючага) — дакладна так жа, як капітан-лейтэнант першапачаткова быў намеснікам капітана (камандзіра батальёна); пазней гэта званне трансфармавалася ў лейтэнанта.

У ВМФ (ВМС) званню генерал-маёр адпавядае званне контр-адмірал.

Генерал ад артылерыі

Генерал ад артылерыі, воінскае званне і чын у Расійскай Імперыі ў 1796—1917 гадах. Вышэйшы генеральскі чын у артылерыі, як родзе войскаў, прадугледжаны «Табелью аб рангах» 1722 года, але да канца XVIII ст. замяняўся агульным чынам генерал-аншэфа. Уведзены імператарам Паўлам I 29 лістапада 1796 года. Адпавядаў II класу «Табелі аб рангах» з зваротам «Ваша высокаправасходзіцельства». Генерал ад артылерыі па пасадзе мог быць генерал-інспектарам артылерыі, камандуючым войскамі вайсковай акругі, кіраваць буйнымі воінскімі злучэннямі (корпусам, войскам, фронтам).

Чын скасаваны 16 (29) снежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб раўнанні ўсіх вайсковаслужбаўцаў у правах».

Генерал ад інфантэрыі

Генерал ад інфантэрыі — воінскае званне і чын у Расійскай імперыі ў 1796—1917 гадах. Вышэйшы генеральскі чын у пяхотных войсках, прадугледжаны «Табелем аб рангах» 1722 года, але да канца XVIII ст. замяняўся агульным чынам генерал-аншэфа. Уведзены імператарам Паўлам I 29 лістапада 1796 года. Адпавядаў II класу «Табеля аб рангах» са зваротам «Ваша высокаправасхадзіцельства». Генерал ад інфантэрыі па пасадзе мог быць генерал-інспектарам пяхоты або стралковай часткі ў войсках, камандуючым войскамі ваеннай акругі, кіраваць буйнымі воінскімі злучэннямі (корпусам, войскам, фронтам).

Чын скасаваны 16 (29) снежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб раўнанні ўсіх вайсковаслужбоўцаў у правах».

Крыштаф Жыгімонт Пац

Крыштаф Жыгімонт Пац (1621 — 10 студзеня 1684) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі харунжы літоўскі (1646—1656), падканцлер літоўскі (1656—1658), вялікі канцлер літоўскі (з 1658).

Быў старостам ковенскім, пінскім і астрынскім, адміністратарам Гарадзенскай і Аліцкай эканоміяў.

Крыштаф Хадкевіч

Крыштаф Хадкевіч (? — 3 кастрычніка 1652) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі харунжы літоўскі (1611—1623), вялікі канюшы літоўскі (1623—1633), кашталян троцкі (1633—1636), віленскі (1636—1642), ваявода віленскі (1642—1652).

Быў старостам гарадзенскім, бабруйскім, крэўскім, дзяржаўцам беліцкім і вішнеўскім. Пяціразовы маршалак Трыбунала Літоўскага (1635, 1639, 1643, 1647, 1651).

Лейтэнант

Лейтэнант (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant - займае) — воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах многіх дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь.

У арміі Вялікага Княства Літоўскага адпавядала званню "падпаручнік".

Малодшы лейтэнант

Малодшы лейтэнант (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant - займае) — першаснае воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах многіх дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь.

У арміі Вялікага Княства Літоўскага адпавядала званню "Харунжы".

Марцыян Дамінік Валовіч

Марцыян Дамінік Валовіч (? — 5 жніўня 1712) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

З роду Валовічаў, сын Дамініка і Евы Бальбіны з Савіцкіх.

Мсціслаўскі харунжы (1692—1701), вялікі пісар літоўскі (1701—1703), вялікі маршалак літоўскі (з 1704); маршалак Трыбунала ВКЛ у 1704.

Пасол на соймы 1690 і 1693 (двойчы) ад Мсціслаўскага ваяводства, 1695 ад Полацкага ваяводства, 1696 і 1697 (двойчы) ад Мсціслаўскага ваяводства, 1701—1702 і 1703 ад Віленскага павета; удзельнік элекцый 1674 і 1697.

Падпалкоўнік

Падпалкоўнік — воінскае званне старшага афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

У арміі ЗША, Велікабрытаніі і Францыі званню падпалкоўнік адпавядае Lieutenant Colonel (лейтэнант-палкоўнік).

Уведзена ў Еўропе ў XVII ст..

Палкоўнік

Палкоўнік (ад слова полк — той, хто ўзначальвае полк) — пасада, чын, воінскае званне афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

Пётр Пац

Пётр Пац (каля 1570 — 19 ліпеня 1642) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Харунжы надворны літоўскі з 1613, падскарбі надворны літоўскі з 1635, ваявода троцкі з 1640, староста мсціслаўскі, радамскі і даўгялішскі.

Удзельнічаў у войнах Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629, Расіяй 1609—1618, Турцыяй 1621. Пасол на соймы. Валодаў мястэчкам Відзы ў Ашмянскім павеце.

Рыгор Антоні Агінскі

Рыгор Антоні Агінскі (? — 17 лістапада 1709) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

З роду Агінскіх, сын Яна. У 1686 узяў шлюб з Тэафілай з Чартарыйскіх, якая нарадзіла яму сына Казіміра.

Вялікі харунжы літоўскі (1687), староста жмудскі (1698), польны гетман літоўскі (1703), вялікі гетман літоўскі, маршалак Трыбунала ВКЛ (1706).

Быў адным з актывістаў шляхецкага паўстання супраць панавання Сапегаў у Вялікім княстве Літоўскім. Прыхільнік караля Рэчы Паспалітай Аўгуста II. У 1700 разбіў войска Сапегаў у бітве пад Алькенікамі. У час Паўночнай вайны 1700—21 ваяваў супраць шведаў.

Кавалер ордэна Белага арла з 1705 года.

Станіслаў Солтан

Станіслаў Солтан (27 жніўня 1756, Бярдзічаў — 1836, Мітава) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. харунжы (з 1782) і падкаморы вялікі літоўскі (з 1790), маршалак надворны літоўскі (1791—1792), староста слонімскі; генерал-ад'ютант літоўскай польнай булавы.

Харунжы вялікі літоўскі

Харунжы вялікі літоўскі — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Спачатку меў назву земскага, потым вялікага. У сталай форме з'явіўся ў часы вялікага князя Аляксандра (канец XV стагоддзя). Паступова пасада стала толькі намінальнай.

Насіў харугву ВКЛ пры князю падчас найважнейшых ганаровых мерапрыемстваў — каранацыі, пахавання, узнагароджвання і гэтак далей. Адказваў за захаванне дзяржаўнага сцяга. Таксама вёў улік ваеннаабавязаных і мабілізацыю. Стаяў зазвычай справа ад вялікага князя. Адначасова іншых пасад не займаў.

Харунжымі вялікімі літоўскімі былі:

Іван Львовіч Глінскі (1501; харужы земскі)

Мікалай Юндзіловіч (1509—1511; харужы земскі)

Добак Скіландовіч (1514—1522)

Сымон Скіндэр (1523; харужы земскі)

Войцех Нарбутовіч (1529—1540; харужы земскі)

Мікалай Івашкавіч Трацьяк (1546; харужы земскі)

Шчасны Герцык (1557—1563; харужы земскі)

Богуш Міцута (1567—1592; харужы земскі)

Андрэй Іванавіч Валовіч (10.5.1592 — 1610)

Крыштаф Хадкевіч (1610 — 14.3.1623)

Самуэль Пац (5.5.1623 — 8.1.1627; харужы земскі)

Мікалай Сапега (22.1.1627 — 1638)

Багуслаў Радзівіл (1638 — 28.4.1646; 11.4.1644 намінаваны крайчым, а харужым «па ім» Міхал Караль Радзівіл, але князь Багуслаў крайчыства не прыняў, таму намінацыя князя Міхала была адменена і пасля ён стаў крайчым)

Крыштаф Пац (4.1646 — 1656)

Жыгімонт Адам Слушка (16.8.1656 — 1674)

Юзаф Багуслаў Слушка (1675—1683)

Крыштаф Белазор (1683—1687)

Рыгор Агінскі (22.4.1687 — 14.7.1698)

Юзаф Чартарыйскі (14.7.1698 — 1.8.1750)

Геранім Фларыян Радзівіл (25.8.1750 — 17.5.1760)

Станіслаў Фердынанд Жавускі (30.5.1760 — 1782)

Станіслаў Солтан (11.6.1782 — 24.12.1790)

Тамаш Ваўжэцкі (3.1.1791 — 1791)

Францішак Уладзіслаў Чарнецкі (15.11.1791 —)

Харунжы надворны літоўскі

Харунжы надворны (дворны) літоўскі (лац.: vexillifer curiae) — ураднік ў Вялікім Княстве Літоўскі, пачатак 16 стагоддзя — 18 стагоддзе. Намеснік харунжага вялікага літоўскага.

Харунжымі надворнымі літоўскімі былі:

Войцех Нарбутовіч (1505 ці 1506)

Іван Совіч Корсак (да 1524)

Рыгор Рагоза (1566)

Васіль Рагоза (30.5.1566 — да 1584)

Мікалай Карачон (1588 — да 1610)

Мікалай Францкевіч-Радзімінскі(польск.) бел. (1611—1613)

Пётр Пац (23.12.1613 — 1635)

князь Аляксандр Агінскі (11.3.1636 — 13.1.1645)

князь Багдан Агінскі (14.1.1645 — 2.1649)

Жыгімонт Адам Слушка (1649 — 16.8.1656)

Канстанцін Уладзіслаў Пац (7.3.1658 — 1686)

Ян Казімір Пац (26.1.1687 — 1696/1697)

Гедэон Міхал Францкевіч-Радзімінскі(польск.) бел. (1697—1712; 26.8.1702 памылкова намінаваны Казімір Гружэўскі, намінацыя была адменена; 13.5.1710 памылкова намінаваны Міхал Ян Тызенгаўз; намінацыя была адменена)

князь Міхал Пузына (18.8.1712 — 11.1.1717)

Казімір Пакаш (20.1.1717 — 1728)

князь Антоні Міхал Пузына (15.6.1728 — 11.6.1746)

граф Ян Красіцкі (6.1746 — 1752)

Юзаф Красінскі (1752—1766)

граф Антоні Красіцкі (10.3.1766 — 1777)

Казімір Вольмер(польск.) бел. (29.10.1777 — 1781)

Караль Храптовіч(польск.) бел. (23.5.1781 — 1786)

граф Антоні Валовіч (4.3.1781 — 17.3.1794)

Мікалай Нарбут(польск.) бел. (17.3.1794 —)

Юзаф Багуслаў Слушка

Юзаф Багуслаў Слушка (22 кастрычніка 1652 — 8 кастрычніка 1701) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы (1673—1676) і харунжы вялікі літоўскі (1676—1683), маршалак надворны літоўскі (1683—1685), кашталян троцкі (1685) і віленскі (з 1685), адначасова гетман польны літоўскі (з 1685).

Трымаў Рэчыцкае (1672—1688), Пунскае, Пянянскае, Лянцкаронскае, Лятычоўскае і Азярыцкае староствы.

I ранг
II ранг
III ранг
IV ранг
V ранг
VI ранг
VII ранг
VIII ранг
IX ранг
X ранг
XI ранг
XII ранг
XIII ранг
XIV ранг

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.