Фельдмаршал

Фельдма́ршал (ням.: Feldmarschall), або генерал-фельдмаршал (ням.: Generalfeldmarschall) — вышэйшае вайсковае званне, якое існавала ў арміях германскіх дзяржаў, Расійскай імперыі, Свяшчэннай Рымскай імперыі і Аўстрыйскай імперыі. Адпавядае званню маршала ў некаторых іншых арміях.

Гісторыя звання «Фельдмаршал»

Упершыню тытул фельдмаршала для галоўнага военачальніка з'явіўся ў дзяржаве, утворанай Тэўтонскім ордэнам у XIV стагоддзі. Пазней існаваў у Прусіі. У XVI стагоддзі ў германскіх дзяржавах, а ў XVII стагоддзі ў Аўстрыі і Расіі было ўведзена званне (чын) генерал-фельдмаршала, якое прысвойвалася галоўнакамандуючым сухапутных армій за асобыя заслугі падчас вайны (гл. Генерал-фельдмаршал, Расія, Генерал-фельдмаршал, Аўстрыя, фельдмаршал, Швецыя).

Германія

Да 1941 года чын (званне) генерал-фельдмаршала быў найвышэйшым вайсковым званнем у арміі і ВПС Германіі (у ВМС мелася адпаведнае званне — «грос-адмірал»). Падчас Другой сусветнай вайны 1939—1945 ва ўзброеных сілах Германіі званне генерал-фельдмаршала мелі 26 военачальнікаў.

У 1940 годзе было ўведзена дадатковае званне — «Рэйхсмаршал», адзіным уладальнікам якога быў Герман Герынг (авіяцыя). Пасля падзення Трэцяга рэйха званне генерал-фельдмаршала ў арміі і ВПС (а ў ВМС грос-адмірала) было скасавана.

Вялікабрытанія

У Вялікабрытаніі званне фельдмаршала існуе з 1736 года і да цяперашняга часу (у 1996 годзе было прынята рашэнне не прысвойваць гэта званне ў мірны час).

Швецыя

Спасылкі

16 верасня

16 верасня — дзвесце пяцьдзясят дзевяты (дзвесце шасцідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

21 красавіка

21 красавіка — сто адзінаццаты (сто дванаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

24 верасня

24 верасня — дзвесце шэсцьдзесят сёмы (дзвесце шэсцьдзесят восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

29 сакавіка

29 сакавіка — восемдзесят восьмы (восемдзесят дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

9 сакавіка

9 сакавіка — 69-ы (70-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Генерал

Генера́л (ням.: General, ад лац.: generālis — «галоўны») — агульная назва воінскага звання або чыну вышэйшага каманднага саставу ўзброеных сіл, а таксама кіруючых асоб некаторых грамадзянскіх ведамстваў.

Генерал-фельдмаршал

Генерал-фельдмаршал, вышэйшае воінскае званне ў сухапутных войсках нямецкай, аўстрыйскай і рускай арміяў. Упершыню ўведзена ў Германіі ў XVI стагоддзі. У Расіі ўведзена ў 1699 годзе Пятром I. Ва Францыі і некаторых іншых дзяржавах яму адпавядала воінскае званне маршала (маршала-генерала).

Генерал-фельдмаршал (Расія)

Генерал-фельдмаршал — вышэйшае воінскае званне ў Расіі з мяжы XVII і XVIII стагоддзяў да 1917 г. Па Табелі аб рангах — воінскі чын I класа, роўны генерал-адміралу на флоце, канцлеру і сапраўднаму таемнаму саветніку I класу ў грамадзянскай службе.

Знакам адрознення быў фельдмаршальскае жазло, з XIX стагоддзя скрыжаваныя жазлы сталі паказвацца таксама на пагонах і ў пятліцах у генерал-фельдмаршалаў.

У XVIII стагоддзі шэраг прысваенняў быў зроблены грамадзянскім асобам: Ф. А. Галавіну, Н. Ю. Трубяцкому, А. І. Шувалаву, А. П. Бястужаву-Руміну (раней канцлер, гэта значыць з захаваннем класа), К. Г. Разумоўскаму, Н. І. Салтыкову («генерал-фельдмаршал па флоце»). Нярэдка чын прысвойваўся замежнікам, не якія служылі ў рускай арміі. Сярод іх такія вядомыя палкаводцы, як герцаг Уэлінгтан, Іозеф Радэцкі і Мольтке Старэйшы, а таксама некалькіх манархаў і членаў іх сем'яў (у 1872 Аляксандр II даў фельдмаршальскія жэзлы чацвярым Гогенцолернам).

З усіх расійскіх імператараў толькі пры Іване Антонавічу і пры Аляксандры III (Міратворцы) фельдмаршальскіх званняў не прысвойвалася. Па некаторых дадзеных, Аляксандр II сам неафіцыйна насіў фельдмаршальскія знакі адрознення (без фармальнага распараджэння аб прысваенні самому сабе такога звання).

Да моманту адмены Табелі аб рангах у 1917 годзе ў жывых быў толькі адзін рускі генерал-фельдмаршал — Нікола Петравіч-Негаш (Мікалай I), кароль Чарнагорыі. Апошні генерал-фельдмаршал рускай службы Дзмітрый Аляксеевіч Мілюцін памёр у 1912 годзе.

Генерал арміі

Генера́л а́рміі — персанальнае воінскае званне ва ўзброеных сілах шэрагу дзяржаў. У тых узброеных сілах, дзе ёсць званне маршала ці фельдмаршала, званне генерал арміі звычайна другое па старшынстве; там жа, дзе такіх званняў няма, чын генерал арміі з'яўляецца вышэйшым (напрыклад, у ЗША і Украіне).

Могуць быць і выключэнні, напрыклад у Іспаніі вышэй чыну (поўны) генерал існуе званне генерал-капітан, якое прыблізна адпавядае званню генерал арміі ці званню фельдмаршал у некаторых еўрапейскіх узброеных сілах.

Пад уплывам Францыі, СССР або ЗША званне «генерал арміі» было ўведзена таксама ў шэрагу іншых узброеных сілах, у прыватнасці, усходнееўрапейскіх: як у міжваенны перыяд (Польшча, Чэхаславакія), гэтак і ў часы існавання Варшаўскага дагавора (Балгарыя, Народная армія ГДР, Венгрыя, Румынія, Югаславія). Уведзена званне «генерал арміі» і ў іншых сацыялістычных дзяржавах: Куба, В'етнам, Манголія, КНДР.

З іншых дзяржаў, ва ўзброеных сілах якіх існуе воінскае званне «генерал арміі» ці супадальнае з ім па значэнні, можна паказаць: Ангола, Балівія, Бразілія, Буркіна-Фасо, Габон, Гвінея, Інданезія, Камерун, Кот-д’Івуар, Ліберыя, Маўрытанія, Марока, Мазамбік (існавала з 1975 па 1990), Панама, Парагвай, Перу, Тога (дзе гэта воінскае званне з'яўляецца адзіным генеральскім званнем), Эквадор і Цэнтральна-Афрыканская рэспубліка.

У постсавецкіх дзяржавах воінскае званне «генерал арміі» існуе ў Расіі, Украіне, Казахстане, Кыргызстана, Туркменістане, Таджыкістане; а таксама прадугледжана, але ні разу не прысвойвалася ў Узбекістане, Грузіі, Арменіі, Азербайджане.

Грос-адмірал

Грос-адмірал — вышэйшае ваенна-марское званне ў Аўстра-Венгрыі (1867—1918), Германскай імперыі (1871—1918) і Трэцім рэйху (1933—1945). Яму адпавядала званне генерал-фельдмаршал у сухапутнай арміі.

Захар Рыгоравіч Чарнышоў

Граф Заха́р Рыгоравіч Чарнышоў (1722—1784) — рускі генерал-фельдмаршал з роду Чарнышовых(руск.) бел.. Праславіўся паспяховымі дзеяннямі ў гады Сямігадовай вайны. У 1763—1774 гг. узначальваў ваеннае ведамства. Першы беларускі генерал-губернатар (1772—1782), уладальнік Чачэрска. Пасля прызначэння на пасаду маскоўскага генерал-губернатара(руск.) бел. (1782) выбудаваў вядомы палац на Цвярской. На аснове Ярапалецкай сядзібы(руск.) бел. ў 1772 годзе заснаваў чарнышэўскі маярат.

Леапольд Баварскі

Леапо́льд, прынц Бава́рскі (ням.: Leopold Maximilian Joseph Maria Arnulf von Wittelsbach 9 лютага 1846, Мюнхен — 28 верасня 1930, Мюнхен) — германскі ваенны дзеяч, генерал-фельдмаршал Баварыі (18 студзеня 1904) і Германскай імперыі (1 жніўня 1916).

Люксембургскі палац

Гэты артыкул пра палацы ў Парыжы. Аб палацы ў Люксембургу гл. Палац вялікіх герцагаў, Люксембург

Люксембургскі палац (фр.: Palais du Luxembourg) — палац, пабудаваны для Марыі Медычы па праекце Саламона дэ Броса ў 1615-31 гг. у Люксембургскім садзе ў Парыжы, на месцы сядзібы нябожчыка герцага Пінэ з роду Люксембургаў (адсюль і назва).

Стыль — пераходны ад рэнесанса да барока. Па замове Марыі Медычы мастак Рубенс напісаў для гэтага палаца дваццаць чатыры палатна са сцэнамі з жыцця каралевы. Праз некалькі месяцаў пасля заканчэння будаўніцтва Людовік XIII аддаліў яе з Парыжа. Пасля смерці Марыі тут жылі яе сын Гастон Арлеанскі і ўнучка, «Вялікая Мадэмуазель». Падчас нацысцкай акупацыі ў палацы размяшчалася штаб-кватэра люфтвафэ ў Францыі, у ім перыядычна спыняўся Герынг, а генерал-фельдмаршал авіяцыі Гуга Шперле даволі доўга ў ім жыў. У цяперашні час тут засядае Сенат Францыі.

Маршал

Ма́ршал (ням.: Marschall) — воінскае званне (ці чын) вышэйшага генеральскага саставу ў арміях шэрагу дзяржаў. У некаторых дзяржавах (Расійская імперыя, Вялікабрытанія, Германія, Аўстрыя, Індыя) адпаведны чын завецца (зваўся) фельдмаршал (генерал-фельдмаршал). Асаблівым адрозненнем маршала ў некаторых краінах з'яўляецца маршальскае жазло.

Гэтае слова мае карані ў старажытнай нямецкай мове, дзе камбінацыя слоў marh «конь» і scalc «слуга» азначалі спачатку конюха. У Францыі гэтае слова першапачаткова азначала вартаўнік коней, або конюх (фр.: maréchal і дагэтуль азначае каваля падкоў). Пазней, калі пасада маршала станавілася больш значнай, яны станавіліся членамі каралеўскіх двароў Еўропы. У некаторых краінах гэта званне стала выкарыстоўвацца для абазначэння вышэйшых ваенных тытулаў. Да галоўнага военачальніка тытул маршала быў упершыню ўжыты Тэўтонскім ордэнам; адсюль пайшла назва фельдмаршала, першапачаткова для палкоўнікаў кавалерыі.

Знакам адрознення маршала ў многіх войсках з'яўляецца сімвалічнае жазло, упрыгожанае сімволікай дзяржавы, які ўрачыста ўручаецца вайскаводу. Маршальскае жазло, або скрыжаваныя жэзлы нярэдка складаюць частку герба маршала і прысутнічаюць на пагонах ваенных некаторых дзяржаў. У СССР асаблівым адрозненнем маршальскага звання была Маршальская Зорка.

Варта таксама звярнуць увагу, што ў часы Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў і Вялікага Княства Літоўскага ўжываліся назвы гетман польны і гетман каронны. Такім чынам тытула маршал, які сустракаецца ў Заходняй Еўропе ў тыя часы, ва Усходняй адпавядаў тытул гетман (таксама нямецкага паходжання, ад ням. Hauptmann — правадыр, военачальнік). Назва гетман доўгі час выкарыстоўвалася для абазначэння вярхоўнага камандуючага такой ваенна-дзяржаўнай структуры, як Войска Запарожскага Нізовага (Запарожская Сеч) аж да яго роспуску ў 1770-х гадах Кацярынай II. Менавіта ў гэты час вядучую ролю ў арміі Расійскай імперыі пачынаюць адыгрываць людзі нямецкага і заходнееўрапейскага паходжання, што ў прыватнасці адбілася на структуры арміі і назвах вышэйшага каманднага саставу.

Рупрэхт Баварскі

Ру́прэхт Мары́я Луі́тпольд Фердына́нд Ві́тэльсбах (ням.: Rupprecht Maria Luitpold Ferdinand von Wittelsbach; 18 мая 1869, Мюнхен — 2 жніўня 1955, замак Лейтштэцен) — кронпрынц Баварыі, баварскі генерал-фельдмаршал (23 ліпеня 1915 года), прускі генерал-фельдмаршал (1 жніўня 1916 года).

Стрыжаўка

Стрыжаўка (укр.: Стри́жавка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкім раёне Вінніцкай вобласці Украіны на рацэ Паўднёвы Буг. Паселішча размешчана на шляху ў Кіеў за 8 км ад Вінніцы.

У непасрэднай блізкасці ад пасёлка размешчаны руіны стаўкі Гітлера "Вервольф", якая прызначалася для кіравання ваеннымі дзеяннямі на Усходнім фронце, а таксама наступнымі баявымі дзеяннямі ў напрамку Ірана і Індыі. Усяго Гітлер наведаў стаўку па меншай меры 3 разы. Найбольш працяглы час ён тут знаходзіўся з 16 ліпеня па 31 кастрычніка 1942 г. Пазней "Вервольф" як стаўку выкарыстоўваў камандуючы групы армій "Поўдзень" фельдмаршал Эрых фон Манштэйн.

Фердынанд III Габсбург

Фердынанд III (ням.: Ferdinand III.; 13 ліпеня 1608, Грац — 2 красавіка 1657, Вена) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 15 лютага 1637 года, кароль Венгрыі (часткі каралеўства з 26 лістапада 1625 года, (каранацыя 8 снежня 1626 года), усяго каралеўства ў 1637—1647 гадах), кароль Чэхіі з 21 лістапада 1627 года (каранацыя 25/26 лістапада 1627 года). Імперскі фельдмаршал (1634 год). Сын Фердынанда II і Марыі Ганны (8 снежня 1574 — 8 сакавіка 1616), дочкі герцага Баварскага Вільгельма V.

Фрыдрых III Гогенцолерн

Фрыдрых III (Фрыдрых Вільгельм Мікалай Карл, ням.: Friedrich III., Friedrich Wilhelm Nikolaus Karl von Preußen; 18 кастрычніка 1831, Патсдам, Прусія — 15 чэрвеня 1888, Патсдам, Германская імперыя) — імператар (кайзер) Германіі і кароль Прусіі з 9 сакавіка 1888 года, прускі генерал-фельдмаршал (28 кастрычніка 1870), рускі генерал-фельдмаршал (1872). Кронпрынц Фрыдрых быў адным з самых шматабяцальных спадчыннікаў прастола Еўропы, але валадарыў усяго 99 дзён, памёршы ад пакутлівай хваробы.

Эрнст Буш (генерал-фельдмаршал)

Эрнст Буш (ням.: Ernst Busch; 6 ліпеня 1885, Эсэн — 17 ліпеня 1945, Олдэршот, Хэмпшыр) — нямецкі военачальнік, генерал-фельдмаршал (1943) вермахта, камандуючы групамі армій у часы Другой сусветнай вайны.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.