Феадосій I Вялікі

Феадо́сій I Вялі́кі (Флавій Феадосій, лац.: Flavius Theodosius, Theodosius Magnus, грэч. Θεοδόσιος Α, Θεοδόσιος ο Μέγας, 11 студзеня 347-17 студзеня 395) — апошні імператар адзінай Рымскай імперыі.

Флавій Феадосій
лац.: Flavius Theodosius
Theodosius
Рымскі імператар
19 студзеня 379 — 17 студзеня 395
Папярэднік: Валент
Пераемнік: Ганорый і Аркадзій
 
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: хрысціянін-нікеец
Смерць: 17 студзеня 395 (48 гадоў)
Бацька: Флавій Феадосій
Дзеці: Гала Плацыдзія, Ганорый, Флавій Аркадзій і Пульхерыя

Біяграфія

У 379 годзе атрымаў уладу над ўсходняй часткай Рымскай імперыі як суправіцель імператара Грацыяна, у 394 годзе стаў кіраваць усёй Рымскай імперыяй аднаасобна. Пасля яго смерці ў 395 імперыя канчаткова падзялілася на заходнюю частку і ўсходнюю, якая атрымала ў сучаснай гістарыяграфіі назва Візантыя. Феадосій выбраў і зацвердзіў законам Нікейскую формулу хрысціянства (чым спыніў панаванне арыянства) у якасці адзінай дзяржаўнай рэлігіі імперыі. Ён стаў праследаваць (без жорсткіх рэпрэсій) іншыя рэлігійныя плыні ў хрысціянстве (ерасі) і забараніў паганскія культы, у выніку чаго пасля 393 года спынілася святкаванне Алімпійскіх гульняў. Дзейнасць імператара Феадосія вызначыла кірунак рэлігійнага развіцця Еўропы, за што ён атрымаў ад хрысціянскіх пісьменнікаў эпітэт Вялікі.

Дзеці

Зноскі

  1. Hydatius Chronicle of Hydatius
  2. Zosimus Historia Nova
  3. Comes M. Chronicon of Marcellinus Comes

Літаратура

Шаблон:Рымскія консулы 365—395 гадоў

347

347 — невысакосны год, пачапўся ў чацвер. 347 год нашай эры, 347 год 1 тысячагоддзя, 47 год IV стагоддзя, 7 год 5-га дзесяцігоддзя IV стагоддзя, 8 год 340-х гадоў.

Ганорый

Флавій Ганорый Аўгуст (лац.: Flavius Honorius Augustus, 9 верасня 384-15 жніўня 423) — першы заходне-рымскі імператар пасля канчатковага падзелу імперыі на Заходнюю і Усходнюю, сын імператара Феадосія I. Яго праўленне — перыяд трыумфу варвараў, узмацняецца распад Заходняй Рымскай імперыі. Пры ім готы захапілі і разрабавалі Рым (410). Жонка — Марыя.

Далёкая Іспанія

Далёкая Іспанія (лац.: Hispania Ulterior) — правінцыя Рымскай рэспублікі на Пірэнейскім паўвостраве, якая займала тэрыторыю сучаснай Андалузіі, даліны Гвадалквівіра і Галісіі ў Іспаніі і Партугаліі.

Большую частку Другой Пунічнай вайны Іспанія знаходзіцца пад уладай карфагенян. Неўзабаве рымляне адваявалі іх уладанні. У выніку рэформаў Аўгуста пасля канчатковага заваявання Пірэнейскага паўвострава рымлянамі, якое скончылася Кантабрыйскай вайной, Далёкая Іспанія была разбіта на правінцыі Лузітанія і Бетыка, а частка яе тэрыторыі, якая прыкладна супадае з сучаснай Галісіяй адышла да правінцыі Тараконская Іспанія. Правінцыя была пад уладай прэтара. Рымскія імператары Траян, Адрыян і Феадосій I Вялікі нарадзіліся ў Іспаніі. Пры Ганорыі Іспанію захапілі вестготы.

Серапіс

Серапіс (грэч.: Σέραπις) — эліністычны бог.

Спіс візантыйскіх імператараў

Ніжэй прадстаўлены спіс імператараў Візантыі ў храналагічным парадку.

Курсівам пазначаны ўзурпатары. Тлустым шрыфтам у табліцах вылучаны даты перыядаў з пераважным палітычным уплывам апісванага твару (важна пры наяўнасці яго суправіцеляў).

Першым імператарам Рыма стаў Актавіян Аўгуст 13 студзеня 27 гады да н.э.У 395 годзе імперыя была канчаткова падзелена на Заходнюю Рымскую імперыю і Усходнюю Рымскую імперыю.

У 476 годзе быў зрынуты апошні Заходне-рымскі імператар Ромул Аўгуст. Заходняя Рымская імперыя пала, а Усходняя Рымская імперыя, якая пазней стала звацца гісторыкамі Візантыяй, працягвала існаваць яшчэ каля тысячы гадоў, да 1453 года, калі Канстанцінопаль быў захоплены туркамі-асманамі, з перапынкам з 1204 па 1261 год, калі Канстанцінопаль быў захоплены крыжакамі.

Кіраўнікі Візантыі лічылі сябе спадчыннікамі Рыма, «рамеямі», і насілі тытулы, якія ўзыходзілі да яго.

Па-грэчаску імператараў часцей за ўсё называлі аўтакратарамі (грэч.: Αὐτοκράτωρ-самодержец).

Спіс рымскіх імператараў

Першым імператарам (у сучасным сэнсе) Рыма стаў Актавіян Аўгуст: пасля перамогі над Маркам Антоніем і вяртаннем з Егіпта ён уладкаваў трыўмф і 13 студзеня 27 года да н.э. склаў з сябе надзвычайныя паўнамоцтвы перад сенатам і абвясціў пра рэстаўрацыю Рэспублікі, але пакінуў за сабой камандаванне 75 легіёнамі і тытул імператара (як сталы praenomen).

Пасля забойства імператара Комада Рымская імперыя ўступіла ў Крызіс трэцяга стагоддзя, калі пачалі з'яўляцца шматлікія ўзурпатары. У 395 годзе імперыя была канчаткова падзелена на Заходнюю Рымскую імперыю і Усходнюю Рымскую імперыю.

У 476 годзе быў зрынуты апошні Заходне-рымскі імператар Ромул Аўгуст (хоць фармальна імператарам лічыў сябе да 480 года Юлій Непат). Заходняя Рымская імперыя пала, а Усходняя Рымская імперыя, званая гісторыкамі з гэтага часу Візантыяй, працягвала існаваць яшчэ практычна тысячу гадоў, да 1453 года, калі Канстанцінопаль быў захоплены туркамі-асманамі, з перапынкам з 1204 па 1261 год, калі Канстанцінопаль быў захоплены крыжакамі.

Спіс рымскіх імператараў у храналагічным парадку, курсівам вылучаны ўзурпатары. Не пазначаны палкаводцы, якія паднялі паўстанні супраць цэнтральнай улады, але фармальна не абвешчаныя імператарамі (за выключэннем традыцыйна ўключаных, напр., Макрыян Старэйшы). У якасці суправіцеляў пазначаны спадчыннікі ўлады (пачынаючы з сярэдзіны I стагоддзя статус спадчынніка практычна заўсёды супадаў з тытулам цэзара), афіцыйныя суправіцелі, часам — рэгенты пры неактыўнасці імператара.

Флавій Аркадзій

Фла́вій Арка́дзій (377, Іспанія — 1 мая 408, Канстанцінопаль) — імператар Усходняй Рымскай імперыі, старэйшы сын імператара Феадосія I і Флацылы.

 
Прынцыпат
27 да н.э. – 235
Крызіс
235–284
Дамінат
284–395
Заходняя імперыя
395–480
Усходняя імперыя
395–476 (да падзення Рыма)

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.