Узброеныя сілы

Узброеныя сілы, узброеная арганізацыя дзяржавы, прызначаная абараняць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы на выпадак вайны, адзін з важнейшых інструментаў палітычнай улады.

Прызначэнне ўзброеных сіл, прынцыпы іх будаўніцтва, навучання і выхавання асабовага складу вызначаюцца грамадствам, дзяржаўным ладам і палітыкай дзяржавы, а таксама масштабам краіны, яе геаграфічным становішчам, гістарычнымі, сацыяльнымі і культурнымі традыцыямі. Вырашальны ўплыў на ўзброеныя сілы аказвае эканоміка.

Да 20-га стагоддзя ўзброеныя сілы складаліся з сухапутнай арміі і ваенна-марскога флоту. Сучасныя ўзброеныя сілы ў большасці дзяржаў свету складаюцца з розных відаў (сухапутныя войскі, ваенна-марскі флот, ваенна-паветраныя сілы, сілы супрацьпаветранай абароны), вышэйшых органаў ваеннага кіравання (міністэрства абароны, генеральны штаб), органаў тылу і некаторых ваенізаваных арганізацый.

Гл. таксама

Спасылкі

Афіцэр

Афіцэр (ням.: Offizier, праз познелацінскае officiarius — службовая асоба, ад лац.: officium — пасада) — службовая асоба сілавых структураў, такіх як узброеныя сілы або міліцыя (паліцыя), якая мае спецыяльную падрыхтоўку да службы (звычайна гэта профільная вышэйшая адукацыя). Носіць адпаведную адукацыі, вопыту службы і заслугам вайсковае ці спецыяльнае званне, і можа быць упаўнаважаным займаць адпаведную званню адну з камандных пасад па профілю сваёй падрыхтоўкі ў адпаведнай дадзенаму профілю сілавой структуры дзяржавы.

Вермахт

Вермахт (ням.: Wehrmacht, ад Wehr — «зброя», «абарона, супраціў» і Macht — «сіла, моц; улада, уплыў», «войска») — узброеныя сілы нацысцкай Германіі ў 1935-1945 гг.

Гістарычна словам «вермахт» у нямецкамоўных краінах пазначаліся ўзброеныя сілы любой краіны. Сваё цяперашняе значэнне паняцце «вермахт» атрымаў у часы прыходу да ўлады НСДАП.

Закон аб стварэнні узброеных сіл (ням. "Gesetz über den Aufbau der Wehrmacht") быў прыняты праз два гады пасля прыходу да ўлады Гітлера, 16 сакавіка 1935 года. «Узброеныя сілы» складаюцца з сухапутных войскаў (ням. Heer), ваенна-марскога флоту (крыгсмарынэ) і ваенна-паветраных сіл (люфтвафэ). На чале іх ствараюцца адпаведныя органы кіравання - Вярхоўныя камандаванні.

Малайзія

Малайзія (малайз.: Malaysia [məlejsiə]; англ.: [məˈleɪʒə] або [məˈleɪsiə]) — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, на поўдні паўвострава Малака і ў паўночнай частцы вострава Барнеа. Клімат — экватарыяльны, гарачы і вільготны. Агульная плошча 329,8 тыс. кв. км. Сталіца – Куала-Лумпур (1,5 млн. чал.). Адміністрацыйным цэнтрам краіны, куды з 2003 перанесеныя ўрадавыя ўстановы, з'яўляецца Путраджая. Нацыянальны дзень 31 жніўня. Дзяржаўная мова малайзійская. Мусульмане складаюць большасць насельніцтва – каля 60%. Адміністрацыйнае дзяленне: 13 штатаў і тры федэральныя тэрыторыі.

Палявы штаб Рэвваенсавета Рэспублікі

Палявы штаб Рэвваенсавета Рэспублікі — аператыўны орган Галоўнага камандавання Чырвонай арміі у гады Грамадзянскай вайны.

Рабоча-сялянская Чырвоная армія

Рабоча-сяля́нская Чырвоная а́рмія (руск.: Рабоче-крестьянская Красная армия), таксама Чырвоная армія (руск.: Красная армия) — афіцыяльная назва Узброеных Сіл Савецкай Расіі і СССР з 15 (23) лютага 1918 г. па 25 лютага 1946 г. (пазней — Савецкая армія).

Днём утварэння Чырвонай арміі лічаць 23 лютага 1918 года (гл. Дзень абаронцаў Айчыны). Першым кіраўніком Чырвонай арміі быў Леў Троцкі. Менавіта тады пачалі фарміравацца першыя атрады ЧА, згодна з Дэкрэтам У. І. Леніна, які ён падпісаў загадзя.

Руская армія (1919)

Руская армія (рус. дарэф. Русская армія) — узброеныя сілы Белага руху, аб'яднаныя ў агульнарасійскім маштабе напачатку 1919 года пад адзіным камандаваннем Вярхоўнага галоўнакамандуючага адмірала А. В. Калчака (узброеныя сілы Дзяржавы Расійскай).

Руская імператарская армія

Ру́ская імпера́тарская а́рмія — сухапутныя войскі Расійскай імперыі.

Створаны першым расійскім імператарам Пятром I на аснове г. зв. палкоў іншаземнага строю, якія з'явіліся ў Расіі яшчэ ў валадарства цара Аляксея Міхайлавіча. Замяніла ірэгулярныя памесныя войскі і стралецкія часткі. З 1699 года армія фармавалася праз рэкруцкую павіннасць (таксама да 1762 года захоўвалася абавязковая служба дваран), з 1874 года — праз усеагульны вайсковы абавязак.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) Руская імператарская армія была перайменаваная ў «Рэвалюцыйнае войска свабоднай Расіі».

Савецкая Армія

Савецкая армія (СА) — афіцыйнае найменне асноўнага фарміравання Узброеных Сіл СССР (акрамя ВМФ, пагранічных і ўнутраных войскаў). Да лютага 1946 года называлася Рабоча-сялянская Чырвоная армія (РККА, Чырвоная армія).

Узброеныя Сілы Беларусі

Узбро́еныя Сі́лы Рэспу́блікі Белару́сь (УС РБ) падпарадкоўваюцца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і цэнтральным органам ваеннага кіравання (Міністэрства абароны РБ і Генеральны штаб узброеных сіл). Колькасны склад: 121 тысяча чалавек (паводле рэформы 2011), з іх 102 тысячы ваеннаслужачых і 19 тысяч грамадзянскага персаналу (пачатак 2012 — 62 тысяч чалавек, з іх 48 тысяч вайскоўцаў і 14 тысяч грамадзянскага персаналу).

Складаюцца з 2 асноўных відаў: Сухапутных войскаў і Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны; таксама ў склад УС уваходзяць Спецыяльныя войскі, Тыл узброеных сіл, Узбройванне ўзброеных сіл, воінскія часці забеспячэння, абслугоўвання і аховы цэнтральных органаў ваеннага кіравання, а таксама ВНУ і арганізацыі Міністэрства абароны.

Узброеныя Сілы ЗША

Узброеныя Сілы ЗША — дзяржаўная ваенная арганізацыя Злучаных Штатаў Амерыкі, сукупнасць відаў узброеных сіл, прызначаная для абароны свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці ЗША як дзяржавы. Рэгулярныя ўзброеныя сілы былі створаны ў ЗША ў 1775 годзе ў па рашэнні 2-га Кантынентальнага кангрэса.

У склад Узброеных Сіл ЗША ўваходзяць самастойныя віды войскаў - Сухапутныя войскі, Ваенна-паветраныя Сілы, Ваенна-марскія Сілы, Марская пяхота і Берагавая ахова, а таксама часткі і злучэнні Рэзерву, у тым ліку Нацыянальнай гвардыі.

У Іране амерыканскія ўзброеныя сілы ўнесены ў спіс тэрарыстычных арганізацый.

Узброеныя Сілы СССР

Узброеныя Сілы Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (УС СССР) — ваенная арганізацыя (Узброеныя Сілы) Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, была прызначана для абароны савецкага народа, свабоды і незалежнасці Савецкага Саюза.

У склад Узброеных Сіл Саюза ўваходзілі: цэнтральныя органы ваеннага кіравання, Савецкая Армія (Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння, Сухапутныя войскі, Ваенна-паветраныя сілы, Войскі проціпаветранай абароны), Ваенна-марскі Флот, Тыл Узброеных Сіл, а таксама Войскі грамадзянскай абароны, Унутраныя войскі МУС СССР і Памежныя войскі КДБ СССР.

Савецкая Армія да лютага 1946 года называлася Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія (Чырвоная Армія, РСЧА).

Да сярэдзіны 1980-х гадоў Узброеныя Сілы Саюза былі найбуйнейшымі ў свеце па колькасці (у 1988 годзе агульная колькасць склала 5 076 234 ваеннаслужачых), і валодалі самымі вялікімі ў свеце запасамі ядзернай і хімічнай зброі. Апроч гэтага, УС СССР валодалі самымі буйнымі танкавымі групоўкамі на Зямлі — каля 60 тысяч танкаў і бранемашын.

За ўвесь час існавання, пачынаючы з 1946 года і да распаду СССР, Узброеныя сілы СССР былі аднымі з самых буйных і магутных у свеце.

Нягледзячы на распад СССР у 1991 годзе, Узброеныя сілы СССР праіснавалі аж да канца 1993 года — у відзе АУС СНД.

Фарміраванні УС СССР некаторы час дыслакаваліся ў Аўстрыі, Даніі, Нарвегіі, Фінляндыі, ГДР (ГСВГ), ПНР (ПнГВ), ЧССР, ВНР (ЦГВ), НРБ, СРР (ПдГВ), Кубе, СРВ, Камбоджы, МНР, Паўночнай Карэі, Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан, і ў некаторых іншых афрыканскіх краінах.

Узброеныя сілы Іспаніі

Узброеныя сілы Іспаніі (ісп.: Fuerzas Armadas de España) — сукупнасць войскаў Каралеўства Іспаніі прызначаная для абароны свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласці дзяржавы. Складаюцца з сухапутных войскаў, вайскова-марскіх і вайскова-паветраных сіл. Галоўнакамандуючым іспанскага войска з'яўляецца кароль Іспаніі Філіп VI, міністрам абароны — Пэдра Марэнес.

Узброеныя сілы Вялікабрытаніі

Узброеныя сілы Вялікабрытаніі (англ.: The armed forces of the United Kingdom) складаюцца з Каралеўскага ваенна-марскога флота (Royal Navy), Брытанскай арміі (British Army) і Каралеўскіх ваенна-паветраных сіл (Royal Air Force). Узброеныя сілы цалкам прафесійныя і дабраахвотныя і налічваюць 435 тыс. чалавек у 2009 (198 тыс. рэгулярных войск, 195 тыс. рэгулярнага рэзерва, 42 тыс. дабраахвотнага рэзерва). Гэта адна з найвялікшых ваенных структур у Еўропе, 26-я ў свеце па колькасці ваеннаслужачых і 3-я (пасля ЗША і КНР) па аб'ёмах ваенных расходаў. Брытанскія ВМФ і ВПС буйнейшыя ў ЕС і 2-я ў НАТА.

Узброеныя сілы Польшчы

Узброеныя сілы Польшчы (польск.: Siły Zbrojne Rzeczypospolitej Polskiej), неафіцыйна Войска Польскае (польск.: Wojsko Polskie) — сукупнасць узброеных сіл Польскай Рэспублікі, прызначаных для абароны свабоды, незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы. Складаюцца з сухапутных (польск.: Wojska Lądowe RP), ваенна-марскіх (польск.: Marynarka Wojenna RP), ваенна-паветранных (польск.: Siły Powietrzne RP) і спецыяльных войскаў (польск.: Wojska Specjalne RP).

Кіраўніцтва ўсімі войскамі краіны ажыццяўляе Галоўнакамандуючы ўзброеных сіл — прэзідэнт Польшчы, побач з міністрам абароны. Паводле звестак SIPRI на 2009 год узброеныя сілы Польшчы займалі 21 месца паводле выдаткаў на ваенныя патрэбы. Салдаты ўзброеных сіл Польшчы ўдзельнічалі ў войнах міжнароднай кааліцыі войскаў у Іраку і Афганістане да выхаду Польшчы ў 2008 годзе.

Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі

Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі (УС Расіі) — дзяржаўная ваенная арганізацыя Расійскай Федэрацыі, прызначаная для адбіцця агрэсіі, накіраванай супраць Расійскай Федэрацыі, для ўзброенай абароны цэласнасці і недатыкальнасці яе тэрыторыі, а таксама для выканання задач у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Расіі.

У склад УС Расіі ўваходзяць віды УС: сухапутныя войскі, ваенна-паветраныя сілы, ваенна-марскі флот; асобныя роды войскаў — касмічныя, паветрана-дэсантныя войскі і РВСН; цэнтральныя органы ваеннага кіравання; тыл Узброеных сіл, а таксама войскі, якія не ўваходзяць у віды і роды войскаў.

УС Расіі сфарміраваны 7 мая 1992 года. Гэта адны з найбуйнейшых УС свету, колькасць іх асабістага складу складае каля 1 000 000 чалавек. Узброеныя Сілы Расіі адрозніваюцца наяўнасцю найбуйнейшага ў свеце арсенала зброі масавага паражэння, у тым ліку ядзернай, і добра развітой сістэмай сродкаў яе дастаўкі.

Узброеныя сілы Харватыі

У склад узброеных сіл Харватыі ўваходзяць сухапутныя войскі, ВПС, ВМС і атрады СПА. У войска заклікаюцца юнакі з 19 гадоў. Лік вайскоўцаў – прыкладна 56 200 чалавек. Ваенныя выдаткі ў 2000 склалі 575 млн. дол., або 3,8% СУП. У траўні 2000 Харватыя адной з апошніх еўрапейскіх краін увайшла ў праграму НАТА «Партнёрства ў імя міру». Харватыя ўступіла ў НАТА у красавіку 2008.

Усерагалоўштаб

Усерасійскі галоўны штаб, Усерагалоўштаб — адзін з двух галоўных штабоў Чырвонай арміі (РСЧА) падчас грамадзянскай вайны.

Харватыя

Харватыя (харв.: Hrvatska [xř̩ʋaːtskaː]) — дзяржава на заходнім узбярэжжы Балканскага паўвострава. Форма кіравання — парламенцкая рэспубліка. Назва адбываецца па этноніме народа — харваты. Сталіца і найбуйны горад — Заграб. Мяжуе на паўночным-захадзе са Славеніяй, на паўночным-усходзе — з Венгрыяй і Сербіяй, на поўдні — з Босніяй і Герцагавінай і Чарнагорыяй; на захадзе абмываецца Адрыятычным морам. Нацыянальная валюта — куна.

Цэнтральны фронт

Цэнтральны фронт — аператыўнае аб'яднанне савецкіх войскаў з 15 лютага да 20 кастрычніка 1943 года (камандуючы — генерал арміі Канстанцін Ракасоўскі), у Другой сусветнай вайне.

Войскі фронту вялі баявыя дзеянні на тэрыторыі Курскай і Арлоўскай абласцей, удзельнічалі ў 1943 годзе ў Курскай бітве, пры Чарнігаўска-Прыпяцкай наступальнай аперацыі нанеслі галоўны ўдар ворагу на Канатопскім кірунку і ў жніўні 1943 года ўступілі на землі Украіна. На працягу жніўня-верасня яны адваявалі частку Сумскай, Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцей. 20 кастрычніка 1943 года Цэнтральны фронт перайменаваны ў Беларускі фронт.

Краіны Еўропы: Узброеныя сілы
Краіны Азіі: Узброеныя сілы
 
Краіны Афрыкі: Узброеныя сілы
Залежныя тэрыторыі
Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы
 
Краіны Паўночнай Амерыкі: Узброеныя сілы
Залежныя тэрыторыі
 
Краіны Паўднёвай Амерыкі: Узброеныя сілы
Залежныя тэрыторыі
 
Сучасная іерархія ваенных фарміраванняў
Падраздзяленні
Часці
Злучэнні
Аб'яднанні

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.