Узброеныя Сілы Беларусі

Узбро́еныя Сі́лы Рэспу́блікі Белару́сь (УС РБ) падпарадкоўваюцца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і цэнтральным органам ваеннага кіравання (Міністэрства абароны РБ і Генеральны штаб узброеных сіл). Колькасны склад: 121 тысяча чалавек (паводле рэформы 2011), з іх 102 тысячы ваеннаслужачых і 19 тысяч грамадзянскага персаналу (пачатак 2012 — 62 тысяч чалавек, з іх 48 тысяч вайскоўцаў і 14 тысяч грамадзянскага персаналу[4]).

Складаюцца з 2 асноўных відаў: Сухапутных войскаў і Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны; таксама ў склад УС уваходзяць Спецыяльныя войскі, Тыл узброеных сіл, Узбройванне ўзброеных сіл, воінскія часці забеспячэння, абслугоўвання і аховы цэнтральных органаў ваеннага кіравання, а таксама ВНУ і арганізацыі Міністэрства абароны.

Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь
Armed Forces of Belarus emblem

Эмблема Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Гады існавання з 20 сакавіка 1992 года па цяперашні час
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Тып Узброеныя сілы
Колькасць 56 000 ваеннаслужачых[1] i 13 000 грамадзянскага персаналу[2](344 750 чалавек у рэзерве[3])
Удзел у Французска-івуарскі канфлікт, Міратворчая місія ў Ліване, Грамадзянская вайна ў Лівіі, Канфлікт у Ківу
Камандзіры
Дзеючы камандзір Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі А. Р. Лукашэнка
Мiнiстр абароны А. А. Раўкоў

Гiсторыя

УС РБ сфарміраваны на базе Беларускай ваеннай акругі УС СССР пасля абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці, для чаго 20 верасня 1991 года было прынята пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь «Аб стварэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»[5]. 20 сакавіка 1992 года было афіцыйна абвешчана аб стварэнні ўзброеных сіл. 3 лістапада 1992 года быў прыняты закон «Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь»[6]. У 19921996 гадах былі скарочаныя або перафарміравана 250 воінскіх частак. У гэты час завершана ракетна-ядзерная дэмілітарызацыя Беларусі[7].

Узброеныя сілы ў канцы 2000-х гг. дзейнічалi і развівалicя згодна з Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі (зацверджана ўказам Прэзідэнта РБ № 390 ад 17 ліпеня 2001), Ваеннай дактрынай Рэспублікі Беларусь (зацверджана законам РБ ад 3 студзеня 2002) і Канцэпцыяй будаўніцтва Узброеных сіл да 2010 года; у 20012005 гг. была праведзеная ваенная рэформа. Выдаткі на абарону складаюць 1,49 % ад ВУП (2006); 78 % выдзеленых фінансавых сродкаў выдаткоўваецца на ўтрыманне і 22 % ― на развіццё (2006).

У 2001 годзе ВПС і войскі СПА Беларусі аб’яднаны ў адзіны вiд войскаў[8]. У 2002 годзе на Барысаўскім ваенным палігоне ў ходзе аператыўна-тактычнага вучэння «Бярэзіна-2002» упершыню былі адпрацаваны практычныя дзеянні тэрытарыяльных войскаў. У лістападзе 2004 года два беларускія Су-25 па памылцы атакавалі французскіх міратворцаў у Буаке, што пацягнула за сабой пагаршэнне адносін паміж Кот-д'Івуарам і Францыяй. 11 мая 2006 года Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка падпісаў Указ № 312 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні транспартнага забеспячэння Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь», па якім на базе чыгуначных, аўтамабільных і дарожных войскаў былі створаны транспартныя войскі Беларусі. 2 жніўня 2007 на аснове ПДВ і спецназу ГРУ створаны Сілы спецыяльных аперацый.

У перыяд з 2008[9] па 2013[10] ў Венесуэле знаходзілася група беларускіх ваенных саветнiкаў і спецыялістаў, якія ўдзельнічалі ў стварэнні адзінай сістэм СПА і РЭБ венесуэльскай арміі.

У 2009 зацверджана новая ваенная ўніформа[7].

2 жніўня 2010 А. Лукашэнка падпісаў указ аб направке ў Ліван групы з 9 беларускіх вайскоўцаў для ўдзелу ў міратворчай мicii[11]. У 2011 годзе першыя міратворцы з Беларусі прыбылі ў Ліванскую Рэспублікі. Нягледзячы на ​​заяўлены памер кантынгенту ў дзевяць чалавек, у краіну была накіраваная група толькі з пяці міратворцаў.

У 2011 годзе беларускія ваенныя саветнiкi аказалі падтрымку ўраду Муамара Кадафі ў грамадзянскай вайне ў Лівіі. Дзякуючы ім, урадавая армія ў першыя месяцы канфлікту змагла больш паспяхова супрацьстаяць НАТА і паўстанцам, павысіць мабільнасць войскаў і перайсці ў контрнаступленне. Ваенныя займаліся эксплуатацыяй, рамонтам і мадэрнізацыяй ваеннай тэхнікі, складаліся на пасадах інструктараў і снайпераў[12][13][14].

Таксама ваенныя саветнiкi адпраўляліся ў Емен, дзе двое з іх загінулі падчас напада баевікоў «Аль-Каіда»[15][16].

1 ліпеня 2016 г. была ўведзена альтэрнатыўная служба. Да яе прыцягваюцца грамадзяне, якія прыдатныя да тэрміновай службе ва ўзброеных сілах, але ня могуць яе праходзіць па рэлігійных меркаваннях. Дадзеная катэгорыя прызыўнікоў накіроўваецца на грамадска карысную дзейнасць[17].

20 ліпеня 2016 года ўступіла ў сілу новая ваенная дактрына. У новай версіі дактрыны прапісана, што некаторыя дзяржавы ў еўрапейскім рэгіёне «спрабуюць справакаваць унутраныя ўзброеныя канфлікты з ужываннем як ваеннай сілы, так і тэрарыстычных і дыверсійных сіл». Па гэтай прычыне быў распрацаваны план дзеянняў супраць гібрыднай вайны і каляровай рэвалюцыі. Пры распрацоўцы дактрыны i наступных зменаў у тактыцы ўлічваўся вопыт Украіны ў Данбаскiм і Расіі ў Сірыйскiм канфліктах, з-за чаго вялікае значэнне атрымала падрыхтоўка да баявых дзеянняў ва ўмовах населенага пункта[18][19].

У 20172018 гадах паведамлялася, што беларускія ваенспецы займаюцца падрыхтоўкай лётчыкаў і тэхнікаў кангалезскіх ваенна-паветраных сілаў, аказваючы ім падтрымку ў барацьбе з паўстанцамі Паўночнага Кiву[20][21][22].

У цяперашні час ва Узброеных Сілах два вiда УС — Сухапутныя войскі, Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны. Таксама непасрэдна генеральнаму штабу падпарадкоўваецца род войскаў — Сілы спецыяльных аперацый (ССА). Існуюць таксама спецыяльныя войскі (службы), органы тылу.

Колькасць Узброеных Сіл на 1 сакавіка 2016 года — 64 932 пасады. З іх 14 502 афіцэра, 6850 прапаршчыкаў 25 671 салдат і сяржантаў, 3502 курсанта, а таксама 16 407 асоб грамадзянскага персаналу.

Баявы склад мірнага часу — тры авіяцыйныя базы, дзве радыётэхнічныя і чатыры зенітныя ракетныя брыгады, тры зенітных ракетных палка, чатыры механізаваных брыгады, адна ракетная, адна рэактыўна-артылерыйская і тры артылерыйскія брыгады, адна дэсантна-штурмавая брыгада, адна паветрана-дэсантная брыгада і адна брыгада спецыяльнага прызначэння[23].

Узброеныя Сілы актыўна ўдзельнічаюць у розных вучэннях, як унутры краіны («Нёман—2001», «Бярэзіна—2002», «Чыстае неба—2003», «Шчыт Саюза—2006», «Захад—2009», «Захад—2013», «Шчыт Саюза—2015», «Славянскае братэрства—2017»), так і за яе межамі («Баявая садружнасць»).

Склад

Сухапутныя войскі

Сухапутныя войскі непасрэдна кіруюцца Камандаваннем СВ (сфарміравана 21.12.2001 на базе ўпраўлення 5 гв. ак у Бабруйску) і арганізацыйна падзяляюцца на два аператыўныя (аперацыйныя) камандаванні: Заходняе і Паўночна-Заходняе; таксама дзейнічаюць асобныя часці і арганізацыі, падпарадкаваныя непасрэдна камандаванню Сухапутных войскаў[24].

У склад Заходняга камандавання ўваходзяць (2008): 2 механізаваныя брыгады, 1 артылерыйская і 1 зенітная ракетная брыгады, а таксама іншыя часткі і падраздзяленні[25]. У склад Паўночна-Заходняга камандавання ўваходзяць (2008): 1 механізаваныя брыгады, 1 артылерыйская і 1 зенітная ракетная брыгады, а таксама іншыя часткі і падраздзяленні[26].

Ваенна-паветраныя сілы і супрацьпаветраныя войскі

Ваенна-паветраныя сілы і супрацьпаветраныя войскі (утв. 8.11.2001) непасрэдна кіруюцца Камандаваннем ВПС і войск ППА і арганізацыйна падзяляюцца на два аператыўна-тактычныя камандаванні: Заходняе і Паўночна-Заходняе; апроч таго, непасрэдна камандаванню падпарадкоўваюцца авіяцыйныыя часткі непасрэднага падпарадкавання (4 авіяцыйныя базы)[27], воінскія часткі забеспячэння, абслугоўвання і аховы[28], воінскія часткі тылавога і тэхнічнага забеспячэння і палігоны.

Эмблема Воздушных сил Республики Беларусь
Эмблема Ваенна-паветранных сіл і войск Супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь

У склад Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ўваходзяць: Упраўленне, Камандны пункт і Пункты навядзення, 1 знішчальная авіябаза, 4 зенітныя ракетныя брыгады і 2 ракетныя палкі, а таксама іншыя часткі і падраздзяленні[29]. У склад Паўночна-Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ўваходзяць: Упраўленне, Камандны пункт і Пункты навядзення, 1 знішчальная авіябаза, 2 зенітныя ракетныя брыгады і 2 ракетныя палкі, а таксама іншыя часткі і падраздзяленні[30].

Сілы спецыяльных аперацый

Сілы спецыяльных аперацый — род войскаў непасрэдна падначалены генеральнаму штабу ВС Беларусі, скарочанае найменне — ССА УС РБ.

Транспартныя войскі

11 мая 2006 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 312 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні транспартнага забеспячэння Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь». Дакумент прыняты ў мэтах стварэння адзінай сістэмы транспартнага забеспячэння Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі. Згодна з Указам на базе існуючых чыгуначных, аўтамабільных і дарожных войскаў былі створаны транспартныя войскі Беларусі.

Тэрытарыяльныя войскі

Ва ўмовах скарачэння колькасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і зніжэння ўзроўню ўзбраенняў, адным з найбольш эканамічных шляхоў кампенсацыі сіл і сродкаў, падтрымання абараназдольнасці дзяржавы на належным узроўні з’яўляецца арганізацыя тэрытарыяльнай абароны дзяржавы.

Для вырашэння задач па тэрытарыяльнай абароне ствараюцца тэрытарыяльныя войскі (ТэрВ), якія з’яўляецца рэзервовым кампанентам Узброеных Сіл і будуць разгортвацца ў пагражальны перыяд або з пачаткам вайны.

Колькасць войскаў тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь — 120 тысяч чалавек, што ўдвая больш, чым служыць у рэгулярных ВС РБ. Камплектаванне фарміраванняў ТэрВ вырабляецца з жыхароў адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, здольных да ваеннай службы. Войскі тэрытарыяльнай абароны ўключаюць воінскія фарміраванні ў выглядзе асобных стралковых батальёнаў і асобных стралковых рот.

Задачы тэрытарыяльнай абароны:

  • удзел у абароне прымежнай тэрыторыі;
  • падтрыманне рэжыму ваеннага становiшча;
  • ахова і абарона дзяржаўных і ваенных аб'ектаў;
  • барацьба з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі;
  • інжынерныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы гарадоў і населеных пунктаў да абароны і абсталяванне абарончых рубяжоў;
  • ліквідацыя наступстваў прымянення зброі масавага знішчэння, вынікаў масіраваных удараў, правядзенне выратавальных і аварыйна-аднаўленчых работ;
  • вядзенне актыўнай узброенай барацьбы на часова захопленай праціўнікам тэрыторыі[31][32][33][34].

Узбраенне

Узбраенне сухапутных войскаў

Тып Вытворчасць Прызначэнне Колькасць Заўвагі Выява
Танкі
Т-72Б Сцяг СССР СССР Асноўны баявы танк 446[35] Belarus-Transporting T-72
Баявыя машыны пяхоты
БМП-2 Сцяг СССР СССР Баявая машына пяхоты 875[35] Belarus-Volot Transporting BMP-2-1
БРМ-1К Сцяг СССР СССР Баявая разведвальная машына 136[35] BRM-1K top
Бронетранспарцёры
ТМПК «Мул» Flag of Belarus.svg Беларусь транспартная машына няма дадзеных Фота
МТ-ЛБ Сцяг СССР СССР Бронетранспарцёр 50[35] Medic MT-LB - TankBiathlon2013-36
БТР-70 Сцяг СССР СССР Бронетранспарцёр 39 BTR-70 Belarus 1
БТР-80 Сцяг СССР СССР Бронетранспарцёр 153 Bronetransport 80
БТР-82 А Сцяг Расіі Расія Бронетранспарцёр 0 У верасні 2015 года заказана 32 БТР-82А[36]. Па стане на жнівень 2017 ніводнай машыны не пастаўлена[37]. Interpolitex 2011 (402-41)
Бронеаўтамабілі
Dongfeng Mengshi Сцяг Кітая Кітай Бронеаўтамабіль 22 PLA Hong Kong Garrison Dong Feng EQ2050HMMWV
Артылерыйскія сістэмы
2С1 «Гваздік» Сцяг СССР СССР 122-мм САУ 198[35] 2S1 Gvozdika at a museum in Belarus
2С3 «Акацыя» Сцяг СССР СССР 152-мм САУ 108[35] Stalin line - 2S3
2С5 «Гіяцынт-С» Сцяг СССР СССР 152-мм САУ 116[35] Self-propelled gun 2S5 "Giatsint-S" with 152-mm gun 2A37.
2С19 «Мста-С» Сцяг СССР СССР 152-мм САУ 12[35] Msta-S - TankBiathlon2013-45
Д-30 Сцяг СССР СССР 122-мм гармата-гаўбіца 48[38] Stalin line - D-30
2А65 «Мста-Б» Сцяг СССР СССР 152-мм гармата-гаўбіца 132[35] 2A65 152 mm howitzer-4585
2С12 «Сані» Сцяг СССР СССР Мінамёт 61[35] 2S12 Sani (heavy mortar system) 2
Рэактыўныя сістэмы залпавага агню
БМ-21 Град Сцяг СССР СССР - артылер. частка
Сцяг Беларусі Беларусь - шасi
122-мм РСЗА 126[35] BelGrad BM-21A
БМ-27 Ураган Сцяг СССР СССР 220-мм РСЗА 72[35] 9P140 Uragan
9А52 Смерч Сцяг СССР СССР 300-мм РСЗА 36[35] BM-30 Smerch, 2010
Паланэз Flag of Belarus.svg Беларусь 301-мм РСЗА 4[35]
Супрацьтанкавае ўзбраенне
«Фагот»

9П148 9М113 «Конкурс»

«Штурм»

«Метыс»

«Скіф»

Сцяг СССР СССР

Сцяг СССР СССР

Сцяг СССР СССР

Сцяг СССР СССР

Сцяг Беларусі Беларусь

СТКР каля 480[38] Stalin line - 9P148
Тактычныя ракетныя комплексы
«Кропка» Сцяг СССР СССР Тактычная ракета 36[35]
12 комплексаў на 2016 год[39]
Адзiны ракетны комплекс, якi стаiць на ўзбраеннi нацыянальнай армii[40] OTR-21 Tochka missiles during the Independence Day parade in Kiev

Узбраенне ВПС i СПВ

Крынiцы:[41][42][43][44]

Тып Вытворца Колькасць
Самалёты
Баявыя самалёты
МіГ-29С

МіГ-29УБ

Сцяг СССР СССР 34[45]
Су-25К

Су-25УБК

Сцяг СССР СССР 22—42
Су-27

Су-27УБ

Сцяг СССР СССР 21[46].
Су-30СМ Сцяг Расіі Расія 12[47]
Транспартныя самалёты
Іл-76 Сцяг СССР СССР 2
Ан-26 Сцяг СССР СССР 4
Навучальныя самалёты
Як-130 Сцяг Расіі Расія 8
L-39 Чэхія ЧССР 10
Верталёты
Транспартныя верталёты
Мі-8

Мі-8МТВ-5

Сцяг СССР СССР

Сцяг Расіі Расія

20
Мі-26 Сцяг СССР СССР 5
Ударныч верталёты
Мі-24В

Мі-24П

Мі-24Р

Мі-24К

Сцяг СССР СССР 12
Выведвальныя верталёты
СПА
С-300ПС Сцяг СССР СССР 16
С-300В Сцяг СССР СССР
С-125 (Печора-2Т/2ТМ, беларуская мадэрнiзацыя) Сцяг СССР СССР
Сцяг Беларусі Беларусь
ЗРК «Бук » Сцяг СССР СССР 4
ЗРК «Оса» Сцяг СССР СССР 6
Стрэла-10 Сцяг СССР СССР
Тор-М2Э Сцяг Расіі Расія 12[48]

Неваеннае выкарыстанне Узброеных сіл

  • Вайскоўцы, якія знаходзяцца ў запасе або адстаўцы, добраахвотна ўдзельнічаюць у дзейнасці ваенна-навуковай супальнасцi.
  • Для Беларусі характэрна штогадовае прыцягненне вайскоўцаў да грамадзянскіх заняткаў, напрыклад, для уборкі ўраджаю[49].

Зноскі

  1. «Увеличение численности белорусской армии – реакция на кризис безопасности в регионе» Центр белорусских исследований, 22.03.2018
  2. [https://bsblog.info/chislennost-nacionalnoj-armii-rastet/ Численность национальной армии растет.
  3. 2018 Belarus Military Strength (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2018. Праверана 1 лістапада 2018.
  4. http://news.tut.by/society/275705.html
  5. Пост. Верховного Совета Республики Беларусь от 20.09.1991 г. № 1099-XII
  6. Закон Республики Беларусь № 1904-XІІ
  7. 7,0 7,1 Белорусская армия: история, форма, звания, численность и вооружение
  8. История ВВС и войск ПВО
  9. Небо над Венесуэлой будет охранять белорусская система ПВО
  10. Лукашенко рассказал, как Белоруссия создавала план обороны для Венесуэлы
  11. Белорусские миротворцы в Ливане
  12. Источник: освобожденный из плена в Ливии белорусский военный прибыл в Минск
  13. На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны. Комсомольская правда
  14. Летало ли белорусское оружие в Ливию и Кот-д'Ивуар? Tut.by
  15. Расстрелянные в Йемене белорусы работали по официальным контрактам
  16. В Йемене убиты два белорусских военных эксперта
  17. Общественно-политические и в области права -Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
  18. Семь главных новшеств военной доктрины Беларуси
  19. Под наблюдением Путина: военные завершили учения "Запад-2017"
  20. Беларусь поставляет в Конго военную технику - СМИ, Politring (13 мая 2018)
  21. В Конго сбили вертолет с предположительно белорусским экипажем, Белновости (31 января 2017)
  22. На борту Ми-24, разбившегося в Конго, были трое белорусов, Белновости (1 февраля 2017)
  23. Министр обороны рассказал о состоянии белорусской армии.
  24. 227 агульнаваенны палігон, 131 база рамонту і захоўвання вучэбнага абсталявання, 40 база аховы, сувязі і абслугоўвання, 72 гв. аб'яднаны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.
  25. 6 і 11 гв. асобныя механізаваныя брыгады, 111 гв. артылерыйская брыгада, 62 зенітная ракетная брыгада, а таксама: 250 абаа, 1199 змап, 255 артпап, 48 абрэб, 40 абрхба, 557 іп, 815 цтз, 108 апмз, 22 арсп, 582 крц, 230 авп, 74 апс, 50 гв. бзут, 591 кпппа, 117 нтч.
  26. 120 гв. асобная механізаваная брыгада, 231 гв. змяш. артылерыйская брыгада, 740 зенітная ракетная брыгада, а таксама: 258 абаа, 427 рэакт. полк (кадр.), 10 абрэб, 80 абрхба, 7 іп, 814 цтз, 110 апмз, 527 арсп, 244 црэр, 1019 крц (кадр.), 230 авп, 60 апс, 19 і 37 гв. бзут, 789 кпппа, 121 нтч.
  27. 116 гв. бамб.-разв. авіяцыйная база, 206 шт. авіяцыйная база, 181 баявая вертал. база, 50 змяш. авіяцыйная база
  28. Цэнтральны камандны пункт, 1034 цэнтр ваенных даследаванняў і інфарматызацыі, 56 асобны полк сувязі, 483 ас. батальён аховы і абслугоўвання.
  29. 61 знішч. аб, 120, 147, 115 і 302 зрбр, 377 гв. і 825 кадр. рп, 8 ртбр, 17 абс, 9 араа.
  30. 927 знішч. аб, 15 і 29 зрбр, 377 гв. і 825 кадр. рп, 49 ртп, 18 абс, 20 араа
  31. Территориальные войска сегодня
  32. Законы Республики Беларусь о защите республики
  33. Войска территориальной обороны (ТерО)
  34. Территориальная оборона — нормативные акты
  35. 35,00 35,01 35,02 35,03 35,04 35,05 35,06 35,07 35,08 35,09 35,10 35,11 35,12 35,13 35,14 International Institute For Strategic Studies The Military Balance 2016 / James Hackett — Лондан: Taylor & Франсіс, 2016. — С. 181. — ISBN 9781857438352.
  36. ТАСС: Источник: Россия поставит Белоруссии 32 бронетранспортера БТР-82А(руск.) 
  37. Минобороны Беларуси тянет с покупкой 32 российских БТР-82А
  38. 38,0 38,1 International Institute For Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — Лондан: Taylor & Франсіс, 2016. — С. 183. — ISBN 9781857438352.
  39. Министр обороны рассказал о состоянии белорусской армии (ru-RU). TUT.BY. Праверана 14 мая 2016.
  40. Агрессия против Украины: выводы для Беларуси. Оружие сдерживания
  41. Military Balance 2013
  42. «World Air Forces 2013» Flightglobal.com, December 11, 2012.
  43. Министерство обороны РБ — Фотоальбом
  44. TUT.BY | НОВОСТИ — Бомбардировщики «Су-24» выведены из состава ВС Беларуси — Общество — 21.02.2012, 13:51
  45. [The Military Balance 2018]
  46. Белоруссия передумала списывать истребители Су-27
  47. Союзное подкрепление: РФ начинает поставку Беларуси истребителей Су-30СМ
  48. The Military Balance 2016,p.183
  49. К битве за урожай подключились военные | Военный информационный портал Министерства обороны Республики Беларусь

Літаратура

  • Военный бюджет-2007 [2007] // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/voen_budjet.html.
  • Финансово-экономическое обеспечение строительства и развития Вооруженных Сил // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/economic.html.
  • Леонид Мальцев. Вооруженные Силы: реформирование завершено. Строительство и развитие продолжается [2005] // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/statybag2.html.
  • Структура Вооружённых сил Республики Беларусь // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/struct1vs.html.
  • Александр Никитин. Сухопутный щит Родины // Армия, № 1, 2008. С.22 — 25.
  • Игорь Азарёнок. На страже неба Отечества // Армия, № 1, 2008. С.26 — 30.

Гл. таксама

  • Дзяржаўны бюджэт у Беларусі.
  • Ваенная справа на Русі, ваенная справа ў ВКЛ, ваенная справа ў РП, ваенная справа ў Расіі, ваенная справа ў СССР.
  • Войска БНР, ваенныя фарміраванні пад нямецкім кантролем, 1939-1945, удзел беларусаў у ваенных канфліктах пасля 1945.
  • Армия (1996)

Спасылкі

Армия (часопіс)

«Армия» — часопіс Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Выд. на рускай і беларускай мовах, з мая 1996, 1 раз у 2 месяцы. З мая 2002 выпускаецца навукова-тэарэтычны дадатак «Навука і ваенная бяспека» (да верасня 2002 першыя 2 нумары пад назвай «Армія і сучаснасць»). Друкуе матэрыялы па жыццядзейнасці УС Беларусі, беларускай ваенна-гістарычнай тэматыкі.

Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь

Вае́нна-паве́траныя сі́лы і во́йскі сýпрацьпаветранай абаро́ны Рэспу́блікі Белару́сь — адзін з відаў Узброенных сілаў Рэспублікі Беларусь.

15 чэрвеня 1992 года на базе ўпраўлення 26-й Паветранай арміі ВПС СССР было сфармiравана Камандаванне ВПС Рэспублікі Беларусь, а 1 жніўня 1992 года на базе ўпраўлення СПА ЧБВА і 11-га корпуса 2-й Асобнай арміі Войскаў СПА СССР было сфармiравана Камандаванне Войскаў СПА Рэспублікі Беларусь.

Арганізацыйна ВПС і войскі СПА складаюцца з АТК, воінскіх часцей непасрэднага падпарадкавання, аператыўнага, тэхнічнага і тылавога забеспячэння.

Ваеннае становішча ў Рэспубліцы Беларусь

Ваеннае становішча — асаблівы прававы рэжым, які ўводзіцца ва ўмовах знешняй агрэсіі ці яе пагрозы. Гэтым яно адрозніваецца ад надзвычайнага становішча, якое ўводзіцца ў выпадку ўнутранай пагрозы — спробы перавароту, беспарадкаў або катастроф.

Ваеннае становішча таксама варта адрозніваць ад стану вайны (ваеннага часу) — тэрміна, які пазначае перыяд паміж пачаткам ваенных дзеянняў і іх завяршэннем.

Парадак ўвядзення і адмены ваеннага становішча ў Беларусі вызначаны ў рэспубліканскім канстытуцыйным законе «Аб ваенным становішчы» (2003 год).

У Рэспубліцы Беларусь ваеннае становішча ніколі не ўводзілася.

Воінскі абавязак у Беларусі

Во́інскі абавя́зак у Белару́сі — абавязак грамадзян Беларусі, які ўстанаўліваецца ў мэтах стварэння і пастаяннага функцыянавання сістэмы, што забяспечвае абарону Рэспублікі Беларусь, праходжанне грамадзянамі воінскай службы, падрыхтоўку ваеннаабавязанных да ўзброеннай абароны дзяржавы.

Замацаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і рэгулюецца Законам «Аб воінскім абавязку і воінскай службе».

Непасрэднае выкананне грамадзянамі воінскага абавязку ў складзе Узброеных сілаў, іншых войск і воінскіх фарміраванняў з'яўляецца асноўным відам воінскай службы.

Воінскі абавязак не распаўсюджваецца на замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія жывуць на тэррыторыі Рэспублікі Беларусь. Прызыву на ваенную службу і службу ў рэзерве не падлягаюць таксама грамадзяне, якія выконвалі свой воінскі абавязак у іншых дзяржавах, маюць судзімасць і адбываюць пакаранні ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчых установах.

Вярхоўны Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь - вышэйшая пасада ўва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. Згодна з ч. 28 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 84.Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь:

...

28) з’яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь; назначае на пасады і вызваляе ад пасад вышэйшае камандаванне Узброеных Сіл;

...

Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Генера́льны штаб Узбро́еных Сіл Рэспу́блікі Белару́сь - цэнтральны орган ваеннага кіравання, які ажыццяўляе аператыўнае кіраванне Узброенымі Сіламі, арганізуе ўзаемадзеянне і каардынуе дзейнасць Узброеных Сіл, іншых войск, органаў дзяржаўнай бяспекі, вайсковых фарміраванняў, створанных ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па выкананні задач у галіне абароны краіны.

Гібель Аляксандра Коржыча

Гібель Аляксандра Коржыча — рэзанансны выпадак гібелі вайскоўца тэрміновай службы ў вучэбным цэнтры ў Печах (Барысаў).

Заходняе аператыўнае камандаванне

Заходняе аператы́ўнае кама́ндаванне — аператыўнае аб'яднанне Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у заходняй частцы тэрыторыі Беларусі, створанае ў 2001 годзе на базе 28-га армейскага корпуса.

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (Міністэрства абароны Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае кіраваць узброенымі сіламі. Міністр абароны і яго намеснікі прызначаюцца і здымаюцца з пасад прэзідэнтам. Міністр уваходзіць у склад Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь. З 27 лістапада 2014 года пасаду міністра займае Андрэй Раўкоў.

Склад калегіі міністэрства з удзелам міністра, яго 4 намеснікаў, дзяржаўнага сакратара Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь і загадчыкаў відамі ўзброеных сіл таксама ўхваляецца прэзідэнтам. Паседжанні калегіі праводзяцца раз у два месяцы ды з'яўляюцца правамоцнымі пры наяўнасці паловы членаў. Рашэнні ўхваляюцца кваліфікаванаю большасцю галасоў прысутных.

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Нача́льнік Генера́льнага шта́ба Узбро́еных Сіл — першы намеснік Міністра абароны, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Міністра абароны.

Начальнік Генеральнага штаба падпарадкоўваецца Міністру абароны і нясе персанальную адказнасць за выкананне задач, ускладзеных на Генеральны штаб.

Начальнік Генеральнага штаба з'яўляецца прамым воінскім начальнікам для ўсяго асабістага складу Узброеных Сіл, а пры забеспячэнні Генеральным штабам ў ваенны час па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь стратэгічнага кіравання ваеннай арганізацыяй дзяржавы - старэйшым начальнікам для асабістага складу іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў.

Прызыў ва Узброеныя сілы

Прызыў на ваенную службу — прыцягненне грамадзян да выканання воінскага абавязку (павіннасці) або іншых службовых абавязкаў у адпаведнасці з законам.

Служба ў рэзерве

Служба ў рэзерве, асаблівы від воінскай службы, які складаецца ў абавязковым выкананні грамадзянамі, якія падлягаюць на тэрміновую ваенную службу, вайсковага абавязку шляхам праходжання службы ў вайсковых часцях, іншых арганізацыях Узброеных Сіл ці транспартных войскаў Рэспублікі Беларусь на занятках і навучальных зборах у мэтах атрымання ваенна-ўліковай спецыяльнасці без спынення працоўнай дзейнасці

Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь

Сухапу́тныя во́йскі Рэспу́блікі Белару́сь — адзін з відаў Узброенных сілаў Рэспублікі Беларусь.

У Рэспубліцы Беларусь Сухапутныя войскі з'яўляюцца самым шматлікім і рознабаковым па баявым складзе відам Узброеных Сіл. Яны валодаюць вялікай агнявой і ўдарнай магутнасцю, высокай манеўранасцю і самастойнасцю.

Сухапутныя войскі прызначаны для вырашэння задач па адбіццю ўдараў праціўніка і яго разгрому ў выпадку развязвання ім агрэсіі. Выкарыстоўваючы абаронныя магчымасці, Сухапутныя войскі ў стане эфектыўна весці барацьбу з наземным і паветраным праціўнікам ва ўзаемадзеянні з Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны.

Сухапутныя войскі складаюцца з родаў войскаў і спецыяльных войскаў. Роды войскаў і спецыяльныя войскі ў залежнасці ад характару задач, якія яны выконваюць, маюць уласцівыя ім узбраенне, ваенную тэхніку і арганізацыю.

Для вырашэння баявых задач Сухапутныя войскі маюць у сваім складзе механізаваныя злучэнні, ракетныя войскі і артылерыю, воінскую СПА, спецыяльныя войскі, часці і ўстановы тылавога і тэхнічнага забеспячэння.

Сілы спецыяльных аперацый УС РБ

Cілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ССА УС РБ — высокамабільны род войскаў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. З'яўляюцца пераемнікам ПДВ СССР у Беларусі. Асноўныя задачы: контр-дыверсійная дзейнасць, разведка, выкананне розных задач адмысловымі метадамі ў мэтах спынення ўзброенага канфлікту ў адносінах да Рэспублікі Беларусь. Выступаюць адным з асноўных элементаў стратэгічнага стрымлівання.

Транспартныя войскі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь

Тра́нспартныя во́йскі Узбро́еных сіл Рэспу́блікі Белару́сь — спецыяльныя войскі ў складзе Узброеных сіл Беларусі, прызначаныя для выканання задач транспартнага забеспячэння воінскіх фарміраванняў Беларусі.

Тэрытарыяльныя войскі Беларусі

Войскі тэрытарыяльнай абароны (ТэрА) Беларусі — род войскаў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, які склікаецца толькі на час вайны або ў перыяд напружанай ваенна-палітычнай сітуацыі. Войскі тэрытарыяльнай абароны маюць дапаможнае значэнне і складаюцца з асоб, якія адбылі тэрмін службы і знаходзяцца ў запасе.

Узброеныя сілы

Узброеныя сілы, узброеная арганізацыя дзяржавы, прызначаная абараняць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы на выпадак вайны, адзін з важнейшых інструментаў палітычнай улады.

Прызначэнне ўзброеных сіл, прынцыпы іх будаўніцтва, навучання і выхавання асабовага складу вызначаюцца грамадствам, дзяржаўным ладам і палітыкай дзяржавы, а таксама масштабам краіны, яе геаграфічным становішчам, гістарычнымі, сацыяльнымі і культурнымі традыцыямі. Вырашальны ўплыў на ўзброеныя сілы аказвае эканоміка.

Да 20-га стагоддзя ўзброеныя сілы складаліся з сухапутнай арміі і ваенна-марскога флоту. Сучасныя ўзброеныя сілы ў большасці дзяржаў свету складаюцца з розных відаў (сухапутныя войскі, ваенна-марскі флот, ваенна-паветраныя сілы, сілы супрацьпаветранай абароны), вышэйшых органаў ваеннага кіравання (міністэрства абароны, генеральны штаб), органаў тылу і некаторых ваенізаваных арганізацый.

Эмблема Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Эмблема Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2003 г. № 163.

Эмблема Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Эмбле́ма Узбро́еных Сіл Рэспу́блікі Белару́сь зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.11.2000 г. № 600.

Беларусь паводле тэм
Краіны Еўропы: Узброеныя сілы
Беларусь у тэмах
Гісторыя
Палітыка
Геаграфія
Грамадства
і сімвалы
Эканоміка
Культура
Узброеныя Сілы Беларусі
Структура Узброеных сіл
Камандаванне
Віды Узброеных сіл
Роды войскаў
Аператыўныя камандаванні
Прававое становішча
Прававыя акты і дакументы
Ваенная служба
Атрыбуты ваеннай службы
Воінскі абавязак
Сімволіка
Воінскія часці і фармаванні
Воінскія навучальныя ўстановы
Воінскія часці і падраздзяленні
Заходняга аператыўнага камандвання
Воінскія часці і падраздзяленні
Цэнтральнага падпарадкавання
Воінскія часці і падраздзяленні
Паўночна-заходняга
аператыўнага камандвання
Сілы спецыяльных аперацый
Спецыяльныя войскі
У складзе Міністэрства ўнутраных спраў
У складзе міжнародных ваенных арганізацый
Воінскія медыцынскія ўстановы
Расфарміраваныя воінскія часці Беларусі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.