Тэўтонскі ордэн

Тэўтонскі ордэн, Ордэн тэўтонскіх рыцараў шпіталя св. Марыі ў Іерусаліме, нямецкі духоўна-рыцарскі ордэн, заснаваны ў 1190 у Аке, дзе паломнікі з Любека і Брэмена стварылі шпіталь, які неўзабаве перайшоў пад патранаж нямецкай царквы св. Марыі ў Іерусаліме. Быў вядомы таксама як Нямецкі або Прускі ордэн.

У 1198 крыжаносцы імператара Генрыха VI пераўтварылі шпітальнае брацтва ў рыцарскі ордэн, залічаўшы ў свае браты толькі немцаў. Да 1291 рэзідэнцыя ордэна знаходзілася ў Акры, а пасля падзення горада – у Венецыі. Тым часам разгарэлася варожасць паміж Т.о. і двума іншымі рыцарскімі ордэнамі: тампліерамі і шпітальерамі. У пач. XIII ст. Т.о. перанёс сваю дзейнасць ва Усходнюю Еўропу і першапачаткова аселі ў Трансільваніі – служачы тут бар'ерам на шляхі набегаў куманаў. Затым імператар Фрыдрых II рэарганізаваў Т.о., надаўшы вялікаму магістру Герману фон Зальцу княскі тытул, і накіраваў Т.о. на заваяванне і хрысціянізацыю ўсходніх памежных земляў Свяшчэннай Рымскай імперыі.

У 1226 Герман фон Зальц адгукнуўся на просьбу аб дапамозе кн. Конрада Мазавецкага і арганізаваў крыжовы паход супраць прусаў. Па дагавору з Конрадам Т.о. атрымаў у валоданне Хэлмінскую зямлю ў Мазовіі ў якасці плацдарму, а таксама ўсе землі, якія заваюе ў паганскай Прусіі. У 1234 Т.о. фармальна прызнаў свае ўладанні папскім ленам, але папраўдзе быў асобнай дзяржавай, паколькі слабая папская ўлада не магла аказаць на яго хоць колькі-небудзь істотнага ўплыву. У 1237 Т.о., значна ўзмацніўся, далучышы Ордэн мечаносцаў, які пацярпеў перад гэтым паразы ад русінаў (літоўцы), жамойтаў і земгалаў. У наступныя стагоддзі Т.о. усталяваў кантроль над усім балтыйскім узбярэжжам ад меж Памор'я да Фінскага заліва (Гл. таксама: вайна Ордэна ў Прусіі, вайна Ордэна з ВКЛ), будуючы рад гарадоў (напр., Мемель, 1253) і замкаў, і заступаючы Польшчы і ВКЛ выхад да Балтыйскага мора. Т.о. вылучалі землі нямецкім рыцарам у якасці ленаў, сялілі на заваяваных землях нямецкіх сялян і разам з Ганзейскім саюзам гарадоў заснавалі шэраг новых гандлёвых паселішчаў. У 1309 Т.о. перанёс сваю сталіцу ў Марыенбург (сучас. Мальбарк, Польшча).

У пач. XIV ст. Т.о. дасягнуў вяршыні сваёй магутнасці і росквіту. У 2-ой пал. XIV ст. адбылося ўзмацненне Польшчы, асабліва пасля яе аб'яднання з ВКЛ. У час Вялікай вайны з саюзнымі Польшчай і ВКЛ магутнасць Ордэна была зломлена, найперш у Грунвальдскай бітве (1410). Па Торуньскім міры 1466, які завяршыў Трынаццацігадовую вайну Польшчы з Т.о. (1454–66), апошні прызнаў сябе васалам Польшчы і перадаў ёй Заходнюю Прусію. У 1525 вялікі магістр Т.о. Альбрэхт Старэйшы Гагенцолерн прыняў лютэранства і правёў секулярызацыю Ордэна ва Усходняй Прусіі, якая стала з гэтага часу яго спадчынным герцагствам. Калі ў 1618 гэтая дынастычная лінія спынілася, герцагства перайшло ў валоданне брадэнбургскіх курфюрстаў, таксама з Гагенцолернаў.

У 1801 Францыя далучыла землі Тэўтонскага ордэна на захад ад Рэйна, а ў 1809 Напалеон сваім дэкрэтам скасаваў ордэн і аддаў яго зямлі на правым беразе Рэйна нямецкім саюзнікам.

Тэўтонскі ордэн быў адноўлены ў Аўстрыі ў 1834 – у якасці каталіцкага шляхецкага саюза. Пасля 1918 існуе толькі святарская галіна ордэна, ператвораная Піем XI у духоўны ордэн, з рэзідэнцыяй у Вене. Таксама Тэўтонскі ордэн працягвае існаваць у рамках пратэстантызму ў Утрэхце[Крыніца?].

Crux Ordis Teutonicorum
Сімвал Ордэна

Вялікія магістры

Coat of arms of the Teutonic Order
Герб Вялікіх магістраў Тэўтонскага Ордэна

Літаратура

Гл. таксама

19 лістапада

19 лістапада — 323-і дзень года (324-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календара. Да канца года застаецца 42 дзён.

8 красавіка

8 красавіка — дзевяноста восьмы (дзевяноста дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Бергфрыд

Бергфрыд (ням.: Bergfried), дамінуючая абарончая вежа замка, якая магла выконваць ролю замкавай цытадэлі — служыць апошнім пунктам абароны, але ў адрозненне ад данжона не мела жыллёвых функцый.

Сам феномен бергфрыда паходзіць з традыцыі нямецкага замкавага дойлідства, для якога быў характэрны перанос жылых функцый з вежы ў палац, у адрозненні ад французскай традыцыі данжонаў. У ВКЛ бергфрыды прыйшлі праз Тэўтонскі ордэн, для замкаў-канвентхаусаў якога было характэрна будаўніцтва па перыметры высокай абарончай вежы-бергфрыда.

Вялікі комтур

Вялікі комтур, архікомтур (ням.: Großkomtur) — адзін з найвышэйшых чыноў у кіраўніцтве Тэўтонскага ордэна. пераемнік вялікага магістра (хохмайстра).

Пасада вялікага комтура прыблізна адпавядае цяперашняму прэм'ер-міністру і міністру ўнутраных спраў.

У выпадку пагрозы пры адсутнасці хохмайстра меў права кіравання ўзброенымі сіламі Ордэна. У мірны час загадваў арсеналамі, вырабам рыштунку, складамі збожжа, а падчас вайны выконваў ролю абознага і галоўнага інтэнданта войскаў. Яму падначальваўся наземны і водны транспарт.

Адзін з двух ураднікаў, акрамя вялікага магістра, якія мелі ключы ад скрыні з пячаткай Ордэна. Разам з чатырма іншымі саноўнікамі (вялікім маршалам, вялікім шпітальнікам, вялікім шатным, вялікім скарбнікам) уваходзіў у раду вялікага магістра. Да з'яўлення пасады вялікага скарбніка (1240) распараджаўся скарбам Ордэна.

Памочнікам вялікага комтура быў віцэ-комтур (інакш малы комтур).

Вялікія магістры Тэўтонскага ордэна

Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна — вышэйшая выканаўчая пасада ў Тэўтонскім ордэне. У яго кампетэнцыі знаходзілася ўнутраная палітыка: кіраванне тэрыторыямі, кадравая палітыка, кіраванне іншымі справамі ордэна, а таксама знешняя палітыка.

Вялікія маршалы Тэўтонскага ордэна

Генрых Вальпот фон Басенхайм (Heinrich) (узг. 1208)

Людвиг фон Хорфлегове (Ludwig von Horflegowe) (узг. 1215)

Дытрых фон Бернхайм (1228-1244)

Гюнтэр (Guenther) (1228-1230)

Гірард фон Маўберге (Girard von Mauberge) (узг. 1239)

Герхард фон Мальберг (Gerhard von Malberg) (узг. 1240)

Гуарнерый фон Мерэберк (Guarnerius von Mereberc)

Альмерых фон Вірцэбург (Almerich von Wirceburg) (1244)

Генрых Ботэль (1244-1260).

Генрых фон Плоцке (Heinrich von Plotzke) (1312-1320)

Дытрых фон Альтэнбург (Dietrich von Altenburg) (1331-1335)

Генрых Дусмер (Heinrich Dusmer) (1335-1339)

Хака (Hako) (1339-1342)

Вінрых фон Кніпроде (Winrich von Kniprode) (1342-1346)

Зігфрыд фон Дахенфельт (Siegfried von Dahenfelt) (1347-1359)

Хенінг фон Шындэкопф (Henning Schindekopf) (1359-1370)

Рудзігер фон Эльнер (Ruediger von Elner) (1370-1374)

Готфрыд фон Ліндэн (Gottfried von Linden) (1374-1379)

Куна фон Хатэнштэйн (Kuno von Hattenstein) (1379-1382)

Конрад фон Валенрод (Konrad von Wallenrode) (1382-1387)

Энгельхард Рабе (Engelhard Rabe) (1387-1392)

Вернер фон Тэтынген (Werner von Tettingen) (1392-1404)

Ульрых фон Юнгінген (Ulrich von Jungingen) (1404-1407)

Фрыдрых фон Валенрод (Friedrich von Wallenrode) (1407—1410)

Герцагства Прусія

Герцагства Прусія (ням.: Herzogtum Preußen, лац.: Ducatus Prussiae; польск.: Prusy Książęce; літ.: Prūsijos kunigaikštystė) — нямецкае герцагства, створанае ў 1525 годзе замест Нямецкага (Тэўтонскага) ордэна.

Апошні, 37-ы вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Альбрэхт Брандэнбургскі (1490—1568), які заступіў на гэтую пасаду ў 1511 годзе, вырашыў пад уплывам ідэй Рэфармацыі Марціна Лютэра стаць свецкім кіраўніком і ператварыў Тэўтонскі Ордэн ў 1525 годзе ў герцагства Прусія. Альбрэхт падпісаў 8 красавіка 1525 года ў Кракаве мірны дагавор з Польскім каралеўствам і 10 красавіка 1525 года прынёс васальную прысягу каралю Польшчы як герцаг Прусіі (1525—1568). Пасля гэтага ён выехаў у прускай сталіцу Кёнігсберг і там 6 ліпеня 1525 года адным з першых нямецкіх князёў абвясціў сябе прыхільнікам Рэфармацыі Лютэра. Герцагства Прусія стала лютэранскім па веравызнанні.

У герцагстве Прусія ўсталявалася дынастыя Гогенцолернаў, да якой належаў Альбрэхт I. Яго пераемнік Альбрэхт II Фрыдрых (1568—1618) пакутаваў прыдуркаватасцю і таму Польшча ў 1577 годзе прызначыла уласных адміністратараў герцагства, якімі з 1603 года былі курфюрсты Брандэнбурга. Пасля смерці Альбрэхта II Фрыдрыха ў 1618 годзе курфюрсты Брандэнбурга, якія таксама належалі да дынастыі Гогенцолернаў, атрымалі ў спадчыну тытул прускіх герцагаў, аднак Прусія па-ранейшаму лічылася васалам Рэчы Паспалітай. Толькі ў 1657 годзе, скарыстаўшыся цяжкім становішчам Польшчы ў войнах са Швецыяй, Расіяй і украінскімі казакамі, Брандэнбург дамогся падпісання Веляўска-Быдгашчскага трактату з Польшчай, па якім герцагства Прусія станавілася незалежным і прымыкала да Брандэнбургу. У 1701 годзе з абвяшчэннем Каралеўства Прусія адбылося канчатковае аб'яднанне Прусіі і Брандэнбурга.

Дзяржава Тэўтонскага ордэна

Дзяржава Тэўтонскага ордэна (ням.: Deutschordensland, ням.: Ordensstaat) сфармавалася ў выніку заваёваў Тэўтонскім рыцарамі земляў прусаў падчас Паўночных крыжовы паход у 1224 годзе. У 1237 г. Лівонскае брацтва воінаў Хрыста стала Лівонскі ландмайстэрствам Тэўтонскага ордэна і кантралюемыя ім тэрыторыя таксама ўвайшла ў склад ордэнскага дзяржавы. У 1346 г. дацкі кароль за 19000 кельнскі марак прадаў Ордэну тэрыторыю дацкага герцагства Эстляндыя; фармальная змена суверэнітэту адбылася 1 лістапада 1346.

Пасля паразы ў Грюнвальскай бітве ў 1410 годзе пачаўся заняпад Тэўтонскага ордэна. Лівонскія землі аддзяліліся, утварыўшы Лівонскую канфедэрацыю. Пасля Трынаццацігадовай вайны ў 1466 г. заходняя частка ордэнскага дзяржавы вылучылася ў т. зв. «Каралеўскую Прусію» і увайшла ў склад Польскага каралеўства. Астатняя частка падчас Рэфармацыі была секулярызавана, і ў 1525 годзе стала свецкім герцагства Прусія, якое знаходзілася ў васальнай залежнасці ад польскага караля.

Духоўна-рыцарскі ордэн

Духоўна-рыцарскія ордэны — у Заходняй Еўропе ваенна-манаскія арганізацыі рыцараў, якія ствараліся ў перыяд крыжовых паходаў у 12—13 стст. пад кіраўніцтвам каталіцкай царквы галоўным чынам для крыжовых паходаў і вайны з нявернымі: супраць Ісламу ў Святой зямлі, у Іспаніі ці ў Турцыі, або супраць язычнікаў у Літве, у Эстоніі ці ў Прусіі з мэтай распаўсюджвання каталіцтва (пасля Рэфармацыі часам і пратэстанцтва). Пазней ордэны маглі стаць свецкімі.

Да духоўна-рыцарскіх ордэнаў адносяцца ордэны: Іаанітаў, Тампліераў, Тэўтонскі ордэн, Ордэн Алькантара, Ордэн Калатравы і інш.

Залатая була ў Рыміні

Залатая була Рыміні (26 сакавіка 1226) — дазвол, які імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрых II выдаў Тэўтонскаму ордэну для свабоды дзеянняў у Прусіі, куды накіраваліся крыжовыя паходы нямецкіх рыцараў. Була падала аўтаномію (фактычна незалежнасць) рыцарам Ордэна, перадаўшы ім ва ўласнасць усе здзесненныя і патэнцыйныя заваяванні на землях прусаў. «Залатая була» імператара была падпісана ў італьянскім горадзе Рыміні і была змацавана залатой пячаткай, ад чаго і атрымала сваю назву.

Кейстут

Кейстут Гедзімінавіч (Кестуть (1342, 1371), Кестутей (1345), Кистютий (1352), Kinstut rex (1356, 1382); ~1297 — 15 жніўня 1382, Крэва, цяпер у Смаргонскім раёне, Гродзенская вобласць, Беларусь) — князь троцка-жамойцкі, гарадзенскі (1341—1345), уладар Троцкай паловы ВКЛ (1345—1381), вялікі князь літоўскі (1381—1382). Сын Гедзіміна ад другога шлюба, малодшы брат Альгерда.

Пасля смерці Гедзіміна (зіма 1341) і старэйшага брата Манівіда (1342) знешняе становішча ВКЛ было складным, Тэўтонскі ордэн рыхтаваў вялікую вайсковую кампанію. Альгерд з Кейстутам былі старэйшыя пасля Нарымонта сярод Гедзімінавічаў, а ў Вільні сядзеў самы малодшы сын Гедзіміна — Яўнут, малады і няздольны да ўлады. У 1345 Альгерд і Кейстут вырашылі ўзяць ўладу — Кейстут з Трокаў з войскам прыйшоў у Вільню і паланіў Яўнута, пасля гэтага паклікаў Альгерда і перадаў яму Вільню як старэйшаму, прызнаючы вярхоўную ўладу брата. Альгерд з Кейстутам падзялілі ВКЛ на «паловы», Альгерд быў уладаром у Віленскай палове і меў тытул вялікага князя, Кейстут быў уладаром у Троцкай палове і яму падпарадкоўваліся ўсе родзічы, якія мелі там удзелы. Браты спачатку дамовіліся дзяліць усе зноў здабытыя землі, у 1352 Кейстут атрымаў да сваіх уладанняў яшчэ і Берасцейскую зямлю. Але пасля, відаць, умовы дагавора паміж братамі змяніліся, Альгерд больш не дзяліўся з Кейстутам далучанымі землямі.

Пасля смерці Альгерда, яго спадчыннікам быў Ягайла, Кейстут як старэйшы лічыў у сабе больш правоў на вялікакняскі сталец, а Ягайла жадаў захаваць тыя ўмовы, што былі паміж Кейстутам і яго бацькам Альгердам. Ягайла склаў супраць Кейстута змову з Тэўтонскім ордэнам, але яна была выкрытая — Ягайла арыштаваны і зняволены ў Полацку, праз нейкі час вызвалены пад абяцанне прызнання вярхоўнай ўлады Кейстута. У хуткім часе Ягайла зноў склаў змову з ордэнам, яму падманам удалася паланіць і спачатку зняволіць Кейстута ў Крэўскім замку, дзе Кейстут быў задушаны.

Ландмайстры Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі

У гэтым спісе прыведзены ландмайстры (у крыніцах ужываецца тэрмін магістр (лац.: magister, н.-ням.: meyster або Шаблон:Langi-de2) Тэўтонскага ордэна ў гістарычнай правінцыі Лівонія з 1237 года да ўтварэння ў 1561 годзе свецкага герцагства Курляндскага і Семігальскага.

Хоць лівонскае ландмайстарства (у крыніцах выкарыстоўваецца тэрмін Тэўтонскі ордэн у Лівоніі (лац.: Sancta Maria domus Theutonicorum in Liuonia, на ніжненямецкай зафіксаваны варыянты Duitsche orden tho Liflande , Duitsche ordenn tho Lifflandt, Teutsche orden zu Lifflanndt і Teutsche ordenn zu Liefflandt)) карысталася некаторай аўтаноміяй, яно было толькі часткай адзінага Тэўтонскага ордэна. Папа і германскі кайзер былі патронамі і, прынамсі ў тэорыі, яго вярхоўнымі кіраўнікамі. Фармальна гросмайстар Тэўтонскага ордэна ажыццяўляў толькі кантрольныя функцыі. Спачатку гэта не мела вялікага значэння, таму што да 1309 года месца яго пастаяннага месцазнаходжання знаходзілася ў Венецыі, і нават пасля пераезду ў Марыенбург ён не вельмі абмежаваў яго аўтаномію, бо рэдка наведваў Лівонію асабіста ці пасылаў туды прадстаўнікоў для кантролю. Тым не менш, улада гросмайстра была значная, яго савет доўгі час лічыўся роўным загаду і яго інструкцыям падпарадкоўваліся беспярэчна.

Левант

Лева́нт (ад стар. фр.: Soleil levant — «узыход сонца») — агульная назва краін усходняй часткі Міжземнага мора (Сірыя, Ліван, Ізраіль, Іарданія, Палесціна, Егіпет, Турцыя і інш.), у вузейшым сэнсе — Сірыі, Палесціны і Лівана. Арабы завуць гэту тэрыторыю аш-Шам (араб. الشام‎‎), яўрэі — Эрэц-Ісраэль (іўр.: ארץ ישראל) — зямля Ізраіля ці Эрэц Муўтахат (іўр.: ארץ מובטחת) — абяцаная зямля; у традыцыйным беларускім перакладзе — Запаветная.

Лівонскі ордэн

Лівонскі ордэн, ці Інфлянцкі ордэн (лац.: Fratres miliciae Christi de Livonia, ням.: Bruder der Ritterschaft Christi von Livland) — каталіцкая дзяржава і ваенная арганізацыя рыцараў ва Усходняй Прыбалтыцы на латышскіх і эстонскіх землях (Інфлянтах) у XIII — XVI стст.

Ваяваў з Літвой, Псковам, Ноўгарадам. Артымаў шэраг сур'ёзных паражэнняў ад іх (на Чудскім возеры 1242, бітва пры Дурбе 1260 і інш.). У Лівонскай вайне разгромлены рускімі войскамі, пасля чаго ліквідаваны.

Прускі саюз

Прускі саюз (Пруская канфедэрацыя, ням.: Preußischer Bund или Bund vor Gewalt) — арганізацыя горадаў і духавенства, створаная ў 1440 годзе для арганізацыі супрацьдзеяння Тэўтонскаму ордэну.

Прускія харугвы

Прускія харугвы (лац.: Banderia Prutenorum) — апісанне рыцарскіх харугваў (штандараў) з іх выявамі, створанае Янам Длугашам. Твор захаваўся ў арыгінале.

Прусія

Пру́сія (ням.: Preußen) — гістарычная назва шэрагу раёнаў ва ўсходняй і цэнтральнай Еўропе, а менавіта:

Населены аднайменным народам (прусы) рэгіён на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора, у Сярэднявеччы заваяваны тэўтонскімі рыцарамі. Пазней гэты рэгіён стаў звацца Усходняй Прусіяй.

Герцагства (з 1525 годзе), курфюрства (з 1618 годзе, пад уладай нямецкай дынастыі Гогенцолернаў). Уключала ўласна (Усходнюю) Прусію, а таксама Брандэнбург. Сталіца размяшчалася спачатку ў Кёнігсбергу, а пасля Трыццацігадовай вайны — у Берліне. Каралеўства (з 1701 годзе).

Тэрытарыяльнае ўтварэнне («вольная дзяржава») у рамках Веймарскай рэспублікі, узніклае пасля падзення Гогенцолераў у 1918 годзе, якое ўключала большую частку былога каралеўства. У 1947 годзе як тэрытарыяльнае ўтварэнне Прусія была ліквідавана па рашэнні саюзнікаў у рамках паваеннай перабудовы Еўропы.

Стары горад (Торунь)

Стары горад у Торуні, Стары Торунь (польск.: Stare Miasto) — найстаражытнейшая частка горада.

Тэрыторыя Старога горада з'яўляецца аб'ектам Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, у ім захаваліся яркія ўзоры цаглянай готыкі (царква Святой Марыі, Торуньская ратуша, замак Тэўтонскага ордэна, Дом Каперніка, мяшчанскія дамы). У 1853 годзе ў цэнтры Старога горада быў устаноўлены Помнік Каперніку, выхадцу з Торуня.

Свой пачатак горад бярэ з XIII стагоддзя, калі Тэўтонскі ордэн пабудаваў тут крэпасць для хрысціянізацыі Прусіі. Паселішча каля замка, атрымала назву Торунь і набыло правы горада ў 1233 годзе. У 1250-1260-я гады тут пасяліліся францысканцы і дамініканцы. У XIV стагоддзі горад далучыўся да Ганзейскага Саюза, што паўплывала на развіццё горада.

Аддзелены Стары горад ровам і ракой, захаваліся таксама і гарадскія сцены са шматлікімі брамамі. У цэнтры размешчана плошча Стары Рынак з ратушай.

Тэра Марыяна

Тэра Марыяна (лац.: Terra Mariana, літ. — «Зямля дзевы Марыі», гэта значыць тэрыторыя, якая знаходзіцца пад асабістым заступніцтвам Маці Божай) — афіцыйная назва сярэдневяковай Лівоніі. 2 лютага 1207 года гэта тэрыторыя была абвешчана княствам у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, а ў 1215 годзе Папа Інакенцій III абвясціў гэтыя землі ўладаннем Святога ПрастолаПапскім легатам Гільёмам Модэнскім Тэра Марыяна была падзелена на шэсць феадальных уладанняў: Рыжскае архібіскупства, Курляндскае біскупства, Дэрпцкае біскупства, Эзэль-Вікскае біскупства, тэрыторыю пад кіраўніцтвам Лівонскага ордэна, і Dominum directum дацкага караля — Эстонскае герцагства.

У 1227 годзе мечнікі заваявалі ўсе дацкія ўладанні ў Паўночнай Эстоніі. Пасля бітвы пры Саўле члены Ордэна мечнікаў, якія засталіся ў жывых, уступілі ў Тэўтонскі ордэн, які абгрунтаваўся ў Прусіі, і сталі вядомыя як Лівонскі ордэн. 7 чэрвеня 1238 года, у адпаведнасці з дагаворам у Стэнсбі, тэўтонскія рыцары вярнулі Эстонскае герцагства каралю Даніі Вальдэмару II. У 1346 годзе пасля сялянскай вайны 1343–1345 гадоў гэта тэрыторыя была прададзена назад Ордэну, і стала часткай Ордэнскай дзяржавы.

Увесь час існавання сярэдневяковай Лівоніі там ішла пастаянная барацьба за ўладу паміж Царквой, Ордэнам, свецкімі нямецкімі феадаламі і жыхарамі ганзейскіх гарадоў Рыга і Рэвель.

Пасля паражэння ў Грунвальдскай бітве ў 1410 годзе Тэўтонскі ордэн і яго Ордэнская дзяржава былі фактычна знішчаны, аднак яго Лівонскае ландмайстарства, вядомае як Лівонскі ордэн, працягвала захоўваць незалежнае існаванне.

Аналагам Грунвальдскай бітвы для Лівонскага ордэна стала паражэнне ў бітве пад Вількамірам 1 верасня 1435 года. 4 снежня 1435 года Лівонскім ордэнам, біскупам лівонскім, васаламі і прадстаўнікамі гарадоў было падпісана пагадненне аб стварэнні Лівонскай канфедэрацыі.

У 1561 годзе ў выніку Лівонскай вайны Тэра Марыяна спыніла сваё існаванне. Яе паўночная частка адышла да Швецыі, дзе было ўтворана Эстляндскае герцагства, а паўднёвая частка ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага (пасля — Рэчы Паспалітай), падзяліўшыся на Задзвінскае герцагства і герцагства Курляндскае і Семігальскае. Востраў Саарэмаа стаў часткай Даніі.

== Зноскі ==

Каталіцкія ордэны і кангрэгацыі
Манаскія кангрэгацыі
Ваенна-манаскія

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.