Сімяонава пакаленне

Сімяонава пакаленне — паводле біблейскага падання, паходзіла ад Сімяона, другога сына патрыярха Якава. Яго роданачальнік падаецца як чалавек надзвычай жорсткі. Разам са сваім братам Левіем ён учыніў крывавае вынішчэнне жыхароў горада Сіхема за абразу сваёй сястры Дзіны сынам сіхемскага князя. У час прыезду братоў Іосіфа ў Егіпет Іосіф пакінуў Сімяона ў якасці заложніка і пасадзіў яго ў цямніцу да вяртання братоў у Егіпет разам з любімым братам Веніямінам. Сімяонава пакаленне вяло пастухоўскі лад жыцця ў паўднёва-заходняй частцы Палесціны і не іграла значнай ролі ў гісторыі яўрэйскага народа, а таму паступова змяшалася з суседнімі арабскімі плямёнамі і знікла з гістарычнай сцэны. Прадстаўніцай гэтага племені выступае ў Бібліі Юдзіф — гераіня некананізаванай царквой аднайменнай кнігі (кніга «Юдзіф»)[1].

1695 Eretz Israel map in Amsterdam Haggada by Abraham Bar-Jacob
Пакаленні Ізраіля
Пакаленні
Звязаныя тэмы
  • Пакаленні Ізраіля
  • Удзелы пакаленняў Ізраіля
  • Дзесяць згубленых пакаленняў
Karta Zidovska plemena
Simeão
Simeão

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 166.

Крыніцы

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.166. ISBN 5-343-00151-3.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.