Старажытная Грэцыя

Грэцыя Старажытная, Элада (грэч.: Ελλάδα) — агульная назва тэрыторыі старажытнагрэчаскіх дзяржаў, якія займалі поўдзень Балканскага паўвострава, астравы Эгейскага мора, узбярэжжа Фракіі, заходняю берагавую паласу Малой Азіі і распаўсюджвалі свой уплыў у перыяд грэчаскай каланізацыі (8—6 ст. да н.э.) на тэрыторыі паўднёвай Італіі, усходняй Сіцыліі, паўднёвай Францыі, на паўночным узбярэжжы Афрыкі, а таксама на пралівы і ўзбярэжжа Чорнага і Азоўскага мораў.

William Faden. Composite Mediterranean. 1785.I

Гісторыя Грэцыі

Дагістарычная Грэцыя
(да XXX ст. да н. э.)
Эгейская культура
(XXX—XII да н. э.)
Заходнеанаталійская цывілізацыя
Мінойская цывілізацыя
Кікладская культура
Эладская цывілізацыя
Мікенская цывілізацыя
Старажытная Грэцыя
(XI — 146 да н. э.)
Цёмныя стагоддзі (XI—IX)
Архаічны перыяд (VIII—VI)
Класічны перыяд (V—IV)
Эліністычны перыяд (IV — 146)
Грэцыя ў складзе Рымскай дзяржавы
Рымская Грэцыя (146 да н. э. — 330 н. э.)
Сярэднявечча і Новы час
(330—1832)
Візантыйская Грэцыя (330—1453)
Франкакратыя (1204—1458)
Асманская Грэцыя (1458—1832)
Сучасная Грэцыя
(пасля 1821)
Вайна за незалежнасць (1821—1832)
Каралеўства (1832—1924)
Другая Рэспубліка (1924—1935)
Рэжым 4 жніўня (1936—1941)
Другая сусветная вайна (1941—1944)
Грамадзянская вайна (1944—1949)
Пасляваенны час (1950—1967)
Рэжым палкоўнікаў (1967—1974)
Трэцяя Рэспубліка (з 1974)
Тэматычныя артыкулы
Ваенная гісторыя
Грэчаскія імёны
Грэчаская мова
Грэчаская літаратура

Гістарычны нарыс

Каменны век у Грэцыі. Станаўленне і фарміраванне радавога ладу (каля 100 тыс. — каля 2900 да н.э.)

Аб засяленні тэрыторыі Грэцыі чалавекам сведчать археалагічныя раскопкі, якія знайшлі палеалітычныя стаянкі перыяду сярэдняга палеаліту (каля 100-га — 40-га тыс. да н.э.) на тэрыторыі ад Македоніі да Эліды. Да гэтага часу адносіцца чэрап неандэртальскага чалавека, знойдзены на паўвостраве Халкідзіка. У перыяд неаліту (каля сярэдзіны 7-га тыс. — каля 2800 г. да н.э.) насельніцтва Грэцыі асвоіла земляробства, займалася жывёлагадоўляй, вяло аседлы лад жыцця. У гэты перыяд радавы лад, які пачаў складацца яшчэ ў эпоху сярэдняга палеаліту, дасягнуў поўнага развіцця. Неаліт прадстаўлены ў паўночнай Грэцыі культурамі Сэскла, Дыміні и Ларысы [дзеля яе характэрны ўмацованыя пасяленні на ўзгорках, з'яўленне мегарона (прамавугольнае памяшканне з вузкай фасаднай стараной і драўлянымі калонамі, у цэнтры — ачаг), чорная і шэрая кераміка разам з паліхромнай керамікай з малюнкамі ў два колеры (звычайна чорны і чырвоны)]. У 5—4-м тысячагоддзях да н.э. з'яўляліся лакальныя варыянты неалітычнай культуры мацерыковай Грэцыі, астравоў Эгейскага мора і асабліва Крыта. На матэрыку і астравах адзначаны перамяшчэнні плямён. У гэты перыяд насельніцтва Грэцыі мела пастаянныя сувязі з паўночнай часткай Балканскага паўвострава, узбярэжжам Малай Азіі і Сірыяй.

Бронзавы век (каля 28 — каля 12 стагоддзя да н.э. Узнікненне раннекласавых грамадстваў

Культуру Грэцыі эпохі бронзы (умоўна названую крыта-мікенскай культурай, або Эгейскай культурай) храналагічна прынята дзяліць на ранні, сярэдні і позні перыяды. Адрозненні культурнай традыцыі асобных частак Грэцыі дазволілі вылучыць геаграфічныя варыянты: культура Крыта атрымала назву мінойскай культуры, матэрыковай Грэцыі — эладскай культуры, астравоў Эгейскага мора — кікладскай культуры.

Перыяд ранняй бронзы (каля 28 — каля 21 стагоддзя да н.э.). Гэты перыяд адзначаны асобым уздымам астраўной Грэцыі. Да сярэдзіны 3-га тысячагоддзя да н.э. на шматлікіх астравах (на Сірасе, Парасе, Меласе, Кітнасе, Аморгасе і іншых) была развіта шырокая здабыча серабра, свінца і медзі і выраб металічнага посуду, зброі, прылад, упрыгожанняў і рытуальных рэчаў. Адначасова назіраецца значны прагрэс у ганчарным і будаўнічым рамёствах. Мараходства ў другой палове 3-га тысячагоддзя звязала ўсё ўзбярэжжа Эгейскага мора. З'яўляюцца першыя гарады: Паліёхні(руск.) бел. на востраве Лемнас, Агіас-Козмас у Атыцэ. Умацаванае паселішча з дварцом (т. з. «Дом чарапіц(руск.) бел.») на вяршыні пагорка ў Лерне(руск.) бел. (Аргаліда) адлюстроўвае рост улады племянных царкоў на ўзбярэжжы паўднёвай Грэцыі. На астатняй тэрыторыі матэрыковай Грэцыі радавы лад захоўваў поўную моц. Паміж 2200—2000 гадамі племянныя войны і перамяшченні знішчылі шэраг квітнеўшых цэнтраў на астравах і матэрыку. Этнічны склад насельніцтва ў 3-м тысячагоддзі складаў: сярод плямён спачатку пераважалі пеласгі, пазней іх адціснулі і часткова асімілявалі пратагрэчаскія плямёны, сярод якіх умацоўваліся ахейцы і іанійцы.

Перыяд сярэдняй бронзы (каля 20—17 стагоддзяў да н.э.). Гэты перыяд адзначаны значным прагрэсам Крыта ў гаспадарчым і сацыяльным жыцці. Тут узніклі невялікія раннерабаўладальніцкія дзяржавы (Кнос, Фест, Агія-Трыяда(руск.) бел., Малія). Хутка эвалюцыяніравала крыцкае пісьмо(руск.) бел.: ад піктаграфічнага да іерагліфічнага(руск.) бел. (у 23—17 стагоддзях). Каля 18 стагоддзя да н.э. была выпрацавана новая сістэма — так званае складовае пісьмо А. Зрабіўшы вялікі флот, крыцяне падпарадкавалі сабе рад вастравоў Эгейскага мора. Шырокія гандлёвыя сувязі з Егіптам і дзяржавамі Пярэдняй Азіі забяспечылі Крыту першынство ў Эгейскім басейне.

Унутраную гісторыю матэрыковай Грэцыі ў 20—17 стагоддзях да н.э. характэрызуе параўнальна павольнае развіццё, што садзейнічала ўстолівасці абшчынных адносін. Толькі з 17 стагоддзя фарміраванне раннерабаўладарніцкіх дзяржаў Мікен, Тырынфа, Піласа і іншых. Адкрыццё ў Мікенах пахавання царскіх сямей у вялікіх калодзежападобных (т. з. шахтавых) могіках утрымлівалі велізарную колькасць каштоўных рэчэй (упрыгожванні, зброя, залатыя маскі і г. д.), сведча аб узмацненні значэння ўлады ахейскіх дыныстаў ужо ў сярэдзіне 17 — канцы 16 стагоддзяў да н.э.

У перыяд позняй бронзы (каля 16 — каля 12 стагоддзяў да н.э.) працягваўся ўздым крытскіх дзяржаў. У так званы новапалацавы перыяд (каля 1700—1450 гадоў да н.э.) перабудаваны і пашыраны палацы Кноса і Феста, нанава ўздвігнуты палац у Ката-Закра. Раслі гарады, пашыраліся знешія сувязі. Марское ўладарства (таласакратыя) крыцян гэтага часу захавалась у памяці грэкаў праз многа стагоддзяў. Каля 1470 года да н.э. тэктанічная катастрофа на востраве Фера паўлекла за сабой згубнае землетрасенне на Крыце. Разбурэнне гарадоў і вёсак, гібель насельніцтва і флоту — усе гытыя падзеі вызначылі запусценне вострава. У Кносе палац быў адбудован; прыблізна да 1380 года да н.э. тут захоўвалась невялікая дзяржава.

Матэрыковая Грэцыя дасягнула найвышэйшага ўздыма ў 16—13 сагоддзях да н.э. Прагрэс у земляробстве і рамёствах пацягнуў рост насельніцтва. Міжусобіцы суседзей, абарончыя і ваенныя саюзы дынастаў характэрны для гісторыі таго часу. Гэта атрымала адлюстраванне ў багатай легендарнай традыцыі і ў эпічнай спадчыне ахейцаў. Мікенская культура ахейцаў аказала ўплыў на суседнія дзяржавы, у тым ліку і на Егіпет. Флоты цароў Іолкаса(руск.) бел., Мікен, Піласа, Фіваў і іншых дзяржаў дазволілі ахейцам весці шырокі заморскі гандаль рамесленнымі вырабамі, якія часам вырабляліся спецыяльна на вываз. Дзеля 15—14 стагоддзяў да н.э. характэрна шырокае распаўсюджанне ахейскіх вырабаў на ўсход (у Трааду і іншыя раёны Малой Азіі, на Кіпр, у Фінікію, Сірыю, Егіпет) і на захад (у Сіцылію і Паўднёвую Італію). Ускладненне дзяржаўнага жыцця ахейцаў прывяло да развіцця пісьменства: прыстасаваўшы да свайго дыялекта крыцкае пісьмо, ахейцы зрабілі больш дасканалае, так званае слогавае пісьмо Б. Дакументы гаспадарчай справаздачнасці (гліняныя таблічкі) гэтага пісьма знойдзены ў многіх палацах матэрыковай і астраўной Грэцыі. Прачытаныя М. Вентрысам і Дж. Чэдвікам, гэтыя таблічкі даюць магчымасць характаразаваць ахейскія дзяржавы як раннерабаўладальніцкія. Буйнейшымі землеўладальнікамі былі ахейскія цары — ванакты і военачальнікі — лаўагеты, прымяняліся арэнда і субарэнда зямлі. Рабы знаходзіліся ў розных ступянях залежнасці ад сваіх уладароў. Паселішчы былі абкладзены натуральнымі падаткамі.

У 13 стагоддзі ахейскія дынасты не раз распачыналі заморскія паходы. Прыблізна да 1200 года да н.э. вучоныя адносяць і паход ахейцаў на Трою. Прычыны ўзнікнення Траянскай вайны незразумелы; ахейцы разбурылі багаты горад. Паход грэкаў апеты ў паэмах «Іліяда» і «Адысея». З канца 13 сагоддзя пачынаецца хуткі зняпад эладскай культуры (апусценне Піласкага палаца(ням.) бел.) (каля 1200 года да н.э.), Мікен і Тырынфа (каля 1120 года да н.э.) і шэрага паселішч Аргаліды. Мабыць, гэта была звязана з вялікім напружаннем, выкліканым Траянскай вайной і міжусобнай барацьбой, а таксама скарачэннем марскога гандлю з краінамі Усхода ў сувязі з перамяшканнямі плямёнаў — так званых «народаў мора».

Перыяд дарыйскага перасялення — пачатак жалезнага века. Далейшае фарміраванне класавых грамадств (каля 11—9 ст. да н.э.)

Каля 1200 года да н.э. племянныя ўварванні ахапілі ўсю матэрыковую Грэцыю і вастравы, уключаючы Крыт. З паўночных раёнаў уварваліся новыя грэчаскія плямёны дарыйцаў, якія занялі частку зямель у Сярэдняй і Паўднёвай Грэцыі. Толькі Афіны змаглі захаваць сваю незалежнасць, і туды бегла частка насельніцтва з пераможаных ахейскіх дзяржаў Пелапанеса. Уварванне дарыйскіх плямён, якія жылі яшчэ ва ўмовах радавога ладу, паўлекла за сабою хуткі распад ахейскіх дзяржаў і ажыўленне радавых адносін у грэчаскім грамадстве. Асновай далейшага развіцця прадукцыйных сіл стала паступовае распаўсюджанне жалезных прылад працы і ўзбраення. Дарыйцы атрымалі ў спадчыну ад ахейцаў і крыцян плуг, колавыя павозкі, парусныя суда, прэсы, ганчарны круг і іншыя прылады працы, зачаткі архітэктуры (асабліва храмавай і крэпасной). Пасля дарыйскага заваявання ў Грэцыі склаліся дробныя самастойныя абшчыны; ва ўлады стаялі басілеі, паўсюль узмацоўвалася радавая знаць. У многіх раёнах уласнасць рода на зямлю стала асновай земляробства. Пакоранае мясцовае насельніцтва становіцца ўласнасцю радоў заваёўнікаў, якія распадаліся на больш сямейныя абшчыны. Працэс заняволяння мясцовага насельніцтва працякаў неадначасова. У Спарце членам абшчыны заваёўнікаў — спартыятам — супрацьстаялі перыекі — былое карэннае насельніцтва тэрыторыі Спарты, пакораннае і адціснутае да граніц Лаконікі; прыекі захоўвалі абмежаванае самакіраванне, займаліся рамяством і гандлям. Іншай катэгорыей залежнага насельніцтва ў спарце былі іліоты — пакоранае спартыатамі земляробскае насельніцтва Мессэніі і іншых абласцей; яны лічылісь уласнасцю дзяржавы і былі прымацоўваны да зямельных участкаў спартыятаў. Падобныя ілотам катэгорыі залежнага насельніцтва існавалі ў Фесаліі (пенасты), на Крыце (клароты) і ў іншых вобласцях Грэцыі. У Афінах закабаленне земляробаў адбывалась шляхам даўгавой залежнасці і канцэнтрацыі ў руках радавой знаці.

Да 9 стагоддзя гэцкія плямёны засялілі: эалійцы — Паўночную Грэцыю, дарыйцы — Сярэднюю Грэцыю і ўсходнюю частку Пелапанеса, іанійцы — Атыку, ахейскія плямёны, якія захвалі самастойнасць, былі адціснуты ў Аркадыю і Ахайю. Важнейшая падзея гэтага часу — пачатак каланізацыі грэкамі астравоў і ўзбярэжжа Малой Азіі: паўночныя раёны былі заселены эалійцамі, цэнтральныя (Іанія) — іанійцамі, паўднёвыя — дарыйцамі.

Узнікненне і развіццё поліснага ладу (8—6 ст. да н.э.)

Далейшае развіццё жалезных прылад працы прывяло да выдзялення рамеснікаў. Аддзяленне рамяства ад земляробства азначала пераход да шырокага абмену, вытворчасці на рынак, да развіцця гарадоў. Для гарадоў Грэцыі стала жыццёва важна ўстанаўленне рэгулярных гандлёвых сувязей і забеспячэнне насельніцтва гарадоў сыравінай і прадуктамі харчавання. У гарадах скапліваліся беззямельныя сяляне. Узрасла ў той жа час патрэба ў рабах.

Эканамічнай неабходнасцю стала стварэнне калоній. Яно было выклікана раней за ўсё класавай барацьбой унутры грэчаскіх гарадоў-дзяржаў і праводзіўся з мэтай змякчэння рэзкіх сацыяльных супярэчнасцей. У сярэдзіне 8 стагоддзя да н.э. была створана першая калонія гарадоў на востраве Эўбеі, Кумы — у Італіі. Росквіт каланізацыі пападае на 76 стагоддзі да н.э. Грэчаскія калоніі распаўсюдзіліся па паўночным узбярэжжы Эгейскага мора, усходнім узбярэжжы Сіцыліі, узбярэжжу Тарэнскага заліва ў Італіі і прасунуліся на ўзбярэжжа Чорнага мора (Понта Эўксінскага). Толькі Мілетам была заснавана 75 калоній на Чорным моры. У рэзультаце грэчаскі гандль ужо ў 6 стагоддзі набыў міжнародны характар; рамесныя вырабы грэкаў знаходзілі шырокі збыт і на заходнім і на ўсходніх рынках. У Грэцыю паступалі рабы; яна вывозіла хлеб і іншыя прадукты харчавання, сыравіну, прадметы раскошы. Паўсюднае распаўсюджванне атрымалі манеты, запазычаныя грэкамі ў лідыйцаў у 7 стагоддзі да н.э. Некаторыя гарады ператварыліся ў агульнагрэчаскія рэлігійныя цэнтры (Дэльфы, Алімпія).

Рост колькасці рабоў у гарадах умацоўваў пазіцыі рабаўладальнікаў, звязаных з гандлем, рамяством і грашовай гаспадаркай. Аднак асноўны сродак вытворчасці — зямля і палітычная ўлада па-ранейшаму заставаліся ў руках радавой знаці, эканамічная магутнасць якой грунтавалася на семейна-радавой уласнасці на зямлю і заняволянні і закабаленні дробных землеўладальнікаў. Барацьба дэмаса супраць радавой арыстакратыі і пазыковага рабства з'яўляюцца асаблівасцямі перыяду 8—6 стагоддзяў да н.э. У выніку ўпорнай барацьбы дэмас дабіўся ў некаторых гарадах Грэцыі адмены пазыковай кабалы (напрыклад, у Афінах у выніку рэформ Салона 594/593 гадоў да н.э.). Аднак падавіць супраціўленне радавой знаці правядзенню рэформ было магчыма толькі з дапамогай гвалту. Такой сілай стала тыранія — аднаасобная ўлада, якая была ўсталявана шляхам узброенай барацьбы і абапіралася на рух сялянскай беднаты і падтрымку гандляроў і рамеснікаў. Раннегрэчаская тыранія (7—6 стагоддзі да н.э.) характэрна і для шэрагу гарадоў матэрыковай Грэцыі [у гарадах Сікіоне, Карынфе (тыранія Кіпсела, Перыяндра), Мегары, пазней — у Афінах (тыранія Пісістрата, рэформы Клісфена)], і для гарадоў Іаніі [Мілета, Эфеса, Самаса (тыранія Палікрата)]. У выніку рэформ тыранаў былі ліквідаваны эканамічныя і палітычныя прывелегіі радавой арыстакратыі.

У перыяд 8—6 стагоддзяў да н.э. сфарміравалась асобная форма сацыяльна-эканамічнай і палітычнай арганізацыі старажытнагрэчаскага грамадста — поліс (горад-дзяржава) як калектыў свабодных грамадзян, супрацьпастаўленым рабам і іншым катэгорыям залежнага насельніцтва (кларотам, пенестам, ілотам і іншым), а таксама чужаземцам — метэкам. Належнасць да полісу забяспечвала калектыву паўнапраўных грамадзян права ўласнасці на зямлю і рабоў. У залежнасці ад ступені перамогі земляробаў і рамеснікаў радавой знаццю канстытуцыя поліса была альбо алігархічнай (напрыклад, у Спарце, на Крыце), альбо дэмакратычнай (напрыклад, у Афінах). Пад канец 6 стагоддзя да н.э. рабства шырока распаўсюдзілася ў некаторых эканамічна высокаразвітых полісах (Карынф, Афіны), дзе рабы і рабаўладальнікі сталі антаганічнымі класамі. У той жа час у шэрагу іншых полісаў (Спарта, полісы Крыта, Аргаса і іншых) разам з рабствам на працягу доўгага часу захоўваліся перажыткі радавога ладу. У сярэдняй і паўднёвай Грэцыі існавалі яшчэ племянныя зямляробскія абшчыны, у якіх захоўвалася натуральная земляробчая гаспадарка і племянны лад (Факіда, Этолія, Аркадыя і іншыя).

Між полісамі разгарнулась барацьба, выкліканая рознымі эканамічнымі і палітычнымі прычынамі. У канцы 6 стагоддзя да н.э. першае буйное аб'яднанне гарадоў — Пелапанескі саюз пад кіраўніцтвам Спарты, створаны дзеля аб'яднання ваенных сіл Пелапанеса (акрамя Аргаса) і для арганізацыі дапамогі Спарце падчас паўстанняў ілотаў.

Класічны перыяд

Location greek ancient
Старажытная Грэцыя ў VI ст. да н.э.

Класічны перыяд (мяжа VI і V ст. — канец IV ст. да н.э.) быў часам эканамічнага, палітычнага і культурнага росквіту Грэцыі. Яго галоўныя знешнепалітычныя падзеі — грэка-персідскія войны, Пелапанеская вайна, Карынфская вайна. Унутрыпалітычнае развіццё было звязана з рэформамі Салона і Клісфена ў Афінах, законамі Лікурга ў Спарце і характарызавалася суперніцтвам у полісах дэмакратычных і алігархічных (гл. Алігархія) сіл (найбольшага росквіту дэмакратыя дасягнула ў Афінах пры Перыкле), утварэннем дзяржаў федэратыўнага тыпу (найбольш вядомыя Фесалія і Беотыя), паступовым узвышэннем Старажытнай Македоніі.

Элінізм

На пачатку апошняга перыяду элінізму (канец IV — апошнія дзесяцігоддзі I ст. да н.э.) крызіс класічных полісаў стаў прычынай усходняга паходу (334—323 да н.э.) Аляксандра Македонскага. У ходзе грэка-македонскіх заваяванняў узнікла вялікая імперыя, якая ахапіла Балканскі паўвостраў, астравы Эгейскага мора, Малую Азію, Егіпет, усю Пярэднюю Азію, паўднёвыя раёны Сярэдняй Азіі і частку Цэнтральнай Азіі да ніжняга цячэння Інда. Пасля смерці Аляксандра Македонскага (323 да н.э.) створаная ім імперыя ў выніку адсутнасці цесных унутраных сувязей і паўвекавых міжусобіц яго палкаводцаў (дыядохаў) распалася на шэраг эліністычных дзяржаў (Македонія, Грэка-Бактрыйскае царства, манархіі Селеўкідаў, Пталамеяў і інш.). Суперніцтва ўнутры Грэцыі паміж Македоніяй, Ахейскім саюзам і Эталійскім саюзам прывяло да аслаблення магутнасці краіны і ўмяшанне ў яе справы Старажытнага Рыма (197 да н.э.). Пасля роспуску рымлянамі Эталійскага (148 да н.э.) і Ахейскага (146 да н.э.) саюзаў Грэцыя фактычна страціла незалежнасць (канчаткова ў 27 да н.э. ў сувязі з ператварэннем у рымскую правінцыю Ахая)

Гаспадарчыя заняткі

Асноўным заняткам старажытных грэкаў было земляробства. Ва ўрадлівых далінах грэкі вырошчвалі ячмень і пшаніцу, вінаград, аліўкі, садавіну і агародніну. З пладоў аліўкавага дрэва выціскалі алей, а з вінаграду рабілі віно. Гэтыя прадукты вывозіліся за межы Грэцыі. На схілах гор пасвілі коз і авечак. Зямлю аралі з дапамогай быкоў. Амаль у кожнай гаспадарцы трымалі свіней і свойскіх птушак.

Урадлівых зямель было недастаткова. Таму хлеба ў Старажытнай Грэцыі не хапала. Збожжа зычайна ўвозілі, абменьваючы яго на віно і аліўкавы алей.

У гарах здабываліся карысныя выкапні: жалеза, медзь, свінец, серабро, мармур. Аднак свайго металу ў Грэцыі было мала. Яго прыходзілася ўвозіць з іншых краін. З мармуру грэкі будавалі цудоўныя храмы і стваралі скульптуры. Каштоўная драўніна горных лясоў выкарыстоўвалася для будаўніцтва караблёў і ў розных рамёствах. У Грэцыі мелася таксама гліна высокай якасці. З яе рабілі дамашні посуд і пасудзіны для перавозкі вадкіх і сыпучых прадуктаў.

Літаратура

Літаратура Старажытнай Грэцыі — найстаражытнейшая з літаратур Еўропы.

Яе вытокі ў фальклоры (абрадавыя песні, культавыя гімны, прыказкі, прымаўкі) і ў багатай, разнастайнай па сваіх вобразах і сюжэтах грэчаскай міфалогіі, якая была асноўным матэрыялам старажытнагрэчаскай літаратуры на працягу ўсяго яе развіцця.

Яна зрабіла вялікі ўплыў на развіццё больш позніх літаратур і сусветнага мастацтва. Распрацавала ўстойлівую сістэму літаратурных родаў, жанраў і формаў, што былі запазычаны ўсімі еўрапейскімі літаратурамі з захаваннем грэчаскіх назваў (эпас, лірыка, трагедыя, камедыя, ідылія і інш.).

Мастацтва

Музыка

Aulos player Louvre G313
Жанчына грае на аўласе. чырвонафігурныя кілікс, 5 ст. да н.э., Вазапісец Брыга

Першыя сведчанні пра песенна-танцавальнае і інструментальнае мастацтва Старажытнай Грэцыі адносяцца да III тыс. да н.э. (крыта-мікенская культура). У гамераўскі перыяд былі пашыраны песні пастухоў, жняцоў, ткачоў, пахавальныя, пераможныя і інш., мастацтва спевакоў-казачнікаў — аэдаў, рапсодаў. У VIII—V ст. да н.э. старагрэчаская музыка дасягнула высокага развіцця і заняла важнае месца ў грамадскім жыцці. Спаборніцтвы спевакоў, хароў, інструменталістаў уваходзілі ў праграмы гімнастычных і мастацкіх («мусічных») гульняў. У VII—VI ст. да н.э. найбольш развілася харавая і сольная лірычная песня, а таксама інструментальная музыка для кіфары і аўласа. Значная роля належала музыцы ў класічнай трагедыі (спевы хору, меладызаваныя дыялогі, маналогі герояў).

Антычная музыка пераважна вакальная, аднагалосая (часцей мужчынскія харавыя ўнісонныя спевы ў дыяпазоне 2 актаў), цесна звязаная з метрыкай верша, натавалася літарамі грэчаскага і фінікійскага алфавітаў. У аснове гукарада — тэтрахорды, з якіх складаліся актаўныя лады

Старажытныя грэкі стварылі вучэнне пра этас (маральна-выхаваўчую і грамадска-арганізуючую функцыю музыкі), рытм, лады, увялі многія тэрміны, што выкарыстоўваюцца і ў наш час («музыка», «мелодыя», «мелас», «рытм»).

Архітэктура і выяўленчае мастацтва

The Parthenon in Athens
Парфенон у Афінах

Архітэктура і выяўленчае мастацтва Старажытнай Грэцыі вышэйшае дасягненне чалавечага генія, класічная аснова еўрапейскага і сусветнага мастацтва. Мастацкія помнікі захаваліся на тэрыторыі ўсёй айкумены, дзе ў антычнасці быў пашыраны грэчаскі палітычны і культурны ўплыў: на Балканскім і Апенінскім п-вах, у Малой Азіі, на ўзбярэжжы Міжземнага і Чорнага мораў.

Knossos R01
Палац у Кносе. Фрагмент забудовы. XVI ст. да н.э.

Гісторыя мастацтва ўласна Старажытнай Грэцыі пачынаецца з эгейскага мастацтва. Каля XXIII ст. да н.э. яго цэнтрам быў востраў Крыт (росквіт у 1-й пал. II тыс. да н.э.), уплыў якога пашырыўся на мацерыковую Грэцыю і астравы Кіклады (велічныя палацы ў Кносе, Маліі, Фесце(ісп.) бел., Ката-Закра(руск.) бел.). У фрэсках і вазапісе развіваўся арнаментальна-дэкаратыўны стыль. У гамераўскі перыяд(руск.) бел. (XI—VIII ст. да н.э.) дамы і храмы будавалі з дрэва, гліны і сырцовай цэглы. Асноўны тып жылога дома — мегарон. Да VII ст. да н.э. быў пашыраны геаметрычны стыль.

Niobid Painter - Red-Figure Amphora with Musical Scene - Walters 482712 - Side A
Амфара з музыкальнай сцэнкай. Чырвонафігурны стыль

У перыяд архаікі (VII—VI ст. да н.э.) фарміраваліся полісы з характэрнай урбаністычнай структурай: у цэнтры — акропаль (свяцілішча) і агора (грамадска-гандлёвы цэнтр), вакол якіх ствараліся жылыя кварталы. Храмы будавалі з дрэва, з пач. VI ст. да н.э. з вапняку, з сярэдзіны VI ст. да н.э. з мармуру. Дамінуючы тып храма — перыптар (прамавугольная ў плане пабудова з каланадай па перыметры), сярод грамадскіх пабудоў — булеўтэрыі (для сходаў грамадзян), тэатры(руск.) бел., стадыёны і інш.

Склалася класічная сістэма архітэктурнага ордара. Ствараліся выразны, гарманічны архітэктурны вобраз, суразмерныя чалавеку архітэктурныя маштабы. Пабудовы дарычнага ордара: храмы Геры(англ.) бел. ў Алімпіі (канец VII — пач. VI да н.э.), Апалона(італ.) бел. ў Карынфе (каля 550 да н.э.), Артэміды(англ.) бел. на в-ве Керкіра (пач. VI ст. да н.э.), Дэметры ў Пасейдоніі (2-я пал. VI ст. да н.э.) і інш. Сярод пабудоў іанічнага ордара: храмы Артэміды ў Эфесе (адно з «Сямі цудаў свету») і Геры(укр.) бел. на востраве Самас (абодва VI ст. да н.э.), храмы ў Дэльфах. Храмы архаікі ўпрыгожвалі рэльефамі фрызаў і метоп, статуямі на франтонах, арнаментальнымі і фігурнымі акратарыямі, антэфіксамі.

Kouros' Head to horse, Acropolis' museum, Athens, (Particular)
Галава кураса

Статуарная скульптура развівалася ад бронзавых статуэтак да фігур юнакоў (курасаў) і дзяўчат (кор). Трактоўцы чалавечага твару ўласціва т. зв. «архаічная ўсмешка», фігура рытмічна мадэліравалася складкамі вопраткі.

Фарміраваліся асноўныя тыпы ваз: амфара, гідрыя, кілік, кратар і інш. У VII ст. да н.э. вазапіс развіваўся ў «дывановым» стылі, дзе размалёўку вызначаў раслінны матыў. У вазапісе Карынфа (канец VII—VI ст. да н.э.), а пазней усёй Грэцыі ўсталёўваецца чорнафігурны стыль (майстры Клітый, Эксекій, Амасіс), з імем Аўдакіда звязаны пераход да чырвонафігурнага вазапісу (каля 530 да н.э.). Дасканаласцю вылучалася мастацтва гліптыкі.

У эпоху класікі (V — 3-я чвэрць IV ст. да н.э.) дасягнулі росквіту гарады. Склалася сістэма рэгулярнай планіроўкі (Мілет, Пірэй); прамавугольная сетка вуліц, комплексная забудова жылых кварталаў, распрацаваная Гіпадамам з Мілета. У пабудовах храма вар’іравалася ордарная сістэма: храм Зеўса ў Алімпіі(руск.) бел. (468—456 да н.э., адно з «Сямі цудаў свету») і інш. У выяўленчым мастацтве дамінаваў «строгі стыль» з характэрнай ураўнаважанасцю велічных кампазіцый, натуральнай прыгажосцю формаў, у якіх пераадольвалася ўмоўнасць архаічнага стылю; праявіўся ён і ў скульптуры 1-й пал. V ст. да н.э. (Міран).

У сярэдзіне V ст. да н.э. пачынаецца перыяд высокай класікі. Афіны сталі палітычным і культурным цэнтрам Элады. Вяршыня класічнага мастацтва — архітэктурна-пластычны ансамбль на Афінскім акропалі. Найбольш поўна і паслядоўна мастацкія прынцыпы класікі ўвасоблены ў творчасці Фідыя, яго сучаснікаў Алкамена, Крэсілая, Паліклета. 3 пач. IV ст. да н.э. будавалі пераважна грамадскія будынкі: гімнасіі, палестры, тэатры (тэатр у Эпідаўры, арх. Паліклет Малодшы, 350—330), маўзалей у Галікарнасе (адно з «Сямі цудаў свету»), помнік Лісікрата ў Афінах (каля 335 да н.э.). У скульптуры развіваўся партрэт (работы Дэметрый з Алапекі(англ.) бел., канец V — 2-я пал. IV ст. да н.э.). У ёй павялічыліся драматызм і дынаміка (творы Скопаса), стаў пераважаць лірычны настрой; у статуях Праксіцеля — тонкія пластычныя эфекты. Творы Лісіпа вызначала драматычная напружанасць, Леахара — акадэмічная халоднасць. У другой пал. IV ст. да н.э. папулярнасцю карыстаўся жывапісец Апелес, які валодаў майстэрствам святлаценю.

У перыяд элінізму (канец IV—I ст. да н.э.) у сувязі з заваёвамі Аляксандра Македонскага значна пашырылася сфера культурных уплываў Старажытнай Грэцыі, узніклі новыя яе цэнтры. Будаваліся гарады з рэгулярнай планіроўкай (Александрыя Егіпецкая, Антыёхія на Аронце, Селеўкія на Тыгры(руск.) бел.), велічныя пабудовы (Фароскі маяк у Александрыі), архітэктурныя ансамблі (акропаль у Пергаме). Скульптура дасягнула вышэйшай ступені трагізму, кампазіцыйных і пластычных кантрастаў (фрыз Пергамскага алтара, каля 180 да н.э., група «Лаакоан» Агесандра, Палідора і Атэнадора, каля 50 да н.э.), жыццесцвярджальнай сілы (Ніка Самафракійская, канец IV ст. да н.э.). Найбольшую важнасць набыў партрэт, у якім аўтары шукалі непаўторныя або экзатычньы рысы, тыпы і характары (партрэты варвараў, старых, беднякоў, рабоў). Ствараліся партрэты тыранаў, у якіх парушаны ідэал чалавека-грамадзяніна (статуі дыядохаў), манументальныя скулытгуры (статуя Геліяса, т.зв. Калос Радоскі, не захавалася, адно з «Сямі цудаў свету»).

Літаратура

Гл. таксама

Шаблон:Старажытная Грэцыя ў тэмах

Абол

Абол (стар.-грэч.: ὀβολός obolós - прут) – 1) у старажытнай Грэцыі тавар-грошы ў выглядзе 4-граннага жалезнага прута, які складаў 1/6 драхмы; вагавая адзінка для серабра (0,73 г.); медная манета – 1/6 драхмы.

2) У Заходняй Еўропе 2-й паловы VIII – X стст. вагавая адзінка серабра (0,85 г.), сярэбраная манета ў ½ дэнарыя.

3) У Польшчы XIII ст. вагавая адзінка для золата (0,44 г.).

4) У Заходняй Еўропе XII – XV стст. сярэбраная манета, у XVI – XVIII стст. білонная ці медная ў ½ дэнарыя; у Германіі, Нідэрландах і Скандынавіі часта называлася «шэрф» ці «хэльбелінг».

5) У ВКЛ намінал у ½ дэнарыя (лотавая проба 1¾, лігатурная маса 0,365 г.), чаканены Віленскім манетным дваром у 1545 – 1547, 1554. У беларускіх пісьмовых крыніцах XVI ст. абол называўся пенязем мееньшым або паўпенязем.

6) Сінонім паняцця «дробныя грошы».

Акропаль

Акро́паль (грэч.: ákros «верхні» + pólis «горад»): узвышаная частка старажытнагрэчаскага горада. У эгейскі перыяд там змяшчаліся гарадскія ўмацаванні, пазней акропалі ператварыліся ў цэнтры рэлігійна-палітычнай забудовы гарадоў.

Найбольш вядомы акропаль у Афінах, забудова якога была пачатая не пазней за 2 тыс. да н.э. (гл.далей: Парфенон, Прапілеі, храм Нікі Аптэрас, Эрэхтэён).

Архаічная Грэцыя

Архаічная Грэцыя — эпоха ў гісторыі Грэцыі, якая ахоплівае перыяд 8-6 стагоддзяў да н.э.

Тэрмін «архаічная Грэцыя» быў прыняты сярод гісторыкаў у 18 стагоддзі і паўстаў фактычна ў ходзе вывучэння грэчаскага мастацтва. Першапачаткова архаічны перыяд адносіўся да этапу развіцця грэчаскага мастацтва, у асноўным дэкаратыўнага і пластычнага, прамежкавага паміж перыядам геаметрычнага мастацтва і мастацтва класічнай Грэцыі. Пазней тэрмін «архаічны перыяд» быў распаўсюджаны не толькі на гісторыю мастацтва, але і на грамадскае жыццё Грэцыі, паколькі ў гэты перыяд, які быў наступным пасля «цёмных стагоддзяў», назіралася значнае развіццё палітычнай тэорыі, уздым дэмакратыі, філасофіі, тэатра, паэзіі, адраджэнне пісьмовай мовы (з'яўленне грэчаскага алфавіту замест забытага ў перыяд «цёмных стагоддзяў» лінейнага пісьма Б).

Ахейскі саюз

Ахейскі саюз: палітычнае аб'яднанне старажытнагрэчаскіх полісаў Пелапанеса. Існавала з ~280 да н.э. да 146 да н.э.

Саюз быў створаны дзеля барацьбы з Македоніяй і Эталійскім саюзам за гегемонію ў Грэцыі. У 2-й пал. 3 ст. да н.э. ў Ахейскі саюз уваходзілі каля 60 полісаў, з іх найбольшымі былі Аргас, Карынф, Сікіён. Саюз меў агульнасаюзнае грамадзянства, адзіную сістэму мер і вагі. Вышэйшым органам улады быў саюзны сход, на чале выканаўчай улады стаяў стратэг. У 221 да н.э. саюз падпаў пад уплыў Македоніі, пасля 2-й Македонскай вайны (200—197 да н.э.) алігархі саюзу сталі арыентавацца на Рым. Пасля выбуху антырымскага паўстання і яго задушэння (146 да н.э.) самастойнасць саюзу ліквідаваная, тэрыторыя ператвораная ў рымскую правінцыю.

Ахейцы

Ахе́йцы (стар.-грэч.: Αχαιοί, лац.: Achaei) † - адно з асноўных з старажытнагрэчаскіх плямёнаў. Вядомыя таксама як данайцы (грэч.: Δαναοί). У эпічных творах Гамера пад ахейцамі разумеюцца ўсе старажытныя грэкі.

Класічная Грэцыя

Класічная Грэцыя — перыяд у гісторыі Грэцыі, які ахоплівае 5—4 стагоддзі да нашай эры, эпоха найвышэйшага росквіту поліснага ладу.

У выніку перамогі грэкаў у грэка-персідскіх войнах (500—449 да н.э.) адбываецца бурнае развіццё Афін, ствараецца Дэлоскі саюз (на чале з Афінамі). Час найвышэйшай магутнасці Афін, найбольшай дэмакратызацыі палітычнага жыцця і росквіту культуры прыходзіцца на час праўлення Перыкла (443—429 да н.э.). Барацьба паміж Афінамі і Спартай за гегемонію ў Грэцыі і супярэчнасці паміж Афінамі і Карынфам, звязаныя з барацьбой за гандлёвыя шляхі прывялі да Пелапанескай вайны (431—404 да н.э.), якая завяршылася паразай Афін.

Луўр

Луўр (фр.: Musée du Louvre) — адзін з буйнейшых музеяў свету (трэці ў свеце паводле плошчы: 160 106 квадратных метраў, з якіх на 58 470 прыпадаюць экспазіцыі). Музей знаходзіцца ў цэнтры Парыжа, на правым беразе Сены, на вуліцы Рывалі, у 1-й акрузе сталіцы.

Музей размяшчаецца ў палацы Луўр, які быў пабудаваны як крэпасць у канцы 12 стагоддзя пры Філіпе II. Перад тым, каб набыць сучасны выгляд, будынак пашыраўся многа разоў. У 1682 г. Людовік XIV абраў Версальскі палац у якасці сваёй рэзідэнцыі, а Луўр ператварыўся ў месца захоўвання каралеўскай калекцыі, у прыватнасці, з 1692 года, калекцыі антычнай скульптуры. Падчас Французскай рэвалюцыі, Нацыянальная Асамблея пастанавіла, што Лувр павінен выкарыстоўвацца як музей, дзе павінен дэманстраваць культурныя шэдэўры краіны.

Пачынаючы з 2008 года, экспанаты музея былі падзелены на 8 калекцый: Старажытны Усход, Старажытны Егіпет, Старажытная Грэцыя, Этрурыя і Рым, Мастацтва ісламу, Скульптуры, Прадметы мастацтва, Выяўленчае мастацтва, Графічнае мастацтва.

Луўр – гістарычны музей, які наведваюць больш за ўсё ў свеце, у 2009 годзе яго наведалі 8,5 млн. чалавек. За 2018 года Луўр наведалі 10,2 млн чалавек.

Марафонская бітва

Марафонская бітва (верасень 490 да н.э.) — бітва ў час грэка-персідскіх войнаў на Марафонскай раўніне недалёка ад Афін.

Войска Афін разам з саюзнікамі (Мільтыяд; відаць, каля 11 тыс. ч.) узяло поўную перамогу над войскам Персідскай імперыі (Датыс і Артаферн; не меней за 20 тыс. ч.).

Перамога грэчаскага войска спыніла персідскае ўварванне ў Еўропу, узмацніла саюз грэчаскіх полісаў. Бітва ўвайшла ў грэчаскую гісторыю і культуру як вузлавая, культавая падзея. Загінулыя пры Марафоне абагаўляліся, былі аб'ектамі рэлігійных ахвяраванняў. «Дух Марафона» зрабіў вялікі ўплыў на ўсё далейшае развіццё Антычнай Грэцыі.

Перамога пры Марафоне стала таксама вузлом сусветнай гісторыі. Яна разбурыла міф пра персідскую непераможнасць, паклала пачатак серыі грэчаскіх перамог у грэка-персідскіх войнах. Бітва прадухіліла персідскае ўварванне ў Грэцыю, а потым, магчыма, і ў Еўропу, іх магчымы захоп, разбурэнне антычнай культуры.

Музыкант

Музыкант — чалавек, які гуляе на якім-небудзь музычным інструменце або прафесійна займаецца музыкай.

Нікіеў мір

Нікіеў мір (421 да н.э.) — мір паміж Афінскім марскім саюзам і Пелапанескім саюзам на чале са Спартай. Атрымаў назву паводле імя правадыра мірнай партыі ў Афінах Нікія. Нікіеў мір завяршыў першы этап Пелапанескай вайны — так званую Архідамаву вайну. Быў заключаны на 50 год на ўмовах абмену палонных і захопленых тэрыторый. Нікіеў мір не ліквідаваў асноўных прычын вайны і выклікаў незадаволенасць спартанскіх саюзнікаў і афінскай партыі вайны на чале з Алківіадам. У сувязі з гэтым пастаянна парушаўся. Поўнамаштабныя баявыя дзеянні аднавіліся ў 415 да н.э. з пачаткам афінскай экспедыцыі на Сіцылію.

Пелапанескі саюз

Пелапанескі саюз – аб’яднанне старажытнагрэчаскіх полісаў Пелапанеса на чале са Спартай у 2-й палове VI – сярэдзіне IV стст. да н.э. У саюз увайшлі: Карынф (582 г. да н.э.), Эліда (570 г. да н.э.), Аркадыя, Сікіён (550 г. да н.э.), Аргаліда (520 г. да н.э.), Мегара (510 г. да н.э.). Склаўся як гарантыя гегемоніі Спарты ў Грэцыі, з’яўляўся сістэмай двухбаковых пагадненняў, якія звязвалі Спарту паасобку з кожным саюзнікам. Саюзнікі павінны былі ўдзельнічаць у ваенных паходах спартанцаў (кожны член саюза павінен быў выстаўляць 2/3 сваёй ваеннай сілы) і пастаўляць караблі. У пытаннях знешняй палітыкі саюз дзейнічаў у інтарэсах арыстакратаў і алігархаў. Пасля перамогі ў Пелапанескай вайне 431 – 404 гг. да н.э. Пелапанескі саюз – агульнагрэчаская арганізацыя. Распаўся пасля паражэння Спарты ў вайне з Фівамі (362 г. да н.э.). Спроба аднавіць яго ў 330-я г. да н.э. не ўдалася.

Спарта

Спарта (грэч.: Σπάρτη) — горад у Грэцыі ў вобласці Лаконія на поўдні паўвострава Пелапанес, у даліне ракі Эўротас. У Старажытнай Грэцыі Спарта была горадам-дзяржавай.

Старажытныя Афіны

Старажытныя Афіны — горад-дзяржава ў Атыцы, якая з V стагоддзя да н.э. адагрывала нароўні са Спартай вядучую ролю ў гісторыі Старажытнай Грэцыі. У Старажытных Афінах сфарміравалася дэмакратыя, атрымалі класічныя формы філасофія і мастацтва тэатра.

Археалагічнае вывучэнне Афін пачалося ў 30-х гадах XIX стагоддзя, аднак раскопкі набылі сістэматычны характар толькі з утварэннем у Афінах у 70-80-я гады французскай, нямецкай і англійскай археалагічных школ. Захаваныя да нашых дзён літаратурныя крыніцы і археалагічны матэрыял дапамагаюць узнавіць гісторыю афінскага поліса. Асноўнай літаратурнай крыніцай па гісторыі Афін перыяду фарміравання дзяржавы — «Афінская палітыя» Арыстоцеля (IV стагоддзе да н.э.).

Старажытныя македонцы

Македонцы (грэч.: Μακεδόνες) † — старажытны народ, карэнныя насельнікі поўначы Балканскага паўвострава, стваральнікі старажытнамакедонскай дзяржавы.

Талант

Тала́нт (стар.-грэч.: τάλαντον, літаральна "вага") — адзінка масы і абменнага разліку у старажытным свеце.

Элада

Элада (грэч.: Ελλάς) — саманазва грэкамі сваёй краіны. Слова Грэцыя мае лацінскае паходжанне і на грэчаскай мове не выкарыстоўваецца. Першапачаткова назва горада і вобласці ў паўднёвай Фесаліі - Фтыатыдзе, паступова распаўсюдзілася на ўсю Грэцыю. З прыняццем тэрміна элін агульным для пазначэння ўсіх грэкаў, Элада стала зборным імем для ўсёй мацерыковай Грэцыі, а затым і ўсёй Грэцыі, уключаючы архіпелагі, астравы і вобласці ў Малой Азіі (у супрацьлегласць гістарычнай Вялікай Грэцыі, размешчанай у Паўднёвай Італіі)

У цяперашні час у Грэцыі слова Элада (грэч.: Ελλάδα) з'яўляецца афіцыйнай саманазвай, а словы Грэк або Грэцыя (лат.-Greco, Greek, Greece) не прызнаюцца насельніцтвам і ўжываюцца толькі ў зносінах з замежнікамі.

Элінізм

Элінізм (ад грэч.: Hellēn) — перыяд гісторыі Усходняга Міжземнамор'я, Пярэдняй Азіі і Прычарнамор'я з часу заваёваў Аляксандра Македонскага (334—324 да н.э.) да 30 да н.э.

Тэрмін быў уведзены нямецкім даследчыкам І. Г. Дройзенам у працы «Гісторыя элінізму» (1836—1843), і пачаткова азначаў пашырэнне грэчаскай культуры на Усход без уліку змяненняў у сацыяльна-эканамічным жыцці ў эпоху элінізму.

Асаблівасцю эліністычнага перыяду з'явілася шырокае распаўсюджванне грэчаскай мовы і культуры на тэрыторыях, што ўвайшлі ў склад дзяржаў дыядохаў, якія ўтварыліся пасля смерці Аляксандра Македонскага на заваяваных ім тэрыторыях, і ўзаемапранікненне грэчаскай і ўсходніх — у першую чаргу персідскай — культур, а таксама ўзнікненнем класічнага рабства.

Пачатак эліністычнай эпохі характарызуецца пераходам ад поліснай палітычнай арганізацыі да спадчынных эліністычных манархій, зрушэннем цэнтраў культурнай і эканамічнай актыўнасці з Грэцыі ў Малую Азію і Егіпет.

Да эліністычных дзяржаў належалі: Егіпет Пталамеяў («Егіпецкае царства»), дзяржава Селеўкідаў («Сірыйскае царства»), Македонія, Пергам, Родаская дзяржава, Пантыйскае царства (Понт), Парфянскае царства (Парфія), Грэка-Бактрыйскае царства, Арменія, на пэўным этапе — Баспорская дзяржава (Баспор). Пасля таго, як Рым пачаў заваёвы на Усходзе (2 ст. да н.э.), паслабелыя да таго часу дзяржавы паступова траплялі ў да яго ў залежнасць. У 30 да н.э. была падпарадкавана апошняя з іх — Егіпет.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.