Станіслаў Аляксандравіч Чаропка

Станіслаў Аляксандравіч Чаропка (11 студзеня 1977, в.Новазаслонава, Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2009), дацэнт (2011).

Станіслаў Аляксандравіч Чаропка
Дата нараджэння 11 студзеня 1977 (42 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Біяграфія

У 1999 г. Скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, у 2005 — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2009 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Казацка-сялянская вайна ў Беларусі 1648—1651 гг.» (навуковыя кіраўнікі канд. гіст. навук, дацэнт У. П. Емяльянчык і канд. гіст. навук, дацэнт У. А. Сосна). У 1997—2001 гг. працаваў настаўнікам гісторыі ў Пакалюбіцкай сярэдняй школе, з 2001 г. працуе на гістарычным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аўтар больш 70 навуковых і метадычных артыкулаў, якія прысвечаны вывучэнню сацыяльнай барацьбы на Беларусі ў сярэдзіне XVII ст.

З 2012 загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі ГДУ імя Францыска Скарыны.

Публікацыі

  • Чаропка, С. А. Вывучэнне Казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гадоў на Беларусі // Гісторыя: праблемы выкладання. — 2005. — № 1. — С. 32—35.
  • Чаропка, С. А. Казацка-сялянская вайна на Палессі ўлетку 1648 года // Извест. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2005. — № 2 (29). — С. 138—141.
  • Чаропка, С. А. Гістарыяграфія Казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гг. на Беларусі // Извест. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2006. — № 2 (35). — С. 37—44.
  • Чаропка, С. А. Наступствы Казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гг. для Беларусі (дэмаграфічны і гаспадарчы аспекты) // Изв. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2008. — № 4(49). — С. 17—25.
  • Чаропка. С. А. Спробы афармлення казацкіх палкоў на Беларусі ў сярэдзіне XVII ст. // Изв. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2008. — № 4(49). — С. 59—63.
  • Чаропка, С. Палескі паход Януша Радзівіла 1649 г. // Бел. гіст. часопіс. — 2011. — № 1. — С. 15-22.
  • Чаропка, С. Палесьсе ў полымі войнаў сярэдзіны XVII ст. // ARCHE. — 2011. — № 3 (102). — С. 235—269.
  • Чаропка, С. Пінскае паўстанне 1648 г.// Извест. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2011. — № 5 (68). — С. 145—149.
  • Чаропка, С. А. Спробы рэанімацыі казацка-сялянскай вайны ў Беларусі вясной — летам 1651 г. // Науч. труды Респ. инст-та высш. школы: Историч. и психолого-педагогич. науки. Сб. науч. статей. Вып. 11. В 2 ч. Ч.1.- Минск: РИВШ, 2011. — С. 293—298.
  • Чаропка, С. А. Ваенная рэформа 1775 г. у арміі Вялікага княства Літоўскага // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2014. — Вып. 29. — С. 146—151.
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны — установа вышэйшай адукацыі, другі ўніверсітэт Беларусі па часе стварэння. Размешчаны ў г. Гомелі. Належыць да тыпу «класічных» універсітэтаў.

Новазаслонава

Новазасло́нава (трансліт.: Novazaslonava, руск.: Новозаслоново) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Горскага сельсавета.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.