Сотнік

Со́тнік — начальнік ваеннага падраздзялення («сотні»), пазней афіцэрскі чын, а таксама службовая асоба, начальнік адміністрацыйных і тэрытарыяльных адзінак розных (у асноўным, усходнеславянскіх) дзяржаў і часоў:

  • Асоба, якая ўзначальвала сотню ў войску Кіеўскай Русі 9—11 ст. і іншых княствах усходніх славян, а таксама ў стралецкім войску Расійскай дзяржавы ў 16—17 ст.
  • Службовая асоба гарадскога самакіравання Беларусі ў 16—18 ст., якая ўзначальвала сотню. Сотнік выбіраўся з заможных мяшчан і падпарадкоўваўся войту. Сачыў, у т.л. праз падначаленых яму дзесятнікаў, за выкананнем мяшчанамі павіннасцей, выплатай падаткаў і іншым. Сотнік абавязаны быў з'яўляцца на чале сотні на замкавыя работы і для абароны замка ад непрыяцеля; прымаў удзел у пасяджэннях гарадской рады, хоць не ўваходзіў у склад магістрата, без згоды сотніка войт не меў права прымаць важныя рашэнні.
  • Начальнік адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сотні на Украіне ў 16—18 ст. Меў шырокія ваенныя, адміністрацыйныя, судовыя і фінансавыя паўнамоцтвы. Напачатку выбіраўся казакамі, пазней прызначаўся гетманам ці палкоўнікамі з ліку старшыны, пасля 1764 — прэзідэнтам маларасійскай калегіі. Пасля ліквідацыі аўтаномнасці (1765—80) пасада сотніка была скасавана.
  • Воінскае званне ў рэестравым казацкім войску (частка ўкраінскага казацкага войска, якое знаходзілася ў 16—17 ст. на ваеннай службе ў Рэчы Паспалітай і было ўнесена ў асобы спіс-рэестр).

Літаратура

Вылячэнне слугі цэнтурыёна

Вылячэнне слугі цэнтурыёна — падзея новазапаветняга апавядання, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.

Генерал-лейтэнант

Генера́л-лейтэна́нт — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-маёра, але ніжэй за генерал-палкоўніка.

Назва званне паходзіць з Сярэднявечча. Яно давалася другому камандзіру пасля генерал-капітана, які адказваў за ход бітвы.

У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-лейтэнанта адпавядае воінскае званне віцэ-адмірала.

Генерал-маёр

Генерал-маёр — першаснае воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу, якое знаходзіцца паміж палкоўнікам ці брыгадным генералам і генерал-лейтэнантам. Генерал-маёр звычайна камандуе дывізіяй (каля 15 000 чалавек асабістага саставу).

Першапачаткова, генерал-маёр (major-general) зваўся генерал-сяржант-маёрам (sergeant-major-general), гэта значыць, галоўным сяржант-маёрам. Даўней сяржанты былі ротнымі камандзірамі, ад якіх пайшлі цяперашнія сяржанты, фельдфебелі і унтар-афіцэры, а таксама палкавыя сяржанты (сяржант-маёры), якія былі памочнікамі камандзіра полка — ад іх паходзяць маёры. Такім чынам, генерал-сяржант-маёр быў памочнікам генерала (галоўнакамандуючага). Водгуллі гэтай сістэмы захоўваюцца ў Арміі ЗША, дзе існуе званне Сяржант-маёр Сухапутных войскаў. Званне жа генерал-лейтэнанта першапачаткова пазначала намесніка генерала (галоўнакамандуючага) — дакладна так жа, як капітан-лейтэнант першапачаткова быў намеснікам капітана (камандзіра батальёна); пазней гэта званне трансфармавалася ў лейтэнанта.

У ВМФ (ВМС) званню генерал-маёр адпавядае званне контр-адмірал.

Генерал ад артылерыі

Генерал ад артылерыі, воінскае званне і чын у Расійскай Імперыі ў 1796—1917 гадах. Вышэйшы генеральскі чын у артылерыі, як родзе войскаў, прадугледжаны «Табелью аб рангах» 1722 года, але да канца XVIII ст. замяняўся агульным чынам генерал-аншэфа. Уведзены імператарам Паўлам I 29 лістапада 1796 года. Адпавядаў II класу «Табелі аб рангах» з зваротам «Ваша высокаправасходзіцельства». Генерал ад артылерыі па пасадзе мог быць генерал-інспектарам артылерыі, камандуючым войскамі вайсковай акругі, кіраваць буйнымі воінскімі злучэннямі (корпусам, войскам, фронтам).

Чын скасаваны 16 (29) снежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб раўнанні ўсіх вайсковаслужбаўцаў у правах».

Генерал ад кавалерыі

Генерал ад кавалерыі — воінскае званне і чын у Расійскай Імперыі ў 1796—1917 гадах. Вышэйшы генеральскі чын у кавалерыі, як родзе войскаў, прадугледжаны «Табелем аб рангах» 1722 года, але да канца XVIII ст. замяняўся агульным чынам генерал-аншэфа. Уведзены імператарам Паўлам I 29 лістапада 1796 года. Адпавядаў II класу «Табеля аб рангах» з зваротам «Ваша высокаправасхадзіцельства». Генерал ад кавалерыі па пасадзе мог быць генерал-інспектарам кавалерыі, камандуючым войскамі вайсковай акругі, кіраваць буйнымі воінскімі злучэннямі (корпусам, войскам, фронтам).

Чын скасаваны 16 (29) снежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб раўнанні ўсіх вайсковаслужбаўцаў у правах».

Генерал ад інфантэрыі

Генерал ад інфантэрыі — воінскае званне і чын у Расійскай імперыі ў 1796—1917 гадах. Вышэйшы генеральскі чын у пяхотных войсках, прадугледжаны «Табелем аб рангах» 1722 года, але да канца XVIII ст. замяняўся агульным чынам генерал-аншэфа. Уведзены імператарам Паўлам I 29 лістапада 1796 года. Адпавядаў II класу «Табеля аб рангах» са зваротам «Ваша высокаправасхадзіцельства». Генерал ад інфантэрыі па пасадзе мог быць генерал-інспектарам пяхоты або стралковай часткі ў войсках, камандуючым войскамі ваеннай акругі, кіраваць буйнымі воінскімі злучэннямі (корпусам, войскам, фронтам).

Чын скасаваны 16 (29) снежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб раўнанні ўсіх вайсковаслужбоўцаў у правах».

Калежскі асэсар

Калежскі асэсар (от лац.: assessor — засядацель) — грамадзянскі чын VIII класа ў Табелі аб рангах. Да 1845 года даваў спадчыннае дваранства, затым — толькі асабістае. Па статусе быў ніжэй за надворнага саветніка і вышэй за тытулярнага саветніка, тытулаваўся «ваша высокаблагароддзе».

Назва чыну паходзіць ад пасады асэсара (засядацеля) у пятроўскіх калегіях, акрамя калегій асесары былі ў Сенаце, Сінодзе, надворных і губернскіх судах, а таксама губернскіх упраўленнях, дзе гэтая пасада захоўвалася даўжэй усяго — да другой паловы XIX ст. З 1809 года чын аўтаматычна прысвойваўся асобам, якія скончылі універсітэты па разрадзе сапраўднага студэнта або кандыдата. Адначасова з гэтым да 1834 года іншыя асобы, якія прэтэндавалі на прысваенне гэтага чыну, павінны былі здаваць кваліфікацыйны экзамен.

Калежскі рэгістратар

Калежскі рэгістратар — ніжэйшы грамадзянскі чын XIV класа ў Табелі аб рангах у Расіі XVIII-ХIХ стагоддзяў, а таксама службовец, які валодаў такім чынам. Да 1845 даваў асабістае дваранства, затым толькі ганаровае грамадзянства.

Калежскі сакратар

Калежскі сакратар — грамадзянскі чын Расійскай імперыі X класа ў Табелі аб рангах. Асобы, якія яго мелі, займалі ніжэйшыя кіруючыя пасады.

Камер-юнкер

Камер-юнкер (ад ням.: Kammerjunker) — у адпаведнасці з табелем аб рангах у царскай Расіі — малодшае прыдворнае званне (ніжэй камергера). Першапачаткова адносілася да IX класа, з 1737 — да VI класа, з 1742 — V класа. Пасля 1809 года — малодшае прыдворнае званне; з 1836 года — для асоб, якія мелі чын IV—IX класаў, а з 1850 года — V—VIII класаў. На пачатак 1915 года ў Расіі налічвалася 394 камер-юнкера. Званне камер-юнкера было прысвоена А. С. Пушкіну.

Камергер

Камергер — прыдворнае званне ў некаторых еўрапейскіх манархіях.

У Расійскай імперыі першапачаткова камергер быў службовай асобай пры двары, якая кіравала якой-небудзь вызначанай галіной палацавага ўпраўлення. З гэтымі функцыямі звязаная прынятая ў шматлікіх краінах рэгалія камергера — залаты ключ на блакітнай стужцы. У Расіі ўказам Аляксандра I ад 3 красавіка 1809 г. прыдворны штат камергераў быў скарочаны, і ў далейшым гэтае званне набыло характар ганаровага. З 1836 года да звання камергера прадстаўляліся ў Расіі толькі дваране, якія былі на дзяржаўнай службе і мелі чын не ніжэй сапраўднага стацкага саветніка.

Першапачаткова адносіўся да V класа Табелі аб рангах, а з 1737 г. быў у VI класе Табелі аб рангах, у 1809 годзе пераведзены ў IV клас.

Лейтэнант

Лейтэнант (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant - займае) — воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах многіх дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь.

У арміі Вялікага Княства Літоўскага адпавядала званню "падпаручнік".

Падпалкоўнік

Падпалкоўнік — воінскае званне старшага афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

У арміі ЗША, Велікабрытаніі і Францыі званню падпалкоўнік адпавядае Lieutenant Colonel (лейтэнант-палкоўнік).

Уведзена ў Еўропе ў XVII ст..

Палкоўнік

Палкоўнік (ад слова полк — той, хто ўзначальвае полк) — пасада, чын, воінскае званне афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

Сапраўдны стацкі саветнік

Сапраўдны стацкі саветнік (руск.: действительный статский советник) — грамадзянскі чын IV класа ў Табелі аб рангах у Расійскай імперыі, адпавядаў пасадзе дырэктара дэпартамента, губернатара і граданачальніка, даваў права на спадчыннае дваранства. Тытулаваўся «ваша правасхадзіцельства». Для надання чына сапраўднага стацкага саветніка быў вызначаны тэрмін службы ў 10 гадоў ад часу атрымання папярэдняга чыну. У 1903 было 3113 сапраўдных стацкіх саветнікаў. Чын Стацкі саветнік скасаваны дэкрэтам Савецкай улады 10(23) лістапада 1917 аб знішчэнні саслоўяў і чыноў.

Сапраўдны тайны саветнік

Сапраўдны тайны саветнік (руск.: действительный тайный советник), грамадзянскі чын II класа ў Табелі аб рангах (Расійская імперыя). Асобы, якія яго мелі, займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, напрыклад міністра. Вытворчасць у чын ажыццяўлялася па меркаванні імператара. Тытулаваліся «ваша высокаправасхадзіцельства». У 1903 годзе ў Імперыі налічвалася 99 сапраўдных тайных саветнікаў.

Старшы лейтэнант

Старшы лейтэнант (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant - займае) — воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах многіх дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь. Ва ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь надаецца лейтэнантам пры адпаведнасці службовай катэгорыі, па заканчэнні вызначанага тэрміну выслугі ў папярэднім званні і інш.

У арміі Вялікага княства Літоўскага адпавядала званню "паручнік".

Тайны саветнік

Тайны саветнік (руск.: тайный советник) — грамадзянскі чын III (у 1722—1724 — IV) класа ў Табелі аб рангах (Расійская імперыя). Асобы, якія яго мелі, займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, напрыклад таварыша міністра. Прызначэнне ў чын ажыццяўлялася па меркаванні імператара. Тытулаваліся «ваша правасхадзіцельства». У 1903 годзе ў Імперыі было 553 тайныя саветнікі.

Штабс-капітан

Штабс-капітан — вайсковая пасада ў арміі Вялікага княства Літоўскага, званне ў арміі Расійскай імперыі, і іншых дзяржаў.

У арміі Вялікага княства Літоўскага пасада штабс-капітана існавала толькі ў пяхоце і артылерыі "цуг-капітан". У кавалерыі штабс-капітану адпавядала пасада "штабс-ратмістр". .

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.