Слабадская Украіна

Слабадска́я Украі́на — гістарычная вобласць на тэрыторыі сучасных Украіны (Харкаўская, часткі Данецкай, Луганскай і Сумскай абласцей) і Расійскай Федэрацыі (часткі Варонежскай, Курскай і Белгародскай абласцей).

Гісторыя

З 2-й палавіны 16 ст. вобласць засялялася ўкраінскімі казакамі і сялянамі, што ўцякалі сюды з тэрыторыі Украіны, падуладнай Рэчы Паспалітай. Сяліліся слабодамі (адсюль назва). Казацкае насельніцтва стала называцца слабадскімі казакамі. Слабадскую Украіну з поўначы засялялі рускія служылыя людзі і збеглыя сяляне.

З пачатку 18 ст. ўрад рассяляў тут вялікія групы выхадцаў з турэцкіх уладанняў (малдаван, сербаў і іншых).

У 1765 на тэрыторыі Слабадской Украіны была ўтворана Слабодска-Украінская губерня, якая ў 1835 была перайменавана ў Харкаўскую губерню.

Літаратура

Левабярэжная Украіна

Левабярэжная Украіна (укр.: Лівобережна Україна) — найменне ўсходняй часткі Украіны, размешчанай на левым беразе па цячэнні Днепра. Складалася з сучасных Чарнігаўскай, Палтаўскай, часткі Сумскай абласцей, а таксама з усходніх частак Кіеўскай і Чаркаскай абласцей. На ўсходзе Левабярэжная Украіна межавала са Слабадской Украінай, на поўдні — з землямі Запарожскай Сечы.

Правабярэжная Украіна

Правабярэжная Украіна (укр.: Правобере́жна Украї́на) — гістарычнае найменне тэрыторыі на правым беразе па цячэнні Днепра, у 1660—1917 гадах.

Слабодска-Украінская губерня

Слабодска-Украінская губерня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі.

Харкаўская губерня

Харкаўская губерня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі і УССР.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.