Скандынавія

Скандынавія — гісторыка-культурны рэгіён на поўначы Еўропы, цэнтрам якога з'яўляецца Скандынаўскі паўвостраў.

Данія, Нарвегія і Швецыя прызнаюць адзін аднаго часткамі Скандынавіі. Акрамя таго, у Скандынавію часта ўключаюць Ісландыю і Фінляндыю, а таксама Фарэрскія астравы, збліжаючы гэты тэрмін з паняццем Паўночная Еўропа.

У нямецкай і ў айчыннай геаграфічнай традыцыі Данія звычайна не ўключаецца ў склад Скандынавіі.

Scandinavia
Скандынавія і Паўночная Еўропа (акрамя Ісландыі)

Гісторыя

Скандынаўскі рэгіён быў каланізаваны паўночнагерманскімі плямёнамі ў другой палове 1-га тысячагоддзя новай эры. На працягу шматлікіх стагоддзяў скандынаўскія дзяржавы неаднаразова аб'ядноўваліся ў палітычныя звязы, найбольшым з якіх была Кальмарская унія (13971523), аб'ядналая пад адной каронай усё скандынаўскія каралеўствы (Данію, Нарвегію і Швецыю), з залежнымі тэрыторыямі — Фінляндыяй, Ісландыяй і Грэнландыяй.

Сучаснае выкарыстанне тэрміна Скандынавія звязана з дацка-прускімі войнамі сярэдзіны XIX стагоддзя за Шлезвіг і ўзнікненнем нацыянальна-палітычнага руху за аб'яднанне Швецыі, Даніі і Нарвегіі ў адзіную дзяржаву.

Мовы

Асноўныя скандынаўскія мовы паходзяць ад агульнай стараскандынаўскай мовы, і адносяцца да паўночнай галіны германскай моўнай групы. Большасць дыялектаў нарвежскай, шведскай і дацкай моў узаемна зразумелыя. Ісландская і фарэрская мовы таксама паходзяць ад стараскандынаўскай, але захавалі значна больш архаічных рысаў.

Фінская мова адносіцца зусім да іншай моўнай сям'і — фіна-ўгорскіх моў. У той жа час, у Фінляндыі пражывае значная шведская меншасць, і шведская з'яўляецца адной з дзяржаўных моў.

Гл. таксама

Спасылкі

Ёмсбарг

Ёмсбарг — крэпасць паўлегендарнага ваеннага брацтва ёмсвікінгаў, якая існавала ў перыяд паміж 960 і 1043 гадамі ў вусце Одэра.

Арэнсбургская культура

Арэнсбургская культура — археалагічная культура эпохі фінальнага палеаліту, якая існавала ў IX-м тыс. да н.э.(руск.) бел. у межах Паўночна-Германскай і Польскай(руск.) бел. нізін, у басейнах рэк Рэйн, Везер, Эльба, ніжнім і сярэднім цяченні р. Одра. Назву атрымала ад стаянак на тарфяніку каля г. Арэнсбург(руск.) бел. (Германія).

Даследаванне арэнсбургскай культуры пачата ў 1920 г. Г. Швантэсам. Найбольшую вядомасць атрымалі стаянкі Каленхарт, Кетцэндорф, Хёрпел, Штэльмаар(ням.) бел. (Германія), Вайнова, Кошлеў-1, Лукове-1 (Польшча). Паселішчы прадстаўлены кароткатэрміновымі стаянкамі, на асобных з іх захаваліся рэшткі акруглых і авальных жытлаў.

Асноўны занятак насельніцтва — паляванне на паўночнага аленя, лася, бабра, пра што сведчаць шматлікія астэалагічныя знаходкі і прылады, звязаныя са здабычай і перапрацоўкай жывёлы. Першасная апрацоўка крэменю заснавана на сколванні адшчэпаў і пласцін з адна- і двухпляцовачных нуклеусаў у тэхніцы мяккага адбойніка. У другаснай апрацоўцы вядомы стромкае і паўстромкае рэтушаванне загатоўкі, накіраванае на змяненне яе зыходнай формы, тэхніка разцовага сколу. Сярод прылад — канцавыя і двайныя скрабкі, сярэдзінныя, рэтушаваныя і вуглавыя разцы, скоблі, праколкі, сякерападобныя вырабы.

Знаходкі з арганічных матэрыялаў уключаюць наканечнікі стрэл, гарпуны, нажы, кінжалы, долатападобныя вырабы. Вядомы драўляны лук. Вызначальнымі для арэнсбургскай культуры з’яўляюцца вастрыі тыпу цанхафен (пласціны са скошаным рэтушшу канцом і натуральнай або рэтушаванай асновай) і наканечнікі стрэл: тронкавыя сіметрычныя з добра вылучаным чаранком, дарсальнай ці супрацьлеглай рэтушшу. Пяро наканечнікаў натуральнае ці скошана рэтушшу (арэнсбургскі тып). Генезіс арэнсбургскай культуры звязваецца з фінальнапалеалітычнай культурай Броме — Лінгбі. Аналогіі вызначаюцца ў форме наканечнікаў стрэл, якія характарызуюцца меншымі памерамі ў параўнанні з лінгбійскімі. Заўважаецца некаторае падабенства з культурай Федэрмесер(руск.) бел..

Гістарычныя лёсы насельніцтва арэнсбургскай культуры звязваюцца з культурамі Дзювензее і Маглемазэ (Англія, паўночная Германія, Данія), Фосна(руск.) бел. і Комса(руск.) бел. (Скандынавія). Асобныя групы насельніцтва арэнсбургскай культуры пранікалі на тэрыторыю Усходняй Еўропы і далі пачатак грэнскай культуры.

Бонды

Бонды - вольныя людзі, якія мелі сваю гаспадарку і не належалі да знаці: земляробы, скатаводы, паляўнічыя і рыбакі у Сярэднявеччы ў скандынаўскіх краінах. Часцей за ўсё яны жылі на адасобленых хутарах (у Нарвегіі і некаторых раёнах Швецыі, а таксама ў Ісландыі) ці невялікімі вёсачкамі (у Даніі і на большай частцы Швецыі). Да XIII ст. яны пераўтварыліся ў стан, які кожны год плаціў каралю пастаянны пазямельны і падушны падатак. Падаткавы прыгнёт прыводзіў да спусташэння, да страты зямлі і пераўтвараў бондаў у арэндатараў караля, царквы і свецкіх феадалаў. У першай палове XIV ст. бонды складалі частку залежнага сялянства ў Скандынавіі, якая хутка расла.

Вікінгі

Вікінгі (ад старажытнапаўночнага vikingr — чалавек з фіёрда) — саманазва скандынаваў, якія займаліся марскім разбоем, хаваючы свае караблі ў прыбярэжных водах, зацішных фіёрдах. У Францыі і Англіі вікінгаў называлі нарманамі; грэкі і усходнія славяне — варагамі.

Дагістарычная Скандынавія

Дагістарычны перыяд у гісторыі Скандынавіі пачаўся, калі Скандынаўскі паўвостраў, раней цалкам пакрыты тоўстым пластом лёду, стаў вольны ад яго ў канцы апошняга ледніковага перыяду(руск.) бел., каля 11000 года да нашай эры. У той час людзі, якія былі паляўнічымі і збіральнікамі і адносіліся да арэнсбургскай культуры, жылі і палявалі недалёка ад абзы лёду. Тым не менш толькі каля 7-га тысячагоддзя да нашай эры мезалітычныя паляўнічыя і збіральнікі(руск.) бел. ў поўнай меры каланізавалі гэтыя землі.

У паўднёвай частцы Скандынавіі развівалася культура Маглемозе(руск.) бел. (каля 7500 г. да н.э. — 6000 да н.э.). Людзі гэтай культуры жылі ў лясных і водна-балотных умовах, выкарыстоўваючы рыбалоўныя і паляўнічыя інструменты, зробленыя з дрэва, косці і крамянёвых мікралітаў. Характэрнай асаблівасцю культуры з'яўляюцца вострабаковыя мікраліты з крэменю, якія былі выкарыстаныя для наканечнікаў дзід і стрэл. Мікралітавыя знаходкі больш разрэджаныя ад каля 6000 г. да н.э., у перыяд, які называюць пераходным да культуры Канземозе(руск.) бел., (каля 6000 г. да н.э.-ок 5200 г. да н.э.). Знаходкі з гэтага перыяду характарызуюцца доўгімі асколкамі крэмню, з якіх выраблялі характэрныя рамбічныя наканечнікі стрэл, скрабкі, свёрдзелы, шылы і зубчастыя лёзы.

Культура Эртэбёле(руск.) бел. (каля 5300 г. да н.э.-3950 да н.э.) гэта назва культуры паляўнічых-збіральнікаў і рыбаловаў, якая вядома ў канцы перыяду мезаліту. Пасля яе вядома культура лейкападобных кубкаў (4000-2700 да н.э.), якая ўзнікла ў паўднёвых частках Еўропы і павольна прасунуліся ўверх да сучаснага лену Упланда ў Швецыі. Плямёны ўздоўж ўзбярэжжа Свеаланда, Гёталанда, Аландскіх астравоў, на паўночным усходзе Даніі і паўднёвай Нарвегіі ўжо ведалі новыя тэхналогіі, якія прыйшлі з культурай ямкавай керамікі(руск.) бел. (3200 да н.э. — 2300 да н.э.).

Каля 2800 да н.э., разам з культурай баявых сякер(руск.) бел. у Скандынавіі з'яўляецца метал. У большай частцы Скандынавіі гэта культура прыметная, вядома каля 3000 магільнікаў. Перыяд 2500 да н.э. — 500 г. да н.э. таксама пакінуў шмат бачных астанкаў да нашых часоў, у першую чаргу многія тысячы наскальных малюнкаў (петрагліфаў) у заходняй Швецыі ў Танумсхедэ(англ.) бел. і ў Нарвегіі ў Альце(руск.) бел..

Больш прасунутая культура прыйшла са скандынаўскім бронзавым векам(руск.) бел. (каля 1800 г. да н.э. — 500 да н.э.). За ім рушылі ўслед дарымскі жалезны век(руск.) бел. (5-е/4-е стагоддзе да н.э. — 1 стагоддзе да н.э.) і рымскі жалезны век(руск.) бел. (каля 1 — 400 г. н.э.).

Еўропа

Еўропа (грэч.: Εὐρώπη, Eurṓpē ад семіцкага ерэб/ірыб «захад») — адна з частак свету ў Паўночным паўшар’і Зямлі. Абмываецца морамі Паўночнага Ледавітага і Атлантычнага акіянаў, мае плошчу каля 10 млн км² і насельніцтва каля 740 млн (парадку 10 % насельніцтва Зямлі). Разам з Азіяй утварае мацярык Еўразія. Умоўнае размежаванне з Азіяй прынята праводзіць па водападзеле Уральскіх і Каўказскіх гор, па рацэ Урал, Каспійскім і Чорным морах, і па праліве, які звязвае Чорнае і Эгейскае мора.

Кальмарская унія

Кальмарская унія — палітычнае ўтварэнне, саюз скандынаўскіх каралеўстваў, у склад якога з 1397 па 1523 гады ўваходзілі Данія, Нарвегія і Швецыя. З сённяшняга пункту гледжання ў Кальмарскую унію ўваходзілі таксама Фінляндыя і Ісландыя, таму што Ісландыя пачынаючы з 1262 года ўваходзіла ў склад Нарвегіі, а Фінляндыя была захоплена Швецыяй у 1154 годзе. Да тэрыторыі Кальмарскай уніі таксама належылі Фарэрскія астравы, якія з 1035 года належылі Нарвегіі.

Кальмарская унія была падрыхтавана дацка-нарвежскай (1380) і дацка-шведскай (1389) асабістымі уніямі. Ініцыіравана каралевай Маргарытай Дацкай, якая дамаглася абвяшчэння ў 1397 у Кальмары каралём трох дзяржаў яе траюраднага пляменніка герцага Эрыка Памеранскага. Праект акта уніі (ніколі не быў зацверджаны, па-рознаму інтэрпрэтуецца ў гістарыяграфіі) прадугледжваў выбары адзінага манарха, правядзенне агульнай знешняй палітыкі, абаронны саюз пры захаванні ўнутранай самастойнасці кожнай з трох дзяржаў. Спроба дацкіх каралёў выкарыстаць унію для ўстанаўлення свайго панавання над Швецыяй прывяла да народнага паўстання і фактычнай ліквідацыі уніі ў 1448. Кальмарская унія тройчы аднаўлялася (1457—67, 1497—1501, 1520—21) у ходзе дацка-шведскіх войнаў XV — пач. XVI ст. Канчаткова ліквідавана ў 1523, калі каралём Швецыі стаў Густаў I Ваза. Нарвегія заставалася пад уладай Даніі да 1814.

Катэгат

Катэга́т (дацк.: Kattegat, шведск.: Kattegatt) — праліў паміж усходнім берагам паўвострава Ютландыя і паўднёва-заходняй часткай Скандынаўскага паўвострава. Злучае Паўночнае мора праз праліў Скагерак з Балтыйскім морам праз пралівы Эрэсун, Малы Бельт і Вялікі Бельт. Даўжыня каля 200 км, шырыня ад 60 км на поўначы да 122 км на поўдні. Глыбіня 10—30 м, у паўночнай частцы больш 50 м.

У праліў упадаюць рэкі Гёта-Эльв, Лаган, Нісан, Этран, Віскан з боку Швецыі, а таксама рака Гудэна з боку Даніі.

Найбольш буйныя астравы — Самсё, Уруст, Лесё, Анхольт. Апошнія два нярэдка завуць дацкім «пустынным поясам», дзякуючы іх сухому летняму клімату.

У праліве прысутнічаюць два цячэння: накіраванае на поўнач меней салёнае, паверхневае, і больш салёнае, глыбіннае, накіраванае на поўдзень. Прыбярэжныя воды замярзаюць у зімовы час.

Назва Kattegat пайшла ад нідэрландскага і ніжнесаксонскага Kat (кошка) і Gat (дзірка). Яна ўзыходзіць да Сярэднявечча, калі капітаны звалі гэту вобласць вузкай, «як каціная дзірка», паколькі тут прысутнічаюць некалькі марскіх водмеляў, якія моцна абцяжарвалі суднаходства.

Мяжа Еўропа-Азія

Мяжа паміж часткамі свету Еўропай і Азіяй часцей за ўсё праводзіцца па ўсходняй падэшве Уральскіх гор і Мугаджарах, рацэ Эмбе, затым па паўночным беразе Каспійскага мора, па Кума-Манычскай ўпадзіне і Керчанскім праліве. Агульная працягласць мяжы па тэрыторыі Расіі складае 5524 км (з іх уздоўж Уральскага хрыбта 2000 км, па Каспійскім моры 990 км).

Некаторыя крыніцы выкарыстоўваюць іншы варыянт вызначэння мяжы Еўропы — па водападзелу Уральскага хрыбта, рацэ Урал і водападзелу Каўказскага хрыбта.

Сам факт вылучэння Еўропы — вынік не столькі логікі і геаграфічнай абумоўленасці, колькі гісторыі.

Рэфармацыя

Рэфарма́цыя — рэлігійны і грамадскі рух у XV і XVI стагоддзях, які меў мэтай рэформу хрысціянства. Пачаткам Рэфармацыі лічыцца выступленне Марціна Лютэра ў 1517 годзе, а некаторымі — дзейнасць Яна Гуса на сто гадоў раней. Галоўная мэта — гэта вяртанне да першакрыніцы, Бібліі, вяртанне да Боскага погляду на Царкву, на грамадства, на чалавека.

Яе пачаткам прынята лічыць выступленне доктара багаслоўя Вітэнбергскага ўніверсітэта Марціна Лютэра, якое адбылося 31 кастрычніка 1517 года, калі ён прыбіў да дзвярэй вітэнберскай Замкавай царквы свае «95 тэзісаў», у якіх выступаў супраць існуючых злоўжыванняў каталіцкай царквы, у прыватнасці супраць продажу індульгенцый. Канцом Рэфармацыі можна лічыць падпісанне вестфальскіх дагавораў у 1648 годзе, паводле вынікаў якіх рэлігійны фактар перастаў адыгрываць істотную ролю ў еўрапейскай палітыцы.

Асноўнымі прычынамі Рэфармацыі з'яўляліся пераадоленне феадальнай раздробленасці і ўзнікненне цэнтралізаваных дзяржаў, эканамічны крызіс пасля з'яўленне велізарнай колькасці амерыканскага золата, спусташэнне банкаў, незадаволенасць розных слаёў насельніцтва Еўропы маральным раскладаннем каталіцкай царквы, якое суправаджалася эканамічнай і палітычнай манапалізацыяй. Комплекс мер, прадпрынятых каталіцкай царквой і езуітамі для барацьбы з Рэфармацыяй, атрымаў назву Контррэфармацыі.

У выніку рэфармацыі з'явіўся новы кірунак у хрысціянстве — пратэстанцтва, які ў сваю чаргу мае свае адгалінаванні: лютэранства (стваральнік — Марцін Лютэр), англіканства (Генрых VIII), кальвінізм (Жан Кальвін) і іншыя.

Скагерак

Скагера́к (Skagerrak) — праліў паміж нарвежскім узбярэжжам Скандынаўскага паўвострава і паўвостравам Ютландыя, які злучае Паўночнае мора з Балтыйскім морам праз праліў Катэгат. Даўжыня 240 км, шырыня 80—90 км. Глыбіня дасягае 700 метраў у раёне Нарвежскай траншэі.

Салёнасць вады ў праліве — 30 psu. Флора і фаўна прадстаўлена каля 2000 марскіх відаў.

Скагерак быў стратэгічна важнай пазіцыяй для Германіі падчас абедзвюх сусветных войн. Падчас Першай сусветнай вайны тут адбылася адна з найбуйнейшых марскіх бітваў — Ютландская бітва.

Неабходнасць кантролю над пралівам паслужыла для Германіі адной з прычын для ўварвання ў Данію і Нарвегію падчас Другой сусветнай вайны.

Скандынаўскі паўвостраў

Скандынаўскі паўвостраў, паўвостраў, размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Еўропы, амываецца Балтыйскім, Паўночным, Нарвежскім і Баранцавым морамі. Прасціраецца з поўначы на поўдзень на 1900 км. Шырыня паўвострава дасягае 800 км, плошча складае каля 800 тыс. км² (самы вялікі паўвостраў Еўропы). На паўвостраве размяшчаюцца Нарвегія, Швецыя і паўночна-заходняя частка Фінляндыі.

Скандынаўскія горы

Скандынаўскія горы — горная сістэма на Скандынаўскім паўвостраве. Працягласць каля 1700 км, шырыня да 600 км. Заходнія схілы падыходзяць непасрэдна да Паўночнага мора, утвараючы стромкія берагі, знакамітыя нарвежскія фіёрды. Усходнія схілы плаўна зніжаюцца і пераходзяць у раўнінныя прасторы на тэрыторыі Швецыі.

Вышыня гор параўнальна невялікая. Самы высокі пункт — гара Гальхёпіген (нарв.: Galdhøpiggen), 2469 м, размешчаная ў паўднёвай частцы Нарвегіі. Самы высокі пункт на тэрыторыі Швецыі — гара Кебнекайсе (шведск.: Kebnekaise), 2111 м. На тэрыторыі Нарвегіі таксама знаходзіцца гара Глітэртын. Рэльеф згладжаны дзейнасцю старажытных ледавікоў. Сучасныя ледавікі Скандынаўскіх гор з'яўляюцца найбуйнейшымі ў мацерыковай Еўропе.

Горы складзены з крышталічных і метамарфічных парод, якія змяты ў складкі ў каледонскую эпоху; на ўсходзе злучаюцца з Балтыйскім шчытом. Пасля доўгай дэнудацыі горы перанеслі паўторнае падняцце ў кайназоі, якое ўтварыла сістэму блокаў, трэшчын і разломаў. Найбольшай амплітуды падняцці дасягнулі ў цэнтральнай і заходняй частках., што вызначыла зрушанасць водападзельных хрыбтоў на захад і значную шырыню ўсходніх схілаў. У чацвярцічны час Скандынаўскія горы траплялі пад покрыўнае зледзяненне, з чым звязана шырокае развіццё ледавіковых адкладаў і форм рэльефу.

Скандынаўскія горы ўяўляюць сабой рад выцягнутых з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад горных плато, якія расчлянёны тэктанічнымі далінамі на асобныя масівы. Вяршынныя паверхні — фіельды, серыя паднятых на вышыню больш за 2000 м пенепленаў. Найбольш высокія пласкагор'і ў паўднёвай частцы — Ютунхеймен, Хардангервіда, Юстэдалсбрэ, Тэлемарк, Доўрэфіель. Над сярэднім узроўні пласкагор'яў (ад 900 да 1700 м) узвышаюцца асобныя групы вяршынь і хрыбтоў з альпійскімі формамі рэльефу. У сярэдняй частцы Скандынаўскія горы прыкметна зніжаюцца. Іх перасякае Емтландская зона тэктанічных апусканняў — прадаўжэнне глыбока ўрэзанага ў сушу Тронхеймс-фіёрда. На поўначы распрасціраецца хр. Х'елен, перасечаны папярочнымі і падоўжнымі далінамі, над якімі ўздымаюцца завостраныя вяршыні з каравымі і даліннымі ледавікамі на схілах (г. Кебнекайсе, 2123 м). Крайняя поўнач — пласкагор'е Фінмаркен (300—500 м) з асобнымі астанцовымі вяршынямі. На захадзе горы амаль ушчыльную падыходзяць да ўзбярэжжа і моцна расчлянёныя. Вялікая колькасць фіёрдаў: самы доўгі ў Еўропе — Согне-фіёрд (даўж. 220 км, шыр. 5—6 км), Хардангер-фіёрд, Букн-фіёрд і інш. 3 боку мора фіёрдавае ўзбярэжжа акаймавана вузкай (30—60 км) паласой прыбярэжнай раўніны, утворанай у выніку маладых тэктанічных падняццяў (выш. да 40 м), дзе сканцэнтравана значная частка населеных пунктаў, гандлёвых і рыбалавецкіх партоў Нарвегіі. Карысныя выкапні: жалезныя, медна-нікелевыя, сульфідныя, тытанавыя руды.

Клімат умераны, пераважна акіянічны з халаднаватым летам, умерана халоднай зімой. Пад уплывам цёплага Паўночна-Атлантычнага цячэння сярэдняя тэмпература студзеня адносна высокая для гэтых шырот і зменьваецца ад 1 °C да −14 °C, сярэдняя тэмпература ліпеня ад 16 °C да 6 °C. Ападкаў на заходніх схілах да 3000 мм, на ўсходніх — 400—800 мм за год. Клімат фіельдаў характарызуецца нізкімі тэмпературамі зімовых і летніх месяцаў, што разам з вялізнай вільготнасцю вызначае развіццё сучаснага зледзянення. Снегавая лінія ляжыць на вышыні 700—800 м на поўначы, 1500—1700 м на поўдні. На захадзе яна ніжэйшая, чым на ўсходзе.

Агульная плошча зледзянення Скандынаўскіх гор каля 5 тыс. км². Найбольшыя ледавікі Юстэдалсбрэ, Фольгефані. Агульная колькасць ледавікоў і фірнавых палёў перавышае 2 тыс. Гэта самы вялікі ледавіковы рэгіён у кантынентальнай Паўночнай Еўропе.

Ледавікі, разам з атмасфернымі ападкамі і падземнымі водамі служаць крыніцамі жыўлення шматлікіх рэк. Тут сфарміравалася густая сетка кароткіх, але мнагаводных, парожыстых рэк. Асабліва кароткія і бурныя рэкі звяргаюцца з заходніх крутых горных схілаў. Яны жывяцца талымі водамі снягоў, ледавікоў і дажджавымі водамі. Гэтыя рэкі ніколі не замярзаюць, яны маюць вялікае энергетычнае значэнне. На ўсходніх схілах рэкі больш працяглыя — да 200—300 км. Рэчышчы іх вельмі маладыя, нераспрацаваныя, таму шмат парогаў і вадаспадаў. Гэтыя рэкі на працяглы час скоўваюцца ільдом — у паўднёвых раёнах да 4 месяцаў, а на поўначы — да 6. Жывяцца яны дажджавымі і талымі снегавымі водамі, летам здараюцца паводкі з-за таяння снегу ў гарах. Рачны сцёк нярэдка зарэгуляваны азёрамі. Самая працяглая рака — Глома (611 км).

Мноства невялікіх па плошчы азёр. Найбольшае — М'ёса (369 км²). Большасць азёр утварылася ў тэктанічных катлавінах, апрацаваных ледавікамі. Яны часта маюць выцягнутую форму, якая адпавядае напрамку тэктанічных трэшчын і руху ледавіка. На поўдні азёры ўтвараліся ў выніку падпруджвання рэк ледавіковымі адкладамі ці ў паніжэннях паміж марэннымі ўзгоркамі.

Скандынаўскія горы ўкрыты горна-таежнымі лясамі (хвоя, елка), асабліва на ўсходніх схілах. Лясы падымаюцца да вышыні 300—500 м на поўначы і 900—1100 м на поўдні. Вышэй паласа бярозавага крывалесся, далей на поўнач — пояс карлікавых бяроз, верб і шматгадовых траў, на крайняй поўначы — мохава-кусцікавая тундра. На самых вялікіх вышынях — пояс горных лугоў, імхаў і лішайнікаў. Фіельды бязлесныя, тут пераважае горна-тундравая хмызняковая і мохава-лішайнікавая расліннасць, якая месцамі чаргуецца з лугамі. Па рачных далінах растуць нізкастволыя бярэзнікі. На заходнім узбярэжжы і схілах пераважаюць бязлесыя фармацыі з лугамі і хмызнякамі, верасоўнікамі, тарфянікамі і балотамі. На поўдзень ад 61° пн.ш. сустракаюцца мяшаныя і шыракалістыя лясы (хвоя, елка, бяроза, дуб, ліпа).

Пад горнымі хвойнымі лясамі развіваюцца бедныя перагноем горна-падзолістыя глебы, а пад тундравай расліннасцю — маламагутныя тундравыя. Толькі на поўдні, месцамі ўздоўж заходняга ўзбярэжжа сустракаюцца прыдатныя для земляробства бурыя глебы.

Скандынаўскія мовы

Паўно́чнагерма́нскія мовы, ці скандына́ўскія мовы — група моў у складзе германскае галіны індаеўрапейскае сям'і моў. Разам з заходнегерманскай і вымерлай усходнегерманскай групамі ўтварае галіну германскіх моў.

У краінах Скандынавіі тэрмін скандынаўскія мовы адносіцца, як правіла, да трох узаемназразумелых моў трох краін — Швецыі, Нарвегіі і Даніі, і ў такім сэнсе абазначае толькі падгрупу ў складзе паўночнагерманскіх моў. Абагульняючая назва скандынаўскія мовы з'явілася ў XVIII ст. у асяроддзі моўнага і культурнага руху скандынавістаў, які звяртаўся да агульнае спадчыны трох краін Скандынавіі.

Тэрмін паўночнагерманскія мовы выкарыстоўваецца ў сучаснай параўнальна-гістарычнай лінгвістыцы, у той час як тэрмін скандынаўскія мовы ўзнікае ў даследаваннях сучасных літаратурных моў і дыялектнага кантынуума Скандынавіі (пры гэтым у саміх скандынаўскіх краінах ужываецца тэрмін «нардычныя мовы»).

Мовы паўночнагерманскае групы распаўсюджаныя ў краінах Скандынавіі, у Ісландыі, на Фарэрскіх астравах і Грэнландыі. Значныя дыяспары існуюць таксама ў Фінляндыі, а таксама ў Паўночнай Амерыцы ды Аўстраліі.

Некаторыя лінгвісты абмяркоўваюць магчымасць далучэння да скандынаўскіх моў англійскай мовы.

Тынг

Тынг (сканд. ting, ісл.: þing, ням.: Tag — Таг) — старажытнаскандынаўскі і германскі ўрадавы сход, які складаецца са свабодных мужчын краіны ці вобласці. Тынгі, як правіла, мелі не толькі заканадаўчыя паўнамоцтвы, але і права выбіраць правадыроў ці каралёў. Пад скандынаўскім уплывам, тынгі з'явіліся ў паўночнай Англіі і на востраве Мэн. У славянскіх краінах аналагам тынга з'яўляецца веча.

Усходне-Еўрапейская платформа

Усходне-Еўрапейская платформа, Руская платформа — старажытная (дарыфейская) глыба кантынентальнай зямной кары (кратон), якая складае ядро Еўрапейскага мацерыка.

Уваходзіць у склад Еўразіяцкай літасфернай пліты. Тэктанатып старажытных платформ. Мае форму няправільнага пяцівугольніка плошчай каля 6 млн км². Абмежавана насовамі і покрывамі складкавых збудаванняў: байкалід (рыфейскі Ціман), каледанід (Скандынавія, Польшча і Украіна — лінія Тэйсера—Торнквіста), герцынід (Урал, Перадкаўказзе, Прычарнамор’е), альпід (Карпаты). Некаторыя даследчыкі ўключаюць у склад платформы Баранцаваморска-Пячорскую пліту. Фундамент платформы складзены з крышталічных моцна метамарфізаваных, змятых у складкі і магматычных парод архею — ніжняга пратэразою. У фундаменце адны даследчыкі вылучаюць 3 сегменты паводле ўзросту горных парод: на паўночным захадзе — Фенаскандыя (у асн. раннепратэразойскі), на паўднёвым захадзе — Сарматыя і ўсходзе — Волга-Уралія (пераважна архейскі); іншыя вылучаюць 3 сегменты паводле рэчыўнага складу: заходні і ўсходні сегменты (пераважна складзеныя з гранулітавых комплексаў) і цэнтральны (амфібалітава-гнейсавы).На паўночным захадзе і поўдні платформы фундамент выходзіць на паверхню Зямлі і ўтварае Балтыйскі шчыт і Украінскі шчыт. Астатняя частка перакрыта платформавым чахлом Рускай пліты, на крайнім паўднёвым захадзе — Валына-Падольскай пліты. На захадзе Рускай пліты ў скляпенневых частках Беларускай антэклізы і Варонежскай антэклізы фундамент залягае каля паверхні Зямлі, часам утварае агаленні. На ўсходзе пліты найбольш буйная Волга-Уральская антэкліза. Цэнтральную частку Рускай пліты займае Маскоўская сінекліза, якая на паўночным усходзе пераходзіць у Мезенскую. На ўсходняй ускраіне пліты Камска-Бельскі перыкратонны прагін, на заходняй — Балтыйска-Прыднястроўская зона перыкратонных прагінаў, у складзе якой Балтыйская сінекліза, Падляска-Брэсцкая ўпадзіна. На паўднёвым усходзе платформы Прыкаспійская ўпадзіна (найбольш глыбокая). Паміж антэклізамі шэраг позніх (палеазойскіх) аўлакагенаў: Прыпяцка-Данецкі, Вяцкі, Дона-Мядзведзіцкі. У мезазоі і раннім кайназоі над Прыпяцка-Данецкім аўлакагенам утварылася Прыпяцка-Дняпроўская сінекліза. Перад горнымі збудаваннямі Урала і Карпат утварыліся Перадуральскі і Перадкарпацкі краявыя прагіны. Праз усходнюю частку Балтыйскага шчыта, Латвійскую і Палескую седлавіны Беларускую антэклізу праходзіць Балтыйска-Украінская зона прыўзнятага залягання фундамента (галоўная субмерыдыянальная тэктанічная вось платформы).

Платформавы чахол магутнасцю да 5-6 км, часам да 10-20 км складзены з асадкавых адкладаў, радзей эфузіўных утварэнняў рыфею — фанеразою. Чахол падзяляюць на структурныя мегакомплексы:

квазіплатформавы (гоцкі і дальсландскі комплексы ніжняга — сярэдняга рыфею; асадкава-эфузіўны),

катаплатформавы (ніжнебайкальскі комплекс верхняга рыфею — ніжняга венду; эфузіўна-асадкавы),

ортаплатформавы (верхнебайкальскі, каледонскі, герцынскі, кімерыйска-альпійскі комплексы верхняга венду — антралагену асадкавы, часткова эфузіўны).3 пародамі фундамента звязаны радовішчы жалезнай руды (Крыварожскі жалеэарудны басейн, Курская магнітная анамалія і інш.), руд нікелю, медзі, тытану; слюды, пегматыты, паклады апатытаў і інш. У асадкавым чахле паклады гаручых газаў і нафты (Волга-Уральскі нафтагазаносны басейн і інш.), каменнай і калійных солей (Прыпяцкі саляносны басейн і інш.). выкапнёвых вуглёў (Данецкі вугальны басейн і інш.), фасфарытаў, баксітаў, будаўнічай сыравіны, прэсных і мінеральных вод і інш.

Фенаскандыя

Фенаска́ндыя — фізіка-геаграфічная краіна на паўночным захадзе Еўропы (агульнай плошчай каля 1,88 млн. км², уключаючы плошчу мора, плошча сушы звыш 1,5 млн. км²).

Пад гэтай назвай аб'ядноўваюць паўночныя раёны Еўропы — Скандынаўскі паўвостраў, Фінляндыю, Карэлію і Кольскі паўвостраў. Фенаскандыя аддзелена ад іншых фізіка-геаграфічных краін Еўропы Белым, Баранцавым, Нарвежскім, Паўночным і Балтыйскім морамі. На тэрыторыі Расіі мае сухапутную мяжу з Усходне-Еўрапейскай раўнінай.

Вылучана фінскім геолагам Вільгельмам Рамзаем у 1898 годзе. Названа па пераважным на тэрыторыі гістарычным рассяленні скандынаваў і фіна-ўгорскіх народаў.

Ярл

Шаблон:Саслоўі сярэднявечнай Скандынавіі

Ярл (стар.-сканд.: Jarl) — вышэйшы тытул у іерархіі ў сярэднявечнай Скандынавіі, а таксама само саслоўе знаці. Першапачаткова азначаў племяннога правадыра, пазней стаў азначаць тытул вярхоўнага кіраўніка краіны. Пасля з'яўлення нацыянальных дзяржаў, ярлы сталі даверанымі асобамі конунга і ажыццяўлялі яго ўладу на месцах.

Да пачатку XIV стагоддзя тэрмін выйшаў з ужывання, з прычыны таго, што ярлаў замянілі каралеўскія бруты.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.