Сефарды

Сефардыяўрэі, нашчадкі выгнаных у канцы XV ст. з Іспаніі і Партугаліі або тых, што пакінулі Пірэнейскі паўвостраў пазней (XVIXVIII ст.). Традыцыйна карысталіся гутарковай мовай ладзіна (сефардскай), блізкай да іспанскай, а ў сакральных і іншых пісьмовых мэтах -- іўрытам. Жывуць у краінах Паўночнай Афрыкі, Малой Азіі, Балканскага паўвострава, а таксама ў Ізраілі. Нормы сефардскага маўлення на мове іўрыт былі прыняты за аснову пры яе адраджэнні як жывой гутарковай мовы ў Ізраілі.

Гл. таксама

Спасылкі

Ізраіль

Ізраіль (іўр.: ישראל), афіцыйная назва — Дзяржава Ізраіль (іўр.: מדינת ישראל, араб. دولة اسرائيل‎‎) — дзяржава ў Паўднёва-Заходняй Азіі. Насельніцтва, паводле дадзеных Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення Ізраіля на чэрвень 2017 года, складала 8 704 400 чалавек, тэрыторыя — 22.072 км². Займае 97-е месца ў свеце па колькасці насельніцтва і 147-е па тэрыторыі.

Сталіца — Іерусалім. Дзяржаўныя мова — іўрыт.

Унітарная дзяржава, дэмакратычная парламенцкая рэспубліка. У сакавіку 2009 года пасаду прэм’ер-міністра заняў Біньямін Нетаньяху. Ізраіль падзяляецца на 6 адміністрацыйных акруг.

Размешчаны на Блізкім Усходзе, каля ўсходняга ўзбярэжжа Міжземнага мора. На поўначы мяжуе з Ліванам, на паўночным усходзе — з Сірыяй, на ўсходзе — з Іарданіяй і тэрыторыяй Заходняга берага ракі Іардан, на паўднёвым захадзе — з Егіптам і сектарам Газа.

Індустрыяльная краіна з эканомікай, што дынамічна развіваецца. Аб’ём ВУП за 2012 склаў 257,621 мільярда долараў ЗША (каля 33 450 долараў ЗША на душу насельніцтва). У першай палове 2010-х гадоў золатавалютныя рэзервы выраслі на 27,7 % (да 90,58 мільярда долараў ЗША). Ізраіль мае найвышэйшы ўзровень жыцця сярод усіх краін Блізкага Усходу. У спісе краін па ІРЧП (спіс краін па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу ААН, 2013 год) знаходзіўся на 16-м месцы ў свеце: індэкс 0,900. Грашовая адзінка — новы ізраільскі шэкель (асераднёны курс у 2012 годзе — 3,8 шэкеля за 1 долар ЗША).

Дэкларацыя Незалежнасці была абвешчана 14 мая 1948 года (5 іяра 5708 года) на падставе рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН (ГА ААН) № 181, прынятай 29 лістапада 1947 года (гл. «План ААН па падзеле Палесціны beru»). Дзень незалежнасці, як і шэраг іншых дат, адзначаецца ў Ізраілі па яўрэйскім календары, таму ў розныя гады яму адпавядаюць розныя даты грыгарыянскага календара.

Згодна з Дэкларацыяй Незалежнасці, Ізраіль з’яўляецца яўрэйскай дзяржавай. У той жа час Ізраіль з’яўляецца шматнацыянальнай і дэмакратычнай дзяржавай, дзе, разам з яўрэямі, роўныя правы маюць і ўсе іншыя этнічныя групы, па-за залежнасці ад веравызнання: арабы-мусульмане, арабы-хрысціяне, друзы beru, бедуіны, самарыцяне, армяне, чаркесы beru і іншыя. У прыватнасці, друзскія і бедуінскія дэпутаты, арабскія партыі і дэпутаты прадстаўлены ў кнэсеце. Ізраіль адрозніваецца значнай этнакультурнай разнастайнасцю. Асноўнае насельніцтва краіны — 75,4 % — яўрэі, 20,6 % — арабы, 4 % — іншыя.

Аль-Андалус

Аль-А́ндалус (араб. الأندلس‎‎) — назва, пад якой была вядомая Мусульманская Іспанія — тэрыторыя Пірэнейскага паўвострава ў часы мусульманскага валадарства ў Сярэднявеччы (711—1492). Часам ужывалася як агульнае абазначэнне ўсіх дзяржаў рэгіёна, незалежна ад іх рэлігійна-палітычнай прыналежнасці. Этымалагічна не зусім надзейна звязваецца з імем народа вандалаў, якія некалі пражывалі на гэтай тэрыторыі; ад яго паходзіць іспанская назва Андалусія, якая замацавалася за землямі Паўднёвай Іспаніі, якія складалі ядро найбуйнейшых мусульманскіх дзяржаў паўвострава. Апошняй мусульманскай дзяржавай на тэрыторыі Іспаніі быў Гранадскі эмірат, заваяваны хрысціянамі ў 1492 годзе. У XV стагоддзі Рэканкіста была завершана і хрысціяне пачалі ўварванне на мусульманскія тэрыторыі Паўночнай Афрыкі, а таксама пошукі новых земляў для заваявання за Акіянам.

Арад (Ізраіль)

Арад (іўр.: ערד, араб. عِرَادَ‎‎‎) — горад на поўдні Ізраіля на горным перавале ў Іўдзейскай пустыні, размешчаны ў непасрэднай блізкасці з рэшткамі старажытнага Арада, згаданага ў Бібліі і разбуранага больш за 2700 гадоў таму. Арад знаходзіцца ў 25 кіламетрах на захад ад Мёртвага мора і ў 45 кіламетрах на ўсход ад горада Беэр-Шэва. У горадзе пражывае 23500 чалавек (2010), у горадзе пражываюць розныя этнічныя і сацыяльныя групы, такія як сефарды і ашкеназы, чорныя ізраільцяне і бедуіны, свецкія і рэлігійныя яўрэі , карэнныя ізраільцяне і рэпатрыянты. Арад быў прызнаны ЮНЕСКА «самым экалагічна чыстым горадам свету».Першая спроба аднавіць яўрэйскую прысутнасць на тэрыторыі сучаснага Арада была здзейсненая ў 1921 годзе, аднак горад быў заснаваны толькі ў лістападзе 1962 года, як адзін з апошніх гарадоў развіцця.

Асманская Грэцыя

Асманская Грэцыя альбо «Туркакратыя» (грэч.: Τουρκοκρατία) — перыяд у гісторыі Грэцыі, калі большасць раёнаў сучаснай грэчаскай дзяржавы знаходзілася ў складзе Асманскай імперыі.

Звычайна асманскі перыяд лічыцца з падзення Канстанцінопаля ў 1453 годзе, але пранікненне асманскіх войскаў на грэчаскую тэрыторыю, у Малую Азію і паўднёвую частку Балканаў пачалося раней. Калі разглядаць асманскае заваяванне ўсёй Малой Азіі і грэчаскага паўвострава, то яно пачалося яшчэ ў 1071 годзе, але на тэрыторыю Грэцыі асманы прасунуліся толькі ў 15 стагоддзі, пасля чаго паступова заваявалі ўвесь рэгіён, за выключэннем Іанічных астравоў. Грэкі некалькі разоў спрабавалі зрынуць асманскае валадарства шляхам паўстанняў, апошнім з якіх стала паспяховая вайна за незалежнасць, якая пачалася ў 1821 годзе і скончылася стварэннем сучаснай грэчаскай дзяржавы ў 1832 годзе.

Ашкеназы

Ашкена́зы — субэтнічная група яўрэяў, нашчадкаў выхадцаў з сярэднявечнай Германіі. Складаюць вялікую частку яўрэяў Еўропы і Амерыкі, каля паловы яўрэяў Ізраілю. Мова — ідыш.

Тэрмін, які ўжываўся ў сярэднявечнай яўрэйскай літаратуры да яўрэяў, якія пражывалі на Рэйне, а затым ва ўсіх германскіх землях у цэлым. У наступным стаў пазначаць не толькі нямецкіх яўрэяў, але і ўсіх яўрэяў, якія з'яўляюцца па сваім паходжанні нашчадкамі яўрэйскага насельніцтва Германіі сярэднявечча. У цяперашнім разуменні тэрмін «ашкеназы» ахоплівае ўсю тую частку яўрэйскага народа, якая прыналежыць да гэтага сацыяльнага і культурнага комплексу. Гэты тэрмін ужываецца як вызначанае проціпастаўленне тэрміну сефарды, які пазначае яўрэйскі культурны комплекс, што склаўся ў Іспаніі і Партугаліі.

Ужыванне тэрміна «ашкеназкае яўрэйства» для пазначэння адмысловай культурнай супольнасці, якая ўключае суполкі Паўночнай Францыі, Германіі і славянскіх краін, раней вядомыя як Эрэц-Кна‘ан, зафіксавана ўжо ў крыніцах, узыходных да 14 ст.

У адрозненні ад сефардаў, дачыненне якіх да рэлігіі падвергнулася яўнаму знешняму ўплыву, ашкеназкія яўрэі прытрымваліся суцэльнай нязломнай веры. Ашкеназкія навукоўцы надавалі больш увагі вывучэнню Талмуду і тлумачэнню святых тэкстаў, чым спробам сістэматычнай кадыфікацыі Галахі або стварэнню абагульняючых норм. Аднак ашкеназкія і сефардскія культурныя цэнтры ўплывалі адзін на аднаго.

Ашкеназкая суполка была заснаваная на прынцыпе манагамнай сям'і паводле ўсталявання (Таканот) Гершома бен Ехуды Мэёр ха-Гала. Яе кіраўніцтва знайшло новыя і паспяховыя спосабы для ажыццяўлення супольнай аўтаноміі. З цягам часу адрозненні ў звычаях ашкеназкіх і сефардскіх яўрэяў выліліся ў аддзеленыя нормы, якія праяўляліся і ў вобразе жыцця, і ў вымаўленні іўрыту, у літургіі і ў шрыфце.

У 15 ст. і 16 ст. цэнтр ашкеназкага яўрэйства перамясціўся ў Багемію, Маравію, Польшчу і Літву. Ужыванне мовы ідыш стала адметнай прыкметай ашкеназскіх яўрэяў. Паралельнае развіццё сефардскіх і ашкеназскіх рэлігійных і сацыяльных правілаў і звычаяў праходзіла пад значным уплывам прац кадыфікатараў Ёсефа Кара і Машэ Ісэрлеса. Кара ў сваім кодэксе «Шулхан арух» часцей за ўсё прытрымваецца рашэнняў сефардскіх паскім (кадыфікатараў). Ісэрлес папоўніў «Шулхан арух» глосамі (нататкамі-тлумачэннямі) у тых мейсцах, дзе ашкеназскія расхадзіліся ў меркаваннях з Гнеда. Ашкеназы прынялі рашэнні Ісэрлеса, сефарды жа палічылі для сябе абавязковымі тлумачэнні Кара.

З 17 ст. павялічваецца колькасць ашкеназскіх яўрэяў і значэнне іх узрастае. Пасля разні яўрэяў і пагромаў, учыненых полчышчамі Багдана Хмяльніцкага ў 1648 годзе, шматлікія ашкеназы з Украіны, Польшчы і Беларусі рассеяліся па Заходняй Еўропе, і некаторыя нават перасеклі Атлантычны акіян. Праз некалькі пакаленняў колькасць ашкеназскіх яўрэяў перавысіла колькасць сефардаў у краінах Захаду. У канцы 19 ст. у выніку праследаванняў пачалася масавая эміграцыя ашкеназаў з Расіі ў ЗША. Менавіта тады ашкеназскія яўрэяў дамагліся лікавай перавагі амаль ва ўсіх суполках Еўропы, ЗША, Аўстраліі, Паўднёвай Афрыкі.

Сефардскае яўрэйства захавала сваю перавагу толькі ў Паўночнай Афрыцы, Італіі, на Блізкім Усходзе і ў краінах Азіі. Перад другой сусветнай вайной ашкеназскае яўрэйства складала 90% ад усяго яўрэйскага насельніцтва ў свеце. Знішчэнне яўрэяў ў Еўропе падчас гітлераўскай акупацыі рэзка паменшыла колькасць ашкеназскіх яўрэяў, такім чынам знізіўшы іх колькасную перавагу.

Адносіны паміж ашкеназскімі і сефардскімі яўрэямі насілі розны характар у залежнасці ад эпохі і месца. Прыбыццё ашкеназаў у Ерусалім у 17 ст. і 18 ст. стварыла напружаныя адносіны з сефардамі, аднак у пачатку 19 ст. сефардскія яўрэі дапамаглі ашкеназам дабіцца ад турэцкіх уладаў дазволу аднавіць іх суполку ў Ерусаліме. Абедзве суполкі існавалі побач, але паасобна. Гэты падзел адлюстроўваецца зараз у Ізраілі і ў складзе Вярхоўнага рабіната.

Гісторыя Ізраіля

Першая яўрэйская дзяржавай на тэрыторыi сучаснага Iзраiля стала Ізраільска-Іўдзейскае царства. Пазней яно распалася на Іўдзейскае i Ізраільскае царства. Апошняе праiснавала ўсяго 70 гадоў. У I стагоддзе нашай эры пала Іўдзейская дзяржава. На працягу наступных 2 тысячагоддзяў гэты рэгiён прыналежыў розным iмперыям. Увесь гэты перыяд яўрэі не мелі ўласнай дзяржавы. Толькi ў 1948 г. яны змаглi аднавіць сваю дзяржаўнасць, стварыўшы Ізраіль.

Гісторыя яўрэяў Біталы

Гісторыя яўрэяў Біталы — храналагічнае развіццё сацыяльна-эканамічнага, культурна-рэлігійнага і іншых аспектаў жыцця яўрэйскай абшчыны ў македонскім горадзе Бітала.

Залаты век яўрэяў у Іспаніі

Залаты век яўрэяў у Іспаніі — перыяд росквіту яўрэйскай культуры ў Іспаніі, у часы еўрапейскага Сярэднявечча, у перыяд мусульманскага кіравання на большыя частцы Пірэнейскага паўвострава. У той час яўрэі былі прызнанай часткай мусульманскага грамадства, і яўрэйскае рэлігійнае, культурнае і эканамічнае жыццё квітнела.

Характар і працягласць гэтага «залатога веку» з'яўляюцца спрэчнымі сярод гісторыкаў. Вучоныя датуюць пачатак Залатога веку або 711—718 гадамі (пасля мусульманскага заваявання Іберыі) або 912 годам (кіраванне Абд ар-Рахмана III); канец залатога веку таксама датуецца па-рознаму: 1031 (канец Кордаўскага халіфата), 1066 (Разня яўрэяў у Гранадзе), 1090 (уварванне Альмаравідаў), або сярэдзінай XII-га стагоддзя (уварванне Альмахадаў).

Мізрахім

Мізрахі́м (мізрахі, усходнія яўрэі; іўр.: מזרחי, Mizraḥi, мн. л. מזרחים, Mizraḥim «жыхары Усходу») — умоўная назва яўрэяў, якія пражываюць ці пражывалі ў краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, і выхадцаў з гэтых краін у Ізраілі. У шырокім сэнсе, мізрахім складаюцца з перш за ўсё арабскіх яўрэяў, а таксама персідскіх, грузінскіх, бухарскіх, горскіх, індыйскіх і курдыстанскіх яўрэяў. Аднак часам гэты тэрмін ужываюць у вузейшым сэнсе, пазначаючы ім толькі арабскіх яўрэяў.

Гістарычна тэрмін «мізрахім» узнік як пераклад арабскага слова Mashriqiyyun (ад араб. машрык), якім у арабскім свеце пазначалі жыхароў яго ўсходняй часткі (Сірыя, Ірак, Аравія, Палесціна, радзей Егіпет), супрацьпастаўляючы жыхарам Магрыба (Maghrabiyyun). Аднак, паколькі ізраільская культура першапачаткова была заснавана на свецкай еўрапейскай яўрэйскай культуры, дзе «ўсход» асацыюецца з ісламскім светам, у сучасным Ізраілі ім сталі пазначаць выхадцаў з усіх арабскіх і блізкаўсходніх краін, супрацьпастаўляючы іх перш за ўсё ашкеназам і еўрапейскім сефардам — выхадцам з Еўропы (хрысціянскіх краін). Гэты тэрмін стаў актыўна выкарыстоўвацца самімі актывістамі-мізрахім у пачатку 1990-х гадоў і з тых часоў набыў шырокую папулярнасць.

Многія мізрахім не выкарыстоўваюць гэты тэрмін, аддаючы перавагу пазначаць сябе непасрэдна па краіне паходжання: іракскія яўрэі, туніскія яўрэі, персідскія яўрэі да т.п.

Іншым каменем спатыкнення з'яўляецца пытанне, ці ўключаць у склад мізрахім сефардаў, якія аселі пасля выгнання з Іспаніі ў 1492 годзе ў шматлікіх краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Калі ў адных краінах яны досыць хутка зліліся з мясцовымі яўрэямі, у іншых дзве групы захоўвалі некаторую адасобленасць. І тады мясцовыя яўрэі называлі сябе «муста’арабім» («арабізаваныя яўрэі»), а сефарды называлі іх «марыскі» (тэрмін, аналагічны еўрапейскаму «маўры»).

У выніку хвалі гвалту ў дачыненні да яўрэяў, якая ўспыхнула пачынаючы з 1940-х гадоў, большасць з іх пакінулі мусульманскія краіны на працягу 1950—1970-х гадоў, прычым у выніку гэтага ў шэрагу краін яўрэйскія абшчыны зніклі наогул. Выключэннем сярод арабскіх краін застаецца Марока, дзе да яўрэяў захоўваецца адносна прыязнае стаўленне. Выхадцы з мусульманскіх краін і іх нашчадкі складаюць каля 40 % насельніцтва Ізраіля. Яны звычайна падтрымліваюць кансерватыўныя рэлігійныя партыі і рухі, перш за ўсё Шас.

Пажар у Салоніках (1917)

Пажар у Салоніках 5 (18) жніўня 1917 года — адна з галоўных падзей у гісторыі горада Салонікі, прыкметна змяніла яго аблічча. Агонь бушаваў на працягу 32 гадзін і знішчыў 9500 дамоў на плошчы больш за 1 кв. км. Без даху над галавой засталося больш за 70 000 жыхароў. Выгарэлі найкаштоўнейшыя помнікі гісторыі і архітэктуры, уключаючы раннехрысціянскую базіліку св. Дзімітрыя(руск.) бел.. Знішчаная пажарам тэрыторыя была адноўлена па новым праекце, што ператварыла Салонікі з сярэднявечнага ў сучасны горад.

Рэканкіста

Рэканкіста (ісп. і парт. ісп.: Reconquista, адваёўванне) — працэс заваявання маўрытанскіх каралеўстваў на Пірэнейскім паўвостраве хрысціянамі, а таксама, у шырокім разуменні, наступныя ганенні і прымусовае хрышчэнне мусульман і іудзеяў. Хрышчоных маўраў звалі «Марыскі», а хрышчоных іудзеяў — «Мараны». Функцыя прымусу да хрышчэння і сачэння за тым, каб новазвернутыя хрысціяне не вызнавалі свае ранейшыя культы, была ўскладзена на інквізіцыю. Хрышчоныя марыскі і мараны (калі яны пазней не былі спаленыя па абвінавачваннях у звароце да ранейшай веры) у Іспаніі растварыліся бясследна. У Партугаліі жа нашчадкі хрышчоных яўрэяў, з'яўляючыся каталікамі, тым не менш захоўваюць сваю самасвядомасць. У цяперашні час гэта, галоўным чынам, людзі з заможных слаёў насельніцтва, якія пражываюць у раёне горада Порту. Іх можна адрозніць ад астатняга насельніцтва Партугаліі па характэрных прозвішчах.

Рэканкіста пачалася ў раёне Кавадонгі сённяшняй Астурыі, якая адзіная не была заваявана маўрамі. Яе ініцыяваў князь Пелаё у 722. Рэканкіста ішла з пераменным поспехам, што звязана з тым, што феадальныя звады прымушалі хрысціянскіх уладароў дужацца адзін з адным і са сваімі васаламі. Здараліся і відавочныя няўдачы, напрыклад бітва пры Аларкосе. Скончылася рэканкіста ў 1492, калі Фердынанд II Арагонскі і Ізабела I Кастыльская выгналі апошняга маўрытанскага ўладара з Іберыйскага паўвострава. Яны аб'ядналі большую частку Іспаніі пад сваёй уладай (Навара была ўключана ў склад Іспаніі ў 1512).

Барацьба супраць маўраў, зрэшты, не ўтрымлівала хрысціянскія каралеўствы ад дужання адно з адным або заключэнняў часовых саюзаў з ісламскімі ўладарамі. Маўрытанскія каралі часта мелі хрысціянскіх жонак або маці. Пазней у Кастыліі было досыць ваеннай моцы заваяваць апошняе каралеўства Гранаду, але яна доўга аддавала перавагу замест гэтага атрымліваць даніну. Гандаль праз Гранаду складаў галоўны шлях афрыканскага золата ў сярэдневяковую Еўропу.

У час Крыжовых паходаў барацьба супраць маўраў успрымалася як бітва за ўвесь хрысціянскі мір. Рыцарскія ордэны, такія як тампліеры, былі створаныя для барацьбы з маўрамі, а Папы Рымскія заклікалі еўрапейскіх рыцараў да барацьбы на Іберыйскім паўвостраве. Існуе шырокая арабская літаратура, якая апісвае выгнанне арабскага насельніцтва паўвострава, якое яны лічылі (і лічаць) сваёй радзімай. У цяперашні час у асяроддзі мусульманскіх экстрэмістаў, асабліва арабскіх (Усама бэн Ладэн), распаўсюджана перакананне, што з хрысціянскімі заваяваннямі мусульманскіх зямель (у тым ліку і з акупацыяй Пірынейскага паўвострава) трэба змагацца аж да поўнага вызвалення гэтых тэрыторый і вяртання іх у мусульманскі мір.

Чолент

Чолент (шолент, чолнт) (ідыш: טשאָלנט, [ˈtʃolənt] або [ˈtʃʊlənt]) — традыцыйная яўрэйская суботняя страва з мяса і мясных костак, гародніны, крупы і фасолі, якая гатуецца перад Шабатам. Нагадвае смажаніну або густы суп.

Існуе шмат варыяцый стравы, якая з'яўляецца традыцыйнай як для ашкеназаў, так і для сефардаў. Асноўнымі інгрэдыентамі для чолента з'яўляюцца мяса, бульба, бабы і ячмень. Сефарды пры гатаванні чолента (або хаміна) выкарыстоўваюць рыс замест бабоў і ячменю, і кураціну замест ялавічыны. Традыцыйна ў сефардскі чолент дадаюць суцэльныя яйкі ў шкарлупіне (huevos haminados), якія за нач становяцца карычневымі. Ашкеназскі варыянт чолента часта ўтрымлівае кавалачкі кішкі або хэлзль (фаршаваныя гусіныя або курыныя шыйкі). Дзякуючы павольнаму гатаванню на працягу цэлай ночы водары розных інгрэдыентаў перамешваюцца і ствараюць асаблівы смак чолента.

Яўрэі

Яўрэ́і (іўрыт: יְהוּדִים‎‎), ці жыды́, ці габрэ́і, — этнічная супольнасць, якая пражывае дысперсна ў многіх краінах свету, складаецца з субэтнічных груп, мае адзіную этнічную свядомасць і аб'яднана гістарычнай тоеснасцю са старажытнымі іудзеямі.

Яўрэі складаюць асноўную частку насельніцтва Дзяржавы Ізраіль, у вялікай колькасці жывуць у Амерыцы, Еўропе, на Блізкім і Сярэднім Усходзе.

Размаўляюць на мовах іўрыт, ідыш і інш.

Асноўная рэлігія — іўдаізм.

У Беларусі паводле перапісу насельніцтва 2009 зарэгістравана 12,9 тыс. яўрэяў (у 1999 — 27,8 тыс., у 1989—111 тыс.).

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.