Севярын Налівайка

Севярын Налівайка (? Гусяцін, Цярнопальская вобласць — 21 красавіка 1597) — кіраўнік казацка-сялянскага паўстання на Украіне і Беларусі ў канцы 16 стагоддзя. Служыў у войску К. К. Астрожскага сотнікам. Вясной 1594 года стварыў казацкія атрады і ў 1595 годзе на Правабярэжжы Украіны ўзняў казацка-сялянскае паўстанне (паўстанне Налівайкі). Калі ўлады паслалі супраць яго 7000 рэестравых казакоў, ён перайшоў на тэрыторыю паўднёвай Беларусі, дзе да яго далучыліся мясцовыя сяляне, мяшчане і дробная шляхта. Паўстанцы захапілі Петрыкаў, Слуцк, Магілёў, Давыд-Гарадок, Тураў, Лахву, Пінск і пайшлі на Валынь. Вясной 1596 года пад націскам урадавых войск паўстанцы адышлі на Левабярэжную Украіну, але каля мястэчка Лубны былі акружаны. 17 ліпеня 1596 года частка казацкай старшыны, каб апраўдацца перад каралеўскімі ўладамі, схапіла Налівайку і і іншых кіраўнікоў паўстання, выдала іх гетману Станіславу Жалкеўскаму. Налівайка пакараны смерцю ў Варшаве.

Севярын Налівайка
Партрэт
Дата нараджэння: 1560
Месца нараджэння:
Дата смерці: 21 красавіка 1597

Зноскі

  1. Наливайко Северин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Гусятын

Гусятын (укр.: Гусятин) — пасёлак гарадскога тыпу ў Цярнопальскай вобласці Украіны на правым беразе ракі Збруч, раённы цэнтр.

Налівайка

Налівайка — прозвішча.

Паўстанне Налівайкі

Паўстанне Налівайкі 1594—1596 гг. — паўстанне казацтва і сялянства ва Украіне і Беларусі пад правадырствам Севярына Налівайкі супраць улады Рэчы Паспалітай.

Тэрэбоўля

Тэрэбоўля (укр.: Теребовля), або Церабо́ўля — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Тэрэбоўлянскага раёна.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.