Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (Савецкі Саюз, СССР) — шматнацыянальная сацыялістычная дзяржава, якая існавала ў 19221991 гадах на тэрыторыі паўночнай і цэнтральнай Еўразііеўрапейскай і азіяцкай частках) плошчай (пад канец свайго існавання) 22,4 млн. км2. Складаўся з саюзных рэспублік, якія паводле канстытуцыі з'яўляліся суверэннымі дзяржавамі. У склад асобных рэспублік уваходзілі аўтаномныя рэспублікі, краі, вобласці, аўтаномныя вобласці і аўтаномныя акругі.

Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Союз Советских Социалистических Республик

Flag of the Russian Soviet Federative Socialist Republic (1918–1937).svg
 
Flag of the Ukrainian Soviet Socialist Republic (1919-1929).svg
 
Flag of the Byelorussian Soviet Socialist Republic (1919-1927).svg
 
Flag of the Transcaucasian SFSR.svg
22 снежня 1922 — 25 снежня 1991
Flag of the Soviet Union State Emblem of the Soviet Union
Сцяг СССР Герб СССР
Дэвіз
«Пролетарии всех стран, соединяйтесь!»
Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!»)
Гімн
Інтэрнацыянал (19221944)
Дзяржаўны гімн СССР (19441991)
Union of Soviet Socialist Republics (orthographic projection)

Карта СССР з 1945
Сталіца Масква
Найбуйнейшыя гарады Масква, Ленінград, Кіеў, Ташкент, Баку, Харкаў, Мінск, Горкі, Новасібірск, Свярдлоўск
Мова(ы) Руская (дэ-факта)[1]
Грашовая адзінка Савецкі рубель
Плошча 22.402.200 км² (1991)
Насельніцтва 293.047.571 чал. (1989)
Форма кіравання Федэратыўная савецкая сацыялістычная рэспубліка
Фактычны лідар краіны
 - 19221924 Уладзімір Ільіч Ленін
 - 19241953 Іосіф Вісарыёнавіч Сталін
 - 19551964 Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў
 - 19641982 Леанід Ільіч Брэжнеў
 - 19821984 Юрый Уладзіміравіч Андропаў
 - 19841985 Канстанцін Усцінавіч Чарненка
 - 19851991 Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў
Часавыя паясы +2…+12[2]
Інтэрнэт-дамен .su
Гісторыя
 -  1917 - 1923 Грамадзянская вайна ў Расіі
 - 30 снежня 1922 Стварэнне СССР
 - 30 снежня 1922 - 22 чэрвеня 1941 Даваенны перыяд
 - 22 чэрвеня 1941 - 9 мая 1945 Вялікая Айчынная вайна
 - 25 лютага 1956 Хрушчоўская адліга
 -  1970 Эпоха развітога сацыялізму
 - 23 красавіка 1985 - снежань 1990 Перабудова
 - 25 снежня 1991 Распад СССР
Папярэднікі:
Дзяржавы пасля
распаду СССР
[3]
Flag of the Russian Soviet Federative Socialist Republic (1918–1937).svg РСФСР
Flag of the Ukrainian Soviet Socialist Republic (1919-1929).svg УССР
Flag of the Byelorussian Soviet Socialist Republic (1919-1927).svg БССР
Flag of the Transcaucasian SFSR.svg ЗСФСР
Азербайджан Flag of Azerbaijan.svg
Арменія Flag of Armenia.svg
Беларусь Flag of Belarus (1918, 1991–1995).svg
Грузія Flag of Georgia (1990–2004).svg
Казахстан Flag of Kazakhstan.svg
Кыргызстан Flag of Kyrgyzstan.svg
Латвія Flag of Latvia.svg
Літва Flag of Lithuania (1988–2004).svg
Малдова Flag of Moldova.svg
Расія Flag of Russia (1991–1993).svg
Таджыкістан Flag of Tajikistan.svg
Туркменістан Flag of Turkmenistan 1992.png
Узбекістан Flag of Uzbekistan.svg
Украіна Flag of Ukraine.svg
Эстонія Flag of Estonia.svg

Гісторыя

Перадгісторыя

Яшчэ да звяржэння царызму ў палітычным спектры Расіі вызначылася некалькі кірункаў наконт будучага дзяржаўнага будаўніцтва. Манархісты выступалі за непахіснасць асноў самадзяржаўя, захаванне адзінай і непадзельнай Расіі. Лібералы абаранялі дзяржаўнае адзінства з магчымым культурна-нацыянальным самавызначэннем народаў. Сацыял-дэмакраты, найперш бальшавікі, патрабавалі права нацый і народнасцей на самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння нацыянальных дзяржаў. Аднак ажыццяўленне гэтага права бальшавікі разглядалі з пункту погляду класавай барацьбы пралетарыяту, паколькі лічылі, што буйныя цэнтралізаваныя дзяржавы забяспечваюць прастору для больш хуткага развіцця капіталізму, што набліжае сацыялістычную рэвалюцыю. Нацыям, якія пажадалі застацца ў цэнтралізаванай дзяржаве, бальшавікі абяцалі аўтаномію, хоць такія паўнамоцтвы ўяўляліся імі невыразна. Напачатку бальшавікі адмоўна ставіліся да ідэй федэралізму ў дзяржаўным будаўніцтве, хоць і дапускалі такую магчымасць. Неанародніцкія партыі (расійскія, украінскія эсэры, Беларуская сацыялістычная грамада і інш.) выступалі за безумоўнае права на самавызначэнне, аднак спачатку бачылі Расійскую дзяржаву федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікай з абласнымі (тэрытарыяльнымі) і нацыянальна-асобнымі (экстэрытарыяльнымі) аўтаноміямі. Нацыянальныя сацыялістычныя партыі меркавалі аднесці да кампетэнцыі федэральнага цэнтра толькі знешнепалітычную дзейнасць, забеспячэнне функцыянавання адзінай грашовай сістэмы, кіраванне ваеннымі сіламі і чыгункай.

Пасля звяржэння самадзяржаўя ў сакавіку 1917 Часовы ўрад дэклараваў поўнае раўнапраўе грамадзян незалежна ад веравызнання і нацыянальнасці, скасаваў мяжу яўрэйскай аселасці, абяцаў свабоду развіцця моў. Нягледзячы на абвяшчэнне Расіі рэспублікай (верасень 1917), Часовы ўрад не збіраўся ажыццяўляць права самавызначэння народаў, што выклікала незадаволенасць нацыянал-дэмакратычных рухаў. У верасні 1917 ў Кіеве адбыўся з'езд «народаў Расіі», скліканы Цэнтральнай украінскай радай, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі расійскіх і ўкраінскіх эсэраў, БСГ, грузінскіх, армянскіх сацыялістаў і інш. З'езд прагаласаваў за дзяржаўнае ўладкаванне Расіі ў выглядзе федэрацыі аўтаномных абласцей і нацый, палічыў асноўным дэфектам «празмерную цэнтралізацыю заканадаўчай і выканаўчай улады». З'езд пастанавіў: незалежна ад склікання Усерасійскага Устаноўчага сейма склікаць мясцовыя нацыянальныя ўстаноўчыя сеймы, якія павінны вызначыць канкрэтныя формы сваіх адносін з цэнтральнымі органамі федэрацыі, а таксама ўнутраную арганізацыю аўтаномных устаноў канкрэтнага народа або вобласці. Аднак Часовы ўрад не прыслухаўся да патрабаванняў нацыянальных дзеячаў. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 і пераходу ўлады да Саветаў, Саўнарком прыняў Дэкларацыю правоў народаў Расіі, якая абвясціла роўнасць і суверэннасць усіх народаў краіны, права на свабоднае самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойных дзяржаў, адмену ўсіх нацыянальных і нацыянальна-рэлігійных прывілеяў і абмежаванняў, свабоднае развіццё нацыянальных меншасцей і этнаграфічных груп. Пад уплывам нацыянальна-вызваленчага руху бальшавікі змянілі сваё стаўленне да федэралісцкіх ідэй, але сталі разглядаць савецкі федэралізм як перахрдную форму да поўнага інтэрнацыянальнага адзінства працоўных.

III Усерасійскі з'езд Саветаў (студзень 1918) паклаў пачатак утварэнню Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі (РСФСР). Аднак нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва маладых рэспублік праходзіла ў вострай палітычнай барацьбе і мела 2 кірункі: савецкі і парламентарны (на ўзор Заходняй Еўропы). Стварэнне незалежных нацыянальных савецкіх рэспублік некаторыя бальшавіцкія кіраўнікі разглядалі як спосаб вырашэння часовых палітычных, у т.л. знешнепалітычных задач, каб, з аднаго боку, супрацьстаяць заходнім краінам, а з другога — нейтралізаваць мясцовыя «сепаратысцкія» намаганні нацыянальных дзеячаў.

1 чэрвеня 1919 г. па ініцыятыве ЦК РКП(б) і прапановах ЦВК Украіны, Савета абароны Літвы і Беларусі, урада Савецкай Латвіі быў прыняты Дэкрэт «Аб аб'яднанні савецкіх рэспублік: Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам». Ваенна-палітычны саюз дапамог савецкім рэспублікам выстаяць у грамадзянскай вайне і ваеннай інтэрвенцыі 1918—20, умацаваць уладу камуністам. 3 пераходам да мірнага будаўніцтва тэндэнцыя іх далейшага аб'яднання яшчэ больш узмацнілася. Аднак на шляхах нацыянальна-дзяржаўнага федэратыўнага ўсталявання вызначыліся супярэчнасці. 3 аднаго боку, рэспублікі былі фармальна незалежныя, як роўныя заключалі дагаворы з РСФСР, з другога — спробы цэнтралізацыі органаў кіравання прыводзілі да таго, што паўнамоцтвы РСФСР перавышалі паўнамоцтвы іншых савецкіх рэспублік, і такім чынам парушаліся падпісаныя двухбаковыя дагаворы.

У ходзе спрэчак у 1922 г. пра тое, якім быць новаму Саюзу, выявіліся 2 пункты погляду: прапанова І. Сталіна ажыццявіць «аўтанамізацыю» савецкіх рэспублік, г.зн. уключыць іх у склад РСФСР; ідэя У. Леніна ўтварыць новае дзяржаўнае федэратыўнае аб'яднанне — Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які ўваходзілі б на роўных правах усе савецкія рэспублікі. Разам з тым некаторыя партыйныя дзеячы ўбачылі ў ленінскім плане Саюза, ідэі канфедэрацыі, а іншыя прапаноўвалі наогул скасаваць самастойнасць рэспублік. Але ў любым варыянце дзяржаўная ўлада павінна была належаць Камуністычнай партыі, якая будавалася паводле прынцыпу "дэмакратычнага цэнтралізму" і забяспечвала ўсебаковы кантроль за ўсімі сферамі грамадскага жыцця. У выніку пераважная большасць партыйных і савецкіх дзеячаў выказалася за ленінскі план.

Утварэнне СССР

З'езды Саветаў УССР, БССР, ЗСФСР і X Усерасійскі з'езд Саветаў (снежань 1922) прызналі аб'яднанне савецкіх рэспублік у адзінай дзяржаве своечасовым. 30 снежня 1922 I з'езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР[4], у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы аб'яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам. З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР, які прадугледжваў арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення, вызначыў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік. Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР — Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК; старшыні М. Калінін, Р. Пятроўскі, А. Чарвякоў, Н. Нарыманаў). На 2-й сесіі ЦВК сфарміраваны ўрад СССР — Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з У. Леніным. У снежні 1922, у склад СССР увайшлі РСФСР (афіцыйна абвешчана ў студзені 1918), УССР (снежань 1917), БССР (студзень 1919) і ЗСФСР (снежань 1922) у складзе Азербайджанскай ССР (красавік 1920), Армянскай ССР (лістапад 1920) і Грузінскай ССР (люты 1921). Першая Канстытуцыя СССР (зацверджана 31 студзеня 1924 на II з'ездзе Саветаў СССР) дэкларавала працоўным краіны шырокія дэмакратычныя правы і свабоды, актыўны ўдзел у кіраўніцтве дзяржавай.

Даваенны перыяд

У ходзе працэсу нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў склад СССР 13 мая 1925 ўвайшлі Туркменская ССР і Узбекская ССР (утвораны 27 кстрычніка 1924), 5 снежня 1929 — Таджыкская ССР (утворана 16 кстрычніка 1929), 5 снежня 1936 — Казахская ССР і Кіргізская ССР, 31 сакавіка 1940 — Карэла-фінская ССР, 2 жніўня 1940 — Малдаўская ССР, 3-6 жніўня 1940 — Літоўская ССР, Латвійская ССР і Эстонская ССР (утвораны 21 ліпеня 1940).

Канстытуцыя СССР 1936 г. абмежавала паўнамоцтвы саюзных рэспублік. У ёй не было нават намёку на тое, што суб'екты СССР перадаюць значную частку паўнамоцгваў Саюзу, г.зн. дзейнічала не дагаворная, а канстытуцыйная норма. Павялічылася колькасць агульнасаюзных камісарыятаў.

Утварэнне СССР дало магчымасць сканцэнтраваць неабходныя сродкі для хуткага ажыццяўлення індустрыялізацыі, калектывізацыі сельскай гаспадаркі і культурнага будаўніцтва. Гэта садзейнічала стварэнню буйнага эканамічнага патэнцыялу, які забяспечыў тэхніка-эканамічную незалежнасць дзяржавы. Хуткая суцэльная калектывізацыя вёскі дазволіла ўзяць у яе сродкі на патрэбы індустрыялізацыі і абароны.

Разам з тым камуністычная партыя кіравалася ідэямі «дзяржаўнага сацыялізму», што абумовіла далейшую цэнтралізацыю ўлады, абмежаванне паўнамоцгваў саюзных рэспублік, адзяржаўленне народнай гаспадаркі, згортванне эканамічна-матэрыяльных стымулаў. Стварэнне адміністрацыйна-каманднай сістэмы выклікала сур'ёзныя скажэнні ў грамадска-палітычным жыцці краіны, масавыя палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян. Аднак нягледзячы на розныя хібы і дэфармацыі грамадства, за гады першых пяцігодак быў створаны магутны палітычны і сацыяльна-эканамічны патэнцыял.

Пасляваенны перыяд

Пасля Другой сусветнай вайны міжнародная роля СССР значна вырасла. Савецкі Саюз з'яўляўся членам-заснавалььнікам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (з красавіка 1945) і адньім з пастаянных членаў Савета Бяспекі ААН. Паводде рашэння Сан-Францыскай канферэнцыі 1945, скліканай з мэтай утварэння ААН, у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі былі таксамаі ўключаны БССР і УССР.

Пасля вайны СССР здолеў параўнальна хутка аднавіць разбураную гаспадарку.

Важнай рысай у нацыянальна-дзяржаўнай палітыцьі ў 1950-я г. стала пашырэнне правоў і ініцыятыў саюзных рэспублік. У маі 1955 г. быў зменены парадак планавання і фінансавання народнай гаспадаркі рэспублік СССР. Замест ранейшага парадку зацвярджэння ўрадам СССР дэталёвых паказчыкаў па развіцці рэспубліканскай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, культуры, аховы здароўя цяпер вызначаўся толькі агульны аб'ём валавой і таварнай прадукцыі, а таксама капіталаўкладанняў па саюзных рэепубліках. Канкрэтнае планаванне аб'ёму вытворчасці і капіталаўкладанняў па прадпрыемствах і ведамствах было перададзена ў распараджэнне рэспубліканскіх саветаў міністраў. Яны атрымалі права выкарыстоўваць дадаткова выяўленыя і атрыманыя пры выкананні рэспубліканскага бюджэту даходы на фінансаванне жыллёвай і камунальнай гаспадаркі, сацыяльна-культурных мерапрыемстваў. Пашырыліся таксама паўнамоцтвы саветаў міністраў саюзных рэспублік у кіраўніцтве прамысловасцю і будаўніцтвам. У распараджэнне рэспублік у 1956 г. перададзены функцыі па кіраўніцгве работай судовых устаноў і органаў юстыцыі. Аднак з пачатку 1970-х г. усё больш сталі выяўляцца адмоўныя рысы «дзяржаўнага сацыялізму» (абмежаванне дэмакратыі, адхіленне працоўных ад уласнасці і ўлады, парушэнні прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці, бюракратызацыя дзяржаўнага апарату і інш.), што прывяло да паглыблення крызісных з'яў. У якасці прававой нормы ў арт. 6 Канстытуцыі СССР 1977 было замацавана, шго «кіруючай і накіроўваючай сілай савецкага грамадства, ядром яго палітычнай сістэмы, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый з'яўляецца Камуністычная партыя Савецкага Саюза». Спробы паскорыць сацыяльна-эканамічнае развіццё на аснове канцэпцыі перабудовы (з сярэдзіны 1980-х г.) станоўчых вынікаў не прынеслі.

Распад СССР

У канцы 1980-х г узмацніліся цэнтрабежныя тэндэнцыі ў саюзных рэспубліках, іх імкненне да суверэнітэту. Прычыны будучага распаду СССР, якія намеціліся ў канцы 1980-х г., заключаліся ў абмежаванні паўнамоцтваў саюзных рэспублік, кансервацыі многіх адсталых форм арганізацыі грамадства (кланавасць, пратэкцыянізм, бюракратыя), дыктаце цэнтра ў эканамічным монаразвіцці без уліку асаблівасцей кожнай рэспублікі, перараджэнні партыйнай, дзяржаўнай і інтэлектуальнай эліты ў асобны клан алігархаў на падставе першалачатковага назапашвання капіталу, скажэннях у духоўным жыцці народаў (уніфікацыя адукацыі і асветы, моўная асіміляцыя), наяўнасці нацыянальнага нігілізму пад сцягам барацьбы з нацыяналізмам, намаганнях Захаду да скасавання СССР як галоўнай перашкоды на шляху да распаўсюджання т.зв. «заходных каштоўнасцей», дапамозе заходных колаў групоўкам і плыням некамуністычнай скіраванасці, што тады дзейнічалі ў саюзных рэспубліках. Усё гэта паступова прыводзіла да радыкалізацыі палітыкі саміх саюзных рэспублік, якія бьілі незадаволены няўдалымі рэформамі, няздольнасцю федэральнага цэнтра вырашаць складаныя праблемы.

У сакавіку 1990 г. Вярхоўны Савет Літвы абвясціў аб «аднаўленні незалежнасці літоўскай дзяржавы», скасаванні дзеяння Канстытуцыі Літоўскай ССР і Канстытуцыі СССР на тэрыторыі рэспублікі. У красавіку 1990 г. аб незалежнасці сваіх рэспублік заявілі Вярхоўныя Саветы Латвіі і Эстоніі. Працэс суверэнізацыі закрануў і іншыя рэспублікі, хаця спачатку яны не заяўлялі аб выхадзе з СССР. 12 чэрвеня 1990 г. прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце з'езд народных дэпутатаў Расійскай Федэрацыі. 16 ліпеня 1990 г. дакумент адпаведнай накіраванасці прыняў Вярхоўны Савет Украіны. 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі зацвердзіў Вярхоўны Савет БССР; яна абвясціла вяршэнства на тэрыторыі рэспублікі Канстытуцыі Беларускай ССР і яе законаў.

У гэтых умовах кіраўніўцтва СССР паспрабавала распрацаваць праект новага саюзнага дагавора (лістапад 1990 г.). Аднак нават такая ініцыятыва цэнтра з боку кіраўнікоў суверэнных рэспублік шырокай падтрымкі не знайшла. IV з'езд народных дэпутатаў СССР (снежань 1990 г.) прыняў рашэнне аб правядзенні 17 сакавіка 1991 г. Рэферэндуму аб захаванні СССР. Улады Грузіі, Літвы, Малдовы, Латвіі, Арменіі і Эстоніі не выканалі рашэнні IV з'езда народных дэпутатаў СССР аб правядзенні рэферэндуму. У той жа час за захаванне СССР выказалася 76,4% прагаласаваўшых.

Спроба групы партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў у жніўні 1991 г. увесці надзвычайнае становішча ў шэрагу рэгіёнаў СССР, выклікала адмоўную рэакцыю ў кіраўніцтве Расійскай Федэрацыі і іншых рэспублік. Урадамі і Вярхоўнымі Саветамі суверэнных рэспублік быў канчаткова ўзяты курс на незалежнасць. 8 снежня 1991 г. лідары Беларусі (Станіслаў Шушкевіч), Украіны (Леанід Краўчук) і Расіі (Барыс Ельцын) у Белавежскай пушчы (у беларускай урадавай рэзідэнцыі Віскулі, Камянецкі раён) падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), у якім канстатавалі, што «Саюз ССР як суб'ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне». 10 снежня 1991 г. Вярхоўныя Саветы Беларусі і Украіны, 12 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет РСФСР ратыфікавалі Пагадненне аб стварэнні СНД і дэнансавалі Дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР. 21 снежня 1991 г. была прынята Алма-Ацінская дэкларацыя кіраўнікоў 11 незалежных дзяржаў (Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Украіны), у якой зноў было сцверджана: «3 утварэннем Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік спыняе сваё існаванне».

26 снежня 1991 г. Савет Рэспублік Вярхоўнага Савета СССР прыняў Дэкларацыю пра спыненне існавання СССР у сувязі са стварэннем СНД. Такім чынам СССР спыніў існаванне як суб’ект міжнароднага права.

Насельніцтва

Насельніцтва СССР у 1989 г. складала прыблізна 278 млн. чалавек, што рабіла СССР адной з краін з самым вялікім насельніцтвам. Самым вялікім па-колькасці народам з'яўляліся рускія (каля 145 млн.), затым украінцы (каля 44 млн.) і ўзбекі (каля 16 млн.).

Тэрытарыяльны падзел СССР

USSR Republics de
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел СССР (1954—1991 гады)

У 19541991 гадах у Савецкі Саюз уваходзілі 15 саюзных Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (ССР):

  1. Армянская ССР
  2. Азербайджанская ССР
  3. Беларуская ССР
  4. Эстонская ССР
  5. Грузінская ССР
  6. Казахская ССР
  7. Кіргізская ССР
  8. Латвійская ССР
  9. Літоўская ССР
  10. Малдаўская ССР
  11. Расійская СФСР
  12. Таджыкская ССР
  13. Туркменская ССР
  14. Украінская ССР
  15. Узбекская ССР

Кіраўнікі СССР

Гл. таксама

Зноскі

  1. Дэ-юрэ ў СССР да 1990 года не было афіцыйнай мовы. Руская мова фактычна з'яўлялася асноўнай мовай. Закон СССР ад 24 красавіка 1990 «Аб мовах народаў СССР» вызначыў рускую мову афіцыйнай мовай СССР.
  2. на тэрыторыі СССР дзейнічаў дэкрэтны час
  3. Пералічаны толькі дзяржавы — былыя саюзныя рэспублікі, якія цяпер — члены ААН. Дзяржавай-прадаўжальніцай СССР з'яўляецца Расійская Федэрацыя
  4. Дэкларацыя

Літаратура

  • История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А.Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.
Дзяржава Самаліленд

Дзяржава Самаліленд (англ.: State of Somaliland) — дзяржава, якая нядоўга праіснавала ў 1960 годзе ў паўночнай частцы сучаснага Самалі.

У красавіку 1960 года Заканадаўчая асамблея пратэктарата Брытанскае Самалі прыняла рэзалюцыю, якая патрабавала прадастаўлення незалежнасці і аб'яднання з падапечнай тэрыторыяй Самалі у адзіную дзяржаву. У маі 1960 года Брытанскі ўрад пачаў падрыхтоўку да прадастаўлення незалежнасці пратэктарату. 26 чэрвеня 1960 года была абвешчана незалежнасць Дзяржавы Самаліленд, прэм'ер-міністрам якой стаў Мухамед Хаджы Ібрагім Эгаль. На наступны дзень Заканадаўчая асамблея Самаліленда прыняла біль, які фармальна дазваляў аб'яднанне з Падапечнай тэрыторыяй Самалі.

1 ліпеня 1960 года Дзяржава Самаліленд аб'ядналася з былой падапечнай тэрыторыяй Самалі ў адзіную дзяржаву Самалі.

Дынастыя Каджараў

Каджары — дынастыя шахаў Персіі з 1787 да 1925 года. Паходзілі з астэрабадскіх каджараў.

Камуністычная партыя

Камуністычная партыя — палітычная партыя, асноўнай ідэалогіяй якой з'яўляецца марксізм і камунізм, а асноўнай мэтай — звяржэнне кіруючага класа буржуазіі шляхам рэвалюцыі і ўсталяванне дыктатуры пралетарыяту. Мэты, задачы і метады барацьбы камуністычных арганізацый і партый супраць буржуазіі апісаны ў працы Маркса і Энгельса «Маніфест камуністычнай партыі».

У сярэдзіне ХХ ст. шмат з камуністычных партый краін свету перайшла да больш умераных пазіцый, такіх як еўракамунізм.

Камуністычная партыя Беларусі

Камуністычная партыя Беларусі — левая палітычная партыя Беларусі.

Камуністычныя краіны

Камунистычныя краіны - краіны, у якіх кіруючай партыяй з'яўляецца камуністычная партыя, або пануючай ідэялогіяй з'яўляецца камунізм

Латвія

Ла́твія (лат.: Latvija, ліў.: Leţmō) — дзяржава ў Паўночнай Еўропе. Другая па плошчы і колькасці насельніцтва з трох балтыйскіх краін: меншая за Літву, большая за Эстонію. На поўдні Латвія мяжуе з Беларуссю і Літвой на ўсходзе — з Расіяй, на поўначы — з Эстоніяй. З захаду краіна абмываецца Балтыйскім морам.

Латвія складзеная з чатырох гістарычных краёў: Курляндыя (Kurzeme) на паўднёвым захадзе, Лівонія (Vidzeme) на паўночным захадзе, Земгалія (Zemgale) на паўночным усходзе і Латгалія (Latgale) на паўднёвым усходзе. Да таго як у 1918 годзе паўстала незалежная латышская дзяржава, тэрыторыя сучаснай Латвіі знаходзілася ў руках немцаў, палякаў, шведаў, рускіх пры кіруючай ролі нямецкай арыстакратыі. У 1940—1990 Латвійская ССР ўваходзіла ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Латвія адносіцца да краін з невялікай колькасцю насельніцтва, якое пры гэтым працягвае скарачацца. Тэмпы памяншэння колькасці насельніцтва — адныя з самых высокіх у свеце. Дзяржаўная мова — латышская, адна з дзвюх жывых балтыйскіх моваў. Сталіца Латвіі — Рыга, найбуйнейшы прыбалтыйскі горад. Іншыя вялікія гарады — Даўгаўпілс, Вентспілс.

Латвія — член НАТА (NATO) і Еўрапейскага Саюза, таксама ўваходзіць у Еўразону і Шэнгенскае пагадненне. Аб эканамічных поспехах Латвіі сведчыць яе членства ў Арганізацыі эканамічнага сурацоўніцтва і развіцця, а Сусветны банк адносіць яе да краін з высокім прыбыткам.

Насельніцтва Зямлі

Насельніцтва Зямлі — бесперапынна аднаўляльная ў працэсе ўзнаўлення сукупнасць людзей, якія жывуць на Зямлі ў цэлым. Складае 7 мільярдаў чалавек (7,021,836,029 на ліпень 2012 года па дадзеных ЦРУ: CIA - The World Factbook).

У пачатку нашай эры на Зямлі было ўжо 300 млн чалавек, да канца 1-га тыс.. н.э. - 400 млн, у 1500 - 500 млн, у 1800 - 980 млн, у 1900 - 1,6 млрд, у 1960 - 3 млрд, у 1993 - 5,65 млрд, 12 кастрычніка 1999 года насельніцтва Зямлі склала 6 млрд чалавек, у 2003 — 6,3 млрд, у 2006 — 6,5 млрд, у 2010 — 6,8 млрд, у канцы 2011 1 лістапада — 7,0 млрд чалавек, прагноз на 2050 — 9,5 мільярдаў чалавек. Аж да 1970-х гадоў колькасць насельніцтва свету расла па гіпербалічнаму закону, у цяперашні час назіраецца прагрэсавальнае запаволенне тэмпаў росту насельніцтва Зямлі.

У 2009 годзе ўпершыню за ўсю гісторыю чалавецтва колькасць гарадскога насельніцтва зраўнялася з колькасцю сельскага, склаўшы 3,4 мільярда чалавек. І далей чакаецца, што ўсё большая частка сусветнага насельніцтва будзе прадстаўлена гараджанамі (т. е. гарадское насельніцтва працягне расці хутчэй, чым насельніцтва свету ў цэлым).

Расія

Расі́я, сустракаецца таксама Расе́я (руск.: Россия), афіцыйная назва Расі́йская Федэра́цыя (руск.: Российская Федерация) — дзяржава, размешчаная ва Усходняй Еўропе і паўночнай частцы Азіі. Расія — найбуйнейшая па плошчы дзяржава свету (17 075 063 км² або 11,46 % (1/9) плошчы ўсёй сушы Зямлі, або 12,65 % (1/8) заселенай чалавекам сушы, што амаль удвая больш, чым плошча Канады, якая займае другое месца).

Савет Народных Камісараў СССР

Савет Народных Камісараў СССР (абр.: афіц. Саўнаркам СССР; гутар. СНК СССР; сін. афіц. Урад СССР) — вышэйшы калегіяльны орган выканаўчай і распарадчай улады Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у перыяд c 1923 па 1946 гады.

Быўшы ўрадам Савецкага Саюза, Саўнаркам СССР і кіраваныя ім наркаматы мелі ключавую ролю ў такіх значных для краіны і грамадства падзеях і працэсах, як аднаўленне эканомікі пасля грамадзянскай вайны, Новая эканамічная палітыка (НЭП), калектывізацыя, электрыфікацыя, індустрыялізацыя, пяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі, масавы голад у пачатку 1930-х гадоў, цэнзура, барацьба з рэлігіяй, масавыя рэпрэсіі і палітычныя праследаванні, ГУЛаг, дэпартацыя народаў, далучэнне Прыбалтыкі і іншых тэрыторый да СССР, арганізацыя партызанскага руху, арганізацыя прамысловай вытворчасці ў тыле падчас Вялікай Айчыннай вайны. Перыяд дзейнасці СНК СССР ахоплівае некалькі войнаў і ўзброеных канфліктаў на тэрыторыі Савецкага Саюза і за яго межамі — у Еўропе, Цэнтральнай Азіі і на Далёкім Усходзе.Паштовы адрас: Масква, Крэмль.

У 1946 годзе ператвораны ў Савет Міністраў СССР.

Садружнасць Незалежных Дзяржаў

Садружнасць Незалежных Дзяржаў, СНД — міждзяржаўнае аб’яднанне, уключае большасць рэспублік былога СССР.

Удзельнікамі СНД з’яўляюцца: Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан.

Штаб-кватэра Садружнасці знаходзіцца ў Мінску, Беларусь.

Сацыялістычныя краіны

Сацыялістычныя краіны — тэрмін, які выкарыстоўваўся ў СССР, у адпаведнасці з тэрміналогіяй КПСС, для абазначэння краін, якія ўсталі на шлях развіцця сацыялізму, т. з. якія прытрымліваюцца ідэалогіі марксізму-ленінізму і з досыць устойлівымі рэжымамі — незалежна ад дружалюбных ці варожых адносін са СССР (шэраг краін сацыялістычнага ладу мелі сур'ёзныя ідэалагічныя і палітычныя рознагалоссі з Савецкім Саюзам, напрыклад, сацыялістычныя Югаславія, КНР і Албанія).

У літаратуры ЗША і іх палітычных саюзнікаў такія краіны і краіны сацыялістычнай арыентацыі разам як правіла звалі камуністычнымі. Нароўні з гэтым паняццем таксама выкарыстоўваўся тэрмін сацыялістычная садружнасць (сац. лагер).

Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі

У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА у Рэспубліцы Беларусь значацца 4 аб'екты (на 2016 год), гэта складае 0,4 % ад агульнага ліку (1052 на 2016 год). 3 аб'екты ўлучаны ў спіс па культурным крытэрыям і 1 аб'ект улучаны па прыродным крытэрыям, прытым ён прызнаны прыродным феноменам вылучнага хараства і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii). Апроч гэтага, па стане на 2016 год, 10 аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўлучэнне ў спіс сусветнай спадчыны. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які на той момант уваходзіла БССР, ратыфікаваў Канвенцыю пра ахову сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 12 кастрычніка 1988 года. Аднак, першы аб'ект, што знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, быў занесены ў спіс у 1992 годзе на 16-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА(руск.) бел., калі краіна здабыла незалежнасць.

Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Расіі

У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Расійскай Федэрацыі значыцца 26 найменняў (на 2016 год), гэта складае 2,7 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). 16 аб'ектаў уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, прычым 6 з іх прызнаны шэдэўрам чалавечага генія (крытэрый i), і 10 аб'ектаў уключаны па прыродных крытэрыях, прычым 4 з іх прызнаны прыроднымі феноменамі выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii).

Акрамя гэтага, станам на 2016 год, 24 аб'екты на тэрыторыі Расіі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, правапераемніцай якога з'яўляецца Расія, ратыфікаваў Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 12 кастрычніка 1988 года. Першыя аб'екты, размешчаныя на тэрыторыі Расіі, былі дададзены ў спіс у 1990 годзе на 14-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

Сцяг СССР

Сцяг СССР — афіцыйны сімвал СССР (разам з Дзяржаўным гербам і Дзяржаўным гімнам).

Чырвоны колер сцяга — сімвал гераічнай барацьбы савецкага народа, кіраванага КПСС, за пабудову сацыялізму і камунізму, серп і молат азначаюць непарушны саюз рабочага класа і калгаснага сялянства. Чырвоная пяціканцовая зорка на сцягу СССР — сімвал перамогі ідэй камунізму на пяці кантынентах зямнога шара.

Федэратыўная рэспубліка

Федэратыўная рэспубліка — федэрацыя з рэспубліканскім спосабам кіравання. У федэратыўнай рэспубліцы дзейнічае падзел уладных паўнамоцтваў паміж федэральнымі і рэспубліканскімі органамі.

Этнагенез беларусаў

Этнагене́з белару́саў — працэс фарміравання беларускага этнасу.

Беларускі народ — адна з галін (падгруп) усходніх славян у складзе славянскай групы індаеўрапейскай сям'і народаў. Ён сфармаваўся ў выніку працяглых і складаных этнічных працэсаў, якія праходзілі ў розны час на тэрыторыі Беларусі, увабраў у сябе і перапрацаваў увесь той разнастайны генетычны фонд, які назапашваўся тут некалькі тысячагоддзяў.

 
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
 
Краіны-члены
Асацыяваны член
Краіны-назіральніцы
Апарат і дакументы
Субарганізацыі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.