Самарыя

Самарыя (іўр.: שומרוןШамрон) — гістарычная вобласць Ізраіля. Назва вобласці паходзіць ад назвы горада Самарыя, які з'яўляўся сталіцай Ізраільскага царства ў 875 — 722 гады да н.э. Самарыя мяжуе на поўначы з Ізраільскай далінай, на ўсходзе — з Іарданскай далінай, на поўдні — з Іўдзейскімі гарамі і на захадзе — з вобласцю Шарон. Тэрыторыя Самарыі складаецца ў асноўным з гор і пагоркаў. Кліматычныя ўмовы ў Самарыі даволі спрыяльныя. З часоў Старажытнага Ізраіля тут квітнее культура аліў і вінаградарства.

У Новым Запавеце Ісус Хрыстос распавядае Прытчу аб добрым Самараніне, жыхары Самарыі, які, убачыўшы яўрэя, абабранага бандытамі і кінутага паміраць на дарозе, выратаваў яго, нягледзячы на ​​традыцыйную міжэтнічную розніцу.

У цяперашні час буйнымі гарадамі Самарыі з'яўляюцца: Наблус, Джэнін, Калькілія, Туль-Карэмэ і Арыэль.

Gaza WestBank panorama
Самарыя

Гл. таксама

Спасылкі

Ізраіль

Ізраіль (іўр.: ישראל), афіцыйная назва — Дзяржава Ізраіль (іўр.: מדינת ישראל, араб. دولة اسرائيل‎‎) — дзяржава ў Паўднёва-Заходняй Азіі. Насельніцтва, паводле дадзеных Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення Ізраіля на чэрвень 2017 года, складала 8 704 400 чалавек, тэрыторыя — 22.072 км². Займае 97-е месца ў свеце па колькасці насельніцтва і 147-е па тэрыторыі.

Сталіца — Іерусалім. Дзяржаўныя мова — іўрыт.

Унітарная дзяржава, дэмакратычная парламенцкая рэспубліка. У сакавіку 2009 года пасаду прэм’ер-міністра заняў Біньямін Нетаньяху. Ізраіль падзяляецца на 6 адміністрацыйных акруг.

Размешчаны на Блізкім Усходзе, каля ўсходняга ўзбярэжжа Міжземнага мора. На поўначы мяжуе з Ліванам, на паўночным усходзе — з Сірыяй, на ўсходзе — з Іарданіяй і тэрыторыяй Заходняга берага ракі Іардан, на паўднёвым захадзе — з Егіптам і сектарам Газа.

Індустрыяльная краіна з эканомікай, што дынамічна развіваецца. Аб’ём ВУП за 2012 склаў 257,621 мільярда долараў ЗША (каля 33 450 долараў ЗША на душу насельніцтва). У першай палове 2010-х гадоў золатавалютныя рэзервы выраслі на 27,7 % (да 90,58 мільярда долараў ЗША). Ізраіль мае найвышэйшы ўзровень жыцця сярод усіх краін Блізкага Усходу. У спісе краін па ІРЧП (спіс краін па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу ААН, 2013 год) знаходзіўся на 16-м месцы ў свеце: індэкс 0,900. Грашовая адзінка — новы ізраільскі шэкель (асераднёны курс у 2012 годзе — 3,8 шэкеля за 1 долар ЗША).

Дэкларацыя Незалежнасці была абвешчана 14 мая 1948 года (5 іяра 5708 года) на падставе рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН (ГА ААН) № 181, прынятай 29 лістапада 1947 года (гл. «План ААН па падзеле Палесціны beru»). Дзень незалежнасці, як і шэраг іншых дат, адзначаецца ў Ізраілі па яўрэйскім календары, таму ў розныя гады яму адпавядаюць розныя даты грыгарыянскага календара.

Згодна з Дэкларацыяй Незалежнасці, Ізраіль з’яўляецца яўрэйскай дзяржавай. У той жа час Ізраіль з’яўляецца шматнацыянальнай і дэмакратычнай дзяржавай, дзе, разам з яўрэямі, роўныя правы маюць і ўсе іншыя этнічныя групы, па-за залежнасці ад веравызнання: арабы-мусульмане, арабы-хрысціяне, друзы beru, бедуіны, самарыцяне, армяне, чаркесы beru і іншыя. У прыватнасці, друзскія і бедуінскія дэпутаты, арабскія партыі і дэпутаты прадстаўлены ў кнэсеце. Ізраіль адрозніваецца значнай этнакультурнай разнастайнасцю. Асноўнае насельніцтва краіны — 75,4 % — яўрэі, 20,6 % — арабы, 4 % — іншыя.

Ізраільскае царства

Ізраільскае царства (іўр.: ממלכת ישראל) — раннерабаўладальніцкая дзяржава ў Паўночнай Палесціне. Існавала з 935 па 722 да н.э. Сталіцы: Сіхем, Тырца, Самарыя.

Гл. таксама: Іўдзейскае царства.

Дзяржава ўзнікла ў выніку распаду Ізраільска-Іўдзейскай дзяржавы. Асноўныя заняткі насельніцтва: земляробства, таксама рамяство. Меліся гандлёвыя і культурныя сувязі з Егіптам і Фінікіяй. Гл. таксама: Ісая, Амос, біблейскія прарокі.

З цягам часу дзяржава паслабела ў выніку збяднення і закабалення свабоднага сялянства, частых войнаў і пад. Была заваявана Асірыяй (722 да н.э.), большасць насельніцтва пераселена ў Асірыю.

Амрый

Амрый (іўр.: עָמְרִי) — цар ізраільскі. Паходзіў з военачальнікаў. Пасля забойства цара Ілы военачальнікам Замрыем, быў абраны царом часткай ізраільскага войска і народа, але ўмацаваўся на стальцы толькі пасля смерці свайго суперніка Фамнія, якога абрала царом другая частка ізраільскага народа. Пасля 6-гадовага валадарства ў Фірцы перанёс сваю сталіцу ў іншае месца, на Самарыйскую гару. 12-гадовае валадарства Амрыя вызначалася рэлігійнай непаслядоўнасцю, перавагу брала яго прыхільнасць да паганскага ідалапаклонства.

Каля 880 да н.э. заснаваў горад Себастыя.

Ахаў

Ахаў (іўр.: אַחְאָב) — цар ізраільскі, сын Амрыя, зяць цара сідонскага. Насаджаў паганства, пакланяўся Ваалу і Астарце, праследаваў ізраільскіх прарокаў. Царскі сталец займаў на працягу 22 гадоў. Памёр ад цяжкіх ран атрыманых у бітве з сірыйцамі.

Гафолія

Гафолія (іўр.: עֲתַלְיָה, Аталія), дачка ізраільскага цара Ахава — царыца Іўдзейскага царства (842—837 да.н.э.), жонка Іярама.

Заходні бераг ракі Іардан

Заходні бераг ракі Іардан (араб. الضفة الغربية‎‎, іўр.: יהודה ושומרון, Іехуда вэ-Шамрон, «Іўдзея і Самарыя» скар. יו״ש, ці הגדה המערבית — «Заходні бераг») — рэгіён на Блізкім Усходзе. Тэрыторыя не мае выхаду да мора, знаходзіцца недалёка ад міжземнаморскага ўзбярэжжа Заходняй Азіі, утвараючы вялікую частку палестынскіх тэрыторый і часткова прызнанай Палестынскай дзяржавы. Заходні бераг мае мяжу (размежаваную Іарданскім-ізраільскім перамір'ем 1949 года) на захад, поўнач і поўдзень з дзяржавай Ізраіль, і на ўсход, праз раку Іардан, з Іарданіяй. Заходні бераг ракі Іардан таксама змяшчае значную частку заходняга берага Мёртвага мора.

Заходні бераг ракі Іардан, уключаючы Усходні Іерусалім, мае плошчу 5640 км2 плюс 220 км2 акваторыю паўночна-заходняй чвэрці Мёртвага мора. Па стане на ліпень 2015 года тэрыторыя мае насельніцтва 2 785 000 палестынцаў, каля 371 000 ізраільскіх пасяленцаў, і яшчэ прыкладна 212 000 яўрэяў ва Усходнім Іерусаліме. У цяперашні час тэрыторыя Заходняга берага падзелена на тры зоны: зона А (17,2% тэрыторыі) знаходзіцца пад поўным кантролем Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі (ПНА), зона В (23,8% тэрыторыі) - пад грамадзянскай кантролем ПНА (грамадзянская ўлада ПНА і адказнасць ПНА за грамадскі парадак), але пад ваенным (ахоўным) кантролем Ізраіля, зона С (59% тэрыторыі) - пад поўным кантролем Ізраіля. У зоне А знаходзяцца гарады Віфлеем, Дженін, Іерыхон, Калькілія, Наблус, Рамала, Сальфіт, Тубас, Тулькарм, 80% тэрыторыі Хэўрона і іншыя.

Планам ААН па падзелу Палесціны большая частка тэрыторыі Заходняга берага прызначалася для арабскай палесцінскай дзяржавы. У ходзе Араба-ізраільскай вайны 1947-1949 гадоў Іудзея і Самарыя былі занятыя і ў аднабаковым парадку анэксаваныя Трансіарданіяй (Іарданіяй пасля іх анэксіі) у 1950 годзе, якая дала ім назву «Заходні бераг», каб адрозніць яго ад усходняга берага, які быў асноўнай тэрыторыяй да вайны. Арабскім жыхарам Заходняга берага Іарданія падала сваё грамадзянства, а яўрэйскія жыхары з захопленай Трансіарданіі тэрыторыі збеглі або былі выгнаныя ў Ізраіль. У ходзе Шасцідзённай вайны 1967 года тэрыторыя Заходняга берага была занята Ізраілем. З 1995 года, пасля падпісання другога пагаднення ў Осла паміж Ізраілем і Арганізацыяй вызвалення Палесціны (АВП), часткі Заходняга берага кантралююцца Палестынскай нацыянальнай адміністрацыяй (ПНА), створанай у выніку гэтых пагадненняў.

Міжнародная супольнасць лічыць ізраільскія паселішчы на Заходнім беразе, уключаючы Усходні Іерусалім, незаконнымі паводле міжнароднага права, Ізраіль аспрэчвае гэта. Міжнародны суд ААН у кансультатыўным рашэнні (2004) прыйшоў да высновы, што падзеі, якія прайшлі пасля акупацыі Заходняга берага Ізраілем 1967 года, у тым ліку Закон аб Іерусаліме, мірны дагавор Ізраіля з Іарданіяй і пагадненне ў Осла, не змянілі статус Заходняга берага (уключаючы Усходні Іерусалім) у якасці акупаванай тэрыторыі.

Крыт

Крыт (грэч.: Κρήτη, Krḗtē) — востраў ва ўсходняй частцы Міжземнага мора паміж Еўропай, Азіяй і Афрыкай. Належыць Грэцыі.

Осій (цар ізраільскі)

Осій (іўр.: הוֹשֵׁעַ, стар.-грэч.: Ὡσηέ) — сын Ілы, апошні цар ізраільскі (730 — 722 да н.э.). Пры ім Самарыя была захоплена і разбурана асірыйскім царом Саргонам II. Царскі сталец Осій заняў праз забойства свайго папярэдніка. Каб вызваліцца ад асірыйскай залежнасці, Осій пайшоў на саюз з егіпецкім фараонам. Тады, апераджаючы далейшы ход падзей, асірыйскі цар Салманасар V захапіў Осія і пасадзіў у турму, а сам прайшоўся па ўсёй яго дзяржаве і ўзяў у аблогу Самарыю, якую трымаў у асадзе 3 гады. На 9-м годзе валадарства Осія Самарыя была захоплена Саргонам II, а яе жыхары пераселены ў розныя месцы Асірыйскай дзяржавы, дзе многія з іх асіміляваліся і прынялі іншае веравызнанне.

Палесціна

Палесці́на (араб. فلسطين‎‎ — Філасцін, арам.: ܦܠܫܬ) פלשת), іўр.: tr. ארץ ישראל — эрэц Ісраэль) — гістарычная вобласць у Заходняй Азіі. Назва «Палесціна» паходзіць ад філістымлян. Першапачаткова Палесцінай звалі тэрыторыю рассялення філістымлян, але пасля таго, як рымскі імператар Ціт разбурыў у 73 годзе Іерусалім, ён загадаў усю тэрыторыю паміж Міжземным морам і ракой Іардан зваць Палесцінай, каб сцерці памяць аб існаванні Іўдзейскага царства.

Пастаянны магніт

Пастаянны магніт — выраб з магнітацвёрдага матэрыялу з высокай рэшткавай магнітнай індукцыяй, якое захоўвае стан намагнічанасці на працягу доўгага часу. Пастаянныя магніты вырабляюцца рознай формы і ўжываюцца ў якасці аўтаномных (не спажываючых энергіі) крыніц магнітнага поля.

Самаране

Самара́не, або самарыця́не (іўр.: שומרונים) — этна-канфесійная група яўрэяў Ізраіля. Агульная колькасць (2015 г.) - 777 чал.

Себастыя

Себастыя, Самарыя — арабская вёска ў Палесцінскай аўтаноміі, на месцы старажытнага біблейскага горада Себастыя.

Сірыя Палесцінская

Сірыя Палесцінская (лац.: Syria Palaestina) — рымская правінцыя, утвораная на месцы Іўдзеі пасля прыгнечання паўстання Бар-Кохбы ў 135 годзе. Праіснавала да канца IV стагоддзя, пасля чаго была падзелена на тры Палесціны (I, II, III). Сталіцай правінцыі заставаўся горад Кейсарыя, які ператварыўся ў важны хрысціянскі цэнтр (тут жылі Арыген і Еўсевій Кесарыйскі).

Упершыню словазлучэнне «Сірыя Палесцінская» сустракаецца ў грэчаскага гісторыка ГерадотаРымскія ўлады праводзілі палітыку элінізацыі рэгіёна, будуючы амфітэатры, тэрмы, акведукі. Слова Іўдзея і Іерусалім больш не сустракаліся ў дакументах таго часу. На месцы Іерусаліма быў узведзены рымскі горад Элія Капіталіна, у цэнтры якога быў збудаваны храм Юпітэра. Былі пабудаваны такія гарады як Елеўферопаль і Нікопаль.

У 390 годзе Сірыя Палесцінская была падзелена на Палесціну I (Іўдзея і Самарыя з цэнтрам у Кейсарыі), Палесціну II (Галілея з цэнтрам у Скіфопалі) і Палесціну III (Ідумея з цэнтрам у Петры).

У VII стагоддзі была заваявана арабамі.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.